Памёр паэт Мікола Кандратаў
Стала вядома, што ў Мінску на 69-ым годзе жыцця памёр Мікола Кандратаў.
📌 Ён нарадзіўся 20 мая 1957 г. у Замосці Талачынскага раёна.
📌 Скончыў Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «матэматыка», працаваў на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.
📌 Вершы пачаў пісаць з 1994 г.
📌 Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «ЛіМ» і іншых. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
📌 Аўтар кніг паэзіі: «Возера Рудакова», «Вершы і зоркі», «Кроплі дажджу».
Спачуваем блізкім спачылага.
#навіны

😢27❤1
📙 Успаміны Габрыэлі Пузыні па-беларуску
Кніга ўспамінаў "Пузыня Габрыэля. У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815–1843 гадоў" - гэта пераклад знакамiтых успамiнау пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi з Гюнтэрау зроблены па арыгінальным тэксце: Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815 - 1843. Wilno, 1928.👍👍👍
Пераклад і каментары зрабіў краязнаўца Леанід Лаўрэш. Выдавецтва "Издательские решения".🔥🔥🔥
Амаль 300-старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце п.п. XIX cт. а таксама лад жыцця краю, спадабаецца шырокаму колу аматараў беларускай старасвеччыны.👍👍👍
👉 Можна замовіць на "Озон" па спасылцы
#палічка

👍13
Развітанне з Міколам Кандратавым
Развітанне з паэтам Міколам Кандратавым адбудзецца заўтра 24 ліпеня ў Мінску а 10:00 у Верхнім храме (галоўны храм з чорнымі купаламі) Свята-Елізавецінскага манастыра, які знаходзіцца на другім ярусе манастырскага комплекса.
❗️Адпяванне пачнецца а 10:30.
Пахаваны Мікола Кандратаў будзе на Лясных могілках.
👉 Адрас: Выгоцкага, 6

😢9❤2
⭐️ "Знакі часу. Знакі лёсу"
2 жніўня Музей-дача Васіля Быкава заарашае на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма "Знак бяды".👍👍👍
Так сталася, што адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.🔥🔥🔥
❗️Пачатак у 14:00
❗️Кошт: 10 руб.
❗️Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 811 21 85.
👉 Адрас: а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62)
#анонс

❤10👍2👎1
⭐️ Прэмія Анемпадыстава - 59 прэтэндэнтаў
Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду за лепшы дызайн кніжнай вокладкі 2025 году. У спісе - 59 кніг.👍👍👍
Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі і ананімаў.
У журы сёлета:
🔹 Святлана Дземідовіч – мастачка і ілюстратарка, працуе ў сферы кніжнага дызайну і візуальнай камунікацыі.
🔹 Анатоль Лазар – дызайнер і культурны дзеяч. Экс-выдавец музычнага партала «Тузін Гітоў», былы кіраўнік студыі дызайну і рэкламы «Адліга».
🔹Надзея Зелянкова – крэатыўная дырэктарка і спецыялістка ў сферы візуальных камунікацый. Працавала ў digital-агенцтве «Red Graphic».

🔥8👍1
Еву Вежнавец пахаваюць у Беларусі
Стала вядома, што памерлую ў Польшчы пісьменніцу Еву Вежнавец (Святлана Курс) пахаваюць на радзіме ў Беларусі. Гэтаму будзе папярэднічаць шэраг жалобных мерапрыемстваў:
📌 публічная цырымонія развітання з пісьменніцай адбудзецца ў Варшаве ў гэтую нядзелю 26 ліпеня - памінальная імша распачнецца а 14.00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў;
📌 у Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Foksal, 11. пройдзе грамадзянская паніхіда, якая адбудзецца а 15.30.

💔15❤6
***
Маленства. Сонца. Дождж.
І вуліца у бясконцасць.
Шчасліва басанож
бяжым, бяжым уздоуж
мяжы -
дажджу і сонца.
Вселак не злічыць, іх браць у рукі можна,
спявай, скачы, крычы,
так сонечна, мурожна!
Іскрыстае радно налева і направа:
здаецца, што ў адно
зліюцца казка з явай.
Цыганскія дажджы,
смяшылі і сляпілі.
Цыганскія дажджы...
Мы іх усе любілі.
У горкі час тужу і — ціха веру у цуды! —
цыганскага дажджу
вясёлыя эцюды.
Ала Канапелька
#раптамверш

❤19👍3
🎧 Аўдыяспектакль пра Зінаіду Бандарыну
Выйшаў аўдыяспектакль "Ператварыўшыся імгненна ў аганёк" створаны па творах і лістах Зінаіды Бандарынай і ўспамінах Веры Ніжанкоўскай і Станіслава Шушкевіча.👍👍👍
Сцэнар і рэжысура Інга Лізянгевіч і Святлана Бень. У агучцы бралі ўдзел: Адэліна Кашына, Алена Гіранок, Святлана Бень, Тамара Фурс, Уладзімір Драздоў, Паўліна Коваль, Мая Ганчарэнка, Кузьма Ганчарэнка, Міхась Зуй, Наталля Леванава , Алесь Аўсяннікаў, Святлана Раманюк.🔥🔥🔥
👉 Слухаць тут
#аўдыё

❤11👍1
***
Чалавек, сваёй нацыі сын,
Будзь, як сын, яе годнасці варты.
І душы яе, і красы
Будзь ратоўцам і вернаю вартай.
Хай не сніцца табе, чалавек,
Грош жабрачы ці злот парабковы.
Не давай аніколі ты ў здзек
Ані маці сваёй, ані мовы.
Час сяўбы,
Час вырошчваць сады,
Дараваны нам Богам і сонцам.
Цяжкі кубак айчыннай бяды
Выпіт намі па самае донца.
Нас мяшалі з гразей і крывёй,
А мы з чыстымі выйшлі вачыма.
Бацькам Бог для Айчыны маёй,
І не дай Бог Айчыне айчыма.
Казімір Камейша
Здымак Віктар Малышчыц
#раптамверш
Чалавек, сваёй нацыі сын,
Будзь, як сын, яе годнасці варты.
І душы яе, і красы
Будзь ратоўцам і вернаю вартай.
Хай не сніцца табе, чалавек,
Грош жабрачы ці злот парабковы.
Не давай аніколі ты ў здзек
Ані маці сваёй, ані мовы.
Час сяўбы,
Час вырошчваць сады,
Дараваны нам Богам і сонцам.
Цяжкі кубак айчыннай бяды
Выпіт намі па самае донца.
Нас мяшалі з гразей і крывёй,
А мы з чыстымі выйшлі вачыма.
Бацькам Бог для Айчыны маёй,
І не дай Бог Айчыне айчыма.
Казімір Камейша
Здымак Віктар Малышчыц
#раптамверш
❤15👍3
⭐️ Лекцыя пра Лапацінскага
«“ЛЮБІЧ” У АРХІВАХ: ЯК НАШЧАДАК СТАРАЖЫТНАГА РОДУ ВЯРТАЎ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ» - назва новай аўтарскай лекцыі Змітра Юркевіча, прысвечаная Яўзебію Лапацінскаму, што будзе прачытаная 29 ліпеня ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” 👍👍👍
Гэтым разам даследчык распавядзе пра Яўзебія Лапацінскага архівіста, што зрабіў значны ўнёсак сваімі даследваннямі пра паэта-земляка Адама Міцкевіча. Яго публікацыі ў папулярных выданнях (“Slowo”, “Kurjer Wilenski”), якія друкаваліся ў 1931–1933 гадах, мелі сенсацыйны характар. Яўзебій Лапацінскі ў папулярнай форме знаёміў чытача з найбольш цікавымі фактамі біяграфіі Адама Міцкевіча, раскрываў іх спрэчныя моманты.🔥🔥🔥
Таксама шмат часу архівіст прысвяціў гісторыі мастацтва ВКЛ. Вынікі шматгадовых пошукаў у віленскіх архівах папулярызаваліся ім у выглядзе лекцый і публікацый.👍👍👍
❗️Каб дазнацца больш пра цікавую асобу, завітвайце на лекцыю.❗️
❗️Кошт 8 руб.
Музей гісторыі беларускай літаратуры.

❤7👍1
⭐️ Арцёму Арашонку - 45 гадоў!
Сёння адзначае 45-годдзе паэт, празаік і перакладчык Арцём Арашонак.
🌺 Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 года ў Віцебску.
🌺 Скончыў Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «нямецкая і ангельская мовы».
🌺 Дэбютаваў у 1999 годзе з вершамі. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, таксама ў шэрагу калектыўных зборнікаў: «12+1», «Паветраны шар», «Галасы з-за небакраю». Аўтар кніг «Сэнр’ю» (сэнр’ю, танка, кароткая проза, 2007) і «Суткі без цябе» (2008).
🌺 Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ «Сідхартха» (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Крысцінэ Нёстлінгер, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых.
🌺 Жыве і працуе ў Віцебску.
Зычым усялякага шацунку ды новых кніг!💐💐💐
#угэтыдзень

❤13🎉4
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Сёлета ў шорце прэтэндэнтаў на званне лепшай беларускай празаічнай кнігі 2025 году шэсць кніг.👍👍👍
📗 “Цесля жыцця” – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
📘 “Халодныя землі” – Аляксандр Карнаўх
📕 “Лірнік” – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
📙 “Радзіна” – Збых Слупоўскі
📗 “Боў і мерць у Хротне” – Дзяніс Трусаў
📘 “Пентаквантар” (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў
❗️Абвяшчэнне пераможцы адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

👍9❤4
📙 Паэтычны дэбют Віктара Сазонава
У паэтычнай серыі “Брукаванка”, (выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”), выйшла новая кніга - "Падары сабе цішыню". Гэта дэбютны паэтычны зборнік гарадзенскага літаратара Віктара Сазонава. 👍👍👍
Ён шмат гадоў вядомы чытачу як празаік, аўтар такіх кніг як “Занатоўкі кантрабандыста”, “Генетычны алфавіт” і інш., але цяпер чытач мае магчымасць ацаніць і паэтычны талент творцы.🔥🔥🔥

👍8❤3
***
Гэта тая зямля, дзе бліскучыя зоркі
акунающа ў сіні калодзеж азёр.
Гэта тая зямля, дзе зялёныя узгоркі,
дзе ў расе на траве тчэцца сонечны ўзор.
Гэта тая зямля, дзе сумуюць крыніцы,
дзе на небе ўстае месяц жоўты ўначы,
дзе на сцежках балотных жывуць таямніцы,
дзе журчыць ручаёк праз імхі, паўз карчы.
Гэта тая зямля, дзе народ мой цярплівы.
Ён цудоўня казкі і песні стварыў.
Толькі ў лёсе сваім быў і ёсць нешчаслівы: мову страціў амаль, памяць продкаў згубіў.
Гэта тая зямля, дзе ў гарачых прызнаннях
перад ёй мы, схіліўшы галовы, стаім.
І аб ёй, дарагой, сняцца сны да світання:
Беларусь, ты заўсёды у сэрцы маім.
Ірына Хадарэнка

🔥13👍2❤1
📚 Новыя кнігі
📗 Выйшаў канцэптуальны альбом дызайнера Артура Вакарава "Тутэйшы дзэн". Выданне мае і літаратурнае суправаджэнне - вершы паэткі Сабіны Брыло.👍👍👍
📘 Працягваецца перадзамова новага рамана Альгерда Бахарэвіча. Кніга з назвай “Падземныя пераходы”, што мае выйсці ў канцы жніўня.🔥🔥🔥
📕 Таксама ў жніўні выйдзе кніга для дзяцей ірландскага пісьменніка і мастака Пэдзі Донэлі “Ліс&Сын Хвастары”. Пераклад з ангельскай на беларускую мову - Кася Тышкевіч пад рэдакцыяй Андрэя Скурко.👍👍👍
👉 Шукайце навінкі ў незалежных распаўсюднікаў.

👍8❤1
🗞 "Літаратурная Беларусь"
Чытайце ў ліпеньскім выпуску праекта:
📌 ЭСЭ: развагі Андрэя ФЕДАРЭНКІ пра асобу і творчасць Янкі БРЫЛЯ
📌 ПАМЯЦЬ: артыкул Кастуся ЦВІРКІ пра Алену ВАСІЛЕВІЧ «Быць разам» і зацемка «Пра мову і помнікі» Сяргея ВАГАНАВА
📌 ПРОЗА: аповеды Стасі НАРКЕВІЧ «Дзівак з вакзала» і Лявона ВАЛАСЮКА «Дровы»
📌 ПРОЗА: апавяданне Вольгі ГРЫДЗЮШКА «Паміж Мінскам і Лунінцам»
📌 ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Сяргея ЧЫГРЫНА «Мігаўкі душы» і «Зямны код» Янкі ТРАЦЯКА
📌 ПАЭЗІЯ: вершы Сяргея ВАГАНАВА з «Нарачанскага сшытка»
📌 ПЕРАКЛАД: пачатак кнігі Патрыка РОТФУССА «Імя ветру» ў перакладзе з англійскай мовы Станіслава СТУДЗЕНЬСКАГА
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Ізгой і геній Персі Бішы ШЭЛІ»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

❤9👍2🔥1
⭐️ Конкурс “Шуфлядка” збірае рукапісы
Конкурс рукапісаў "Шуфлядка", які праводзіцца фестывалем інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, прымае тэксты ў трох намінацыях:
🔹 творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.);
🔹 нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі і інш., мемуары, кнігі рэпартажаў, кнігі пра падарожжы, аўтафікшн і г.д.);
🔹 масавыя жанры (дэтэктыў, трылер, хорар, фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, меладрама і г.д.)
Абмежаванняў для ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і г.д. няма.
Прыз - выданне папяровай кнігі. 👍👍👍
❗️Засталося 5 дзён! Дэдлайн 3 жніўня!
👉 Падаць заяўку

👍7❤1