🗞 "Літаратурная Беларусь" - новы нумар
Чытайце ў снежаньскім выпуску штомесячніка:
📌 ФОРУМ: Людміла АНДЗІЛЕЎКА — пра гармонію грамадства, таткавы інстынкт і касмічны код звышідэі
📌 ПРОЗА: апавяданне Яраслава ПАТОЦКАГА «Куцця святога козліка»
📌 ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Падарожжа»
📌 ПРОЗА: аповед Міхаіла КОНАНА «Клёвая ўдава»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Дануты БІЧЭЛЬ «Не спыняюцца цуды»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: містычнае апавяданне Ігара СІДАРУКА «Пахаванне Бруна»
📌 ПАЭЗІЯ: «На асфальтавым папасе» — вершы Алеся ШЫЛОВІЧА-ЕМЯЛЬЯНАВА
📌 ПОВЯЗЬ: «Без шацунку на шчасьце»: пра легенду Міколы ЦЭЛЕША
📌 ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра расійскага пісьменніка Сашу ЧОРНАГА
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.
👉 Чытаць матэрыялы можна на fb-старонцы выдання
👉👉 А таксама далучыцца да тг-канала
#анонс

👍4❤1
⭐️ Літшкола "Тэкст" - новая сустрэча
23 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”.
Тэма: "Чытанне тэкстаў”
Гаворка пойдзе пра:
✔️ фізіялогія чытання;
✔️ чытанне вачыма “чытача”, “пісьменніка”, “рэдактара”;
✔️ разбор тэкстаў навучэнцаў;
Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19:00

👍4
⭐️ "Бязмежжа" - 2025
Традыцыйны штогадовы літаратурны семінар "Бязмежжа" праходзіць у гэтыя перадкалядныя дні на Беласточчыне.
У Нараўчанскай гміне на аграсядзібе «Бора-здруй» 17 снежня распачаўся трохдзённы семінар, у ім бяруць удзел пісьменнікі, журналісты і іншыя творцы. У праграме - чытанні, кніжныя прэзентацыі, дыскусіі і творчыя справаздачы.🔥🔥🔥
Сярод удзельнікаў сёлета: паэт Уладзімір Някляеў, літаратарка і журналістка Ганна Кандрацюк, журналіст і грамадскі дзеяч Яраслаў Іванюк, паэтка Кася Сянкевіч, літаратуразнаўца і крытык Ціхан Чарнякевіч, паэт Андрэй Сцепанюк і іншыя.👍👍👍
#навіны

👍5❤1
📙 "Пяцікніжжа Майсея"
Убачыў свет пераклад з іўрыта на беларускую "Пяцікніжжа Майсея".👍👍👍
Кніга выйшла ў выдавецтве "Про Хрысто".🔥🔥🔥
Прэзентацыя выдання адбудзецца 20 снежня ў 11.00 у пастырскім цэнтры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход).
❗️Уваход вольны.
👉 Адрас правядзення прэзентацыі: Мінскі р-н, аг. Лясны, вул. Аляксандрава, 4а.

❤5👍2
📘 Каляндар "Горад сонца"
Адшукалі для вас яшчэ адзін тэматычны беларускамоўны каляндар - "Горад сонца".👍👍👍
У 2026 г. спаўняецца 20 год “Гораду СОНца” — масштабнаму праекту літаратара і дызайнера Артура Клінава, і з гэтай нагоды “Тэхналогія” выпусціла насценны каляндар з аўтарскімі здымкамі Мінска, што датуюцца 2002-2005 гг.🔥🔥🔥
Каляндар адназначна мае свой непаўторны вайб і настальжы па сталіцы "нулявых" вам гарантаванае.👍👍
👉 Замовіць з дасылкай
#палічка

👍6❤4
📚 Новыя дзіцячыя кнігі
📘 Выйшла новая кніга для дзяцей Аляксандра Ждановіча - "Наадваротны хлопчык“.👍👍👍
Навінка пабачыла свет у выдавецтве "Słowianka". Мастачка - Эльга Папова. Гэта гісторыя пра тое, як выглядае свет дагары нагамі.🔥🔥🔥
👉 Замовіць тут
📕 “Тэхналогія” выпусціла перакладную казку Карла Калодзі “Піпі, або Ружовае малпянятка”. Пераклад з італьянскай - Аксана Данільчык, мастацкае афармленне - Маша Мароз і Наста Капульцэвіч. 👍👍👍
👉 Шукайце на tn.by
📙 У выдавецтве “Папуры” выйшла калядная дзіцячая кніга Сібілы Дэлакруа “Снежны сон”. 👍👍👍
Пераклад з французскай - Кацярына Маціеўская. 🔥🔥🔥
👉 Навінку шукайце ў сталічных кнігарнях ці замаўляйце на маркетплэйсах.

❤5👍1
🎧 "Дзівак з ганчарнай вуліцы"
Аўдыяпраект "Беларуская літаратура" выдаў у аўдыёфармаце апавяданне Івана Чыгрынава "Дзівак з ганчарнай вуліцы".👍👍👍
"Часам трэба чытаць і такія апавяданні: пранізлівыя, няпростыя, вельмі сумныя, пасля якіх пытанняў застаецца больш, чым адказаў. Гэтае — пра вулічнага дзівака, над якім смяюцца дзеці, якога дражняць і не разумеюць. Пра хлопчыка, які хоча дапамагчы — але з дапамогі выходзіць крыўда. Пра жыццё, якое бывае бязлітасным. І пра птушак, якіх трэба набыць на рынку, каб стала крыху лягчэй". 🔥🔥
👉 слухаць - https://youtu.be/yxNb6DaPEUU?si=zGETlNbArG1IeQ42
#аўдыё

YouTube
Іван Чыгрынаў / ДЗІВАК З ГАНЧАРНАЙ ВУЛІЦЫ
Часам трэба чытаць і такія апавяданні: пранізлівыя, няпростыя, вельмі сумныя, пасля якіх пытанняў застаецца больш, чым адказаў. Гэтае – пра вулічнага дзівака, над якім смяюцца дзеці, якога дражняць і не разумеюць. Пра хлопчыка, які хоча дапамагчы – але з…
❤5
***
У час малення -
ці дзень, ці вечар -
анёл маленькі
стаіць на свечцы.
У сэрцы - вечнасць,
за спінай - крылы,
як веры ветразь
анёл застылы.
Між вышнім светам
і светам існым
стаіць на свечцы
анёл агністы.
Мікола Кандратаў
#раптамверш
У час малення -
ці дзень, ці вечар -
анёл маленькі
стаіць на свечцы.
У сэрцы - вечнасць,
за спінай - крылы,
як веры ветразь
анёл застылы.
Між вышнім светам
і светам існым
стаіць на свечцы
анёл агністы.
Мікола Кандратаў
#раптамверш
❤15👍1
⭐️ Калядны нумар "Нашай веры"
Выйшаў снежаньскі нумар часопіса "Наша вера".👍👍👍
Сярод матэрыялаў на духоўную тэматыку, у нумары маюцца і цікавыя мастацтвазнаўчыя ды гістарычныя артыкулы. Сярод іншага - сенсацыйны матэрыял Дзмітрыя Моніча пра нядаўняе адшуканне невядомай працы Язэпа Драздовіча ў Задарожскім касцеле.👍👍👍
Таксама традыцыйна змястоўная літаратурная старонка з творамі Дануты Бічэль, Ірыны Багдановіч, Леаніда Дранько-Майсюка, Усевалада Сцебуракі.🔥🔥🔥
👉 Па спасылцы можна паслухаць радыйную прэзентацыю нумара

👍4❤2
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
У новым выпуску аўтарскага адкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага". 👍👍👍
❓Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?
👉 Слухаць тут

👍3
Канферэнцыя памяці а. Аляксандра Надсана
14–15 красавіка 2026 г. адбудзецца акадэмічная канферэнцыя «Разуменне свабоды» – чытанні ў гонар а. Аляксандра Надсана. Мерапрыемства прымеркаванае да 100-годдзя з дня ягонага нараджэння. 👍👍👍
Чытанні арганізаваныя ЕГУ і Беларускай бібліятэкай і музеем імя Ф. Скарыны (Лондан).
Прыблізныя тэматычныя напрамкі:
✔️ Духоўная і асветніцкая дзейнасць айца А. Надсана
✔️ Беларуская дыяспара і яе роля ў ХХ ст.
✔️ Перакладчыцкая і выдавецкая дзейнасць: унёсак у развіццё беларускай мовы і культуры
✔️ Адукацыйная і архіўна-бібліятэчная праца (кніжная, архіўная і музейная калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі)
✔️ Беларуская ідэнтычнасць у асяроддзі эміграцыі
✔️ Успаміны і сведчанні сучаснікаў
Умовы ўдзелу:
Заяўка павінна ўключаць назву, кароткую анатацыю (да 300 словаў) і інфармацыю пра аўтара.
Мовы канферэнцыі: беларуская, англійская, літоўская, польская.
❗️Тэрмін падачы заяўкі: да 15 лютага 2026 г.
👉 Усе пытанні - на адрас: library@skaryna.org.uk

⭐️ Беларускі пераклад Юрыя Іздрыка ў лонг-лісце "Drahoman Prize"
Зборнік Юрыя Іздрыка "Human Right" (hochroth Minsk, 2025) трапіў у лонг-ліст украінскай прэміі "Drahoman Prize". Пераклалі яго на беларускую мову Наталля Русецкая і Алесь Плотка.👍👍👍
У лонг-ліст Прэміі ўвайшлі 31 перакладчык з 26 краін з перакладамі на 19 моваў.🔥🔥🔥
Прэмія заснаваная ў 2020 г. для перакладчыкаў украінскай літаратуры. Сярод заснавальнікаў: Украінскі ПЭН і Украінські інстытут кнігі і інш.

👍3👏2
⭐️ "Ладдзя роспачы" - спектакль
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі абвесціў пра пастаноўку спектакля паводле знакамітага твору Уладзіміра Караткевіча "Ладдзя роспачы".👍👍👍
Рэжысёр Святлана Навуменка.🔥
❗️Першы паказ запланаваны на 27 снежня.
👉 Больш інфармацыі пра пастаноўку і акторскі склад, таксама замова квіткоў - на сайце тэатра.

🔥13👍2
📙 Борхес па-беларуску
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў 2-ухтомнік Хорхе Луіса Борхеса. Пераклаў выбраныя творы аргентынскага пісьменніка на беларускую мову Сяргей Шупа.👍👍👍
У новае выданне ўвайшлі чатыры найважнейшыя зборнікі класіка сусветнай літаратуры — “Вымыслы”, “Алеф”, “Паведамленне Броўдзі”, “Кніга з пяску”. 🔥🔥🔥

👍11🤗4
* * *
На хвіліну, і гэта нямала,
Павялічыўся дзень, што малеў,
Бо камусьці яе не хапала,
Каб разгледзець жыццё пры святле.
Георгій Ліхтаровіч
#раптамверш
На хвіліну, і гэта нямала,
Павялічыўся дзень, што малеў,
Бо камусьці яе не хапала,
Каб разгледзець жыццё пры святле.
Георгій Ліхтаровіч
#раптамверш
❤23
Змены ў выдавецкай дзейнасці
З 1 студзеня 2026 г. у Беларусі зменіцца парадак ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці і дзейнасці па распаўсюдзе друкаваных выданняў - у прыватнасці гэтай справай нельга будзе займацца індывідуальным прадпрымальнікам.
ІП-шнікі, аднак, пакуль змогуць займацца продажам кніг у раздроб.
Інфармацыя пра гэта з'явілася яшчэ летам 2024 году, але цяпер змены ўступаюць у сілу.

👎8😢3👍1
❄️ З Раством!
⭐️⭐️⭐️ Віншуем усіх нашых дарагіх чытачоў, што адзначаюць сёння свята Божага нараджэння! ⭐️⭐️⭐️
***
У ноч калядную адбыўся
калісьці найвялікшы цуд.
І зоркі нат ярчэй заззялі
І загучаў спеў там і тут.
Так, спеў аб Божым нараджэнні
аб паяднанні душ людзей.
Так хай жа радасць акрыляе
суквецце нашых мар, надзей!
Хай разгарыцца ў кожным сэрцы
мілосці й злагады агмень
І хай зямлю злучае з небам
любові Божае прамень.
Эдуард Дубянецкі
#вершдня

❤19🥰4