Беларуская музыка
2.61K subscribers
276 photos
1 video
381 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
Як міністр сепультуры ўручыў першую прэмію «Бульбяны боўдзіла» за выбітныя дасягненні ў галіне эстраднага мастацтва. Урачыстую цырымонію можна паглядзець тут

https://youtu.be/QQug0wlDDgU?si=OwJiv1kX7mmmTjtD
😁100👏10🔥9👍6🏆2
Гэты год у беларускай музыцы быў надзвычайны! Столькі якасны, цікавых і разнастайных рэлізаў. Я нават не змог выбраць дзясятку і вырашыў паказаць вам тузін самых крутых альбомаў. Нават па месцах іх размеркаваў, каб нам было пра што спрачацца ў каментах. Залятайце глядзець выпуск і слухаць фантастычную беларускую музыку!

https://youtu.be/mnXZOQdbZOc
❤‍🔥92👍35❤1👎1
Памятаеце, я ўжо распавядаў пра фантастычнага гарадзенскага музыканта Жэню Кучмейна і яго галоўны праект .К? Галоўны, таму што падлічыць усе праекты, у якіх браў удзел Жэня, будзе вельмі складана. Дык вось, Жэня выдаў у мінулую пятніцу новы альбом — псіхадэлічны 1ок з дваццаці кампазіцый! На жаль, ён выйшаў акурат за два дні да майго выпуску з топам альбомаў 2023 году і не трапіў у яго, хаця варты ўвагі. Але звычайна такія познія альбомы трапляюць ужо ў агляды наступнага перыяду.

1ок — гэта самая грунтоўная і маштабная праца Жэні. Гэта персанальны псіхадэлічны трып, у якім творца выпраўляецца ў складанае і небяспечнае падарожжа. Звычайна музыка .К не рэагуе на знешнія фактары — яна вельмі інтравертная і базуецца на ўнутраным свеце творцы. Але не гэтым разам. Час ад часу Кучмейна выплывае на паверхню — і тады 1ок выбухае злымі і жорсткімі трэкамі кшталтк 33. Бязлітасны рэфрэн «Хуем по губам» — гэта апошняе, што чакаеш пачуць ад Кучмейна.

Але гэта толькі маленькая частка нетаропкага, шматслойнага твору. Пры дапамозе акустычнай гітары і мінімалістычных гукавых эфектаў музыкант стварае вельмі шчыльныя і прыгожыя кампазіцыі, нібыта ў запісе ўдзельнічае паўнавартасны гурт — тут адчуваецца і ўплыў псіхадэлічнага фольку, і гранжу. Жэня адыходзіць у гэтым альбоме ў бок ад яскравых мелодый і ўмоўнай «фёдараўшчыны» і робіць цалкам аўтэнтычны матэрыял, заснаваны выключна на харызме творцы і яго разуменні і адчуванні музыкі.

1ок — вельмі асабістая і грунтоўная праца аднаго з самых таленавітых і цікавых музыкантаў Беларусі. Кучмейна — вельмі далёкі ад кан’юнктуры і трэндаў чалавек, і ў гэтым яго безумоўны плюс: толькі такім чынам можна ствараць па-сапраўднаму варты і непаўторны матэрыял. Шчыра раю вам паслухаць гэты альбом і прайсціся па дыскаграфіі праекта tochka K (вось менавіта так шукайце яго на стрымінгах).

https://tchk.bandcamp.com/album/1ok
❤71🔥19👍14😁1
На другім за 2023 год альбоме Лявон Вольскі вяртаецца да супрацы з нарвежскімі музыкантамі і канцэптуальнай лаканічнасці — новая праграма называецца «Лісты палітвязням» і пазіцыянуецца як акцэнт на праблеме палітзняволеных у Беларусі. Маўляў, людзі пачынаюць забывацца пра тых, хто сядзіць у беларускіх турмах.

Выданню альбома папярэднічала грунтоўная праца — Вольскі паразмаўляў з былымі палітвязнямі у адмысловым YouTube-праекце. І, на мой погляд, гэта была патэнцыйна самая цікавая частка праекту: размовы лідара меркаванняў з людзьмі, якія прайшлі праз жахі беларускай турмы. Іншая справа — эмпатычнасць гэтых дыялогаў і глыбіня іх прапрацоўкі.

Сам альбом «Лісты палітвязняў» выйшаў у самы непрыдатны для гэтага рэлізу час. Бо выпускаць на Каляды сур’ёзны матэрыял, галоўная задача якога прыцягнуць увагу да важнай праблемы— гэта асэнсаваны ці неасэнсаваны крок да інфармацыйнага пахавання усёй канцэптуальнай стратэгіі пад шматслойнымі сацсеткавымі віншаваннямі.

Але справа не толькі ў гэтым. Альбом «Лісты палітвязняў» складаецца з лаканічных і бадзёрых песень. Тут ёсць і фірмовая лірыка з акустычным куплетам і выбуховым прыпевам, і рокавыя баевічкі, і фірмовая лірыка Вольскага з характэрнымі метафарамі Вольскага — вельмі пазнавальны матэрыял: такія прыёмы і падыходы мы чулі амаль у кожным сольніку Лявона. Іншая справа, што амаль у кожным сольніку Вольскага былі яшчэ і цікавыя песні, а тут іх бракуе. Самы яскравы нумар з «Лістоў палітвязням» — сінгл «Замова», які выйшаў напярэдадні. На самой справе, гэта ліст не да палітвязня, а ад палітвязня, але давайце абстрагуемся ад гэтай канцэптуальнай недакладнасці. Іншая справа, што ў пранізлівым лісце на волю калектыўны палітвязень спачатку звяртаецца да роднага чалавека, а ў кульмінацыйным моманце кампазіцыі раптам пераключаецца на прапагандыстаў. І гэта цалкам парушае нібыта стройную логіку тэксту і псуе агульны настрой песні.

Вось з такіх канцэптуальных недакладнасцяў складаецца альбом. Калі гэта ўмоўна рэальныя лісты да палітвязняў, то яны ніколі да іх не трапяць: дастаткова паслухаць песні «Заклік» ці «Нянавісць», каб гэта зразумець. Калі гэта абстрактныя лісты, з дапамогай якіх артыст хоча прыцягнуць увагу да праблемы, то за кошт чаго ён хоча гэта зрабіць? «Лісты палітвязням» — гэта стандартны і лагічны працяг дыскаграграфіі Лявона Вольскага, а не прадуманы канцэптуальны грамадскі праект.

Але я заклікаю вас усё роўна звярнуць увагу на праект Вольскага і далучыцца да ініцыятывы Dissidentby і дасылаць лісты палітвязням. Перад тым як гэта зрабіць, уважліва пачытайце мануал!

https://open.spotify.com/album/3Hz8D08Oro9f32hOGcGGaE?si=Ji86Uw6hQiG5Bo9LFB0t4A
👍64😢11❤10❤‍🔥7🤔3👎2🔥1
Працягваем знаёмства з альбомамі, якія выйшлі ў снежні і не трапілі ў топы і агляды. Адным з самых яскравых дэбютаў у беларускай музыцы сёлета стала Анастасія Рыдлеўская — мастачка, якая пачала запісваць музыку толькі ў 2023 годзе. І адразу ж выдала шыкоўны альбом When I can’t speak, пра які я ўжо распавядаў вам у гэтым канале і ўключыў яго ў тузін лепшых рэлізаў.

І вось — працяг гэтага альбому, другі лонгплэй Рыдлеўскай пад назвай Mugwort. Ён таксама запісаны цалкам у хатніх і вельмі сціплых умовах і працягвае генеральную мінімалістычную лінію When I can’t speak, але пры гэтым Анастасія значна пашырыла склад выкарыстаных інструментаў. Тут больш электронікі, кампазіцыі выходзяць далёка за межы стандартнай поп-структуры, а неблагія мелодыі спалучаюцца з эксперыментальным падыходам да аранжыравання.

Тут ёсць і шыкоўны сінгл Bipolar, на які Рыдлеўская выдала адзін з самых яскравых кліпаў гэтага году, і шаманскія Hate і Mugwort, і пранізлівая Dad’s song — альбом вельмі разнастайны і цікавы: англійская мова класна міксуецца з беларускай, язычніцкі рытуал з яскравымі мелодыямі, дакладныя аранжыроўкі з нестандартным падыходам. У выніку атрымаўся небанальны, шчыры запіс, які цудоўна раскрывае Рыдлеўскую у якасці кампазітаркі і выканаўцы. Нават негледзячы на тэхнічныя хібы гэтага запісу, ён гучыць вельмі абаяльна.

Шчыра раю вам паглыбіцца ў альбом Mugwort — ён вельмі цікавы, разнастайны і шматабяцальны.

https://www.youtube.com/watch?v=Ns4Krd1c8ZE&list=OLAK5uy_mERGomNortsWGxT1_FZ_FipSjvXKrcV1M
🔥55👍12❤5👎3🥰1🎉1
Сябры, віншую вас з тым, што гэты год амаль скончыўся і прынёс нам шмат фантастычных музычных адкрыццяў! Жадаю, каб у наступным творцы радавалі нас яшчэ часцей, а мы – паглыбляліся ў чароўны свет беларускай музыкі і знаходзілі там для сябе новыя дыяменты. Да сустрэчы ў 2024!🎉
❤187🎉28👍17🔥6🎄4☃3🎅2💘1
Фактчэкінг у медыя робіць мне балюча. Прапаганда распаўсюдзіла фэйк пра тое, што хлопцы з Nizkiz з’ехалі з Беларусі, а потым вырашылі вярнуцца і іх затрымалі. І гэта няпраўда, бо музыканты амаль поўным складам стала жылі ў Магілёве. Але што здарылася? Замест спачування затрыманыя хлопцы атрымліваюць хвалю хэйту ад інтэрнэт-ваяроў, якія абвінавачваюць іх, скажу мякка, у інфантылізме. Прыкладна тое ж звычайна кажуць пра згвалтаваную жанчыну ў кароткай спадніцы. Маўляў, сама вінаватая. І гэта яшчэ раз дэманструе, наколькі шкодна распаўсюджваць наратывы прапаганды. Не рабіце так, калі ласка. І хопіць цкаваць тых, хто зрабіў свой свядомы выбар. Ім складаней, яны смелыя.
👍126❤48💯37💔23😭9👎4👏3🤔2🤮1🦄1
Ведаю, вы ўжо засумавалі, але сёння я прынёс вам цудоўныя навіны! «Міністэрства сепультуры» вяртаецца з адпачынку! У новым выпуску — шмат цікавага. Ці чулі вы калі-небудзь Depeche Mode па-беларуску? А можа хочаце паслухаць Metallica ад брэсцкіх панкаў Дай дарогу? А як вам хіты N.R.M. у выкананні гуртоў «Краски» ці «Тяни-Толкай»? Сёння я раскажу вам пра цікавыя і незвычайныя каверы: ад сярэднявечнага хіта Prodigy да Rage against the machine па-беларуску і панк-версіі «Песняроў».

https://youtu.be/5hMBrPpGzsg
🔥88👍16❤13❤‍🔥1👎1👏1
Гэты гурт называлі беларускімі U2. Яны прадказалі развал Савецкага Саюза, а вядомыя кампазітары прасілі навучыць іх сачыняць песні. Вакаліст гурта працаваў да гэтага грузчыкам, а ў выніку стаў выбітным франтмэнам і трапіў у вар’ятню. Яны адмаўляліся выступаць на лукашэнкаўскім фестывалі і замест гэтага спявалі песні свабоды. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» — гісторыя культавага беларускага гурта Ulis, якую раскажуць яго ўдзельнікі. «Пляц Францыска» і «Радыё свабода», першае «Басовішча» і ўвага еўрапейцаў. Гурт-легенда, які існуе дагэтуль і аднойчы вернецца на сцэну.

https://youtu.be/2ckxGz-LOGk
❤123❤‍🔥31👍11🔥3👏1👀1
У Беларусі запрацавалі цэлыя фабрыкі трэш-кантэнту. Хто за імі стаіць? Вельмі розныя людзі: ад сям’і Лукашэнкі і знакамітага спевака Сяргея Мінскага да Аляксандра Рыбака і таннага клона Веркі Сярдзючкі. Што за прадзюсарскія цэнтры працуюць у Беларусі, глядзіце ў новым выпуску

https://youtu.be/Shgu3M63Qjw
😨36👍11💩10🤮9🌭3🙈3
Глядзіце заўтра ў вашых ютубах адразу пасля новай серыі Міністэрства сепультуры!

https://www.youtube.com/@chaly_live
🔥77😎11👍9❤4💋2🗿1
У гэтым выпуску будзе вельмі шмат чароўнай музыкі і сапраўднай магіі. Для яе не трэба багатыя студыі ці дарагія інструменты — тут усё адбываецца зусім па-іншаму. Такія выпускі не збіраюць шмат праглядаў, на жаль. Але мне вельмі б хацелася, каб вы занурыліся ў гэты дзіўны сусвет, які стварае Жэня Кучмейна. Глядзіце, слухайце, распавядайце сваім сябрам пра гэты цуд!

https://youtu.be/0B-ZmnOKLzA
❤89👍24🔥7👏1
Сёння самы папулярны сучасны беларускамоўны гурт у свеце Nürnberg выдаў свой новы альбом Adkaz, з якім працавалі ў тым ліку іх сябры з калектыву Molchat Doma. Натуральны і лагічны працяг дыскаграфіі мінскага гурта, але без сюрпрызаў.

У сакавіку Nürnberg выправяцца ў лацінаамерыканскі тур — хлопцы выступяць у Калумбіі, Коста-Рыка і Мексіцы. Натуральна, такое падарожжа варта было падтрымаць новым матэрыялам — альбом Adkaz добра выконвае гэтую задачу. Лаканічная 26-хвілінная складанка з васьмі кампазіцый, але на самой справе Nürnberg і да гэтага працавалі з даволі сціплым таймінгам: кожны з іх альбомаў займае прыкладна паўгадзіны.

Цікава было паназіраць за тым, як змяняецца падыход да творчых і тэхнічных момантаў з кожным рэлізам. Паміж касетным лоў-файным вайбам першага альбома Skryvaj і акцэнтаваным на клавішах EP Ahida вялікая розніца. Skryvaj — манатонны і заснаваны ў першую чаргу на канкрэтным рытмічным малюнку і стварэнні неабходнай атмасферы. У Ahida — з’яўляюцца яскравыя мелодыі і на першы план выходзяць сінтэзатары.

Але Adkaz не працягвае генеральную лінію папярэдняга EP. Наадварот, гурт вяртаецца да творчай канцэпцыі дэбютнага запісу: схематычныя песні, адыход ад яскравага меладызму — на першы план ізноў выходзіць рытм-секцыя, а кампазіцыі не атрымліваюць патрэбнага развіцця.

Матэрыял на альбоме Adkaz вытрымлівае неабходны ўзровень: ён створаны і запісаны такім чынам, каб адпавядаць чаканням мэтавай аўдыторыі. Але з іншага боку, тут складана заўважыць развіццё музыкантаў. Праграмны рэліз напярэдадні важных гастроляў — менавіта так я б і ахарактарызаваў гэты альбом.

https://nurnbergminsk.bandcamp.com/album/adkaz
❤89👍23🥱5🤮1
Што можа аб’яднаць агранома з-пад Гародні, майстра спорту па акрабатыцы на батутах, барысаўскага хлопца з Пячэй і экс-гітарыста Пятра Ялфімава? Ёсць варыянты? Тады вось вам неспадзяванка: усе разам яны робяць суперпапулярную музыку — такія лічбы не сніліся ні Каржу, ні ляпісам. Дзясяткі мільёнаў праслухоўванняў на розных платформах, тысячы відосаў у Цік Току і сусветная папулярнасць.

https://youtu.be/ucjD4doIEhg
❤57👍17🆒3🤗1
🔥Тыдзень Роднай Мовы ў нас пачнецца з мерапрыемства, прысвечанага беларускай музыке:

❓«Беларуская музыка — гэта толькі па-беларуску?»

Цікавае і амаль філасофскае пытанне, якое хвалюе не першае пакаленне творцаў. Ці ёсць на яго ўцямны адказ? Давайце паспрабуем разабрацца разам.

Аўтар YouTube-каналу «Міністэрства сепультуры», музычны журналіст Аляксандр Чарнуха і музыканты гурта NaviBand разам паразважаюць пра ролю мовы ў музыцы, а вы зможаце да іх далучыцца.

⚡️ Уваход вольны!

📆 19 лютага (панядзелак)
🕔 18:30
📍 Dożynkowa 6A

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤54🔥9👍4
Ці чулі вы што-небудзь пра гурт «Мясцовы час»? Не? А дарма! Гэтыя правінцыялы з Полацку сталі сапраўднымі рок-зоркамі. Яны збіралі тысячы ў цэнтры Мінску, прапаганда крытыкавала іх за свавольствы на сцэне і нават абвінавачвала ў наркаманіі, а гурт Мроя і Лявон Вольскі натхнялі пісаць песні па-беларуску. Беларускі Роберт Плант і першае «Басовішча», прарыў на радыё і акустыка ў полацкай Сафіі, выбуховы хард-рок і смерці ўдзельнікаў гурта. Гісторыя, якую варта было б экранізаваць.

https://youtu.be/BWLp5ni0Xqc
❤95👍21🔥4
Учора адбыўся рэліз электроннай складанкі Belarus Outside Sound System — 13 трэкаў ад беларускіх прадусараў і прадусарак у розных жанрах: ад павольнага лагоднага эмбіенту да грувасткага агрэсіўнага тэхна. Галоўная задача праекту — даследаваць нацыянальны культурны код праз сучасныя электронныя плыні, паглыбіцца ў чароўны свет самаідэнтыфікацыі і выкараскацца з гэтага бязлітаснага рэйву з дакладным разуменнем таго, як унутры кожнага з удзельнікаў працэсу гучыць Беларусь.

Гучыць яна па-рознаму: для адных — гэта абвесткі ў мінскім метро, для іншых — колішнія спевы. Гэта можа быць і палымяны голас Марыі Калеснікавай, і чароўные маўчанне Ельні, і пяшчотная калыханка з нетраў свядомасці. Складанка пярэстая — у прынцыпе, як і ўяўленні пра нацыянальны культурны код кожнага з нас. На ёй ёсць кампазіцыі, якія наўрад ці станеш спажываць у рэжыме актыўнага слухача, а ёсць наадварот — вельмі кранальныя, дасканала выбудаваныя кампазіцыі. Але нават не творчы складнік галоўны ў гэтай складанцы, а зусім іншае.

Belarus Outside Sound System ставіць перад намі вельмі балючае і актуальнае пытанне вымушанай ананімнасці аўтара. У гісторыі беларускай музыкі былі такія праекты (Zet), ёсць яны і цяпер (УННВ), але ўсё гэта частка творчай канцэпцыі, а не пытанне бяспекі аўтара. У выпадку з Belarus Outside Sound System зусім іншая — і парадаксальная — гісторыя. Некаторыя аўтары хаваюцца пад псеўданімамі, таму што публічнасць можа быць для іх небяспечнай. Вось так гучыць Беларусь і вось так яна маўчыць.

https://band.link/BelarusOutsideSound
❤70👍23🔥8🥱3
На гэтым тыдні выйшаў новы міні-альбом гурта «Мутнаевока» пад назвай «Антыдэпрэсанты». Я ўжо пісаў пра гэтых хлопцаў. Канкрэтна — пра альбом «Дзень Незалежнасці», яскравую складанку з песень, якія б маглі зрабіцца рок-хітамі ў краіне з развітым музычным бізнесам. Але зараз пра іншае.

Паміж «Днём Незалежнасці» і «Антыдэпрэсантамі» велізарная адлегласць у дзесяць год. Прыкладна такая ж адлегласць і паміж матэрыялам з гэтых двух рэлізаў. Першы — сыры, нахабны і пабудаваны на хуках, другі — дарослы, разнастайны і вельмі шчыльны, нібыта ты паслухаў не міньён, а лонгплэй. Гурт «Мутнаевока» эвалюцыянаваў — і гэта відавочна. Замест песень з простай і зразумелай структурай слухача чакаюць разгорнутыя і даволі складаныя кросовер-п’есы.

На «Антыдэпрэсантах» гурт хістае ад пост-гранжу да амерыканы, а часам выносіць нават на нечаканую тэрыторыю блэк металу. Самае галоўнае, што ўсё гэта гучыць разам вельмі арганічна і натуральна.

Змянілася і гучанне гурта. Замест бруду і наўмыснай неахайнасці можна пачуць аб’ём і шчыльнасць: такім спосабам «Мутнаевока» канчаткова сыходзіць з тэрыторыі ўмоўнага гранжу і даследуе іншыя музычныя сцежкі. Пры гэтым канцэптуальна ўсё застаецца на сваіх месцах: «Антыдэпрэсанты» — злы, нервовы і нахабны запіс, і гэта яднае яго з папярэднімі рэлізамі гурта.

Я вельмі раю звярнуць увагу на гэты альбом, бо гэта вельмі якасная і цікавая гітарная музыка — цяпер у «Мутнаевока» ёсць не толькі падлеткавы драйв і неблагія мелодыі, але і вельмі дарослае адчуванне музыкі.

https://www.youtube.com/watch?v=6mNhctiZiRk&list=OLAK5uy_m93m7z8Cn8Hw7RNIq_6qnAh26NNdmHhDY
🔥55👍23❤8💊1
Ці ведалі вы, што «Сябры» у 70-я запісвалі афігенныя кампазіцыі? Я дык кайфануў, пакуль слухаў іх першы альбом. А што з імі стала пасля выканання хіта «Слухай бацьку»? Катэдж-амфітэатр у Драздах, прэмія ФСБ і чарка-шкварачны рэпертуар. Гісторыя дэградацыі — у новым выпуску

https://youtu.be/UAWauali6Cc
👍67❤7😢5🤮4😱3