Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Здабыткі года

Традыцыйна напрыканцы году падводзім вынікі.👍👍👍

І непросты 2025-ы год усё ж быў багатым на важныя літаратурныя падзеі - вось толькі некаторыя з іх:

Былі ўручаныя літаратурныя прэміі:
📘 імя К. Шэрмана за 2023 і за 2024 ,
📗 імя Цёткі за 2023 і 2024 гады
📕 імя Ф. Багушэвіча,
📙 імя Е. Гедройця,
📘 імя М. Анепадыстава,
📗 імя Н. Арсенневай
📕 Новая прэмія імя Р. Семашкевіча

Прайшлі фестывалі: інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, “Вершы на асфальце”, а таксама “Бардаўская восень” - якая сёлета таксама атрымала літаратурны складнік. 👍👍👍

Беларуская літаратура прэзентоўвалася на вечарынах, імпрэзах, кніжных кірмашах у Вільні, Беластоку, Лондане, Варшаве, Гданьску, Празе, Берліне, Уроцлаве і іншых гарадах. 🔥🔥🔥

Нашыя аўтары бралі ўдзел у міжнародных імпрэзах і годна прадстаўлялі Беларусь у свеце.👍👍👍

Віншаванні і шчырая падзяка ўсім датычным! 💐💐💐

#навіны
🎉10❤1
⭐️ Кнігі 2025-га

Склалі ўласны невялічкі спіс некаторых важных (на наш суб'ектыўны погляд) кніг 2025 году. Некаторыя з іх ужо заўважаныя, некаторыя толькі чакаюць свайго чытача і належнай ацэнкі. Спраўдзіце, ці вы чулі пра іх?

📙 "Энеіда" у перакладзе Лявона Баршчэўскага
📕 Алесь Пашкевіч "І я сказаў табе "Жыві" нарыс пра невядомага паэта Адама Свентаржэцкага,
📘 "Кнігі Якуба" Вольгі Такарчук у перакладзе Марыны Шода
📗 Раман “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце у перакладзе Сяргея Шупы
📙 Сяргей Дубавец «Анталогія беларускай паэзіі XX cт. Вільня»
📕 Ганна Кандрацюк "Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці"
📘 Уладзімір Сцяпан "Ваўка"
📗 Данута Бічэль "Радзіма" (і звярніце ўвагу на усю гэтую серыю).
📙 Алесь Смалянчук "Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю"

❗️Не маеце? Шукайце і чытайце - увесь наступны год наперадзе! 😄

#вынікі
👍11
❗️"Тэхналогія" чакае пакупнікоў!

Год таму гэтай парой мы пісалі вам, што мінскае выдавецтва "Тэхналогія", што выдае шмат добрых кніг, патрабуе дапамогі - то бок чакае пакупнікоў сваёй прадукцыі. Сёлета сітуацыя паўтараецца:
"Шаноўны наш чытач!
Прыкладна два гады таму мы звярталіся да цябе з просьбай аб дапамозе. Было, як нам здавалася, вельмі цяжка: багата крэдытаў, пазыкаў, мора кніг на складзе. Мы наракалі на кепскую эканамічную сітуацыю, нізкую актыўнасць чытачоў. І вось прайшоў час і мы зразумелі... як тады было яшчэ добра!..."


❗️❗️Карацей, вы зразумелі - зазірніце на tn.by і замоўце сабе ці ў падарунак кнігу, дапамажыце беларускаму выдавецтву працягнуць сваю справу!

#навіны
❤11🔥2😢1
***
Здавалася, колькі таго жыцця?
Імгнення балючы ўсхліп…
Нібыта прабегчыся неўпрыцям
па выскрыпанай зямлі
за часам гарэзлівым наўздагон,
што дражніцца, як дзіця.
Здавалася, колькі жыцця таго
і што мне з таго жыцця?
Але разгараецца новы дзень,
марнее чарговы шторм,
зноў сонца ў абдоймы твае ідзе,
нягледзячы ні на што.
І шчасце ў самоце тваёй
як цар
спыняецца на пастой…
І зноў
гэты свет
не заканчваецца,
і
колькі
там
смерці
той…


Наста Кудасава

#раптамверш
❤13👍3💔2
📙 "Мой лёс - Дубічы-Царкоўныя"

У бібліятэчцы беластоцкага тыднёвіка «Ніва» выйшла новая кніга - гэта ўспаміны Мікалая Панфілюка «Мой лёс – Дубічы-Царкоўныя».👍👍👍

Аўтар кнігі - даўні падпісчык і карэспандэнт «Нівы», да таго ж які працаваў паштальёнам у родным мястэчку, якога чакалі і любілі землякі. Кніга - не проста прыватныя ўспаміны, а жывыя гісторыя Падляшша, сабраная і скампанаваная мастацкім рэдактарам кнігі - Міхалам Андрасюком. 🔥🔥🔥

#палічка
❤6👍2
📙 "Сіні дом" Алены Пятровіч

Паэтка і перакладчыца Алена Пятровіч выдае кнігу пра родны горад Віцебск.👍👍👍

Гэта празаічны і ўрабаністычны аўта-фікш. Сама аўтарка апісвае твор так: "Тэксты, сабраныя ў ёй, — маё жыццё, мае дзевяностыя і мой гімн суб’ектыўнасці. Тут будзе толькі пра важнае для мяне як для адной з тысяч жыхарак і жыхароў Віцебска". 🔥🔥🔥

👉 Кніга выйдзе ў выдавецтве “Мяне няма". Цяпер адкрыты папярэдні заказ.

#анонс
👍7❤3