Беларускі гурт VVaxplay выдаў свой дэбютны альбом Dust & Haze — складанку атмасферных і сумных поп-песень. У калектыве стала ўдзельнічаюць два дасведчаныя музыканты — Ганна Жданава (Lilac, Ландыш и сахара) і Стас Мурашка (The Toobes, Валентин Стрыкало, Союз і безліч іншых праектаў).
Мурашка ў дуэце адказвае за інструментальную частку і тут вельмі цікава назіраць за тым, як прыгожа пасталеў Стас-музыкант. На Dust & Haze шмат сакавітых і цікавых аранжыровак, і стылістычна альбом існуе недзе паміж трып-хопам і джазам. Кожная кампазіцыя зробленая вельмі густоўна: калі гэта гітара, то не наўпроставая, а далікатная, калі бас, то дынамічны і мяккі адначасова, калі электроніка, то змястоўная і дакладная.
Пасталела як вакалістка і аўтарка тэкстаў Жданава. Простыя і зразумелыя партыі цудоўна пасуюць да музычнага матэрыяла, абстрактная лірыка добра кладзецца ў палітру. Іншая справа, што кожны раз цябе не адпускае адчуванне, што ўсё гэта ты ўжо слухаў — нібыта песні зробленыя з аскепкаў чужых думак.
Дэбютны альбом VVaxplay — цудоўная прэзентацыя творчага патэнцыялу ўдзельнікаў. У ім ёсць шмат класных складнікаў, якія паасобку працуюць выдатна і пакідаюць вельмі прыемнае ўражанне. Не хапае пакуль толькі клею, каб з гэтага атрымаўся яскравы і індывідуальны прадукт. У гэтым Dust & Haze вельмі нагадаў мне мінулагодні дэбют Nochy: ён таксама класны і яго вельмі не хочацца крытыкаваць, але не пакідае адчуванне, што ў гэтай формуле нечага не хапае. А вам як?
https://band.link/vvaxplaydustandhaze

band.link
VVaxplay - Dust & Haze | BandLink
Listen, download or stream Dust & Haze now!
❤54👍17🔥5🌚2
У эфіры ваша любімая традыцыйная рубрыка «Справаздача з Песні году Беларусі». Як і заўсёды, я адпакутваў за вас і цяпер даю шчыльненькае саммары ўсяго трэшу, які гэтым разам адбыўся ў Палацы спорту. Будзе смешна, балюча, магчыма, захочацца ў прыбіральню. Але вы трымайцеся, як трымаўся я!
https://youtu.be/8Nl3ka2esSg
https://youtu.be/8Nl3ka2esSg
🔥67💅10👍5❤4😭4😁3🤨1
Раскажу вам пра чароўны беларускі праект Twigs Garden, які зусім нядаўна выдаў вельмі ўтульны і прыгожы альбом Rainy Evening Perfume. Напэўна, вы пра яго нічога не чулі, знайсці хаця б нейкую інфармацыю пра гэты праект вельмі складана. Дакладна вядома, што за шыльдай Twigs Garden стаіць хлопец з Беларусі. Ён мастак і музыкант і стварае вельмі незвычайныя і дзіўныя рэчы. На альбоме, дарэчы, яго аўтарскі малюнак на вокладцы.
Гэта кароткі 25-хвілінны запіс, які па гучанні адсылае да класікі неа-фольку, але з’яўляецца вельмі аўтэнтычным. Лоўфайнае гучанне стварае цікавую атмасферу, дзе кожнай партыя нібыта выплывае са шчыльнага туману. Расфакусаваны, чароўны і вельмі пяшчотны — вось так можна ахарактарызаваць гэты альбом.
У ім шмат прыемных момантаў: паслухайце цудоўны сінгл Forest, у якім за тры хвіліны адбываецца сапраўдная музычная магія, ці трэк Horror films of 1980s — парадаксальна ўтульны і трывожны адначасова. Вось у гэтым уся магія Rainy Evening Perfume — ён гучыць, нібыта прывітанне з нетраў свядомасці іншага чалавека, які за гэтыя 25 хвілін становіцца табе добрым сябрам. Хочацца, каб гэтае сяброўства працягвалася.
https://open.spotify.com/album/3vugrAXJ6gNeepqVz65RZn?si=MSMdOsgpSKeEreK_0jIwwA

Spotify
Rainy Evening Perfume - Album by Twigs Garden | Spotify
Twigs Garden · album · 2024 · 8 songs
❤56👍15🔥3👏1
Засумавалі без «Сепультуры» за два тыдні? Тады вось вам падарунак! Сёння будзе сапраўднае кіно пра галоўнага авантурыста ў беларускай музыцы. Ён прадаваў «ляпісаў» у Маскву, рабіў трыб’ют для Пугачовай, хуліганіў, прыдумваў неверагодныя праекты. Хто гэта і што з ім стала? Глядзіце выпуск і пра ўсё даведаецеся!
https://youtu.be/UshMRDJTp2U
https://youtu.be/UshMRDJTp2U
❤63👍21🔥5
Неверагодна, але факт — я сапраўдны фанат першага альбому гурта «Сябры». Так, таго самага, дзе дагэтуль спявае Анатоль Ярмоленка і які стаў чарка-шкварачным ансамблем дажыначнага ўзору.
Але як прыгожа ўсё пачыналася! У выпуску «міністэрства сепультуры» я ўжо распавядаў пра тое, як вакальна-інструментальны аснамбль з перыферыі стаў усесаюзна вядомым. Галоўную ролю ў гэтым працэсе адыграў Валянцін Бадзьяраў — чалавек з фундаментальнай музычнай адукацыяй, які ствараў неверагодныя аранжыроўкі для «Сяброў».
Атрымліваўся сапраўдны прог-рок з вельмі абмітным гучаннем. Не верыце? Паслухайце «Гимн Земле» на словы Пахмутавай — вельмі складаную і шматслойную п’есу. Гэта будзе для вас сапраўдная неспадзяванка, калі параўнаеце песню з чым-небудзь з сучаснага рэпертуару ансамбля.
«Всем на планете» — гэта шыкоўны ўзор якасці і таленту. Складанка прыгожых, няпростых ў выкананні, але пры гэтым вельмі лёгкіх песень, створаных камандай прафесіяналаў. Цікава было б паназіраць за тым, як эвалюцыянавалі «Сябры» пад кіраўніцтвам Бадзьярава, але лэс склаўся па-іншаму. Ярмоленка выжыў яго з ансамбля, а разам з кіраўніком сышлі і іншыя ўдзельнікі калектыву. Што было далей, вы цудоўна ведаеце. Хай гэты альбом будзе для вас напамінам пра тое, што такое сапраўднай музыка.
https://www.youtube.com/watch?v=TQ5xD_aw3Bs

YouTube
ВИА "Сябры" - Всем на планете (LP 1978)
Скачать: http://www.radiola.club/syabry-lp-1978-vsem-na-planete/
1978, С60—10951-2 (LP) ВИА "Сябры", руководитель Валентин Бадьяров. «Всем на планете»
01. Всем на планете (В. Бадьяров - С. Кирсанов)
02. Кася (И. Лученок - А. Пашкевич)
03. Цветок любви (В.…

❤40🔥13🤔7👍4💩2
У Беларусі цяпер ёсць тры стабільныя музычныя візітоўкі: пост-панк, фонк і экстрэмальны метал. Вось акурат пра апошні сёння вам і раскажу, бо нядаўна выйшаў міні-альбом у зусім новага праекту Woodland Haze.
Гэта атмасферны блэк-метал з рэверансамі класічным гуртам. Так, з аднаго боку, матэрыял даволі традыцыйны і без сюрпрызаў — зразумелыя і кананічныя музычныя хады, цалкам абстрактныя і шаблонныя тэксты. Але пры гэтым музыканты робяць у межах жанру бадзёры і шчыльны прадукт, нішавы, але яскравы і дынамічны.
Акурат у выглядзе міні-альбому дэбютны матэрыял выглядае даволі класна: не зацягнуты, прафесійны, з павагай да першакрыніц. Калі музыканты якасна папрацуюць над індывідуальнасцю, можа атрымацца цудоўны праект, што здолее канкурыраваць на глабальным рынку экстрэмальнага металу. Такіх калектываў з Беларусі ўжо нямала. Крута, калі з’явіцца яшчэ адзін.
https://woodlandhaze.bandcamp.com/album/the-harvest

Woodland Haze
The Harvest, by Woodland Haze
5 track album
🔥70👍14🤮1🤓1
Сябры, прывітанне! Калі вам падабаецца тое, што я раблю, і вы хочаце падтрымаць мяне, то цяпер з’явіўся просты і зручны спосаб гэта зрабіць. Вось па гэтай спасылцы можна купіць мне каву. Дзякуй шчыры за тое, што чытаеце мой канал і глядзіце «Міністэрства сепультуры»!
Buy Me a Coffee
Aliaksandr Charnukha
Распавядаю пра беларускую музыку на YouTube-канале «Міністэрства сепультуры» і ў тг-канале «Беларуская музыка»
❤72👍22🍾6✍2
Вельмі складана прымусіць гучаць ноў-вэйв у студыйных умовах, бо гэта вельмі свавольная музыка, якую нельга заціснуць у нейкія межы. Нават Sonic Youth на альбомах гучаць не так цікава, як у лайв-фармаце. Таму вельмі важна назіраць такія гурты на сцэне ці хаця б пашукаць добрыя відэазапісы, каб рассмакаваць атмасферу.
Да чаго я гэта ўсё? Сёння прапаную паглядзець на шыкоўны беларускі гурт Slowner з самых глыбокіх нетраў андэграўнда. Менавіта паглядзець, таму што на лайве нейкім неверагодным чынам удалося перадаць атмасферу выступаў гурта.
Тут вельмі цікавы мікс: троху сайкабілі, крыху ноў-вэйва і бясконцы эксперымент. Гітара, кантрабас, бубны і вакал, які складана з нечым пераблытаць — усё разам настолькі шчыра, драйвова і незвычайна, што немагчыма адарвацца. Slowner нават выступалі на фестывалі «Эхо» — самым атмасферным беларускім оўпэн-эйры, на які я, на жаль, так і не трапіў.
Гурт перастаў існаваць праз трагедыю: не стала гітарыста Slowner. Пасля гэтага музыканты стварылі новы калектыў — Lubber Louie. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. А сёння зацаніце гэты шыкоўны лайв, каб адчуць подых сапраўднага беларускага андэграўнда.
https://www.youtube.com/watch?v=d242ShChQNk

slowner
Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
🔥54👍10👎3
Схадзіў да сяброў на канал «Падабайка». Зладзілі зарубу з Ярыкам Пісарэнка з канала «ЧесТнок». Хлопец шарыць! Цікава, а колькі песень пазналі вы?
https://www.youtube.com/watch?v=kYEtn5c_TfQ
https://www.youtube.com/watch?v=kYEtn5c_TfQ
YouTube
Беларускі рок / угадай песню за 1 секунду
Угадваем за адну секунду хiты беларускага рока
Удзельнiкi
Лера https://www.instagram.com/iron_zvereva
Ксюша https://www.youtube.com/@NAVIBAND
Саша https://www.youtube.com/@minsepultury
Ярык https://www.youtube.com/@chestnok_by
Улад https://www.instagram.com/uadisla/…

❤62👍18🔥7
Альбом культавага беларускага гурта «Голая манашка» выйшаў амаль незаўважна. Ветэраны айчыннага гранжу і пост-панку на чале з Фёдарам Жывалеўскім выдалі цудоўны матэрыял з вялікай павагай да класікі — і гэта можна заўважыць ужо па вокладцы «19», якая фактычна касплэіць «Goo» Sonic Youth.
Але на гэтым параўнанні з класікамі можна скончыць, бо матэрыял альбома даследуе іншыя першакрыніцы: па саўндзе і настроі гэта пост-панк з уплывам сінці-попу. «19» гучыць так, нібы і быў запісаны недзе на мяжы 80-х і 90-х: сыры і недасканалы, але вельмі абаяльны.
«19» — запіс, які балансуе на мяжу псіхадэлічнага трыпу і вельмі яскравых і дакладных тэкстаў. «Рок-н-рол пад хвост кату, мы ўжывалі наркату» у песні «Саюз Юнацтва» гучыць як гімн згубленага пакалення дзевяностых. «Людзі ненавідзяць сваіх герояў болей, чым любяць уласных дзяцей» у песні «Снег» гучыць як дыягназ.
Альбом пачынаецца з класічнага панку «Дэжа вю», паступова пераходзіць у энергічны, манатонны пост-панк «Мёртвая мова», робіць сінтэтычны пераход на «О мой бог», а скончыцца ўсё ўвогуле вольная інтэрпрэтацыяй Бадаламенці ў песні «Сіроп з парадоксамі».
Круты і шматслойны альбом, нягледзячы на вельмі сціплы хранаметраж, пакідае ўражанне грунтоўнай і дасканалай працы. Вельмі раю паслухаць яго ўважліва некалькі раз і атрымаць асалоду ад матэрыялу. Цікава потым будзе пачытаць вашыя ўражанні ад «19». Пішыце ў каментарах!
Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
https://youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_mlKv2ZQmbp6yfW1SWxxpgWDMZCIxVhdns&si=_wR9ZDWnduOVXK02

Listen to 19 - Album by Голая Манашка | Spotify
Голая Манашка · album · 2023 · 7 songs
❤62🔥17👍10✍2
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць
Pearl Jam «Dark Matter»
Адзіны жывы вакаліст гранж-эпохі знаходзіцца ў выдатная форме. Бачыў яго ў Кракаве прыкладна два гады таму — Эдзі Вэдар проста шыкоўна трымаецца на сцэне. І новы альбом Pearl Jam бадзёры і сакавіты. Так, ад гранжу тут ужо толькі ўспаміны, але драйву і класных мелодый хапае.
Big|Brave «A chaos of flowers»
Самы цікавы і атмасферны альбом гэтага тыдня. Медытатыўны, магутны запіс, у якім скрыпучыя гітары балансуюць недзе паміх дроўнам і псіхадэлікай, а фантастычны жаночы вакал дадае крыху сумнай пяшчоты ў гэтыя суворыя гукавыя эксперыменты. Гучыць яно так, нібыта Swans запісалі дуэт з Чэлсі Вулф. Ідэальны саўндтрэк да прадчування апакаліпсісу.
Taylor Swift «The Tortured Poets Department»
Цалкам разумею поп-феномен Тэйлар Свіфт, але ніколі не быў прыхільнікам творчасці — мне бывае нават складана пазнаць яе сярод іншых, шчыра вам скажу. Але, канешне, пачаў слухаць гэты запіс. Свіфт бамбанула да яго яшчэ і дадатак у выглядзе пятнаццаці кампазіцый — у выніку атрымаўся рэліз на 31 кампазіцыю. Класны прадакшн, часам неблагія песні, але ці дацерпіце вы да канца?
Pillow Queens «Name Your Sorrow»
Гэты гурт я адкрыў для сябе ў 2020 годзе, калі дзяўчаты выдалі дэбютны альбом «In waiting». Цікавы стылістычны мікс, які складана запхнуць у нейкія межы. Класныя мелодыі, яскравыя аранжыроўкі і даволі нечаканая тэматыка кампазіцый (ірландскае каталіцтва зміксаванае з квір-эстэтыкай, як вам такое?) Карацей, новы альбом атрымаўся даволі прыемным — такі дзявочы Kings of Leon.
Melvins «Tarantula Heart»
Культавы гурт працягвае запісваць класныя альбомы. Сыры, агрэсіўны, хаатычны «Tarantula Heart» — класны працяг дыскаграфіі Melvins, якія ўсю сваю кар’еру ідуць паралельна з камерцыйнымі плынямі, але пры гэтым паўплывалі на шматлікіх сусветных зорак. Дзівацтва, першародны драйв і кілаваты энергіі. Вам можа не спадабацца, але паспрабуйце!
❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.

❤53👍15🔥4✍2
Сябры, важная абвестка! Міністэрства сепультуры на паўзе. Пакуль не магу сказаць дакладна, калі вернецца праект, але спадзяемся, што паўза не будез доўгай.
Дакладна пакуль буду больш пісаць у сваім тэлеграм-канале.
Натуральна, цяпер у мяне багата вольнага часу, таму я пачынаю шукаць працу. Але пра гэта будзе асобны пост у хуткім часе.
Усё абавязкова будзе добра!
Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
Дакладна пакуль буду больш пісаць у сваім тэлеграм-канале.
Натуральна, цяпер у мяне багата вольнага часу, таму я пачынаю шукаць працу. Але пра гэта будзе асобны пост у хуткім часе.
Усё абавязкова будзе добра!
Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
😢106👍65❤27💔20🗿2🤗1
У пятніцу выйшаў новы альбом Chornabrova — эксперыментальнага праекта акторкі Паліны Дабравольскай. Ён называецца Coma і гэта толькі частка мультымедыйнага праекта, які прысвечаны штучнаму інтэлекту. Гісторыя вось якая: Coma — гэта штучны інтэлект, які даследуе экзістэнцыйныя пытанні праз адкрытыя дадзеныя пра сваіх стваральнікаў.
Паліна ў Coma міксуе змрочны хіп-хоп, індустрыяльныя гукі і этнічныя спевы — пры гэтым, наколькі зразумела з апісання праекта, робіцца гэта з дапамогай штучнага інтэлекту. Тое самае і з лірыкай гэтага альбому. Цікавы і небанальны эксперымент для беларускай музыкі, хоць і зусім не новы для сусветнай.
Даследванне цеснага перапляцення штучнага і натуральнага — тэма, якая будзе хваляваць чалавецтва яшчэ не адно стагоддзе, і цікавыя музычныя і мульцідысцыплінарныя даследванні — вельмі ўдзячная глеба для творчасці. У Паліны атрымалася неблагая спроба асэнсаваць альтэрнатыўную (ці не альтэрнатыўную) будучыню, але ёсць і відавочныя мінусы. Першы — выканальніцкія нюансы: альбом недасканалы ў першую чаргу інтанацыйна, у другую — спецыфічным акцэнтам спявачкі. І гэта моцна псуе ўражанне ад матэрыяла.
Яшчэ адзін нюанс: адчуваецца, што музычны складнік праекта — гэта толькі частка праекта, і вельмі моцна бракуе тут менавіта візуальнай часткі для агульнага ўспрымання матэрыялу.
А вось вам крыху цікавостак пра іншы і вельмі падобны музычны эксперымент. У 2019 годзе нямецкая даследвальніца Холі Херндан выдала альбом Proto пры ўдзеле вакалістаў-народнікаў, інжынераў і штучнага інтэлекту па мянушцы Spawn. Нейронка вучылася, калі слухала народныя спевы. Зацаніце, што атрымалася ў выніку!

COMA
Provided to YouTube by DistroKid
COMA · CHORNABROVA
COMA
℗ CHORNABROVA
Released on: 2024-04-17
Auto-generated by YouTube.
COMA · CHORNABROVA
COMA
℗ CHORNABROVA
Released on: 2024-04-17
Auto-generated by YouTube.
❤46👍8👎3
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць
St.Vincent «All born screaming»
Амерыканская спявачка Эн Кларк, якая выступае пад творчым псеўданімам St.Vincent, назвала гэта альбом «поп-музыка-пасля-чумы». Успрымаць гэта можна па-рознаму, але вынік атрымаўся вельмі цікавы. Тут і класныя мелодыі, і добрыя аранжыроўкі, і шмат класных запрошаных музыкантаў — ад Дэйва Грола да Дэвіда Раліка з выдатнага гурта Dengue fever. Прадзюсавала гэты альбом сама Кларк, і гэта вельмі ўдалая спроба ўзяць усе працэсы ў свае рукі. The Telegraph называе All born screaming арт-рокам на стагоддзі.
Maruja «Connla’s Well»
Манчэсцерскі гурт запісаў свой другі міні-альбом Connla’s Well, і гэта вельмі энергічны і разнастайны альбом, у якім выбуховая рытм-секцыя спалучаецца з нервовым саксафонам і інтэнсіўнай меладэкламацыяй. Гучыць гэта так, нібы Badbadnotgood абслухаліся King Crimson. Не ведаю, ці натхніць вас такая метафара, але Connla’s Well — адзін з самых цікавых брытанскіх рэлізаў за апошні час.
Darkthrone «It beckons us all»
Я вельмі люблю Darkthrone за самаіронію і перманентны пошук: гурт хістае ад артадаксальнага блэк металу да красту, ад хэві металу да трэшу і іншых памежных жанраў. Папярэдні альбом Astral Fortress — яскавы прыклад таго, як гурт можа камфортна сябе адчуваць у вельмі сціплых умовах. It beckons us all — гэта альбом, які даследуе плыні такой даўніны, калі блэк метал яшчэ не прыдумалі. І, на жаль, не самая цікавая спроба.
Justice «Hyperdrama»
Гурт Justice — гэта музыка для бясконцай вечарыны, і некалі я на рэпіце слухаў хіт Civilization: вельмі класны, яскравы трэк з пругкім сінтэтычным басам, запамінальнай мелодыяй і шыкоўнымі сінтэзатарамі. Новы альбом Justice — гэта лагічны працяг дыскаграфіі гурта з запрошанымі зоркамі ад Tame Impala да Thundercat. Іншая справа, што зачапіцца тут няма за што: зразумелы і прахадны саўндтрэк да вечара вашай пятніцы.
Pet Shop Boys «Nonetheless»
Пятнаццаты студыйны альбом брытанскага сінт-поп дуэта выклікае вельмі цікавыя эмоцыі. З аднаго боку, гэта вельмі якасны працяг дыскаграфіі Pet Shop Boys, у якім ёсць і энергічныя танцавальныя трэкі, і шчымлівыя балады, а самі Лоў і Тэнант адзначаюць, што гэты альбом — святкаванне ўнікальных і разнастайных эмоцый, якія робяць нас людзьмі. З іншага, тут сабраўся цэлы аркестр (а запісе ўдзельнічала каля 40 музыкантаў), але пры гэтым Лоў і Тэнант скардзяцца, што прадзюсар Джэймс Форд зрабіў іх даволі складаныя аранжыроўкі больш мінімалістычнымі. У любым выпадку, гучыць альбом цікавей за Justice.

🔥64👍10👏4❤3🍌1
Наташа Куніцкая пачынала сваю музычную кар’еру ў якасці клавішніцы гурта Ulis, пасля ўдзельнічала ў выдатным індзі-рок гурце Clover Club, а калі ён перастаў існаваць, вельмі моцна паўплывала на гучанне «Серебряной свадьбы» (можаце паслухаць максі-сінгл Ag, каб гэта адчуць). Але, канешне, канчаткова яна раскрылася менавіта ў сольным праекце Mustelide, нібыта ўвесь гэты час ёй было цесна ў гуртах і вось нарэшце яна атрымала магчымасць ствараць музыку самастойна.
Mustelide — гэта сапраўды сольны праект, у якім Наташа стварала, выконвала і запісвала ўсё самастойна, і атрымалася проста шыкоўна! Вось вам прыклад — дэбютны альбом Куніцкай пад назвай «Secret». Лёгкі, яскравы матэрыял, які працуе на поп-узроўнях, але пры гэтым глыбей і складаней за абсалютную большасць папулярных артыстаў. У кожнай песні свая разынка: самаўпэўнены і гарэзлівы «Ушной вор», летуценны гіпнагоджык «На дерево» ці празрысты поп-нумар з пругкім бітам «Птица Рух».
Кожная песня — са сваім тварам, кожны тэкст — просты і абаяльны адначасова, нібыта ты апынуўся ў вельмі асабістым дзённіку спявачкі. А цяпер уважліва паслухайце гэты запіс у ўявіце, што ён выйшаў дзесяць год таму. Крута, праўда?
На жаль, апошні паўнавартасны рэліз Mustelide адбыўся ў 2019 годзе. Гэта быў міні-альбом Ginseng Woman — запіс, цалкам зроблены з гукаў Broken Orchestra Instruments. Гэта вельмі цікавы праект амерыканскай арганізацыі, якая запісала каля 800 паламаных інструментаў, каб звярнуць на іх увагу і сабраць грошы на рэстаўрацыю і вяртанне гэтых інструментаў у амерыканскія школы. Вельмі раю яго паслухаць!
❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
https://mustelide.bandcamp.com/album/secret

Mustelide
Mustelide is an alias of Natallia Kunitskaya from Belarus based in Berlin. She is a singer, songwriter and producer, who uses environmental samples, analogue synthesizers and sings. She explores and designs her sound, e.g. beats sampled from the cries of…
❤54👍12🥰1👏1🤔1
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць
Mdou Moctar «Funeral for justice»
Туарэг з вёскі ў Нігеры сам зрабіў сабе першую гітару з таго, што было пад рукой. Пад левай рукой. Потым ужо яго разгледзеў буйны лэйбл і падарыў яму Fender, на якім Мактар грае і сёння. Туарэгскі блюз — вельмі цікавы і пазнавальны, але на гэтым альбоме музыкант выходзіць за межы стылю. Шмат яскравых песень, шыкоўных сола і першароднай энергіі і лірыка, у якой распавядаецца пра шматлікія праблемы ў родным Нігеры.
Kamasi Washington «Fearless movement»
Маэстра сабраў шыкаоўную кампанію і запісаў чарговы кайфовы альбом. Тут вам і Thundercat, і Джордж Клінтан і шмат іншых вядомых персанажаў. А сам матэрыял хістае ад ф’южану і фанку да хіп-хопу і фры-джазу. Анталогія папулярных здабыткаў джазу, якую Вашынгтан складае з нейкім разняволеным кайфам, сапраўды ўражвае. Паўтары гадзіны падарожжа ў чароўны сусвет — проста заплюшчвайце вочы і слухайце ўважліва.
Dua Lipa «Radical Optimism»
Дзякуй шаноўнай спявачцы за лаканічнасць. На фоне шматлікіх зацягнутых поп-альбомаў Radical Optimism гучыць радыкальна змястоўна і коратка. На гэтым альбоме брытанская спявачка даследуе псіхадэлію, брытанскую рэйв-культуру і трып-хоп. Але робіць гэта ў фармаце бясконцай вечарыны. Крутыя мелодыі, шыкоўныя аранжыроўкі (з гучаннем папрацаваў Кевін Паркер з Tame Impala) і некалькі стоадсоткавых радыёхітоў.
Jessica Pratt «Here In the Pitch»
Яшчэ адно псіхадэлічнае падарожжа, але гэтым разам зусім у іншыя яго плыні. Новы альбом Джэсікі Прат зроблены з вялікай павагай да гурта Jefferson Airplane, і гэтая першакрыніца пульсуе і ў меладычных малюнках, і ў мінімалістычных, але вельмі дакладных аранжыроўках, нібыта Джэсіка запісала вольны працяг Surrealistic Pillow. Але гучыць вельмі цікава і ўтульна — шчыра раю паглыбіцца ў гэты медытатыўны запіс.
Ibibio Sound Machine «Pull The Rope»
Брытанскі гурт з адчувальным уплывам класічных запісаў Фела Куці стварае вельмі энергічную і атмасферную музыку, у якой можна пачуць і афрыканскую этніку, і рэтра-хаус, і фанк. Тут будуць і вельмі разнастайныя аранжыроўкі, багатыя нюансамі, і круты вакал брытанска-нігерыйскай спявачкі Іно Уільямс, а ўсё разам змяшаецца ў насычаны танцавальны кактэйль.

🔥41👍13❤8👏1🍌1
Не стала таленавітага беларускага мастака і музыканта Васіля Пачыцкага. Генія — так ён сам сябе называў. І гэта было не перабольшванне: творы Пачыцкага вельмі пазнавальныя, экспрэсіўныя і чароўныя. Сюжэты, вобразы, выкананне — ты нібыта занураешся ў дзіўны свет беларускага Брэйгеля і бачыш там каляровыя сны.
Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы і там жа пачаў маляваць, скончыўшы мясцовую мастацкую школу. Яго працы выстаўляліся ў розных кутках свету — ад Масквы да Нью-Йорку. А сам ён казаў пра сябе так: «Мастакі дзеляцца на здольных, таленавітых і геніяльных. Я — геній і гэта вялікая адказнасць». Можаце паглядзець яго трыпціх «Шукальнікі пярлінаў» — неверагодны авангардысцкі шэдэўр.
Але Васіль быў не толькі мастаком, але і музыкантам. У яго быў свой гурт — «Перебор», які запісваў немудрагелістыя, але вельмі трапныя песні. Напрыклад, адна з маіх любімых, з радкамі «Ребяты, шухер, менты». Я хачу вам паказаць запіс канцэрту гурта «Перебор» на Дзень касманаўтыкі ў 2016 годзе. Склад гурта вельмі цікавы — Вася Пачыцкі, Ілля Чарапко-Самахвалаў, Сяргей Сакалоў і Арцём Залескі. Два чалавекі з гэтага складу ўжо не жывуць.
Паглядзіце гэты канцэрт. Паслухайце музыку, якую пісаў Васіль. Паглядзіце на яго працы. Ён марыў пра шчаслівае жыццё без вайны. Мара так і засталася марай…
https://www.youtube.com/watch?v=_EDf872t2g4

😢69🕊14❤6💔4🫡2👍1
Сёння раскажу вам пра шыкоўны альбом «Fragments» беларускіх музыкантаў Drum Warz і JJ.Ok.
Я вельмі люблю дарк джаз! Пераслухаў шмат чаго, але, бадай, галоўным гуртом для мяне застаюцца Bohren & der club of gore. А яшчэ вельмі раю звярнуць увагу на бельгійскі гурт Kreng, які запісвае ідэальныя саўндтрэкі для неіснуючых хорараў. Дык вось, сёння раскажу вам пра класны альбом-калабарацыю, у якім беларускія музыканты выкарыстоўваюць дарк джаз як крыніцу натхнення і асноўны ідэалагічны рухавік.
Drum Warz — беларускі бітмэйкер, які працуе з олдскульным хіп-хопам і брудным гучаннем бубнаў і пры дапамозе аналагавага абсталявання робіць атмасферны інструментальны мікс. JJ.Ok — гітарыст, які некалі ўдзельнічаў у глэм-гурце Stardust Circus, а пасля выпусціў некалькі альбомаў ужо ў межах сольнага праекту JJ.Ok: там было шмат эксперыментаў з нойзавым гучаннем, і асабліва цікава гэта выглядала на канцэртах.
Увесь гэты назапашаны музычны досвед хлопцаў і выліўся ў «Fragments» — змрочны інструментальны альбом, у якім даркджазавыя сэмплы спалучаюцца з магутнымі гітарамі і хіп-хоп бітамі. У кожнай кампазіцыі ёсць цікавае развіццё, а пругкія агрэсіўныя бубны дадаюць дынамікі ў гэтыя бясконцыя сумныя мелодыі. Гэты альбом можа стаць цудоўным саўндтрэкам для самотных шпацыраў па начным горадзе — класны матэрыял, на які варта звярнуць увагу!
❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
https://radioplato.bandcamp.com/album/fragments

Radio Plato
Fragments, by Drum Warz x JJ.OK
8 track album
🔥46❤🔥8❤4👍3👌2🍌2
Засумавалі па беларускім метале? Сёння я прынёс вам шыкоўны альбом ад гурта Postcryptum. Ён быў створаны больш за дзесяць год таму і першапачаткова існаваў пад шыльдай Rise of Brutality. Склад неадначасова мяняўся, і ў выніку музыканты вырашылі змяніць назву і ўжо як Postcryptum пачалі працаваць над дэбютным альбомам. Выйшаў ён толькі ў красавіку — масіўны і грунтоўны Abyss of unborn.
Альбом складаецца з сямі кампазіцый, у якіх настолькі высокая шчыльнасць музычных думак і ідэй, што кожная магла б існаваць у выглядзе асобнага рэлізу. Abyss of unborn хуткі і брутальны, але гэта далёка не адзіны складнік. Гэты альбом меладычны і складаны адначасова: музыканты выдатна спалучаюць джазавыя рытмічныя малюнкі і класічныя сола, і кожная кампазіцыя на альбоме — неспадзяванка.
Напрыклад, тытульны трэк Abyss of unborn. З лагоднага ён раптам пераўтвараецца ў агрэсіўны і бязлітасны, а пасля ўжо чаруе цябе прыгожымі мелодыямі. Тэхнічны дэз метал тут не самае ўдалае вызначэнне, але хаця б так можна акрэсліць мінімальныя стылістычныя межы гурта. Пакуль самый цікавы метал альбом 2024 году, які вельмі хочацца затрымаць у сваім плэй-лісце — цудоўны экспартны прадукт для фанатаў цяжкай музыкі па ўсім свеце!
❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
https://postcryptum-by.bandcamp.com/album/abuss-of-unborn

Postcryptum
Abuss of Unborn, by Postcryptum
7 track album
🔥59👍5🍌2
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць
Billie Eilish Hit Me Hard And Soft
Білі Айліш за некалькі год вырасла з падлеткавага феномену ў маштабную поп-зорку. Новы альбом дзяўчыны — гэта фантастычнага ўзроўню складанка з далікатных, густоўных поп-песень, вельмі розных па настроі, але аб’яднаных вельмі якаснай працай Фінэаса О’Конэла: ён дакладна ведае, як падкрэсліць усе моцныя бакі сваёй сястры. Hit Me Hard And Soft — шыкоўны альбом, на якім няма слабых нумароў.
Beth Gibbons Lives Outgrown
Сольны альбом брытанская спявачкі Бэт Гібанс увогуле не нагадвае працы яе галоўнага гурта Portishead. Ну хіба толькі пазнавальным вакалам самой Гібанс. Гэта ціхі акустычны і вельмі сумны запіс даволі складаных песень, большасць з якіх спявачка запісала самастойна. Тэматычна ўсе яны аб’яднаныя няпростымі тэмамі мацярынства, трывогі, менапаўзы і смяротнасці. Грунтоўны, дасканалы запіс, але простым яго не назавеш.
The Lovely Eggs Eggistentialism
Брытанская сямейная пара Холі Рос і Дэвід Блэкуэл стварылі ў Ню-Ёрку (потым вярнуліся ў родныя мясціны) дзіўны гурт пад назвай The Lovely Eggs. Як вы ўжо зразумелі, складнік у «Чароўных яек» даволі просты: гітара і бубны. Але атрымліваецца вельмі бадзёры псіхадэлічны мікс з запамінальнымі лёгкімі мелодыямі. Калі хочацца нечага летуценнага, простага і абаяльнага — то паслухайце «Eggistentialism», які нагадае лепшыя запісы MGMT.
Crumb AMAMA
Яшчэ адзін псіхадэлічны падарунак у гэтую пятніцу, але куды больш грунтоўны. Амерыканскі гурт Crumb міксуе шмат стыляў — ад джазу да трып-хопу і дрым-попу. Атрымліваецца цудоўна! AMAMA — вельмі далікатны запіс, у якім кожная кампазіцыя з’яўляецца асобным шэдэўрам. Вельмі раю занурыцца ў гэты матэрыял і добра яго рассмакаваць.
Pallbearer Mind Burns Alive
Дум-метал гурт Pallbearer запісаў пяты студыйны альбом, які выйшаў на мэйджары Nuclear Blast. Ён вельмі лайтовы па гучанні, але пры гэтым нагадвае познія запісы Anathema ці Katatonia. Прыгожыя сумныя мелодыі, цікавыя аранжыроўкі — матэрыял балансуе паміж дум-каранямі і больш складанымі формамі. Самы цікавы метал-рэліз гэтай пятніцы. Быў яшчэ сольнік Кэры Кінга, але лепш не псаваць сабе настрой бязлітаснай кампрэсіяй.

👍40🔥11🍌1