Беларуская музыка
2.61K subscribers
276 photos
1 video
381 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
Гурт Dlina Volny ідэальна ўпісваецца ў магутную хвалю беларускага пост-панку. Музыканты цудоўна працуюць з сусветна вядомымі рэферэнсамі, а разынку гучанню дадае цудоўны вакал Марыі Зіневіч – нізкі, глыбокі, гіпнатычны. Новы альбом In between густоўны, з павагай да класікі зроблены матэрыял, у якім, што праўда, часам можна згубіцца.

Тузін трэкаў In between эксплуатуе хвалю гатычнага пост-панку і сінці-попу, у якім цудоўна пазнаюцца шматлікія ідэолагі саўнда – да The Cure да Eurythmics, ад Cocteau Twins да Depeche mode. Мінімалістычны, пругкі, халодны гук з упэўненым, эратычным, нізкім вакалам – тут хапае амажаў і прамога цытавання, ёсць удалыя моманты і адчуванне кантэксту, настрой і атмасфеоа запісу ідэальна ўпісваецца ў канон. Ёсць крутыя сінглы кшталту Dance me away, Chant ці Never the same.

Часам бракуе хіба яскравай аўтарскай думкі – таго, што звычайна вылучае гурт сярод астатніх, робіць пазнавальным і індывідуальным. Гульня не па правілах. Разняволеннае адчуванне асабістай індывідуальнасці. Лёгкасць.

У дванаццаці трэках альбома In between гэтая лёгкасць часам знікае і ў такія моманты губляецца харызма гурта.

Але гэта хіба нюанс. Dlina volny цудоўна адчуваюць сябе ў межах беларускай халоднай музыкі і якасна гучаць у сусветным кантэксце. Спадзяюся, што пераход ад якасці да яскравага індывідуалізму – пытанне часу.

https://dlinavolny.bandcamp.com/album/in-between
1❤36🔥6👍5⚡1
Беларуская музыка
Сёння я прынёс вам непапулярнае меркаванне. Пра тое, які Корж казліна, ужо напісалі багата пастоў – і дадаць тут можна хіба што нічога. Але вы самі ўсё бачылі – у спевака самая самаадданая фанацкая база, якую толькі можна сабе ўявіць. І гэта сапраўды сусветны…
Памятаю, як прыкладна ў 2018 годзе ўсе раптам вырашылі працаваць з падлеткамі. Паўсюль было чутно пра «яны не такія, як мы», «яны мысляць па-іншаму», «яны ЗУМЕРЫ». Тады ж брэнды і рэдакцыі нарабілі столькі трэш-кантэнту, каб прыцягнуць да сябе тых самых «зумераў», што я дагэтуль узгадваю песню пра Мінск ад адной дужа таленавітай піяр-студыі як квінтэсенцыю крынжа — такое нават праймавыя сёстры Груздзевы не рабілі.

Тое самае адчуванне ў мяне цяпер. Толькі цяпер ужо з іншай нагоды. З вышыні свайго эстэцкага светапогляду адны беларусы на поўным сур’ёзе называюць іншых беларусаў быдлам. За музычныя густы. За факт наведвання канцэрту Каржа. За тое, што падлеткі нарабілі дурасці. Ніколі ж такога не было! Падлеткі ніколі не робяць нічога дрэннага. А калі яны вам кажуць, што ідуць начаваць да сяброў і будуць класціся спаць там у 22:00, адразу як пап’юць гарбаткі, то так на самой справе і робяць.

Я не буду каментаваць творчасць Каржа. Гэта справа густу і кругагляду. Ведаю шмат адукаваных людзей, якія яго любяць і слухаюць. Ведаю шмат неадукаваных людзей, якія яго не любяць і не слухаюць. Высновы рабіць не бяруся.

Я не буду каментаваць выказванні Каржа і іх якасць і шматсэнсоўнасць. Скажу толькі, што ні адзін чалавек не мусіць адпавядаць вашым чаканням і фармуляваць так, як хочацца кожнаму інтэрнэт-карыстальніку. У яго абстрактных выказваннях, над дэшыфроўкай якіх б’юцца найлепшыя вучоныя планеты, ёсць галоўнае: у іх адсутнічае нянавісць. Для мяне гэта важна. А для вас?

Я скажу толькі, што мы вельмі далёка ад паразумення паміж сабой. Я не лічу, што ёсць беларусы, горшыя за статніх беларусаў — людзі другога гатунку. Беларусы — гэта ўсе мы. І калі вы адчуваеце сорам за падлеткаў, якія скіравалі сваю дурную энергію не туды, куды трэба, то ў мяне для вас дрэнныя навіны. Бо Корж да іх бліжэй, чым вы. Нашмат бліжэй.

І вось яшчэ што. Дурасць не мае нацыянальнасці. У гвалта няма пашпарту. Называць чалавека быдлам — прыкмета трывожных сімптомаў.
👍64❤26💩12💯11🥱7🤔4😁1🥴1
Прывітанне, сябры! Сёння я прынёс вам плэйліст са свежанькай беларускай музыкай — вось толькі з печачкі. Розныя стылі, розны настрой, амаль дзве гадзіны гучання. Слухайце, знаходзьце сваіх новых любімых музыкантаў і падтрымлівайце іх.

Плэйліст на Spotify
Плэйліст на YouTube Music

А калі вам спадабаюцца гэтыя плэйлісты, скажыце мне дзякуй на Buy me a coffee.

Усім добрага дня і цудоўнай музыкі!
1❤79🔥12👍10✍2
Беларуская музыка pinned «Прывітанне, сябры! Сёння я прынёс вам плэйліст са свежанькай беларускай музыкай — вось толькі з печачкі. Розныя стылі, розны настрой, амаль дзве гадзіны гучання. Слухайце, знаходзьце сваіх новых любімых музыкантаў і падтрымлівайце іх. Плэйліст на Spotify…»
Не стамлюся паўтараць, якая крутая на самой справе беларуская музыка. А каб і вы ў гэтым пераканаліся, прынёс вам дзесяць свежых артыстаў на любы густ. Поп, рок, метал, фольк, хіп-хоп — слухайце, кайфуйце і абавязкова падтрымлівайце музыкантаў лайкамі, каментамі і падпіскамі. І «Міністэрства сепультуры» таксама падтрымлівайце!

https://youtu.be/bZDO6mRX7fw
1❤63👍25❤‍🔥2🤡1
Раскажу вам цудоўную гісторыю пра сваіх падпісчыкаў і пра наша народнае Міністэрства сепультуры. Учора я даслаў ужо традыцыйныя плэйлісты і тэкст супорцерам канала — гэта ўжо традыцыя: цягам месяца я збіраю ў асобны плэйліст на дзве гадзіны самую цікавую музыку з усяго свету, пішу тэкст пра найкруцейшых музыкантаў (гэтым разам быў славенскі авангардны акардыяніст Братка Бібіч), абнаўляю плэйліст з беларускай музыкай (там ужо больш за дзесяць гадзін).

Ну дык вось, супорцеры Міністэрства сепультуры прапанавалі зрабіць усе гэтыя эксклюзіўныя лоты публічнымі, каб кожны меў магчымасць чытаць і слухаць тое, што я раблю для тых, хто падтрымлівае канал грашыма.

Я зрабіў апытанку, каб атрымаць дазвол ва ўсіх супорцераў і зараз сяджу і назіраю за тым, як здзяйсняецца сапраўдны цуд.

Ганаруся сваімі людзьмі! У гэтых дробязях столькі сэнсу і энергіі, што проста немагчыма згубіць матывацыю. Нават у самыя цёмныя часы, калі сіл ужо амаль не застаецца і хочацца ўсё кінуць, я ведаю: побач надзейныя беларусы і беларускі. І мы робім сваю справу разам. Хіба гэта не цуд?

Калі хочаце далучыцца да нашага народнага міністэрства, то вось вам спасылачка
🔥47❤16👍9❤‍🔥3🙉1
👻Мы зрабілі гэта разам!

❤️ Калі вы яшчэ не верыце ці не да канца верыце ў моц сапраўды крутого кам’юніці, то вось вам працяг гісторыі. Зараз Міністэрства сепультуры штомесяц падтрымліваюць 99 чалавек. За сваю падтрымку яны дадаткова атрымліваюць ад мяне плэйлісты і тэксты пра музыку з усяго свету.

❤️ Я ужо пісаў, што нядаўна падпісчыкі прапанавалі зрабіць усе гэтыя плэйлісты і тэксты публічнымі, каб іх змаглі слухаць і чытаць людзі ўнутры Беларусі, якія не маюць магчымасці падтрымліваць канал па зразумелых прычыных. Прапанова была падтрыманая аднагалосна, таму сёння я адкрыў доступ да плэйлістоў і тэкстаў для ўсіх!

❤️ Не трэба дзяліць нас на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся. Мы робім важныя справы разам і дапагаем адзін аднаму нават у гэтых надзвычайных абставінах. Крок па кроку, вось такімі вось учынкамі мы паказваем, што кам’юніці мацнейшае за любыя перашкоды! Дзякуй вам, мае дарагія падпісчыкі, за гэта. Наша народнае Міністэрства сепультуры працягвае сваю справу, і цяпер вы можаце не толькі глядзець YouTube пра беларускую музыку, але яшчэ і слухаць і чытаць пра сусветную музыку па-беларуску!

Чытаць і слухаць

Стаць часткай нашага найкруцейшага кам'юніці
❤77🔥15❤‍🔥9👍8
💔Ілля Чарапко паведаміў, што сыходзіць з "Петли пристрастия". Давайце пакуль абстрагуемся ад эмоцый і паслухаем цудоўныя песні гурта. Спадзяюся, што тыя самыя эмоцыі яшчэ ўлягуцца і будуць новыя песні

https://www.youtube.com/@petliaband/releases
😱77🤯30💔24😢15🤷‍♀4❤4🔥3
📢 Сябры, нагадаю, што цяпер у вольным доступе ёсць плэйліст з беларускай музыкай, які я час ад часу абнаўляю. Зараз у ім 156 трэкаў і больш за 10 гадзін гучання. Слухайце і атрымлівайце асалоду!

👻 Плэйліст на Spotify

👻 Плэйліст на Youtube Music

Гэта плэйліст адкрыты дзякуючы супорцерам «Міністэрства сепультуры». Калі вы таксама хочаце стаць часткай нашага кам'юніці і падтрымаць праект, далучайцеся!

❤️ Далучыцца да «Міністэрства сепультуры»
1❤60🔥12👍3
А яшчэ вось вам анонс! Зусім хутка прыеду ў Лодзь з прэзентацыяй кнігі і размовамі пра беларускую музыку. Крута, праўда? Прыходзьце!
👍37🔥8❤6
Яна выглядала як Роберт Плант і спявала хіты Led Zeppelin і The Beatles, калі гэта было амаль немагчыма сабе ўявіць. Змагалася з ідэолагамі, ішла супраць сістэмы і мела рэпутацыю алкагалічкі і наркаманкі. Яе спужаўся Мулявін, ёй тэлефанавалі з EMI, а ў выніку яна расчаравалася ў беларускім року і сышла са сцэны. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» — гісторыя першай рок-вумэн Беларусі Вольгі Аліпавай.

👻 Глядзець выпуск — https://youtu.be/RGB2BzGYVeo

❤️ Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
❤43👍20
❗️Народнае Міністэрства сепультуры працягвае сваю працу. Па-чалавечы і для людзей. Таму сёння я, міністар сепультуры, урачыста пераразаю чырвоную стужачку і запускаю канцэртны дэпартамент нашай установы.

Больш ніякіх забаронаў, пераследаў і праблем на мяжы. Хочаце хадзіць на канцэрты любімых артыстаў? Хадзіце!

Кожны месяц на канале «Сепультура Alive» будуць адбывацца анлайн-канцэрты вашых любімых артыстаў, і вы зможаце паслухаць, паглядзець і нават паразмаўляць з імі ў прамым эфіры.

👻 Падпісацца на канал — https://www.youtube.com/@sepulive

❤️ Паставіць званочак на трансляцыю — https://www.youtube.com/watch?v=7HlFi-hyrEs
2🔥102❤20👍11👏4
❓Троху падрабязнасцей пра канал:

👻 Гэта праект без фінансавання, таму народнае міністэрства прапануе сваім чальцам падтрымаць «Сепультуру Alive» данатамі і даць магчымасць сабе і людзям унутры Беларусі прысутнічаць на гэтых імпрэзах, няхай пакуль толькі анлайн.

👻 Першы канцэрт праекту адбудзецца 16 кастрычніка ў 20:00 па Менску. Але ўжо цяпер я заклікаю ўсіх вас падпісвацца на канал і ставіць званочак пад трансляцыяй, каб не прапусціць яе. Хто стане госцем «Сепультуры Alive»? Пакуль гэта сакрэт і я назаву імя першага артыста 2 кастрычніка.

❤️Праз тыдзень народнае міністэрства запусціць адмысловы акаўнт на Buy me a coffee. Я заклікаю ўсіх людзей, у каго ёсць фінансавая і тэхнічная магчы масць, набываць сімвалічныя квіткі на канцэрт, каб падтрымаць музыкантаў і каманду праекту. Дзякуй вам за ўвагу, сябры!
1❤67👍9
У эфіры ваша любімая рубрыка з крынжовымі кліпамі беларускіх музыкантаў. Гэтым разам будзе асабліва балюча: пакажу вам Анжаліку Агурбаш і высокабюджэтнае гангстэрскае кіно, гурт Дразды і іх гімн эксгібіцыяністаў, пенсіянерскую эротыку ад гурта Trubetskoy і шмат чаго яшчэ.

👻 Глядзець выпуск — https://youtu.be/g9HvqADXEek

❤️ Падтрымаць Міністэрства сепультуры — https://buymeacoffee.com/charnukha
🔥30👍10😱3❤2
Нагадаю, што вы можаце падпісацца на мой новы канал Сепультура Alive. Ужо 16 кастрычніка на ім адбудзецца першы анлайн-канцэрт. А ў гэты чацвер я назаву імя артыста, які на ім выступіць.

❤️ Падпісвайцеся — https://www.youtube.com/@sepulive
🔥31❤8✍4👍2
👻 Прывітанне, сябры! Сёння канец верасня, і я апублікаваў традыцыйныя бонусы для супорцераў Міністэрства сепультуры. Але цяпер яны даступныя і для вас, таму з радасцю дзялюся з вамі ўсім гэтым багаццем і спадзяюся, што вам спадабаецца!

❗️Вось тут вы можаце пачытаць тэкст пра тое, як панкі з Уханя клалі чэлес на кампартыю. Гэта гісторыя культавага панк-гурта SMZB

📢 А вось тут ляжыць свежанькі плэйліст з самай кайфовай музыкай верасня з розных куточкаў свету.

Плэйліст на Spotify
Плэйліст на YouTube Music

А калі вам спадабаецца ўсё гэта, таксама падтрымайце Міністэрства сепультуры, бо цяпер канал існуе толькі дзякуючы супорцерам.

❤️ Набыць каву міністру ці аформіць штомесячную падтрымку можна вось тут
❤32👍9
Вялікі анонс! Рыхтуйцеся, пазначайце дату ў каляндар і чакайце. Сустракаемся ўжо праз два тыдні!

❤️У нас з Naviband ёсць традыцыя. У 2020 годзе менавіта з іх распачалася серыя анлайн-канцэртаў, якія я ладзіў падчас пандэміі (гэта быў адзін з самых крутых праектаў, якія я ўвогуле рабіў!) Былі песні, размовы, усмешкі і нейкая настолькі ўтульная атмасфера, што дыстанцыя паміж гледачамі і артыстамі размылася, быццам яе ніколі і не было.
Мы плануем паўтарыць. Нават зрабіць яшчэ лепш. Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць. Каб стала канчаткова зразумела, што Беларусь не толькі і не столькі пра геаграфічныя межы. Яна там, дзе мы. І ніякія гастролькі, адмены, статусы не забароняць нам быць разам і слухаць адзін аднаго.

👻Таму далучайцеся да нашай трансляцыі на канале Сепультура Alive — рабяты з Naviband зайграюць прыгожы, атмасферны канцэрт і зробяць так, каб вы забыліся, што сядзіце перад экранам.

❗️Спасылка на трансляцыю https://youtube.com/live/7HlFi-hyrEs
❤72❤‍🔥7🔥7👍4🤮1💩1😭1
Прывітанне, дарагія сябры!

Сёння я пішу вам, каб звярнуцца па дапамогу. Ужо больш за год таму беларуская супольнасць падтрымала Міністэрства сепультуры і не дала праекту памерці. Цяпер ён існуе толькі дзякуючы гэтай падтрымцы, і асабіста для мяне гэта нагода ганарыцца усімі намі — цудоўнымі людзьмі, якія гатовыя даваць жыццё беларускім культурніцкім праектам і разумеюць, навошта гэта патрэбна.

Нядаўна я паведаміў вам пра запуск новага праекта Сепультура Alive — YouTube-канала, на якім штомесяц будуць адбывацца канцэрты беларускіх музыкантаў у эміграцыі. Першымі гасцямі праекта, як вы ведаеце, стануць рабяты з гурта Naviband.

❓Навошта я гэта зрабіў?

Бо веру, што нам усім варта будаваць масты і ствараць адзіную беларускую інфармацыйную прастору. Праз усе забароны і статусы.

Бо веру, што няма ніякіх з’ехаўшых і застаўшыхся, а ёсць мы — беларусы. Дзе б мы цяпер не знаходзіліся.

Бо веру ў моц беларускай супольнасці, якая гатовая падтрымліваць годныя праекты і даваць ім жыццё. Бо калі не мы самі, то хто?

❓Чаму не шукаю грошы ў іншым месцы?

Шукаў. На жаль, праект не атрымаў грантавай падтрымкі. Іншых варыянтаў у эміграцыі не засталося. Бізнес не гатовы падтрымліваць культурніцкія праекты. Шукаць рэкламныя грошы немагчыма. Мецэнатаў амаль няма.

Таму цяпер мецэнат кожны з вас і я прапаную вам падтрымаць Сепультуру Alive, калі ў вас ёсць такая магчымасць і жаданне.

Можна набыць сімвалічны квіток на канцэрт за кошт, які вы самі лічыць адэкватным. Зрабіць гэта можна вось тут

👻 https://buymeacoffee.com/sepulive

А можна падпісацца на адзін з пакетаў і падтрымліваць праект штомесяц. Зрабіць гэта можна вось тут

👻 https://buymeacoffee.com/sepulive/membership

Усе грошы будуць ісці музыкантам, у якіх не так шмат магчымасцяў зарабляць у эміграцыі, і камандзе праекта.

Мы працягваем шукаць іншыя магчымасці фінансавання, каб пакрываць хаця б тэхнічныя выдаткі на трансляцыю, гук, святло, арэнду пляцовак, але пакуль безвынікова.

❤️Давайце разам будаваць устойлівы праект і даваць адзін аднаму магчымасць глядзець канцэрты беларускіх музыкантаў, размаўляць з імі хаця б праз чат і ствараць нашу бязмежную Беларусь. Дзякуй вам за ўвагу і падтрымку!

Ваш міністр.
3❤73👍15🔥1
Гэта сапраўднае кіно пра культавы беларускі гурт NRM. Яны пачыналі на аскепках свабоды і Мроі, вялі партызаншчыну і запісвалі найвядомейшыя песні ў гісторыі беларускага року. Іх спансавалі Dainowa і Hugo Boss, іх забараняла дзяржава і бясконца круцілі па БТ. А ў выніку здарыўся настолькі моцны канфлікт, што гурт застаўся без свайго лідара. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» — гісторыя NRM вачыма ўдзельнікаў Лявона Вольскага і Піта Паўлава.

Глядзець выпуск — https://youtu.be/e49klkZZHXw

Сказаць дзякуй за яго — https://buymeacoffee.com/charnukha
❤82🔥30👍5