❤️ Толькі што даслаў сваю падзяку ўсім цудоўным людзям, якія падтрымліваюць Міністэрства сепультуры. Раблю гэта штомесяц з вялікім клопатам і адчуваннем удзячнасці.
🐧 Плэй-ліст са свежанькай, вось толькі са стрымінгавай грубкі, музыкай. 31 трэк, амаль дзве гадзіны падарожжаў па музычнай планеце.
🐼 Рэгулярны плэй-ліст з беларускай музыкай. У ім ужо 130 песень, і гэта восем з паловай гадзін бесперапыннага гучання.
🐬 І тэкст пра мой любімы гурт CocoRosie і яго гісторыю. Сабраў у ім усё самае цікавае пра чароўную музыку, якая нарадзілася ў ванным пакоі маленечкай французкай кватэры і з таго часу вандруе па ўсім свеце.
❤️ Ці не кайф, га? Калі таксама хочаце атрымліваць ад мяне вось такія прыемныя падаруначкі, падпісвайцеся на Міністэрства сепультуры на Buy me a coffee. Будзем разам ствараць першае ў гісторыі Беларусі народнае міністэрства. Бо хто калі не мы?
https://buymeacoffee.com/charnukha/membership

❤64🔥7❤🔥6👍3
Гэты выпуск прысвячаецца усім фанатам творчасці Юрыя Бонькі і не толькі! Сабраў для вас у адным месцы найгоршыя беларускія альбомы, якія толькі можна сабе ўявіць. Паслухайце, каб больш ніколі не рабіць такую памылку. Спонсар паказу — сайт Experty.by і яго эсксперты.
Глядзець выпуск — https://youtu.be/qTSDu9fAylE
👻❤️ Падтрымайце «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha

😁36👍13❤10
Сябры, у мяне для вас ёсць важная абвестка. Зусім хутка мы зможам з вамі ўбачыцца ў адным з гарадоў на гэтай цудоўнай афішы. Будзем размаўляць пра беларускую музыку і маю новую кнігу "Гвалт". Пра кожны горад (дакладны час і месца) я буду паведамляць асобна, а вы пакуль save the date, як спрадвек казалі ў нас на Барысаўшчыне. Да сустрэчы!
❤47👍19🔥7
Беларусь выступала на Еўрабачанні ажно шаснаццаць разоў. Уявіце, колькі магчымасцяў! Але як мы імі скарысталіся? Голы з ваўкамі, каўбасная каралева Агурбаш, саўковая Віннікава, белыя батфорты Зэны — было шмат трэшу, але і поспехі былі. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» я склаў свой рэйтынг выступаў Беларусі на Еўрабачанні — ад найгоршага да найлепшага. Залятайце глядзець і спрачацца!
Глядзець выпуск
https://youtu.be/q79TWkRjY04
👻❤️ Падтрымаць Міністэрства сепультуры https://buymeacoffee.com/charnukha

❤37🔥14👍9💩2🤷♂1🤮1
Сёння я раскажу вам гісторыю легендарнага гурта Мроя. Гэтыя хлопцы ці не першымі пачалі граць рок па-беларуску, ледзь не абрынулі цэлы паверх у мастацкай вучэльні, на іх ціснулі ў КДБ, а пасля яны самі гралі у чэкісцкім клубе. Перажылі перабудову, але так і не змаглі даць рады у вольнай Беларусі. У іх на гітары граў аўтар песень Лепса, а пасля сусветная рок-зорка. Ну і, канешне ж, менавіта з іх пачаўся NRM.
Глядзець выпуск https://www.youtube.com/watch?v=A1YUVwhYPJg
Падтрымаць Міністэрства сепультуры https://buymeacoffee.com/charnukha

🔥73❤21👍10🥰4🤡1
У Беларусі вельмі шмат сапраўды крутой музыкі на любы густ. Не верыце? Тады вось вам чарговы доказ. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» пяць маладых гуртоў і артыстаў, якіх вы дакладна палюбіце. Тут будзе пахмельны метал, прыгожыя песні ад сына ўдзельніка «Песняроў», кобрынскі бадзёры ракешнік і, канешне, падарожжа ў сапраўдны андэграўнд. Глядзіце і слухайце ўважліва!
Глядзець выпуск —>
https://youtu.be/mVklX4qOTCI
Глядзець выпуск —>
https://youtu.be/mVklX4qOTCI
👍44❤18🔥4🤔2🤡1
Калі вы любіце метал, гэты выпуск дакладна для вас. Калі не любіце, гэты выпуск таксама для вас, бо я раскажу, як разбірацца і слухаць самую цяжкую музыку, якую толькі можна сабе ўявіць. А яшчэ гэты выпуск — яшчэ адна нагода ганарыцца беларускімі музыкантамі. Карацей, бачыце, колькі плюсаў? Хуценька залятайце глядзець, ставіць лайкі і пісаць каменты!
Глядзець выпуск — https://youtu.be/ImHaVFW2VuA
Падтрымаць Міністэрства сепультуры — https://buymeacoffee.com/charnukha

🔥54❤11👍7
Гэтыя дзяўчаты з Гародні пачыналі сваю кар’еру, калі Spice Girls яшчэ не нарадзіліся. Гэта быў першы гёрлз-бэнд ва ўсёй Усходняй Еўропе, і гралі беларускія Чараўніцы круцейшы і складанейшы фанк. Для іх пісаў вершы Уладзімір Някляеў, яны гастралявалі ў Еўропе і Афрыцы, каталіся ў Афганістан і Паўночную Карэю і зараблялі ў філармоніі больш за Песняроў. Сёння ў «Міністэрстве сепультуры» гісторыя гурт, пра які вы нічога не ведалі. А варта!
Глядзець выпуск — https://youtu.be/HZL8YT1dqNs
Падтрымаць Міністэрства сепультуры — https://buymeacoffee.com/charnukha
Глядзець выпуск — https://youtu.be/HZL8YT1dqNs
Падтрымаць Міністэрства сепультуры — https://buymeacoffee.com/charnukha
🥰38👍18❤15🔥4
На сайце Reform.news выйшла вялікая размова са мной. Можаце пачытаць вось тут
https://reform.news/jemigracyja-maim-vypadku-gjeta-instrument-kab-rabic-toe-shto-ja-hachu-rabic-aljaksandr-charnuha-pra-gvalt-ministjerstva-sepultury-i-asabisty-krash-tjest

reform.news
«Эміграцыя ў маім выпадку — гэта інструмент, каб рабіць тое, што я хачу рабіць»: Аляксандр Чарнуха пра «Гвалт», «Міністэрства сепультуры»…
🔥34❤10👍6
Сепультура вяртаецца з адпачынку! Ці паверыце вы ў тое, што раней Ірына Дарафеева была вельмі крутая? А ў мяне ёсць канкрэтныя доказы! Яна спявала прыгожыя і складаныя песні, засвяцілася на самым пратэстным альбоме дзевяностых і эксперыментавала з джазам. Што стала пасля? Каханачка Лукашэнкі і сапраўдны Франкенштэйн беларускай эстрады, з якога кпіў нават боўдзіла Галыгін. Сёння я прынёс вам сапраўдную гісторыю Дарафеевай!
Глядзець выпуск - https://youtu.be/PULyG2CicP8
Падтрымаць канал - https://buymeacoffee.com/charnukha

👍45❤10🔥7🤮3
Новы альбом Syndrom Samazvanca — цудоўная нагода вывесці гэты канал са стану анабіёзу. Вось акурат сёння хлопцы выдалі чацвёрты паўнафарматнік Mahajba, у якім сышліся бясконцыя «капусныя» джэмы, беларускія традыцыйныя песні і балючы сучасны кантэкст. І Syndrom Samazvanca — бадай, адзіны беларускі гурт, які можа настолькі арганічна і крута спалучыць усё гэта разам.
Альбом Mahajba ствараўся і запісваўся яшчэ ў 2023 годзе ў Мінску, але музыканты вымушаныя былі выехаць з Беларусі, таму праца спынілася і запіс так і не быў скончаны. А праходзіў ён вельмі незвычайна — хлопцы проста джэмавалі, а пасля з самых цікавых кавалкаў тых джэмаў рабілі канчатковы варыянт кампазіцый. Найбольш гэты метад раскрываецца ў першай кампазіцыі — 16-хвіліннай Kosmische Walatschobniken, у назве якой акурат і зашыфраваны агульны вайб альбома. Ці ў фінальным нумары гэтай праграмы Biaskoncy Talačyn. Абедзве песні цалкам упісваюцца ў каноны краут-року, але пры гэтым пабудаваныя на выключна беларускай традыцыйная мелодыцы.
Цікава і тое, як на гэтым альбоме гурт працуе з тэкстамі. Калі памятаеце, у папярэдніх альбомах Syndrom Samazvanca была цікавая і шматслойная лірыка з песнямі пра Алену Кіш, з цытатамі на бальбуце (штучная мова, якую прыдумаў для рамана «Сабакі Эўропы» Альгерд Бахарэвіч) і іншымі шматлікімі цікавосткамі. Ну дык вось тут, на Mahajba, гурт наўмысна спрашчае тэкставы складнік, але толькі на першы погляд.
Часткова ў праграме выкарыстоўваюцца тэксты народных песень (Pa-za hajem, Masty, Maslienica Bop), а часткова Уладзь Лянкевіч робіць ўласныя тэксты, закамуфляваныя пад народныя — і ў кожным з шасці праступае сучасны кантэкст. Што ў загадзе ісці на вайну, што ў вяртанні Яся з-за мяжы і патрабаванні заплаціць штраф за данаты, што ў марах пра бясконцы Талачын.
Mahajba — касмічнае падарожжа па падсвядомасці беларуса, псіхадэлічны трып у глыбіні нацыянальнага экзістэнцыяльнага пошуку, рытуальны джэм ці то там, ці то тут.
👻Паслухаць альбом можна тут — https://syndromsamazvanca.bandcamp.com/album/mahajba
💀А падтрымаць гэты канал і Міністэрства сепультуры вось тут

Syndrom Samazvanca
Mahajba, by Syndrom Samazvanca
6 track album
🔥69❤16👍12⚡3
Я ўжо прыносіў вам відэа пра крынжовыя кліпы 90-х. Але гэта вы яшчэ не бачылі, што здымалі ў нулявыя! А калі бачылі, то напэўна ж хочаце перагледзець яшчэ раз. Тут будзе эпічны бандыцкі кліп Тяни-Толкай, цыцы Алесі, што ірвуцца ў аблокі, хіп-хоп ад яе сына дыджэя Анатоля, хіцяра ад гурта Краски і шмат чаго яшчэ. Візуальны тэрор, сцэнарная жэсць — вось вам мая подборка «шэдэўраў» беларускага кліпмэйкерства.
Глядзець выпуск — https://youtu.be/vHXdBkt5c_k
Падтрымаць Міністэрства сепультуры — https://buymeacoffee.com/charnukha
Глядзець выпуск — https://youtu.be/vHXdBkt5c_k
Падтрымаць Міністэрства сепультуры — https://buymeacoffee.com/charnukha
❤43👍11😁3
Ён быў дэструктыўным элементам і ледзь не спаліў сябе на андэграўндым канцэрце. Троліў Стаса Міхайлава і дзевак з беларускага тэлебачання. Ставіў дыйгназы беларусам і спяваў песні, за якія яго хацелі пабіць у культавым Графіці. У яго шмат твараў і праектаў, і пад гэтую музыку вы дакладна ніколі не засумуеце. У новым выпуску Міністэрства сепультуры — вялікая гісторыя Сяргея Пукста.
👻Глядзець выпуск — https://youtu.be/yeaU8X1vBpk
❤️Падзякаваць за яго — https://buymeacoffee.com/charnukha

🔥63❤20👍7🫡3
Нядаўна Князь цемры Озі Озбарн развітаўся са сцэнай. Гэта было эпічна: стадыён у Бірмінгеме спяваў любімыя песні і праваджаў Озі са слязамі на вачах. Праваджаў і Black Sabbath — гурт, які натхняў шматлікіх музыкантаў па ўсім свеце. У тым ліку і беларускіх. І сёння я вам пакажу самыя нечаканыя каверы, якія рабілі нашы артысты: ад Molchat Doma да Старога Ольсы, ад Дай дарогу да Litesound. Будзе вельмі цікава, абяцаю!
👻Глядзець выпуск — https://youtu.be/vebl7PhNvog
❤️Сказаць дзякуй за выпуск — https://buymeacoffee.com/charnukha

🔥58👍15❤5
Памёр Оззі Озбарн. Бывай, легенда! 💔
Выпуск пра яго, Black Sabbath і Беларусь можна паглядзець тут
https://youtu.be/vebl7PhNvog

😢105💔31🕊14🫡3❤1
Даўно не прыносіў вам свежанькай музыкі. Выпраўляюся. Зусім нядаўна выйшаў лайв-альбом беларускага стоўнер-дум гурта «Погреб».
Я, нават калі б і хацеў, не прыдумаў бы круцейшую назву для стоўнер-гурта. Сыры андэграўнд, эстэтыка смерці, псіхадэлічны экстаз – бадай, сама назва цудоўна апісвае матэрыял гэтага рэлізу. Павольныя, магутныя рыфы, зацыкленыя да трансавага стану, пякучыя сола, фуз і фідбэк – музыка сапраўды нібы са скляпенняў.
Хлопцы натхняліся класікай жанру Electric Wizard, і гэта адчуваецца вельмі моцна: зацаніце, напрыклад, вакальную партыю ў трэку «Ты нужна мне», якая амаль пераходзіць мяжу цытавання. Ці зацыклены рыф у першай кампазіцыі «Каждый день».
Але агулам пачатак даволі цікавы – асабліва для нішы, дзе не такая высокая канкурэнцыя. Буду назіраць за развіццём калектыву. А калі вам падабаецца такая стылістыка, то раю яшчэ звярнуць увагу на магутны альбом Rowan, зусім новы калектыў Matraque і, канешне ж, класікаў беларускага сладжу гурт Coat.
Ну і пішыце, ці спадабаўся вам альбом «Погреба». Сустракаемся ў каментах!
https://riffdealers.bandcamp.com/album/live-2

🔥28❤8👍8👎1🌚1
Рыбак, Украіна, Росгвардыя, Лукашэнка. АААА! Што ўсё гэта значыць?
Аляксандар Рыбак па-майстэрску працаваў з комплексамі беларусаў і ствараў для іх сапраўдуню Fairytale. Але пасля нешта пайшло не так і і расійская прапаганда пацягнула яго ў сваё бясконцае пекла. Зараз Саша вонкава падтрымлівае Украіну, але ці ўсё так аптымістычна на самой справе? Давайце разбірацца!
👻Глядзець выпуск — https://youtu.be/tyq0z3p4_tg
❤️Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha

❤23🔥8😱3👍1
Ад’ябіся ад сябе – галоўны мэсадж новага альбома Leibonik, які выйшаў учора. І ён сфармуляваны не толькі ў тэкстах, але і ў музыцы. Сама назва Tupesni – гэта ўжо сведчанне максімальнага ўзроўню іроніі і самаіроніі, лёгкасць і нязмушанасць у жангляванні стылістыкай, рыфмамі і сэнсамі. І гэта цудоўна адлюстравана ў самім матэрыяле.
Папярэдні альбом Leibonik зафіксаваў важныя асабістыя думкі Сяргея Башлыкевіча, гэта быў інтравертны, але яскравы запіс з трапнымі думкамі, шчырымі пачуццямі. Без прысудаў і дыягназаў. Стадыя прыняцця.
Tupesni – гэта тэрапія. Як працаваць з уласнымі траўмамі? Як трагічнае зрабіць камічным і наадварот? Як збегчы з воблака тэгаў і рабіць тое, што падабаецца рабіць? І як рабіць усё гэта з іроніяй, але без таксічнай з’едлівасці?
Башлыкевіч зрабіў уласную формулу. Яго тэксты гэтак жа поўныя трапных, вынаходлівых і часам вельмі смешных вобразаў і рыфм. Музыка Макса Казакевіча пад рэдакцыяй усё таго з Башлыкевіча скача, куды ёй падабаецца, а не куды чакаюць. І атрымліваецца цалкам абаяльны альбом – неабавязковы і нешэдэўральны, а гэта акурат тое, што патрэбна ў кантэксце, дзе ўсе чакаюць ад творцы выключных шэдэўраў.
А самае галоўнае, у гэтым альбоме Ашмян больш, чым Мінска ці Варшавы і Амстэрдама. А пантэон герояў настолькі шчыры, што побач з Лемі Кілмістэрам цудоўна сябе адчувае Ілля Чарапко, а Сяргей Пукст і Георгій Дабро больш важныя, чым Мадонна. І ў чым Башлыкевіч не правы?
Tupesni – выдатны працяг дыскаграфіі Leibonik і важны мэсэдж усім нам. Ад’ябіцеся ўжо ад сябе і рабіце тое, што падабаецца.
https://youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_kga0jDMJRyMt56svDpveOS-THSBNZdmvk&si=U66IW3AA8KOTgYbz

1🔥76👍16❤12🤝3❤🔥2👎2🤮1
Сёння я прынёс вам непапулярнае меркаванне. Пра тое, які Корж казліна, ужо напісалі багата пастоў – і дадаць тут можна хіба што нічога. Але вы самі ўсё бачылі – у спевака самая самаадданая фанацкая база, якую толькі можна сабе ўявіць. І гэта сапраўды сусветны феномен. Таму гэты выпуск парадаксальна пра тое, чаму Макс Корж круты для сваіх малых і як так атрымалася. А калі вам падалося, што ён зноў нагаварыў хуйні, то паглядзіце маё мінулае відэа пра яго і больш не чакайце ад спевака нічога.
https://www.youtube.com/watch?v=1QO0Ng26yGE&t=32s

👍46💩19❤7🤷♀5💋2😁1🌚1🦄1