Беларуская музыка
2.61K subscribers
276 photos
1 video
381 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
На мінулым тыдні выйшаў альбом беларускага гурта ЗАО «Сомнительные инициативы» — складанка з трынаццаці трэкаў пад агульнай назвай «Подвал турнирной таблицы». Вельмі цікавы рэліз, на які раю звярнуць увагу. І вось чаму.

Назва гэтага альбома цудоўна апісвае агульнае ўражанне ад матэрыялу — гэта аўтсайдэрскі погляд на рэчаіснасць, безнадзейны і саркастычны, нібыта ўсе трэкі з альбома праспяваў табе незнаёмы хлопец на прыступках гандлёвага цэнтру «Галерэя» на Нямізе, а ў якасці акампанементу выставіў сваю бесправадную калонку.

Гэта дэканструкцыя поп-музыкі, якая пануе ў Беларусі — тут можна пачуць іранічныя кпіны з хітоў мінулага: паслухайце хаця б трэкі «Догнивающий субару» ці «Поразительно неприятная молодежь» — дакладна пазнаеце спасылкі. Але самае галоўнае, усе гэтыя замалёўкі пераўтвараюцца ў даволі сумны, але зубасты наратыў.

ЗАО «Сомнительные инициативы» цудоўна зафіксавалі момант: паслухайце безвыходнае «Отечество» ці «Мрачный гражданин», якія паглыбляюць у вельмі беларускую атмасферу. Трапныя тэксты, мінімалістычныя музычныя пародыі на танную поп-музыку, і вось ты ўжо стаіш каля прыступак гандлёвага цэнтру і слухаеш незнаёмага хлопца трэк за трэкам, і ў кожным чуеш знаёмыя сюжэты і ловіш балючыя флэшбэкі. Непрыемна. Няўтульна. Але вельмі дакладна.

❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.

https://belgoslofi.bandcamp.com/album/-
❤40👍12🔥1
У суботу гурт Naviband адзначаў сваё дзесяцігоддзе ў варшаўскім клубе Progresja — і гэта вельмі крутое дасягненне для гурта, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі: працягваць якасна развівацца, аб’яднаць вакол сябе беларусаў, выходзіць на новы творчы ўзровень нават у такіх неспрыяльных абставінах.

Сёння хачу вам нагадаць пра дэбютны альбом гурта «Лови», які выйшаў акурат 10 год таму — 15 студзеня 2014 году. Арцём і Ксюша толькі пачыналі ствараць творчую сінергію, спрабавалі шукаць сябе і свой шлях, але ў гэтых наіўных песнях ужо шмат шчырасці і прыемных момантаў. Яны недасканалыя і, як на мой густ, дужа салодкія, але ўжо якасна адрозніваюцца ад беларускай эстрады, якая задзяўбала кожнага сваімі дуркаватымі творчымі метадамі.

Тут таксама хапае недасканаласцяў: думаю, зараз і самі музыканты з усмешкай слухаюць песні кшталту «Фа-фа-фа». Але ёсць на «Лови» і хіты кшталту «Абдымі», які Naviband дагэтуль выконваюць на канцэртах. Але, галоўнае, проста паслухайце спачатку гэты альбом, а потым уключыце новы сінгл гурта «Сокал», каб адчуць, які складаны і цікавы шлях прайшлі музыканты і ў які класны гурт яны эвалюцыянавалі ў выніку. Сапраўдная драматургія, шчыльная праца з гукам і дакладныя аранжыроўкі. Вельмі цікава будзе паслухаць наступны лонгплэй Naviband — спадзяюся, ён з’явіцца зусім хутка.

❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.

https://www.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_n9QB63oiLlu56exdWV311Pw1RARzaq6HU
❤94👍7🔥6
Вітаю, шаноўнае спадарства! Сёння я прыйшоў да вас вось з такой навіной. Як вы ўжо ведаеце, «Міністэрства сепультуры» на паўзе — на працяг праекту не знайшлося грошай. Мы іх шукаем, але… Чым больш канал не будзе абнаўляцца, тым глыбей яго засунуць алгарытмы YouTube. На жаль, чаканне забівае канал.

Таму ёсць прапанова стварыць народнае «Міністэрства сепультуры», якое будзе выходзіць праз вашу падтрымку. План такі — можна падтрымаць праект праз сервіс Buymeacoffee (там можна купіць каву міністру ці зрабіць штомесячную падпіску), і гэта дасць магчымасць выпускаць новыя відэа.

Буду вельмі вам удзячны за лайк, рэпост і падтрымку «Міністэрства сепультуры»

https://buymeacoffee.com/charnukha
❤131👍30🤡1
Сябры, хачу сказаць вам шчыры дзякуй! Усяго толькі за два дні мы з вамі стварылі першае народнае міністэрства ў гісторыі Беларусі — і гэта Міністэрства сепультуры. Яго падтрымалі 155 чалавек, а 52 з іх — падпісаліся штомесячна. Гэта проста фантастыка!

Я ўжо рыхтую новы выпуск Міністэрства сепультуры, і на наступным тыдні ён з’явіцца ў вашых ютубах. Дзякуй за падтрымку, дзякуй за цёплыя словы, няхай беларускай музыкі будзе яшчэ больш!

Калі вы яшчэ не падпісаліся на «Скураны партфель», «Селектар» ці «Кабінет міністра», то вось спасылка. Да сустрэчы ў міністэрстве!

https://buymeacoffee.com/charnukha
❤138🔥44👍7🤡1
Міністэрства сепультуры вяртаецца! Новы выпуск ужо даступны. Дзякуй шчыры за падтрымку, сябры. Разам мы стварылі першае народнае міністэрства ў гісторыі Беларусі! Глядзіце, стаўце лайкі, пакідайце каментары❤️

https://youtu.be/knqRqkhkra4?si=73-n33_fN6IfNq54
❤104🔥17👍6🤡1
«Міністэрства сепультуры» вяртаецца з гісторыяй пра каўбасную каралеву і сінюю пілотку. Гэта будзе выпуск пра самую неадназначную спявачку ў беларускай музыцы.

https://youtu.be/6UEz9FPBY9o
❤50👍23🔥13🌭4❤‍🔥2🤡1
Жыццё — маліна. Салодкае, хрумсціць на зубах, а калі не глядзець у самую сярэдзіну, то можна знянацку з’есці клапа.

Класна паразмаўлялі з Мікітам пра трэш і не трэш. Клёвае і не вельмі. Паглядзіце, калі ласка, і паспрабуйце самі сфармуляваць: за што вы любіце беларускую музыку? Ці не любіце.

https://www.youtube.com/watch?v=yTo-vUMS-Fc&t=123s
❤125👍21🔥7🤮2
Навошта польскія дзяўчаты спяваюць па-беларуску? Як штучны інтэлект дабраўся да беларуская музыкі? Што агульнага паміж Ножыкам з Gods Tower і Аляксандрам Ціхановічам? Шмат пытанняў, на якія прынёс вам адказы ў новым выпуску «Міністэрства сепультуры». У ім я сабраў для вас вельмі цікавую новую беларускую музыку і цяпер вельмі хачу, каб вы яе паслухалі. Абавязкова зацаніце і напішыце ў каментарах, ці спадабалася вам.

https://youtu.be/jku3bxdN4vk
🔥79👍11❤9👎1🤡1
Гэта гісторыя «Новага неба» — сапраўднага беларускага супергурта, у якім гралі вельмі цікавыя персанажы: ад Касі Камоцкай і Лявона Вольскага да аўтара песень Лепса Леаніда Шырына і бэк-вакалісткі Ірыны Дарафеевай. А ці ведалі вы, што «Народны альбом» мог стаць часткай дыскаграфіі «Новага неба»? А чаму Вольскі сышоў з гурта? У гэтым выпуску будзе шмат цікавых і нечаканых фактаў!

https://youtu.be/uCMVLWJsz58
❤68👍20🔥7
Сёння апублікаваў для супорцераў «Міністэрства сепультуры» тэкст пра шалёныя рэйвы ў сусветнай сталіцы сэксуальнага гвалту і фантастычны гурт, які робіць інструменты са смецця з вуліц Кіншасы. Цікава б вам было таксама такое чытаць?

Гэта спасылка на падпіску. Па ёй - магчымасць атрымліваць штомесячныя плэй-лісты і тэксты з вельмі цікавай экзатычнай музыкай з усяго свету!
🔥49👍9
У ліпені рабіў лекцыю на фестывалі «Тутака». Нягледзячы на тое, што музыка была самая змрочная, сабралося вельмі шмат людзей і ўсе нават дасядзелі да канца! Сёння хачу паказаць вам гурты, пра якія распавядаў. Забірайце сабе і паказвайце сябрам і знаёмым, каб пра свежую беларускую музыку даведалася як мага больш людзей!

Фарфоровые коты — сайд-праект удзельніка гурта Nürnberg, інструментальны пост-панк з вельмі інтэнсіўнай дыскаграфіяй. Мінімалістычна, але настраёва

Место для курения — праект аднаго чалавека, у якім спалучаецца пост-панк эстэтыка і дэпрэсіўны экстрымальны вакал. Гучыць вельмі цікава і незвычайна: нібыта на вакал да Joy Division стаў Burzum.

Dusken Harmony — яшчэ адзін пост-панкавы праект, але з зусім іншай плыні. Тут больш уплыву готыкі і сінт-попу і англійскамоўнай лірыка. Вельмі прыстойны матэрыял, якому хіба не хапае цікавых хукаў.

Viedźminy Pakuty — пра гэты праект я ўжо распавядаў у «Міністэрстве сепультуры», але раскажу яшчэ раз, бо ён вельмі круты! Два злыя, вынаходлівыя і вельмі шчырыя трэкі ад зусім новага гурта. Узорны блэк метал!

Downcross — а гэта ўжо гурт са Стоўбцаў. Таксама чорны метал, але зусім іншага гатунку: больш меладычны і разнастайны ў плане аранжыровак, працуе з іншай тэматыкай і стылістыкай. Але такі злы і якасны!

Evoking Winds — сапраўдны беларускі металёвы аркестр, бо ў стварэнні гэтага альбома паўдзельнічала ажно дзесяць музыкантаў! Прыгожыя аранжыроўкі, якаснае гучанне — матэрыял сусветнага ўзроўню! Гурт, дарэчы, запісаў цэлы альбом кавераў на мелодыі з культавай гульні Heroes III. Зацаніце!

Дзякуй вам за тое, што слухаеце беларускую музыку. Калі вас зацікавілі гэтыя гурты, дык дашліце пост сваім сябрам. Ну і буду ўдзячны, калі падтрымаеце мяне праз Buy me a coffee — ёсць розныя прыемныя бонусы для падпісчыкаў.
❤44👍14🔥13
Зрабі выпуск пра Барысаў! Зрабі выпуск пра беларускі хіп-хоп! Вось такія атрымліваў паведамленні і вырашыў лупануць комба: выпуск пра барысаўскі хіп-хоп. Гэта гісторыя культавага рэп-гурта «Нестандартный вариант». Хлопцы былі вельмі папулярныя у нулявых і маглі сабе дазволіць прыехаць у палац рэспублікі на трактары, які пазычылі на МТЗ! Вось вам гісторыя

https://youtu.be/dukVOPYDmvI
🔥79👍11❤‍🔥2🤮1🤡1
Сябры! Сёння будзе невялікі офтоп. Цяпер я працую над новая кнігай. У ёй будзе дзесяць апавяданняў, аб'яднаных адной тэмай — гвалту. Кніга так і будзе называцца: «Гвалт». Зараз на краўдфандынгавай платформе Gronka ідзе збор на выданне кнігі, і я запрашаю вас падтрымаць гэты праект. Там ёсць адмысловыя лоты, і вы можаце выбраць камфортную для сябе опцыю. Дзякуй вам шчыры за падтрымку!

Спасылка —> https://gronka.org/#/causes/rec2yTQvXjXvGJxsE
❤64👍16🤡3
Ці ведалі вы, што Роберт Плант прыехаў у Мінск дзякуючы беларускай стрыпцізёрцы? Яна яшчэ і зэканоміла арганізатарам дзясяткі тысяч даляраў. А ці чулі гісторыю пра тое, як Шаўчука ў Беларусі адтаўклі на горкі яблык з-за курткі Цоя? А што скажаце пра Ванэсу Мэй, якая не захацела выходзіць з самалёта ў мінскім аэрапорце, бо спалохалася беларускага таталітарнага рэжыму? У новы выпуску «Міністэрства сепультуры» неверагодныя гісторыі пра сусветных зорак, якія здарыліся на самой справе!

💀 Падтрымаць канал можна тут — https://buymeacoffee.com/charnukha

https://youtu.be/qtrdKsQlrmI
🔥73👍12🤡2🦄2
Сябры, як гучала вашае лета? Спадзяюся, што ў ім было шмат цікавай і натхняльнай беларускай музыкі. Спецыяльна для вас з пректам «Новая Беларусь» мы склалі адмысловы летні плэйліст з 18 песень. А цяпер вы можаце яго пашырыць і прапанаваць свае кампазіцыі. Як гэта зрабіць? Пераходзіце ў Instagram «Новай Беларусі» і пішаце ў каментарах (калі гэта для вас бяспечна) свае варыянты любімых летніх беларускіх песень да 7 верасня ўключна. Самыя папулярныя з іх трапяць у гэты плэйліст, а пасля можна будзе прагаласаваць у апцы «Новая Беларусь» за найкруцейшую. Слухайце беларускую музыку, любіце беларускую музыку і да сустрэчы ў Міністэрстве сепультуры!

👻Спасылка на Spotify
👻Спасылка на YouTube
❤54👍9🔥6
Штомесяц ЛСП збіраюць мільёны праслухоўванняў на стрымінгах. Цяпер гэта самы папулярны беларускі гурт па версіі Яндэкс.Музыкі. Але што адбываецца з гуртом і якія песні ён цяпер выпускае? У свежай творчасці ЛСП можна знайсці радкі «Я хлебнул пивка, блеванул в кусты», а гастрольная траса па бясконцых расійскіх гарадах выглядае цынічна пасля ўсіх антываенных допісаў.

https://youtu.be/DpzQn3Pr4jI
👍39💩13🔥10🤮6❤2🫡2👎1
Прыйшоў да вас з навінамі. Новы ролік Міністэрства сепультуры пра гурт ЛСП выдалены з YouTube. Гэта першы такі выпадак на канале. Тут былі розныя відэа, у тым ліку даволі крытычныя.
Але сёння я атрымаў на пошту ліст пра тое, што ролік выдалены праз скаргу праваўладальніка. Не аўтаматычную, бо ў роліку выкарыстоўваюцца выключна азнаямляльныя фрагмент не больш за 5 секунд. Фармальная нагода — парушэнне аўтарскіх правоў. Але на YouTube багата кампліментарных ролікаў пра ЛСП, у якіх выкарыстоўваюцца фрагменты песень гурта. То бок прычына менавіта ў кантэксце відэа Міністэрства сепультуры. Такога не рабілі нават сёстры Груздзевы.
Мы абавязкова перазальем відэа, каб вы змаглі яго паглядзець, калі яшчэ не бачылі. Ну, а ЛСП поспехаў на бясконцых расійскіх канцэртах.
👍130😨43🤡38❤5🤯3😁2🤬2🕊1🐳1
Ролік зноў на канале. Залятайце глядзець, калі яшчэ не глядзелі. Стаўце лайкі, пішыце каменты — гэта дапаможа прасунуць відэа

https://youtu.be/DpzQn3Pr4jI
👍98🔥21👎1
А вось падрабязнасці пра маю новую кнігу. Сёння апошні дзень краўдфандынгавай кампаніі. Падпісвайцеся на канал Gronka, каб не прапускаць іншыя цікавыя праекты!
👍11