Беларуская музыка
2.61K subscribers
276 photos
1 video
381 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
Мяне заўсёды здзіўляла захапленне Саладухам. Нават калі ён гуляўся ў фрыка і з’яўляўся ў вельмі смелых вобразах ці то вясёлкавага матылька, ці то на барнай стойцы ў Графіці. Таму што Саладуха не добры клоўн. Пра гэта – у новым выпуску Міністэрства сепультуры.

https://youtu.be/gk9npFpuLFU
😁41👍18🔥11
Я ўжо пісаў пра культавага персанажа беларускага хіп-хоп падполля — Zemana, хлопца, які дагэтуль робіць цікавы олдскульны рэп. Раю паслухаць выдатны альбом Коска. Цяпер ён гучыць, нібы дзённік з мінулага, мірнага жыцця, як аўдыёзапіс, што знайшоўся, калі ты разбіраеш свае валізы ў новай краіне з новым бэкграўндам. Гэта глыток старога Мінску, дзе сябры жартуюць у барах, дзе адбываюцца нейкія смешныя ці сумныя рэчы. А ў суседняй краіне ўжо ідзе вайна.
 
Пасля гэтага альбома Зэман працягнуў мінскі летапіс. У яго ёсць запісы, цалкам прысвечаныя раёнам беларускай сталіцы, і цяпер гэта таксама выглядае як аскепак мінулага, які тырчыць з сэрца.
 
Новы альбом Зэмана называецца «Вандроўны цырк майго грамадскага жыцця». Гэта той жа самы олдскульны хіп-хоп, але пры гэтым ён зусім іншы па настроі. У ім не так багата сторытэлінга ці нейкіх наўпроставых панчаў. Ён зусім пра іншае: гэта саўндтрэк да жыцця пасталеўшага чалавека, у якім засталося не так ужо і багата таго юнацкага максімалізму, што прымушае пісаць рэп. «Вандроўны цырк» — вельмі асабісты і інтравертны запіс. Бадай, самы інтравертны ў багатай дыскаграфіі Зэмана. І каб добра зразумець гэты альбом, спачатку трэба добра вывучыць папярэднія, бо з «Вандроўнага цырку» не варта пачынаць, Ім варта працягваць — тады гэта запіс раскрыецца перад вамі зусім па-іншаму.
 
https://zemancello.bandcamp.com/album/vandro-ny-cyrk-majho-hramadskaha-y-cia
❤38🔥17👍13👎1🤡1🏆1
Памятаеце, быў такі гурт ТТ-34? Канешне, памятаеце. Прыкладна ў сярэдзіне нулявых гомельскія металісты былі надзвычай папулярныя і зрабілі нешта неверагоднае: цяжкая музыка загучала з кожнага праса, бо «Дом, который построил Джек» і «Бум» сталі сапраўднымі хітамі.

Я ўжо не буду пераказваць біяграфію гурта. Тым больш, што расказваў пра яе ў адным з выпускаў «Міністэрства сепультуры». І скончыў на тым, што цяпер ТТ-34 — гэта Torf. Дык вось, на мінулым тыдні ў гурта выйшаў новы сінгл «Менестрель» і кліп на яго. І я вам, канешне ж, прынёс яго паслухаць і паглядзець.

Стылістычна, гэта багата ў чым нагадвае апошнія запісы ТТ-34 узору альбома «Падая и задыхаясь добиваешься единой цели». Вельмі шчыльнае гучанне, агрэсія, ню-металічныя рыфы і змрочная лірыка — у гэтым плане Torf тлумачыцца вымушаным рэбрэндынгам. Але калі апусціць гэты тэзіс, то ў гурта атрымаўся сапраўды хітовы сінгл — такі наўпроставы, крыху олдскульны, але вельмі бадзёры метал з класным прыпевам.

Дадае атмасферы і кліп, нібыта заканспектаваны з цэху Гомсельмаша. Класны візуал, які добра спалучаецца з музыкай гурта. Гэта цяжкая музыка, якая балансуе на мяжы з поп-структурай і масавым саўндам: музыканты не згубілі гэты скіл ствараць метал для шырокай аўдыторыі. Пытанне толькі ў тым, ці трапіць гэты матэрыял да свайго слухача. Але пытанне, натуральна, рытарчычнае.

https://www.youtube.com/watch?v=TQFWEtOwT3I
🔥57👍16❤3
Калі нічога не ведаеце пра Віктара Сямашку, то хуценька выпраўляйцеся. Гэта журналіст, які робіць вельмі цікавыя матэрыялы пра беларускую музыку ў аўтарскай праграме «Кракатук». Ці выкладвае надзвычай цікавыя відэаматэрыялы на сваім YouTube-канале. У яго была вельмі цікавая рубрыка на «Тузіне Гітоў». А яшчэ ён паэт, у якога нядаўна выйшла кніга «Аўтар заўжды мае рацыю». І музыкант-імправізатар, у якога безліч праектаў і матэрыяла. Сёння раскажу вам пра адзін з іх — Fantastic Swimmers. Гэта імправізацыйны калектыў, склад якога часта змяняецца. Гэтым разам «Фантастычныя плыўцы» сабраліся ў беларуска-польскім складзе і разам з беларускай паэткай Аленай Банэт запісалі чароўны аўдыёкалаж пад назвай Zaručyny.
 
Запіс гэтага альбому адбываўся ў незвычайных умовах. Спачатку Алена запісала свае тэксты: гэта палявыя нататкі, якія яна пакідала ў сваім дзённіку падчас жыцця ў Гданьску. А ўжо музыкі часам адной варшаўскай сесіі аздобілі гэтыя нататкі імправізацыйным матэрыялам. Міксавалася гэта ўсё ўжо ў Беластоку. Такім чынам, гэты альбом багата павандраваў па Польшы перад тым, як трапіць да слухача.
 
Гэты матэрыял нельга ўспрымаць проста як музычны альбом. Уявіце, што музычны яго складнік — гэта не супрацоўніцтва з тэкстам, а рэакцыя на яго. То бок узаемаадносіны паміж  адбываюцца на Аленай Банэт і Fantastic Swimmers адбываюцца на іншым узроўні. У першую чаргу яны слухачы, а ўжо потым — удзельнікі працэсу. Калі вось такім чынам успрымаць гэты матэрыял, слухаць яго становіцца яшчэ цікавей.
 
Натуральна, гэта альбом для актыўнага спажывання. Вы не зможаце праглынуць яго фонам ці паставіць пасля цяжкага працоўнага дня. Вы таксама мусіце стаць паўнавартасным удзельнікам Zaručyny, знайсці там таемныя сэнсы і, магчыма, зрабіць свае нататкі на палях.

https://fpstudio.bandcamp.com/album/zaru-yny
❤42👍15👎1🔥1🤔1
«Міністэрства сепультуры» вяртаецца з вакацый. Сёння я раскажу вам, што адбываецца з канцэртамі ў Беларусі. Ведалі, што прыватныя асобы цяпер не могуць прывезці ў краіну замежнага артыста? Дзяржава ўзяла пад татальны кантроль канцэртную дзейнасць і сама вырашае, якія канцэрты мусяць адбыцца ў краіне. А гэта клон Лабады Anna Asti, казачы хор, Ірына Круг.

https://youtu.be/z5uLz-ICmp8
👍48😢15❤7🔥6😱3🌭2🥰1
Сёння раскажу вам пра класны інструментальны альбом, які запісаў хлопец з Мінску, які цяпер жыве ў Турцыі. Праект называецца Omnibeing — і на яго запіс Віталя Шаметаўца натхніла тыбецкая «Кніга мёртвых».

Recurrence — гэта вельмі прыгожы і якасны запіс, у якім міксуюцца прагрэсіўны і пост-метал, тлустая гітара вядзе дыялог з пранізлівым саксафонам, а ламаныя рытмы класна спалучаюцца з прыгожымі мелодыямі.

Не магу сказаць, што гэта вынаходлівы і арыгінальны запіс, але ад яго і немагчыма гэтага патрабаваць. Ён цікавы таму, што Віталь — таленавіты кампазітар і круты інструменталіст, які выдатна папрацаваў над кожнай кампазіцыяй. Гэта музыка для настрою, для аматараў шчыльнага гітарнага гучання і нестандартных структур.

Тут ёсць і меладычныя сола-запілы, і атмасферныя клавішы, і прогавая гітара з глыбокім, прапрацаваным гучаннем, і шыкоўны саксафон, які вельмі крута інтэграваны ў гэты запіс.

Музыка, якая можа спадабацца і аматарам цяжкой музыкі, і выпадковаму слухачу. Шчыра раю Recurrence — у ім ні кроплі нудоты і багата прыгажосці!

https://omnibeing.bandcamp.com/album/recurrence
👍46🔥12⚡1
Нядаўна я напісаў пост пра праблемы беларуская музыкі, які выклікаў маштабную публічную дыскусію. Дзякуй, што далучыліся да абмеркавання — нарэшце мы размаўлялі і спрачаліся пра сваіх, а не пра чужых. Гэта важна. Па матывах гэтай спрэчкі я зрабіў выпуск «Міністэрства сепультуры», у якім сабраў дзясятку рандомных крутых беларускіх гуртоў. А цяпер прапаную вам далучацца і разам ствараць беларускі плэй-ліст. Прашу вас макісмальна распаўсюдзіць гэтую ініцыятыву, каб разам мы даведаліся пра класную беларускую музыку. Паехалі!

https://youtu.be/aomvl1KkfSA
👍79❤25👎1🤡1
Гэта гісторыя, якую можна было б убачыць на Netflix, але яна пра беларускую папсу. У ёй ёсць вялізныя грошы і чарадзейства, слава і скандалы, палітыка і таямніцы. А яшчэ баявы маг, фінансавыя піраміды і каратэ. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» гісторыя пра звышпапулярны ў 90-х праект «ДзіБронкс і Наталі», які вельмі яскрава стартануў і вельмі хутка згарэў. Сапраўдная драма!

https://youtu.be/1psMB5S7jHg
🔥56👍5🥱3🤔2
Разам с чальцамі Міністэрства сепультуры сабралі беларускі стракаты плэй-ліст. Тут ёсць усё: поп-музыка і экстрэмальны метал, генералы айчыннага року і зусім маладыя музыканты. Песні на любы густ, каб вы яшчэ раз пераканаліся ў тым, сколькі ў нас сапраўды годных творцаў. Слухайце сваё!

https://youtube.com/playlist?list=PLqu7ACZQVlDaN54YIA9pcqcjAqSkP379b
❤65👍25🔥13
Папрасіў сяброў з тэлеграм-канала «Подпольный Вестник» напісаць пра цікавыя рэлізы 2023 года. У выніку прапануем паслухаць пяць альбомаў для тых, хто лічыць, што айчынная "цяжкая" музыка даўно загінула ў самапаўторы. Хутка ў хлопцаў юбілей (10 год!) і яны рыхтуюць круты фестываль у Менску. Калі вы ў Беларусі, абавязкова схадзіце!

Nebulae Come Sweet - De Lumiere
слухаць
Nebulae Come Sweet - пост-метал калектыў з больш чым дзесяцігадовай гісторыяй. У далёкім 2016 годзе, праз тры гады пасля раптоўнага з’яўлення гурта, выйшаў дэбютны поўнафарматнік "It Is Not The Night That Covers You", які пераможна прайшоў па Еўропе і сабраў вялікую колькасць ухвальных водгукаў ад крытыкаў з розных кропак свету. Праз сем гадоў пасля выхаду першай часткі эпапеі, нарэшце выйшла другая, і заключная. "Запальваем Полымя, каб асвятліць Цемру і знайсці Чалавека" - самаапісанне выніку ад аўтараў рэліза. У адрозненне ад дэбюту, другі альбом мае ў сабе значна больш металу, чым поста, што цалкам чакана, улічваючы ратацыі ў складзе. Багатыя аркестроўкі, хоры, агульная аранжыроўка - прыстойны адказ на пытанне "А дзе вы былі сем гадоў?". А каб уявіць, што такое сем гадоў працы над праектам, дастаткова ўзгадаць што было ў 2016 — напрыклад, "Салтайм" толькі стаў клубам "Или", а "Бруге" яшчэ быў Піратамі. А яшчэ на купюрах было больш за нуль (як і ў хадавой андэграўнд музыцы крыху раней таго часу) — такі вось перыяд. Коштам тытанічных намаганняў і перастановак Nebulae Come Sweet пацвердзілі свой выключна флагманскі статус. Для большага ўражання рэкамендуем паглядзець кліп на адну з песень альбома - Claritas.

Leprethere - Tarnished Passion
слухаць
Leprethere - малавядомы сайд-праект ад ветэранаў сцэны з калектываў Challenger Deep і Frequence Diversity. Уяўляе сабой сумесь не для кожнага - маткор, матметал і прог. Двойчы каманда ўжо выходзіла на лакальныя гарызонты, але пры гэтым заставалася не надта прыкметнай — у 2013 з дэбютным сінглам, а таксама ў 2018 з аднайменным EP-альбомам. 2023 быў пазначаны як новы пачатак і падмацаваны выхадам поўнафарматніка Tarnished Passion, які ўжо паспеў абрасці кампліментамі ад заходніх калегаў па цэху. І цалкам па справе - альбом выкананы ў лепшых традыцыях маткора, але з пераносам на сучасныя рэаліі і магчымасці. Дзевяць "баевічкоў" трымаюць ва ўласцівай напрузе і не адпускаюць да самага канца. Безумоўна, гэтая музыка не для большасці, але тым, хто сачыў у дзесятых за хаотык / мат-сцэнай краіны з FD, The Hysteria, The Burner і іншымі - прыйдзецца па душы і абавязкова справакуе прыемныя ўспаміны.

Extermination Dismemberment - Dehumanization Protocol
слухаць
Пакорліва дачакаўшыся свайго часу, выйшаў нарэшце поўнафарматнік ад самай вядомай сучаснай метал-банды краіны. Гэтым рэлізам, апроч звання аднаго з самых вядомых, хлопцы замацавалі за сабой яшчэ і званне аднаго з самых "цяжкіх". Зубадрабільны і бескампрамісны slamming brutal death, які ўпарта не мяняў сваёй формулы з моманту выхаду дэбютніка ў 2011 годзе. З цікавага можна адзначыць, што адначасова з выпускам альбома, гурт прыбыў у Нью-Ёрк, дзе стартаваў свой маштабны (а па нашых мерках, увогуле фантастычны) тур па Штатах. За больш чым 13 гадоў існавання калектыву гэта толькі трэці альбом — стаўка выключна на туры і фестывалі, ад якіх адбою няма і не прадбачыцца, з прычыны вялікай цікавасці да беларускіх хлопцаў ад металхэдаў з усяго свету.
👍29❤8🔥4👎1
Woe Unto Me - Along the Meandering Ordeals, Reshape the Pivot of Harmony
слухаць
Цікава, але адначасова з Leprethere (у той жа дзень) выйшаў альбом і іншага ўдзельніка Frequence Diversity. Сёлета гурт Woe Unto Me, які стартаваў у Гародні, адзначае сваё 15-годдзе. З такой нагоды альбом - як нельга дарэчы. Асабліва з нагоды падпісання кантракта з лэйблам з Лас-Вегаса M-Theory Audio, які мае патэнцыял пашырыць гастрольную геаграфію гурта далёка за межы Ўсходняй Еўропы. Па гуку гэта чысты пародзісты дум з пяццю лагплеямі сумай у гадзіну хронаметражу. Да якасці таксама пытанняў можа быць мала - сплаў дасведчаных музыкантаў, спецыялістаў і неслабых укладанняў бездакорна сваю справу зрабіў. Канцэрты, наадварот, у гэтага калектыву адбываюцца рэдка — у Менску апошнім разам яны былі ў 2021, а ільвіная доля выступаў праходзіць у Заходняй Еўропе

Sick Mirror - Desires, Disasters
слухаць
Sick Mirror - адзіны калектыў з падборкі, які ў дадзены момант вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі. Адстрэльваючыся доўгі час пры дапамозе сінглаў, банда нарэшце сабралася з сіламі і прадставіла свету свой дэбютны поўны фармат "Desires, Disasters" — дзесяць кампазіцый (чатыры з якіх былі раней апублікаваныя сінгламі) агульнай працягласцю са школьны ўрок. Sick Mirror прапануе слухачу абсалютна атрутны гук, асновай якога выступае цягучы нуар-блюз. Аднак назваць альбом па-блюзаваму аднатыпным нельга — недзе чытаецца альтэрнатыўны рок, недзе джазавыя моманты, месцамі нават прысутнічае пост-метал у выглядзе тлустых "вісякоў", а недзе крыху і старой добрай мазафакай цягне — засумаваць не атрымаецца дакладна. Экстравагантныя вакальныя лініі накіроўваюць у падарожжы праз церні ўнутранага свету музыкаў, а агульную карціну вельмі лёгка визуализаваць — усё гэта вельмі добра працуе на слухача, для якога гэты жанр будзе ў навіну. У цэлым - адзін з самых яскравых альбомаў гэтага года, безумоўна годны ўхвалы і ўвагі.
👍27❤10🔥3👎1
Шэсць год таму не стала беларускага музыканта Рамана Сашчэкі, вядомага па праекце ЛСП. Рома Англічанін пакінуў пасля сябе багатую музычную спадчыну. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» пра таленавітага хлопца раскажуць яго сябры і знаёмыя, а я пакажу вам цікавыя гурты, у якіх удзельнічаў Раман. Гэты выпуск — пра Магілёў, музыку і сяброўства. Пра Mauzer, GreenChe і John Doe. Пра жыццё і смерць.

https://youtu.be/3aE28LSSz7c
👍48😢34❤11💔5🔥1😁1🏆1
Сёння вас чакае порцыя гучнага і бескампрміснага гомельскага метала! Нарэшце выйшаў дэбютны альбом гурта Torf, які можна назваць пераемнікамі культавых ТТ-34. І гэта не толькі тытульная пераемнасць — тут шмат спасылак на творчасць калектыву, які раней гучаў з кожнага праса.

Але вось у чым нюанс: гэта не вайб часоў «Грубого помола» — хутчэй працяг наратыву альбома «Падая и задыхаясь добиваешься единой цели». Змрочная лірыка, лютыя рыфы, ніякага паўнамёку на аптымізм і мажор. Torf стварае вельмі рэлістычны свет, і ў гэтай сістэме каардынат выглядае ці не адзін сучасным беларускім метал-гуртом, які трапляе ў масавую аўдыторыю.

Гэта музыка для вялікіх пляцовак і буйных фестываляў, яна выбуховая і меладычная і працуе па зразумелых поп-канонах (няхай хлопцы не крыўдзяцца на мяне за гэты тэзіс) — і ў гэтым яе галоўны плюс: нарэшце ў Беларусі з’явіўся масавы, якасны прадукт. З крутым гукам, ад якога ажно вібруюць вантробы, класнымі мелодыямі, запамінальнымі рыфамі і шыкоўным візуалам.

На жаль, напярэдадні рэлізу ў гурта здарыліся непрыемнасці: у вакаліста Torf знайшлі пухліну ў галаве і ён перанёс складаную аперацыю. Спадзяюся, што ўсё будзе добра і хлопцы яшчэ будуць рваць буйныя пляцоўкі — бо матэрыял гэтага сапраўды варты!

https://www.youtube.com/watch?v=Je95WkpiVqk&list=OLAK5uy_lz0xnHQ07ZHC0jRUrN-kbRiQTCaZE7fXI
🔥68👍7❤3👎1
Гэты альбом рыхтаваўся прыкладна чатыры гады. Калі дакладней, музыканты ішлі да яго вось такі працяглы час. А вынік мне вельмі спадабаўся — гурт lifo летам выдалі вельмі восеньскі па настроі матэрыял, прасякнуты меланхалічным вайбам і прыгожымі сумнымі мелодыямі.

Музыканты lifo эксплуатуюць не самыя відавочныя і, верагодна, не самыя ўдзячныя першакрыніцы. Гэта аўтычны шугейз, дзе вельмі важна адпавядаць пэўным стандартам і вытрымаць саўнддызайн у адпаведнасці з бібліяй жанру. На альбоме «Atoire Sakidashi, Vol 1» ёсць і характэрныя для My Bloody Valentine шумавыя пульсацыі і гітары, а ёсць і больш лагодныя формулы, якія выкарыстоўваюць Slowdive: праца з мелодыяй, вакол якой і будуецца саўнд кампазіцыі.

І lifo вельмі добра адпавядаюць запаветам сваіх арыентыраў: тут і прыгожыя мелодыі, якія прабіваюцца праз смугу расфакусаванага гучання, і звонкія гітары, што нібыта выплываюць з ціхага мора, і сумныя, абстрактныя тэксты з прыгожымі метафарамі.

Гэта не бездакорны запіс і некаторыя трэкі выглядаюць проста лішнімі, але тут ёсць і сапраўдныя поспехі: паслухайце, напрыклад, песню «Буду твоим лезвием» — адзін з найлепшых гітарных трэкаў гэтага году ў беларускай музыцы. Ці «Отражения» з гітарамі, якія ледзь не даслоўна цытуюць класікаў жанру.

Гэта выдатны дэбют!

https://www.youtube.com/playlist?list=PL3gThudW8JZdZkpLjvIdEUYjdeqyhHhnB
❤32👍10👎2🔥1
Зрабіў выпуск-рэспект фантастычнаму беларускаму гурту, які больш не існуе. «Троіца» — гэта фантастычная музыка, у якой ёсць сапраўдная магія. Трансавыя падарожжы ў сусвет нашых продкаў, глыбінныя сэнсы яшчэ дахрысціянскага часу. Калі хочаце лепш зразумець Беларусь, пачніце з гэтага гурта. Спадзяюся, што «Троіца» яшчэ зайграе свае канцэрты ў краіне і за яе межамі.

https://www.youtube.com/watch?v=j3Vmmgts5ME
❤106👍21🔥14👎1🥰1
Вяртаюся да сваёй траўмы, якую атрымаў тры гады таму (акурат у той момант, калі зрабіўся франтмэнам Radiohead). Сёння мы з вамі занурымся ў самыя глыбокія плыні беларускага эстраднага андэграўнда. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» я выпраўляюся ў небяспечнае і рызыкоўнае для ментальнага здароўя падарожжа па дыскаграфіі сясцёр Груздзевых. А паралельна пакажу вам свае любімыя грайндкор-гурты, каб вашы вушы крыху адпачылі ад гэтая бязлітаснай атакі на свядомасць. Трымайцеся, сябры!

https://youtu.be/CRHJZElG9t0
😁89🗿11🙉8🥰7👍6🥴4
Такога вы яшчэ не чулі! А калі і чулі, то дакладна не засталіся абыякавымі. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» Саша Ліберзон і яго неверагодныя гурты — «Распилил и выбросил», «Анонимка» і, канешне ж, «Кассиопея». Кожны з іх — бездань харызмы і энергіі, а канцэнтрацыя вясёлых і смешных у гэтым выпуску проста найвышэйшая. Касцюмы касмічных глістоў і эратычныя прыгоды Эмануэль, мульцяшны сатанізм і дзіцячыя клавішы, разбітыя аб галаву, канцэртныя падарожжы ў прыбіральні цягніка і самая шчырая і эксцэнтрычная музыка!

https://youtu.be/KNNOr8sstSo
❤87👍20🔥12👎1👌1🤡1💔1
Сёння ў гурта Leibonik выйшаў альбом «Tam». Смешны і балючы адначасова. Запіс, які цудоўна апісвае жыццё ў эміграцыі, і пачуцці рандомнага беларуса з гэтай нагоды. Напэўна, вы ўжо бачылі кліпы на песні Immigrant Song ці Slimak — вясёлыя, але на самой справе вельмі сумныя.

Такі ж па настроі і альбом «Tam» — Сергей Башлыкевіч вельмі крута працуе са словам: альбом гучыць нібы сяброўская размова за півам, змястоўная, асэнсаваная, дарослая і менавіта таму вось такая іранічная. У часы «новая шчырасці» і пустых пластыкавых тэкстаў гэты рэліз у беларускай музыцы нібы глыток свежага паветра.

Гэта запіс, у якім ёсць сапраўдныя і шчырыя думкі. І гэта тое, чаго так бракуе сучаснай беларускай музыцы: якаснай працы са словам, свежай глыбокай рэфлексіі, сучаснага кантэксту. «Там» — гэта Гаральд, які ўсміхаецца праз боль. Але Башлыкевіч робіць гэта такім чынам, каб з Гаральдам захацелася б кульнуць чарку і проста паразмаўляць пра гэтае шалёнае жыццё-быццё ў эміграцыі.

«Там» — цалкам тэкстацэнтрычны альбом, але пры гэтым у ім неблагі музычны складнік. Нішто не перашкаджае табе ўспрымаць наратыў, пры гэтым аранжыроўкі дапамагаюць стварыць патрэбны настрой і дэкаруюць рыфмы. Leibonik выдалі класную нізку вершаў для эмігранцкага жыцця, каб заканспектаваць яго і даць магчымасць зразумець тым, хто гэтага яшчэ не зрабіў.

https://soundcloud.com/leibonik/sets/tam
❤124❤‍🔥21👍17🥰4👎1👏1🤡1
Спадарства, Міністэрства сепультуры вярнулася на сваё законнае месца! Якія ў мяне эмоцыі, вы бачыце. Дзякуй вам усім за падтрымку і клопат. У нядзелю будзе новы выпуск. А сёння кульну чарку, пакуль вы будзеце глядзець выпускі, якія яшчэ не паспелі паглядзець!

https://youtube.com/@minsepultury?si=I6ljR5q98uYz61in
❤121🎉28👍17👻5👌3👎1🤡1
Сябры, «Міністэрства сепультуры» вяртаецца і сёння я прынёс вам выпуск пра суперкрутыя беларускія гурты. Паслухайце іх абавязкова і падтрымайце беларускіх музыкантаў. Тут ёсць і стадыённы метал, і круты джаз, і нават кананічны шугейз. Карацей, музыка на любы густ. Лайк, рэпост, як спрадвек казалі ў нас на Барысаўшчыне сапраўдныя меламаны!

https://youtu.be/SsmDaW95KEs
👍101❤31🙏3🤡2👎1🤔1