Беларуская музыка
2.61K subscribers
276 photos
1 video
381 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
Сёння ў «Міністэрстве сепультуры» — гісторыя вельмі важнага для Беларусі гурта. Deviation — гэта наўпроставая музыка, дзе рэчы называюцца сваімі імёнамі.

Гурт забаранялі яшчэ да Лукашэнкі
Адзін з яго былых удзельнікаў — палітзняволены Анджэй Пачобут
Звычайна пасля трэцяй песні Deviation у клубах вырубалі святло і потым не глядзелі музыкантам у вочы
Яны напісалі ці не галоўны гімн супраціву, які варта паслухаць

Паглядзіце абавязкова. Будзе эпічна!

https://youtu.be/rJx8aySt6N0
❤74🔥32👍9👎3❤‍🔥2👏1🤡1
Лявон Вольскі нядаўна абвесціў пра запуск новай праграмы «Emihranty» — гэта тое, што ўжо даўно чакалася і чаго, відавочна, не хапала: беларуская музыка ў эміграцыі даволі скупая на новы матэрыял, я ўжо не кажу пра паўнавартасныя канцэптуальныя рашэнні. Шыльда новай праграмы па заяўцы актуальная і трапляе ў вельмі шырокую і дасяжную мэтавую аўдыторыю — беларусаў замежжа, якія толькі прызвычайваюцца да жыцця ў эміграцыі.

Учора выйшаў і альбом — 36 трэкаў, якія апісваюць думкі і пачуцці чалавека, які зараз жыве ў эміграцыі, але ўсё яшчэ існуе ў беларускім кантэксце. Музычныя замалёўкі міксуюцца з дыялогамі і нататкамі Лявона, таму на самой справе альбом не тое каб вельмі зацягнуты. І ў гэтым яго адназначны плюс, а іх у новай праграме не так ужо і багата.

Вольскі на новым альбоме паспрабаваў зрабіць пэўны мікс з вясёлай «Крамбамбулі» і канцэптуальнага «Народнага альбома» — з вельмі простымі, карыкатурнымі песнямі ў акустычным афармленні. Зрабіць матэрыял максімальна даступным і зразумелым, выключыць з яго бескампрамісны падыход «Грамадазнаўства» ці олдскульны рок «Трыбунала» і пераключыцца на анекдоты з сумным фіналам. Але ў выніку матэрыял больш падобны да «Саўкі і Грышкі» — настолькі карыкатурным і матавым ён атрымаўся.

Першая палова альбома вельмі функцыянальная: пластыкавыя дыялогі, якія нібыта напісаў штучны інтэлект, кампазіцыі-замалёўкі, у якіх няма ні арыгінальнасці, ні развіцця, ні харызмы. А анекдоты, якія распавядаюць у «Эмігрантах», ужо параслі сівой барадой — джэнерык-кантэнт, заснаваны на стэрэатыпных гісторыях. Магчыма, гэтую частку «Эмігрантаў» маглі выратаваць арыгінальныя аранжыроўкі і музычныя рашэнні, але яны маюць тут абсалютна дэкаратыўную функцыю і ствараюць фон.

Другая частка альбома з анекдота раптам пераключаецца на сур’ёзны лад. Замест песен пра Газманава і «Лекара Ачуняй» — «Беларуская траўма», прысвячэнне Алесю Пушкіну і гукі вайны. Тут ёсць неблагія нумары — «Каляды ў Менску», «Куды і калі», «Зорачка». Але іх катастрафічна мала для такога «эпічнага палатна».

Альбому не хапае ўцямнага прадусавання, таму ён выглядае вельмі пярэстай складанкай з неабавязковага матэрыялу. Праверыць гэта проста — давайце паглядзім, колькі песен з новая праграмы Вольскі будзе граць на канцэртах праз год.

https://youtu.be/QTxmQBZLo7k
👍75❤19👎6👏6🔥3😢2🥴2💩1
Якім вы ведалі Аляксандра Ціхановіча? Спеваком з тэлебачання і стваральнікам «Еўрафэсту»? Выканаўцам «Малінаўкі» і ўдзельнікам дуэта «вусы і акуляры» са сваёй жонкай Ядвігай Паплаўскай? Але гэта яшчэ не ўсё! У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» я раскажу пра Ціхановіча, які граў Джымі Хендрыкса на танцах і ўдзельнічаў у першым мінскім джаз-рок гурце, трапіў у наркатычны скандал і ўвесь час дапамагаў людзям. Гэта расказ пра чалавека-легенду, пра якога вы дакладна ведалі не ўсё.

https://youtu.be/KaIRMD9ouIQ?si=w4-dFy_MkomBceo4
👍90❤12🥰4🤡3
Сёння я раскажу вам пра самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце. У іх — мільёны праслухоўванняў на Spotify, крутыя гастрольныя трасы. Здагадаецеся, якую музыку яны граюць? Канешне, ж пост-панк! Гэта ўжо сапраўдны беларускі музычны брэнд, які ведаюць у самых аддаленых куточках планеты. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» — гісторыя Nürnberg!

https://youtu.be/5eUcOYbYrVA
❤88👍24🔥3🤔3🤯2🤡2
Сёння адбылася вялікая прэм’ера: гурт Polyn выдаў свой дэбютны альбом. Чаму яна громкая? Па-першае, варта звярнуць увагу на склад музыкантаў, якія працавалі над гэтым запісам. Гэта Ілля Чарапко-Самахвалаў (Петля пристрастия, Кассиопея), Сяргей Краўчанка (Port Mone, Sk.Ein) і Аляксей Ванчук (Port Mone). Па-другое, давайце узгадаем сінглы — пахмельны «Ледокол» і шчымлівы «В тумане». Вельмі шматабяцальныя і цікавыя!

Нарэшце Polyn завершыў свой альбом — лаканічнае выказванне з васьмі трэкаў на 32 хвіліны агулам. І гэта вельмі глыбокі, шматслойны і прапрацаваны матэрыял, у якім кожны трэк — асобная гісторыя. Стылістычна яго апісаць даволі складана, таму што яго кідае ад трып-хопу да пост-панку, ад эмбіенту да uk garage. Нязменным элементам тут выступае толькі Ілля Чарапко — настолькі пазнавальна ён тут гучыць. Іллю можна пазнаць, у складзе якога б гурта ён не з’яўляўся, але і тут ёсць пэўны нюанс: у апошніх альбомах «Петли пристрастия» ён адыходзіць ад шматслойных метафар і складаных форм у бок лаканічнай афарыстычнасці. У складзе Polyn ён вяртаецца да больш змястоўнай і глыбокай лірыкі.

202022 — вельмі сумны восеньскі альбом, ад якога вее познімі працамі Radiohead, але з фокусам на беларускі кантэкст. У кожным трэку — складаныя, але зразумелыя вобразы, траўматычныя аскепкі думак і пачуццяў, пасланне ўсім нам, параненым і змучаным.

Я б вылучыў сярод трэкаў «Coney Island», «Старость» і «В тумане» — пікавыя моманты гэтага альбома і адны з наймацнейшых кампазіцый вельмі цікавага і насычанага году ў беларускай музыцы .

https://music.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_m94bXof0LB8JQjJacbYoWk8GMz-ipU1ws
❤92👍24🔥7
Вяртанне таксічнага Чарнухі

https://youtu.be/8CmvNzLUXLo
🔥58👍16😁12❤2👎2😢2
Беларуская музыка
Сёння адбылася вялікая прэм’ера: гурт Polyn выдаў свой дэбютны альбом. Чаму яна громкая? Па-першае, варта звярнуць увагу на склад музыкантаў, якія працавалі над гэтым запісам. Гэта Ілля Чарапко-Самахвалаў (Петля пристрастия, Кассиопея), Сяргей Краўчанка (Port…
Важнае ўдакладненне да маёй рэцэнзіі на альбом гурта Polyn. Усе тэксты да яго пісаў не Ілля Чарапко-Самахвалаў, а Сяргей Краўчанка. Так што вы можаце, па-першае, зацаніць талент Сяргея як лірыка і, па-другое, паслухаць, як працуе Ілля з чужымі тэкстамі
👍71❤9
Сення раскажу вам пра чароўную беларускую спявачку і мастачку Настассю Рыдлеўскую. Менш за год таму яна пачала працаваць з музычным матэрыялам, але ўжо дакладна можна назваць яе творчасць самым цікавым дэбютам 2023 году ў беларускай музыцы.

У студзені ў Рыдлеўскай выйшаў дэбютны альбом When I can’t speak — мінімалістычная праца, складзеная з цікавага і харызматычнага вакалу дзяўчыны і клавішнага акампанементу. Але пры гэтым ён цудоўна ўтрымлівае ўвагу слухача, дае яму багатую палітру эмоцыі, таму што Настасся раскрываецца тут і як класная спявачка, і як цікавая кампазітарка. Нескладаныя песні маюць сваю разынку, песцяць вуха нюансамі — падкупае і непасрэднасць, з якой яны выконваюцца, і майстэрства, з якія гэтая непасрэднасць транслюецца.

Пасля When I can’t speak Рыдлеўская выпусціла некальскі сінглаў, у якіх пачала ўжо працаваць з мінімалістычнай электронікай. Песні сталі яшчэ цікавейшыя, і ў іх можна пачуць цікавы набор рэферэнсаў — ад Ланы дель Рэй да CocoRosie, ад Fever Ray да Bjork. Дадайце сюды крыху беларускай аўтэнтыкі (яе версія «Купалінкі» у гэтым годзе была ці не самая цікавая) і арыгінальны візуал!

А нядаўна выйшаў яшчэ і дэбютны кліп Рыдлеўскай на сінгл Bipolar — вельмі прыгожая праца, і мне нават крыўдна, што ў яе цяпер толькі 2 тысячы праглядаў на YouTube.

Настасся Рыдлеўская — артыстка з надзвычайным патэнцыялам. У ёй фантастычным чынам спалучаюцца разняволенасць і цікавае мысленне, а песні з кожным разам становяцца ўсё цікавей і разнастайней. Вельмі раю паслухаць і паглядзець!
❤82👍15🔥8
На мінулым тыдні выйшаў вельмі цікавы альбом — беларускі гурт Syndrom Samazvanca выдаў ужо другі ў гэтым годзе лонгплэй. Пра Vostraŭ skarhaŭ я ўжо пісаў раней, і, на маю думку, гэта адзін з наймацнейшых рэлізаў 2023 года. А новы альбом называецца Radyjo Niamiha і канцэптуальна гэта зусім непадобная да папярэдняй праца.

Radyjo Niamiha — гэта складанка з кавераў на культавыя беларускія гурты мінулага стагоддзя. Недзе такое ўжо было? Так, вы не памыліліся: у мінулым годзе падобны альбом выпускалі хлопцы з гурта Relikt (я пра яго ўзгадваў вось тут), і менавіта гэты альбом быў штуршком да пераасэнсавання класікі ў выкананні Syndrom Samazvanca.

Але ёсць адно важная адрозненне: Relikt пайшлі шляхам рэстаўрацыі і зрабілі беларускую класіку сучасная. Абнавілі гучанне, папрацавалі з аранжыроўкамі, але ўсё ж пакінулі кожную песню даволі блізкай да першакрыніцы. У альбоме Radyjo Niamiha нашмат больш эксперыментаў з формай, і некаторыя кампазіцыі загучалі зусім па-іншаму.

Экзістэнцыяльны «Сон у трамваі» — краўт-рокавая п’еса з псіхадэлічнымі запіламі. Гітарны баевічок «ŁaŁaŁaŁa» пераўтварыўся ў пругкі сінт-поп, драйвовыя «Ночы» гурта «Палац» у пачатку гучаць як нейкі нуар. Блізкімі да арыгіналу тут застаюцца хіба «Шэф у гістэрыцы» і «Іржавыя дні», але ў выніку кожны з сямі трэкаў атрымаў шыкоўную і вельмі трапную афарбоўку. Адзінае, на альбоме адразу тры каверы на гурт «Новае неба». Яны зусім розныя і гучаць так, нібы нават запісаныя ў розныя эпохі, але ў альбоме-рэспекце беларускім класікам хацелася б убачыць больш шырокую выбарку.

У кожнай песні ёсць характар і вельмі дакладная афарбоўка. Кожную можна назваць выдатным пераасэнсаваннем класікі. Кожная загучала так, нібы яе напісалі толькі ўчора. Ці трыццаць год таму. І ў гэтым увесь кайф Radyjo Niamiha.

Мода на рэспекты культавым беларускім гуртам працягваецца. Вельмі б цікава было паслухаць пераасэнсаваную класіку ў выкананні маладых артыстаў. Так робяць шмат у якіх краінах, чаму б такому праекту не нарадзіцца і ў нас?

https://syndromsamazvanca.bandcamp.com/album/radyjo-niamiha
🔥70❤‍🔥16👍14
Сёння я раскажу вам вельмі крутую гісторыю пра беларуса, які рабіў залатую гітару для Прынса, а Даймбэг Дарэл называў яго любімым майстрам. Сярод яго кліентаў — Джымі Пэйдж, Бадзі Гай і Пол Стэнлі. А Fender давярае яму гітары з брыльянтамі за мільён долараў! Як вам такое?

https://youtu.be/rl749KL4Goo
❤60👍27🔥7🥰2🤔2
У новым выпуску будзе шмат цікавага! Навошта шведы назвалі свой гурт у гонар беларускага бабра, які загрыз насмерць рыбака? А ці сапраўды Yung Lean і FKA Twigs здымалі кліп пад Лёзна на Віцебшчыне? А колькі ў сусветнай музыцы існуе гуртоў пад назвай Belarus (спойлер: тры!). Карацей, у новай «Сепультуры» шмат нечаканага. Інджой!

https://youtu.be/78hrc8xiWAc
❤79👍18👏1🤡1💘1
Раскажу вам пра хлопчыка, які ледзь не выклікаў д'ябла, зомбі, што ледзь не паехалі ад Беларусі на «Еўрабачанне», і Кулінковіча ў сапраўдным беларускім хорары. Хэлаўін у «Міністэрстве сепультуры»!

https://www.youtube.com/watch?v=6l5g02e8B5g
👻55🔥21👍11🎃3🥰2👾2🐳1
Удзельнікі беларускага гурта Tor Band 31 кастрычніка атрымалі жорсткі прысуд. Музыкантам, якія сталі адным з сімвалаў пратэсту, далі да 7,5 да 9 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іх інструменты дзяржава кваліфікуе ледзь не як зброю. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» я раскажу вам пра феномен рагачоўскага гурта, які раней называўся Sex, а ў выніку стаў адным з самых яскравых рок-калектываў краіны. Якія песні яны гралі раней? І чаму так стрэлілі ў 2020 годзе?

https://youtu.be/JWbTIra2B8c
❤73💔37👏1😢1
Сёння будзе шмат вельмі крутой беларускай музыкі! Тут вам і мастачка, якая запісала самы цікавы дэбют гэтага году, і супергурт ад удзельнікаў Петли Пристрастия і Port Mone, і нізка нечаканых кавераў на NRM, Новае неба і панк-гурт Альгерда Бахарэвіча, і класны эмігранцкі альбом Leibonik. І, канешне ж, порцыя якаснага метальчыку для сапраўдных аматараў! У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» пяць фантастычных беларускіх гуртоў, якія варта паслухаць!

https://youtu.be/UgKYSlTAq0s
🔥92👍21❤5🥱3
Паліна Паланейчык вось толькі што выпусціла новы альбом «Ни берега, ни дна». Гэта вельмі пярэстая і цікавая праца: тут сабраныя вельмі розныя па настроі і змесце песні — ад сентыментальных рамантычных балад пра каханне да суворых трып-хопавых нумароў. Змястоўны, яскравы і небанальны альбом, у якім спалучаюцца усе тыя Паліны, якіх мы ведалі і ведаем.

У альбоме 10 песень. «Mafia» (на верш Віктара Жыбуля) і «Саломкі» – запісаныя на беларускай мове. А дзве з іх ужо выходзілі сінгламі, і я б вылучыў тут песню «Земля горит» з пругкім сінтэтычным басам і вельмі эмацыйным вакалам. Пра тое, як Паліна гуляе з эмоцыямі напрацягу альбома, варта сказаць асобна: тут яе хістае ад характэрных рамантычных інтанацый у першай палове альбома («Прости», «Нестрашно») да халодных пост-панкавых нотак у фінале. Часам гэта песні ўразлівай дзяўчыны, часам — пабітага жыццёвым досведам чалавека, часам — звышупэўненай у сабе артысткі.

Усе гэтыя песні — сумныя, і дзіўна было б чакаць ад Паліны мажору і легкавеснай поп-музыкі. Яна працуе з іншымі жанрамі і выглядае ў іх вельмі арганічна — тут як раз усё вельмі прадказальна і знаёма па колішніх працах спявачкі.

Здзіўляе іншае. Тое, як Паліна працуе з аранжыроўкамі сваіх песен і небанальна падыходзіць да дызайну кампазіцый. З аднаго боку, «Ни берега, ни дна» сапраўды вельмі пярэсты, але ў гэтым і яго галоўная адметнасць: кожная песня прапрацаваная да дробязяў і не падобная да іншай, у кожнай Паліна спявае па-іншаму — і ў выніку альбом гучыць парадаксальна маналітна.

Галоўны трэк гэтага альбома «Чужая жизнь» — фантастычны дабавы трэк, які ў мяне ўжо стаіць на рэпіце. Пачынайце з яго, а потым слухайце ўвесь альбом. Ён круты!

https://band.link/nibereganidna
❤87👍20🥰3🥴1
Сёння выйшаў яшчэ адзін поп-альбом: лонгплэй беларускага дуэту Nochy пад назвай «Ціхі акіян». Гэта даволі цікавая спроба зрабіць масавую музыку па-беларуску: са свежым прадакшнам, нармальнай тэкставай белетрыстыкай і неблагім візуалам. Што атрымалася ў выніку?

Nochy я ўпершыню ўбачыў сёлета на фестывалі Tutaka. Для сябе адзначыў, што ў перспектыве з гэтага можа атрымацца нешта цікавае, але пакуль гурт знаходзіцца на стадыі намацвання свайго ўнікальнага почырку і стылю. Поп-музыка патрабуе ад выканаўцы даваць слухачу і гледачу бесперапынную эмоцыю, утрымліваць яго ўвагу дробязямі і нюансамі — і гэта акурат тое, чаго вельмі не хапае Nochy.

Тая ж самая праблема адчуваецца і ў альбоме «Ціхі акіян». Гэта прыемная фонавая музыка, з класным выкананнем і месцамі неблагімі ідэямі. Але менавіта на канцэптуальным узроўні і ў фармаце альбома гэтыя ідэі губляюцца ў плыні неабавязковых нумароў. Гэта поп-музыка, якой вельмі не хапае разынкі. Складанка з прыемных песень, але што сказаць пра іх яшчэ? Хіба што нічога.

Упэўнены, што музыканты яшчэ зробяць працу над памылкамі і навучацца якасна фільтраваць матэрыял. У іх ёсць і талент, і досвед, і тэхніка — не хапае пакуль толькі важнага ўмення ўтрымліваць увагу цікавымі ідэямі.

https://www.youtube.com/watch?v=N84mzpD84K4&list=PLXmIMtOJP5OZ_BiDNOLvIEh1FoAtZyn9N
👍65❤15🤡3🆒1
Гэта вельмі асабісты выпуск пра майго сябра Сяргея Філімонава і яго культавую перадачу «Відзьмо-Невідзьмо». Сяргея не стала два гады таму, але ён пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну: навучыў цэлае пакаленне беларусаў любіць кіно і музыку, глядзець на гэты свет з іроніяй, але вачамі дзіцяці. Дзякуй яму за гэта!

https://youtu.be/VAQEhunMpyM
❤154👍19❤‍🔥9🤡1
Сёння я прынёс вам выпуск пра самы гастралюючы гурт Беларусі. Віталь Карпанаў некалі граў на карпаратывах для багатых рускіх у Альпах, фатаграфаваўся голы з гусямі, а цяпер збірае аншлагі ў гарадах і аграгарадках і кажа феерычныя прамовы пра Лукашэнку. Але нават пры гэтым яго кэнсэляць у Мінску. Цікавае ваша меркаванне пра гэтую папулярнасць «Драздоў»

https://youtu.be/pmEPZohB60k
👍52💊16🤔11💩9🔥3
У беларускай музыцы заўсёды было безліч шыкоўных спявачак і сёння гаворка пойдзе менавіта пра іх! Ці ведалі вы, хто з'яўляецца самай тытулаванай рок-князёўнай краіны? А каго б назвалі самай уплывовай жанчынай сучаснай беларускай музыкі? Цікавае пытанне, праўда? Хто б гэта мог быць? Можа Руся? Ці Iva Sativa? Пытанняў шмат і давайце разам паспрабуем знайсці на іх адказы ў новым выпуску «Міністэрства сепультуры»!

https://youtu.be/Qk9j92UXI5I
❤70👍26🤡1