Беларуская музыка
2.61K subscribers
276 photos
1 video
381 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
💔 Ужо сёння адбудзецца першы канцэрт на канале Сепультура Alive. Я хвалююся, бо вельмі хочацца, каб вы атрымалі задавальненне і адчувалі сябе ўтульна і сярод сваіх.

🏠 Я назваў гэты канцэрт канцэртам у Беларусі, бо Беларусь не пра геаграфічныя межы. Беларусь пра прастору, якую мы самі ствараем для сябе па ўсім свеце. Яна там, дзе мы.

💋 Глядзіце сёння анлайн-канцэрт цудоўных Naviband. Кайфуйце, размаўляйце з музыкантамі і паміж сабой праз чат. І не бойцеся. Ніхто не зможа адабраць у нас магчымасць слухаць і любіць сваё!

📢 Трансляцыя будзе вось тут — https://youtube.com/live/7HlFi-hyrEs

А яшчэ не забывайцеся падтрымліваць музыкантаў і праект, бо толькі ад вас залежыць, ці будзе ў гэтай гісторыі працяг.

❤️ Падтрымаць праект і музыкантаў вось тут — https://buymeacoffee.com/sepulive

Дзякуй вам, сябры, і да сустрэчы сёння ў 20:00 па Менску!
❤73👍15🔥6🍾2
❤️Мы зрабілі гэта!

Сепультура Alive стартавала з вельмі крутога канцэрта для беларусаў па ўсім свеце. Я вельмі ўдзячны ўсёй камандзе прафесіяналаў, якая працуе над гэтым праектам. Вельмі ўдзячны музыкантам Naviband, якія зрабілі сапраўдную магію. Але ў першую чаргу хачу падзякаваць усім вам за тое, што вы былі побач. Глядзелі канцэрт, дзяліліся ў чаце сваімі эмоцыямі, падтрымлівалі музыкантаў і каманду праекта! Гэта сапраўдны цуд — адчуваць, што ўсе мы побач і ніякія межы, статусы нас не здольныя раз’яднаць.

❤️Дзякуй усім вам за гэта!

А яшчэ дзякуй @johnny_cosmic за гэтыя чароўныя фота!

📢 Глядзець канцэрт можна вось тут — https://www.youtube.com/live/7HlFi-hyrEs

❤️ Падтрымаць музыкантаў і каманду праекта вось тут — https://buymeacoffee.com/sepulive
❤114🔥19👍12🥰2👏1🐳1🫡1
У праекта Сепультура Alive з’явіўся свой Instagram. Там ужо ёсць атмасферныя фотаздымкі з бэкстэйджу. Падпісвайцеся і пішыце, каго б хацелі бачыць наступным госцем праекта!

https://www.instagram.com/sepulive
❤32👍4🤔2
💔Зацаніце, якая прыгажосць! Жывое выкананне новай песні Naviband "Пачынаем жыць" у праекце Сепультура Alive

📢 Слухайце і глядзіце — https://youtu.be/iS53baZX2rk

👻 І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў — https://buymeacoffee.com/sepulive
❤68🔥9👍1
Мейби Бейби падвышае турыстычны патэнцыял Жабінкі і змагаецца ў расійскай сажалцы з кракадзіламі. Часам атрымліваецца. У новым выпуску Міністэрства сепультуры гісторыя Вікі, якую запрашаюць на вайну, спрабуе кэнсэліць расійская прапаганда і дужа любіць беларуская.

👻 Глядзець выпуск — https://youtu.be/2A8eqsEpCug

❤️ Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
❤29🔥7🤮3🤣3👍2😨2
Гурт Союз пачынаўся як творчае аб’яднанне людзей, апантаных музыкай па-за часам і паспяховымі формуламі. Іх першыя песні былі саўндтрэкам да неіснуючых фільмаў і захапляльным падарожжам па штодзённасці — хлопцы маглі зрабіць з гісторыі пра начны шпацыр на раёне, цыгарэту і фінгал неверагоднай прыгажосці нуар, а з мініяцюры пра запальнічку ў кішэні драйвовы і дынамічны экшн.

Відавочна, гэта ад самага пачатку была гісторыя пра любоў да музыкі, пра няспынны пошук творчага лідара калектыву Аляксея Чумака. І паступова ён знайшоў сябе ў сонечнай, але поўнай тугі бразільскай музыцы — з яе плаўнымі, вытанчанымі мелодыямі, багатымі аркестроўкамі, і непаўторным смакам салёнага акіяну. Гэтыя матывы можна было заўважыць яшчэ на альбоме ІІ, але напоўніцу стылістычны эксперымент раскрыўся на Force of the Wind — нетаропкім, разважлівым і бясконца прыгожым запісе.

Новы альбом гурта Союз называецца «Крок». У гэтай назве шмат сэнсаў. Па-першае, гэты запіс адбываўся адразу ў трох лакацыях: Варшаве, Сан-Паулу і Стакгольме — і гэта натуральным чынам паўплывала на гучанне матэрыялу. Па-другое, у альбоме спалучаюцца сонечныя, але меланхалічныя бразільскія мелодыі, джазавыя ўплывы і фальклорныя адценні. Трэці пункт (і галоўны) — гурт Союз на чацвёртым альбоме пераходзіць да беларускамоўнай лірыкі і паказвае ўсё яе фанетычнае багацце і прыгажосць. Паслухайце хаця лід-сінгл «Калі ты запытаеш» — і адчуеце, як мякка, рознакалярова і ўтульна гучыць тут беларуская мова.

«Крок» — цікавая і шматузроўневая праца. З густоўнымі, разнастайнымі і дакладнымі аранжыроўкамі. З мелодыямі, у якіх шмат паветра і нязмушанасці. З уплывамі рознай традыцый і геаграфіі — калі правесці генетычны тэст гэтага запісу, можна знайсці у ім самыя нечаканыя карані. Эстэцтва, але без пыхлівай самаўпэўненасці. Касмапалітызм, але з дакладным разуменнем сваіх каранёў. Крок, але не наперад, а ва ўласным напрамку — за гарызонты і межы нашых уяўленняў пра тое, як мусіць быць.

https://gruppasoyuz.bandcamp.com/album/krok
❤56👍11🔥5
Сёлета «Гвалт» багата вандраваў па свеце

💔Я чытаў яго ў Ню-Ёрку, а хацеў бы — у Гомлі.
💔Я чытаў яго ў Вашынгтоне, а хацеў бы — у Менску.
💔Я чытаў яго ў Цюрыху, а хацеў бы — у Гародні.
💔Я чытаў яго ў Берліне, а хацеў бы — у Берасці.
💔Я чытаў яго ў Ніцы, а хацеў бы — у Лепелі.
💔Я чытаў яго ў Малазе, а хацеў бы — у Віцебску.

Наша Чорнае люстэрка, у якое страшна глядзецца, а глядзецца трэба. І шукаць адказы на пытанні. Не баяцца, а мець адвагу размаўляць на нязручныя тэмы.

🔥Ад сёння «Гвалт» даступны ў электронным фармаце. Вы зможаце чытаць яго ў Гомлі, Менску, Гародні, Берасці, Лепелі, Віцебску — дзе заўгодна і як заўгодна. Чытайце, калі ласка. Думайце. Размаўляйце.

https://knihauka.com/gvalt_ebook
💔35🔥13❤10
📢 Толькі што я апублікаваў на Buy me a coffee гісторыю туарэгскага Джымі Хендрыкса -- Мду Моктара. Гэта гісторыя пра тое, як музыка можа размаўляць на важныя тэмы. Пра тое, што голас сапраўднага творцы можа пранесціся праз увесь свет нават з пякучых пяскоў Сахары. Гэты тэкст цяпер можаце прачытаць і вы, дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры. Менавіта яны вырашылі, што ўсе тэксты для падпісчыкаў канала будуць публічнымі. Неверагоднае кам'юніці неабыякавых людзей!

👻 Чытаць тэкст

А яшчэ я зрабіў чарговы плэйліст з найкруцейшай музыкай, якая выйшла ў кастрычніку. І вы таксама можаце яго паслухаць.

👻 Плэйліст на Spotify
👻 Плэйліст на Youtube Music

Карацей, мы разам працягваем ствараць першае ў гісторыі Беларусі народнае міністэрства. Без камісій, бясконцых чыноўнікаў і інтэрнацыянальнай бюракратыі. Далучайцеся да нас!

❤️ Падтрымлівайце Міністэрства сепультуры, бо гэтая падтрымка дае тысячам беларусаў па ўсім свеце адкрываць для сябе чароўны свет музыкі.
❤22👍5
🔥 З вялікім задавальненнем паведамляю: наступны канцэрт Сепультуры Alive адбудзецца 27 лістапада ў 21:00 па Менску. Далучайцеся, стаўце званочкі і атрымлівайце асалоду.

👻 Хто, на вашу думку, будзе наступным госцем праекта!

https://youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4
❤49🔥12👍7
Сёння выйшаў альбом гурта N.R.M. пад назвай «Kropka». Дзевяць песень, запісаных праз 12 год пасля «Д.П.Б.Ч.» – не самага ўдалага рэлізу ў дыскаграфіі культавага гурта.

Цэнтральнай тэмай вакол мінулага альбома быў сыход з гурта Лявона Вольскага – верагодна, таму чаканні былі завышаныя і «Д.П.Б.Ч.» слухаўся і ўспрымаўся праз прызму гэтага маўклівага канфлікту. Але і самі Паўлаў, Ляўкоў і Дземідовіч таксама дакінулі дроваў у полымя дыскусіі, бо матэрыял быў даколі спецыфічны.

«Kropka» пазбаўленая гэтага эмацыйнага фону. Гэта, як вынікае з інтэрв’ю цяперашняга лідара гурта Піта Паўлава, апошні рэліз. Сапраўды кропка. Таму перад музыкантамі стаяла амбітная творчая задача – скончыць дыскаграфію культавага калектыву, няхай і ў асобным акаўнце на стрымінгах. Што з гэтага атрымалася?

Галоўным сонграйтарам альбома стаў Піт Паўлаў. Толькі першы трэк – Я хачу жыць – напісаў і выканаў Алезіс Дземідовіч. Усе астатнія восем трэкаў – гэта тэрыторыя творчай свабоды Паўлава з усімі магчымі нюансамі. Ёсць адчуванне ад кожнай песні, што музыкант вырашыў рэлізаваць у іх усе свае творчыя ідэі, без рэдактуры. І гэтай шматслойнасць робіць іх пярэстымі і недапрацаванымі – нават даволі ўдалая «Палай» у выніку нібыта сшытая як ласкутная коўдра. Ёсць і выканальніцкія нюансы, звязаныя ў першую чаргу з вакалам, але гэта непазбежнасць – на дыстанцыі гэта канчаткова зразумела.

На «Kropka» ёсць цікавыя ідэі, але яны хутчэй не пра сонграйтынг, а пра аранжыраванне. Сонграйтынг альбома акурат вяртае нас у кропку сыхода з гурта Вольскага, і гэта яшчэ адна невырашальная праблема цяперашняга N.R.M. Доказы гэтага тэзісу шукайце ў песнях Пара Бэлум, Горад сонца і Грай.

Але нават не гэта галоўнае. У «Kropka» амаль цалкам перапісаны генетычны код N.R.M. – дакладнага, лаканічнага, драйвовага, саркастычнага, хітовага. «Kropka» – гэта вяртанне да таго, што было да N.R.M.. Да Мроі апошніх гадоў існавання, з хардрокавым вайбам, цяжкімі і перагружанымі песнямі і цьмяным уяўленнем пра ўласны творчы почырк. У гэтым плане дыялог з гісторыяй адбыўся, але ці адбылася яскравая кропка? На мой погляд, не.

«Kropka» больш нагадвае сольны праект Піта Паўлава – палігон для яго эксперыментаў з формай, стылем і гукам. Справа выключна дамоўленасцяў у гурце і творчых амбіцый, але дванаццаць год – гэта дастаткова шмат для таго, каб якасна сябе парафармуляваць. А падаецца, што эксперыменты толькі пачаліся.

А ў вас якія думкі? Ці спадабаўся альбом?

https://open.spotify.com/album/7uzdaN4ecjxrTnbF2qu9bx?si=ETlIKOIMRx6T-RxleRx1KA&nd=1&dlsi=98b9c4966e4749e6
❤36👍22😁3🤔2
Гэта гісторыя пра беларускі метал і яго герояў Exhumator. Яны пачыналі рубіць дэз-метал яшчэ ў канцы васьмідзясятых. Пасля іх канцэртаў грамілі тралейбусы, яны выступалі з Cannibal Corpse у мінскім цырку і на культавым фестывалі Extremum. Па іх біяграфіі можна вывучаць гісторыю беларускага металу: там ёсць і трагедыі, і камедыя. Абавязкова паглядзіце гэты выпуск і дапоўніце яго ўспамінамі ў каментарах!

👻Глядзець выпуск —
https://youtu.be/roC3k3xcFyE

❤️Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
❤51🔥8👍5