Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Генрыху Далідовічу - 80 гадоў!

Сёння адзначае высокі юбілей празаік Генрых Далідовіч.
🌺 Нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 г. у Янкавічах Сталбцоўскага р-на.
🌺 Скончыў філфак БДУ (1968).
🌺 Настаўнічаў, працаваў у часопісе «Полымя», больш 20 гадоў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».
🌺 Дэбютаваў у 1966 годзе, першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974).
🌺 Аўтар кніг прозы: "На новы парог", "Станаўленне", "Жывы покліч", "Кліч роднага звона" і інш.
🌺 Яго аўтарству належаць знакавыя творы айчыннай літаратуры - "Гаспадар-камень" (1984), дзе апісваецца час нацыянальнага абуджэння Беларусі напярэдадні І Сусветнай вайны і раман "Заходнікі" (1992), дзе даецца панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іх «перавыхаванне», рэпрэсіі і г.д.
🌺 Творчасць Г. Далідовіча адзначаная Літаратурнай прэміяй імя І. Мележа (1987) і Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа.

Віншуем і зычым здароўя ды натхнення!💐💐💐

#угэтыдзень
❤15👍2
⭐️ «Руіны Беларусі» адзначылі ганаровай узнагародай

28 мая ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў 66-га конкурсу «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025» (Найпрыгажэйшыя польскія кнігі 2025). Ганаровую адзнаку (Wyróżnienie) у намінацыі «Мастацтва» атрымала кніга «Ruins of Belarus» («Руіны Беларусі»), створаная камандай незалежнага архіва "VEHA".👍👍👍

На конкурсе, які ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг, ацэньваецца не проста змест, а кніга як цэласны арт-аб’ект: архітэктурная вёрстка, графічны дызайн, праца з архівамі і якасць паліграфічнага выканання.🔥🔥🔥

#навіны
❤7👏1
⭐️ Прэзентацыя кнігі “Век песень”

11 чэрвеня Музей Максіма Багдановіча
запрашае на прэзентацыю кнігі Маргарыты Латышкевіч "Век песень".👍

На сустрэчы з аўтаркай вы зможаце даведацца не толькі пра сувязь зборніка “Век песень” з раманам “Век людзей”, але і скласці ў сваёй галаве паўнавартасную карціну тых падзей, якія адбываюцца ў гэтых творах.🔥🔥🔥

Аўтарка падзеліцца сваім бачаннем таго, як павінна выглядаць неаготыка ў літаратуры ў расповедзе пра будучы раман “Ваўкалакі" і адкажа на пытанні публікі.👍👍👍

❗️Уваходны квіток 10 рублёў
❗️Пачатак а 19-ай
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
👍8
⭐️ Лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША

13 чэрвеня ў суботу даследчыца Наталля Гардзіенка на ан-лайн лекцыі распавядзе пра свае росшукі ў архівах беларускай эміграцыі і падзеліцца цікавымі гісторыямі загадкавых знікненнняў і сэнсацыйных знаходак, якімі спавітыя лёсы беларускіх пісьменьнікаў у ЗША.⭐️⭐️⭐️

Гаворка пойдзе пра трох літаратараў: Наталлю Арсенневу, Уладзіміра Дудзіцкага і Міколу Целеша.🔥🔥🔥

❗️Час:
Субота, 13 чэрвеня 13:00 Нью-Ёрк /20:00 Менск

👉 Спасылка

#анонс
❤5👍4👏1
📚 Новыя кнігі

📗 Выйшла новая кніга Паўла Севярынца - “Беларусь — гэта святое”. Кніга створаная ў няволі мае і тэкставы і візуальны складнікі. У кнізе больш 70 малюнкаў, таксама вершы і кароткія думкі-выслоўі аўтара.👍👍👍

📘 Пачаўся продаж маштабнай антыўтопіі “Атлант расправіў плечы” Айн Рэнд ў перакладзе на беларускую мову.🔥🔥🔥

📕 Анансаваны выхад вялікага альбома мастака Алеся Пушкіна. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы "ArtPower Belarus". У аснову кнігі ляжа вялікі архіў матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю мастака. Выхад выдання запланаваны на восень 2026 году.👍👍👍

📙 Неўзабаве пабачыць свет дзіцячая кніга ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету” у перакладзе Андрэя Скурко.🔥🔥🔥

👉 Шукайце навінкі ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤4👍2🔥1
⭐️ Ірына Герасімовіч адзначаная прэміяй нямецкага фонду мастацтва

Фонд мастацтваў "Folker Skulima" прысудзіў пяць прэмій на падтрымку кнігаведавецкай і перакладной справы.👍👍

Адну з прэмій атрымала беларуская перакладчыца і выдавец Ірына Герасімовіч.🔥🔥🔥

Прэміі фонду атрымліваюць аўтары і аўтаркі ў выгнанні, літаратурныя пасярэднікі і пасярэдніцы, перакладчыцы і перакладчыкі, а таксама незалежнае выдавецтвы, якія спрыяюць кнігавыданню ў крызісных рэгіёнах. У кампаніі з беларускай, якая курыруе серыю "33 кнігі для іншай Беларусі", апынуліся актывісты выдавецкай справы: адна з найважнейшых літаратурных пасярэдніц сучаснай арабскай літаратуры ў Германіі Альбітар Каладжы; перакладчыца з фарсі Сара Раўхфус; сірыйска-палестынскі пісьменнік Абдальрахман Алькалак і выдавецтва "Edition Orient".👍👍👍

👉 Старонка выдавецкай ініцыятывы тут

#навіны
👍8❤1
⭐️ "Экслібрыс" 2026

Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку), працягвае збор твораў.👍👍👍

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка

❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.👍👍👍

❗️Наперадзе лета - самы час дапрацаваць тэксты і падаць на разгляд - не губляйма часу!
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.

👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com

#навіны
👍7
⭐️ "Стараверы беларускага Паазер'я" - прэзентацыя

Заўтра 4 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя калектыўнай манаграфіі “Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура”, аўтарамі якой з’яўляюцца У.Я. Аўсейчык, В.В. Афанасьева, Т.В. Валодзіна, В.А. Лабачэўская, С.І. Лявонцьева. 👍👍👍

Манаграфія ўяўляе комплекснае даследаванне гісторыі і культуры рускіх старавераў, расселеных на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі. У выданні прааналізаваны гісторыя вывучэння стараверства на паўночна-заходніх беларускіх землях, фарміраванне і развіццё стараверскай супольнасці ў рэгіёне (другая палова XVII – пачатак ХХІ ст.), асаблівасці гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры, традыцыйнай абраднасці, культавага дойлідства, іканапісу, кніжнай культуры.🔥🔥🔥

Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак вялікі блок матэрыялаў палявых даследаванняў, архіўных крыніц.👍

👉 Адрас: вул. Сурганава, д. 15, каб. 110).
❗️Уваход вольны.

#анонс
❤5
🗞 Літаратурная Беларусь

Чытайце ў новым выпуску:

📌 ФОРУМ: казкі Адама ГЛОБУСА пра дзіўных людзей з розных куткоў Беларусі
📌 ПАМЯЦЬ: артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА «Беласточчына ў жыцці і творчасці Алега ЛОЙКІ» (да 95-годдзя з дня нараджэння)
📌 ДЗЕЦЯМ: паэтычная нізка Марыі БАРАВІК «Намалюю вясну»
📌 ПРОЗА: два аповеды Васіля ЖУКОВІЧА
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Фелікса БАТОРЫНА «Нашыя сны»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: заканчэнне аповесці Максіма ЖУКА «Longibellum»
📌 ЭПІСТАЛЯРЫЙ: ліставанне Міколы ЕРМАЛОВІЧА і Васіля СУПРУНА «Каб жыла наша гістарычная праўда»
📌 ПЕРАКЛАД: мініяцюры Франца КАФКІ ў перастварэнні Людмілы АНДЗІЛЕЎКА
📌 ЛІТГІСТОРЫІ: артыкул Фёдара КАСІЧКІНА «Магіла Шарля дэ Баца дэ Кастэльмора, графа д’Артаньяна, або Прататып-герой і герой раманны»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

#анонс
❤8🔥1
***
Ва ўсім загадка, тайнапіс прыроды
Няма сумоўя, хоць душа адна.
Аб чым яны? - з якім таемным кодам:
Травінкі шэпт, маўчанне валуна?..

І зорак іерогліфы, што хочуць, нам штосьці запаветнае сказаць,
а мы глядзім штоночы ім у вочы -
І знакаў тых ня можам расчытаць...

Васіль Зуёнак

#раптамверш
❤10👍4
⭐️ Літшкола "Тэкст"

5 чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца чарговая сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”. Тэма сустрэчы - "Меладэкламацыя і аўтарскае чытанне тэкстаў”. 👍👍👍

Будуць разгледжаныя наступныя аспекты:
✔️ аўдыёкнігі;
✔️ асаблівасці ўспрыняцця літаратурных твораў на слых;
✔️ аўтарская і акцёрская сугестыя;
✔️ паэтычныя батлы і слэмы.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне чытанні.🔥🔥🔥

❗️Далучыцца можна на любым этапе!
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.

❗️Уваходны квіток – 10 рублёў
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а
❗️Пачатак а 19:00

#анонс
👍6
⭐️ Фестываль "Цімкавіцкія вытокі"

20 чэрвеня на радзіме Кузьмы Чорнага пройдзе V літаратурна-музычны фестываль "Цімкавіцкія вытокі".👍

Сёлета музычная праграма юбілейных «Цімкавіцкіх вытокаў» абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль "Жывіца", артыстка эстрады Святлана Шыманская, а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны. 🔥🔥🔥

Гасцей чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.👍👍👍

У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне "Каля самавара Кузьмы Чорнага", дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці Цімкавічаў.👍👍

Таксама будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці.

❗️Пачатак а 16-ай
❗️Музей арганізуе трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі – 35р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць у касе ДМГБЛ па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13 або па спасылцы

#анонс
👍5
⭐️ Творчы вечар Алеся Камоцкага

9 чэрвеня у музеі Багдановіча пройдзе вечарына Алеся Камоцкага “Дзень у дзень!” 👍👍👍

Такім чынам, спявак, паэт і кампазітар Алесь Камоцкі запрашае ўсіх аматараў ягонай творчасці адсвяткаваць дзень народзінаў.🔥🔥🔥

У праграме - старыя і новыя песні, чутыя і нячутыя казкі, уласныя гісторыі і пераствораная сусветная класіка. 👍👍

❗️Уваходны квіток – 20 руб.
❗️Пачатак а 19:00
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
👍5
⭐️ Прэмія Гедройця - поўны спіс

Вызначаны поўны спіс прэтэндэнтаў на званне лепшай празаічнай кнігі 2025 г.👍👍👍

Сярод іх:
📗 "Ніці” – Макар;
📘 “Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер” – Зміцер Вішнёў;
📕 “Цесля жыцця” – Сяргей Дубаўцэвіч;
📙 “Пляц” – Зміцер Залозны;
📗 “Дамашаны” – Антон Зарэмба;
📘 “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” – Ганна Кандрацюк;
📕 “Халодныя землі” – Аляксандр Карнаўх;
📙 “Гульня ў Освальда. Quest” – Аляксандар Лукашук;
📗 “Яблык у валізцы” – Уладзіслаў Наважылаў;
📘 “Эйфарыя” – Марыя Пархімчык;
📕 “Пентаквантар” Арцём Шуканаў;
📙“Спроба эксперыментальнага канструявання сябе” – Макс Шчур.
Усяго ў поўным сьпісе 22 творы.👍👍👍

У публічнай частцы журы сёлета - Сяргей Календа, Яана Бэрнатовіч, Андрэй Хадановіч, Сяргей Кавалёў, Сяргей Дубавец, Ганна Янкута.🔥🔥🔥

❗️Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

#навіны
❤8👍1🤗1