⭐️ Паэтычны майстар-клас
7 чэрвеня Варшаўская кнігарня "Букіністка" запрашае ўсіх на паэтычны майстар-клас і чытку вершаў. Майстар-клас правядуць: паэтка Валерыя Ваўкагонава і паэт, перакладчык Артур Камароўскі.👍👍👍
Папярэдні досвед не мае значэнне для ўдзелу: запрашаюцца як паэты і паэткі, так і тыя, хто ніколі не пісаў вершаў.🔥🔥🔥
Пасля майстар-класа пройдзе адкрытая сумесная чытка, дзе можна будзе прачытаць свой верш у бяспечнай і ўтульнай атмасферы аднадумцаў".👍👍👍
❗️Час: 16.00.
👉 Адрас: Кнігарня "Букіністка" (ul. Smulikowskiego 4C, metro Kopernik)
#анонс

❤4👍2
⭐️ "Музей - гэта мы"
У нядзелю 7 чэрвеня а 14-й гадзіне музей Багдановіча запрашае на куратарскую экскурсію па выставе “Музей – гэта мы!”, прымеркаваную да 45-годдзя з дня стварэння ўстановы.👍👍👍
На куратарскай экскурсіі Ірыны Мышкавец па экспазіцыі выставы “Музей – гэта мы!” можна будзе даведаецца пра галоўных фондаўтваральнікаў, убачыць каштоўныя прадметы, перададзеныя на захаванне, пачуць колькі цікавых гісторый пра музейныя знаходкі.🔥🔥🔥
❗️Кошт квітка – 10 руб.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

❤6👍1
***
Закончыўся тыдзень русальны,
бярозавы сцішыўся гай.
У шолаху траў развітальным
Мне чуецца подых "бывай"...
Мне мрояцца дзіўныя згадкі
Зусім нечаканых краёў:
У вобразах прывідна-вадкіх
Купаецца фауна сноў.
І смеху дзявочага рэха
Далей і бліжэй ад вады.
Вось плёскату сумнага ўцеха,
Вось нікнуць у рэчцы сляды...
Што ў сэрцы матм застанецца?
Чаму так самотна яму?
Русалка прызыўна смяецца,
Ды толькі не мне. А каму?
Ігар Пракаповіч
#раптамверш
Закончыўся тыдзень русальны,
бярозавы сцішыўся гай.
У шолаху траў развітальным
Мне чуецца подых "бывай"...
Мне мрояцца дзіўныя згадкі
Зусім нечаканых краёў:
У вобразах прывідна-вадкіх
Купаецца фауна сноў.
І смеху дзявочага рэха
Далей і бліжэй ад вады.
Вось плёскату сумнага ўцеха,
Вось нікнуць у рэчцы сляды...
Што ў сэрцы матм застанецца?
Чаму так самотна яму?
Русалка прызыўна смяецца,
Ды толькі не мне. А каму?
Ігар Пракаповіч
#раптамверш
❤15👍4
🎧 Аўдыяказка "Матулін дзень"
Гісторыю Надзеі Ясмінскай пра Яніка, Ясю, Ягорку і іх бацькоў выйшла ў аўдыёверсіі.👍👍👍
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра – матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. «Я ўсё маю, і нават зашмат, – сказала яна. – Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць… Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою». Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці? 🔥🔥🔥
👉 Слухаць
#аўдыё

❤5👍1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад кнігі Аляксандра Лукашука "Незавершанасць":
"На прэзэнтацыі кнігі “Незавершанасьць” у Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча я спытаўся ў аўтара пра яе жанр. Крыху бянтэжыла другая назва: “Тонкая кніга”. Тонкая ў сэнсе, ня кожнаму зразумець? Ці тонкая матэрыя, маўляў, сама паэзія — рэч тонкая. Фізычна гэтае квадратнае выданьне тонкім не назавеш..."👍👍👍

👍4❤1
📚 Кнігі для дзяцей
📗 У выдавецтве “Медыял” ў серыі “Кнігарня Старога Менска” выйшла дэтэктыўная аповесць для падлеткаў 12+ “Загадка срэбнага пярсцёнка” аўтарства Таццяны Шапуцькі. Сюжэт звязаны з пошукам скарбаў і археалогіяй.
📘 “Кніжны вырай” абвясціў збор сродкаў на выданне сусветнага бэстсэлера пра чалавечае цела. “Анатомія” - аўтарства пісьменніка і медыка Адама Кея і ілюстратара-гумарыста Генры Пакера.👍👍👍
👉 Больш тут
📕 Неўзабаве выйдзе беларускі пераклад кнігі для падлеткаў нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл “Я заплятаю косы” (Braids Take A Day, 2024). 👍👍👍
На беларускую мову кнігу пераклала Марына Дзергачова.

👍3❤2
📙 Палеаграфічная спадчына Спаса-Праабражэнскай царквы
Нядаўна выйшла з друку праца даследчыцы Іны Калечыц, прысвечаная старажытным надпісам адной з найстарэйшых цэркваў Беларусі - Еўфрасіннеўскай (Спаса-Праабражэнскай) царквы ў Полацку, помніка архітэктуры XII ст.👍👍👍
У манаграфіі вывучаюцца суправаджальныя надпісы полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, якія знаходзяцца каля постацяў святых, біблейскіх кампазіцый, на скрутках, што трымаюць у руках святыя. Суправаджальныя надпісы даюць матэрыял для складання палеаграфічных табліц ХІІ ст. Паводле падабенства графікі літар аўтар выказвае меркаванне аб выкананні надпісаў адным чалавекам, а менавіта прападобнай Еўфрасінняй Полацкай. Аўтарам вызначаны дукт (парадак руху пры напісанні) тагачасных літар і алфавіт ХІІ ст.🔥🔥🔥
Адрасавана гісторыкам, палеографам, культуразнаўцам, мовазнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і пісьменства Беларусі.👍👍👍
👉 Шукайце ў сталічнай "Акадэмкнізе"
#палічка

⭐️ "Гісторыя Гародні" - прэзентацыі
Нямецкі даследчык Фелікс Акерман прэзентуе беларускі пераклад сваёй кнігі пра гісторыю Гародні ў Беластоку і Варшаве.👍👍👍
"Гісторыя Гародні (1919–1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места" - грунтоўнае гістарычнае даследванне, якое ўтрымлівае дзясяткі дакументаў і фотаздымкаў, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.🔥🔥🔥
❗️Беласток: 8 чэрвеня (панядзелак), 19:00 — 20:30.
👉 Адрас: Sienkiewicza 82, Fundacja ‘Okno na Wschód.
❗️Варшава: 9 чэрвеня (аўторак), 20:00 — 21:30.
👉 Адрас: Centrum Białoruskiej Solidarności, Oleandrów 6, Warszawa.

🔥6👍2❤1
⭐️ Куратарская экскурсія па дачы Быкава
19 чэрвеня а 14-ай у дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ахвотных запрашаюць наведаць Музей-дачу ў Ждановічах. У рамках традыцыйнай акцыі «Быкаўскія дні» куратар музея Ірына Князева правядзе аўтарскую экскурсію па лецішчы пісьменніка. 👍👍👍
Гэта магчымасць не толькі пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй, але і адчуць атмасферу месца, дзе Васіль Быкаў жыў, працаваў, адпачываў і прымаў блізкіх людзей.
👉 Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62
❗️Кошт 10 рублёў.
❗️Папярэдні запіс: +375 29 811 21 85

👍5🔥2
⭐️ Прэмія Багушэвіча - галоўныя прэтэндэнты
Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі шорт-ліст за 2025 год. 👍👍👍
Кнігі:
📗 «І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава;
📘 «Кола дня» — Аляксандра Турава;
📕 «Кровазварот» — Юлія Цімафеева;
📙 «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк;
📗 «Цені падмуркаў» — Milestone;
Артыкулы, падкасты, відэаблогі і іншае:
📘 Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец;
📕 праект «Сармацкі вус» — аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч.
#навіны

❤3🔥3👍1
Credo
У гэтым жыцьці
я веру
ў Карму і карму,
у Сянно і што ўсіх рассудзіць
шкілет з касою,
У вострыя: розум, вока, язык і браму
І перадачку маршруткай —
З мотальскаю каўбасою.
Марыя Мартысевіч
#раптамверш
У гэтым жыцьці
я веру
ў Карму і карму,
у Сянно і што ўсіх рассудзіць
шкілет з касою,
У вострыя: розум, вока, язык і браму
І перадачку маршруткай —
З мотальскаю каўбасою.
Марыя Мартысевіч
#раптамверш
❤17👍1
📙 "Размаітае сумоўе"
Выйшаў з друку зборнік вершаў Пятра Жаўняровіча, які ўвайшлі творы напісаныя аўтарам у апошнія гады. 👍👍
👉 Навінку можна набыць "Акадэмкнізе".
Даведка:
Пятро Жаўняровіч - філолаг, літаратар, перакладчык.
📌 Нарадзіўся ў 1959 годзе.
📌 Скончыў філфак БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча: моўны факт у вызначэнні жанру».
📌 Аўтар зборніка вершаў «Расторганая прастора» (2021).

👍4
⭐️ Літаратурнае свята ў Мількаўшчыне
14 чэрвеня ў нядзелю да 185-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшкі ў музеі пісьменніцы ў в. Мількаўшчына Гродзенскага раёна пройдзе літаратурнае свята.👍👍👍
У праграме выступы творцаў і канцэрт "Там, дзе сэрца маё". 🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 14-ай гадзіне.
❗️Гэта добрая нагода для нядзельнай вандроўкі ў маляўнічы куток. Завітвайце! ❗️

👍4❤2🔥1
⭐️ Кнігі і спектакль да юбілею Уладзімера Някляева
Праз месяц у ліпені 2026 г. Уладзімеру Някляеву споўніцца 80 гадоў. 👍👍👍
З гэтай нагоды паэт у сацсетках падзяліўся нядаўнім наробкам і творчымі планам. Згодна ім "як бы да юбілею" выдаюцца тры кнігі аўтара: зборнік апавяданняў “Святая крыніца” (па-беларуску і па-польску), раман “Гэй Бэн Гіном” у перакладзе на польскую і драматычная паэма “Літвіны”, якая напісаная адмыслова "каб яшчэ раз засведчыць наша права на спадчыну ВКЛ, адмовіць у якім сённяшнім беларусам спрабуюць не толькі нашы суседзі з усходу, але і з захаду".🔥
Акрамя таго, ва Ўроцлаве, дзе Уладзімір Някляеў жыве і піша тры апошнія гады, на пляцоўцы "Ossolineum" (Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы) рыхтуецца юбілейная вечарына, на якой сярод іншага запланаваны паказ сцэны з драмы “Ягайла”. 👍👍👍
Цяпер ідзе падрыхтоўка і пошук актораў на ролі асноўных дзеючых асобаў.

❤4🔥3🎉3
📙 Выйшаў кітайска-беларускі слоўнік
Выйшаў грунтоўны «Кітайска-беларускі слоўнік», які змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў кітайскай мовы з адпаведнікамі на беларускай мове.👍👍
Распрацоўшчыкамі выступілі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.🔥🔥🔥
У слоўніку пададзеная агульнаўжывальная, размоўная, састарэлая лексіка, навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія і грамадска-палітычныя тэрміны.👍👍👍

❤8👍5✍1👎1
⭐️ "Знакі часу. Знакі лёсу"
Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма "Знак бяды" пройдзе ў музеі-дачы Васіля Быкава 21 чэрвеня.👍👍👍
Па сваёй трагічнасці і насычанасці дзеяння аповесць “Знак бяды” лічыцца самым антываенным творам Васіля Быкава. Адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.👍👍👍
❗️Пачатак а 14:00
👉 Адрас: а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62
❗️Кошт 10 р.

❤7🥰1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". 👍👍👍
"Адразу гэта нагадвае пра студэнцкія часы і тую прозу, якую мы называлі словам “джэм-сэшн” — па аналёгіі з вольнай джазавай імправізацыяй, і пісалі на нецікавых занятках па два-тры чалавекі разам. Пісалі па радку ў падбор, імкнучыся адзін аднаго зьдзівіць, азадачыць, расьсьмяшыць. Агульнае тло, сюжэты, героі не плянаваліся і ўзьнікалі проста зь ніадкуль..."🔥🔥🔥