⭐️ Прэзентацыя кнігі Юрыя Гуменюка ў Беластоку
1 жніўня ў Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”, што сёлета пачала выдаваць кніжную серыю “Брукаванка” прэзентуе зборнік выбранай паэзіі паэта Юрыя Гуменюка “І крыж каменны вырасьце, як дрэва”. 👍
Юры Гумянюк (1969-2013) адзін з яскравых прадстаўнікоў гарадзенскай паэтычнай супольнасці 1990-2000-ых гг.
📌 Заўчасна пайшоў з жыцця ў 2013 г.
📌 Аўтар кніг: «Водар цела» (1992), «Твар Тутанхамона» (1994), «Рытуал» (1999), «Вуліца тыгровых архідэй (2003), «Назаві мяне геніем» (2013).
❗️Пачатак а 17.00.
👉 Адрас: прастора "Новая зямля" ul. Sw.Rocha 5/32
#анонс

❤8👍1
⭐️ Беларускія фэсты на Падляшшы
Працягваецца цыкл невялікіх рэгіянальных святаў, што рэпрэзентуюць беларускую культуру на Беласточчыне.👍
У бліжэйшую нядзелю, 2 жніўня, адбудзецца фэст у вёсцы Дзяніскі ў гміне Бельск-Падляшскі. 30 жніўня ў Курашэве ў гміне Чыжы. Далей 6 верасня адбудзецца ў вёсцы Плянта. І апошні фэст будзе ў Шчытах у гміне Орля.🔥🔥🔥
Найбліжэйшы фэст з цыклу «І там жывуць людзі» адбудзецца ў нядзелю, 2 жніўня, у вёсцы Дзяніскі (гміна Бельск-Падляшскі). Пачатак а 15-й гадзіне. У праграме — выступленні фальклорных калектываў «Луна», «Ярына», «Перапёлка», «Гуляй душа», «Вандроўнік», «Нарва» і «Родны кут», а таксама выстава «І там жывуць людзі», музейная крамка з беларускай літаратурай і народнымі вырабамі, конкурсы з прызамі і фотазона.👍👍👍
👉 Шукаеце цікавостку на выходны - завітвайце, будзе цікава!

❤6👍3
📙 Гайд па Кракаве для беларусаў
Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра Мулінская выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.👍👍👍
Праца над праектам заняла год. Цяпер укладальнікі прапануюць наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары, экспірыенс і шопінг. Да кожнага дадаецца ёмкае апісанне - мінімум тэксту і толькі самаяважная інфармацыя.🔥🔥🔥
У кніжцы ё месцы для турыстычных пячатак ды ўласных нататак. 👍👍👍
👉 Купіць можна тут
#палічка

❤8
***
Твае вочы як неба, сінія -
На зямлі мой прытулак адзіны.
Твае вочы - і скон, і скінія -
І пагібель мая і сьвятыня.
Ты спыніўся ў маёй бяссоніцы
Скрыжаваньнем усіх вымярэньняў.
У жыцця аднастайнай хроніцы
Ты падзея мая і падзеньне.
Наста Кудасава
#раптамверш
Твае вочы як неба, сінія -
На зямлі мой прытулак адзіны.
Твае вочы - і скон, і скінія -
І пагібель мая і сьвятыня.
Ты спыніўся ў маёй бяссоніцы
Скрыжаваньнем усіх вымярэньняў.
У жыцця аднастайнай хроніцы
Ты падзея мая і падзеньне.
Наста Кудасава
#раптамверш
❤24👍1
🎧 "Прарочыя сны" - аўдыёверсія
Праект "Кнігі бяз літар" выдаў аўдыёверсію кнігі "Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў" публіцыста, паэта і перакладчыка Валянціна Тараса.👍👍👍
"На выспе ўспамінаў" — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны, каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі "паўзверх старонак" афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. 🔥🔥🔥
У раздзеле "Прарочыя сны" аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў: часам яны прыносілі папярэджанні ад дзядоў, а часам даравалі надзею і ратавалі жыццё. 👍👍👍
Музыка: Алесь Ясінскі.
Агучыў: Зміцер Бартосік.
👉 Слухаць тут
#аўдыё

❤6👍2🔥1
⭐️ "Экслібрыс" 2026
Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку), працягвае збор твораў - застаецца 2 месяцы каб падаць рукапіс і атрымаць кнігу!👍👍👍
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
Узрост удзельнікаў не абмежаваны.👍
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.🔥🔥🔥
❗️Цяпер лета - самы час дапрацаваць тэксты і падаць на разгляд - не губляйма часу!
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.
👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com
#навіны

👍4
⭐️ Фестываль дудароў і кніжны вернісаж
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 8 жніўня на Першы рэспубліканскі адкрыты фестываль дудароў "Дуда.by" і кніжны фэст "Літаратурны вернісаж".👍👍👍
Па словах арганізатараў гэта будзе вялікі насычаны дзень, у якім традыцыйная музыка і літаратура дапоўняць адна адну і зададуць адпаведны настрой.🔥🔥🔥
Апроч галоўнай сцэны будзе дзейнічаць некалькі інтэрактыўных пляцовак, а ўвечары фэст працягнецца этна рэйвам, дзе DJ-сэты пранучаць у народным стылі.👍👍👍
👉 Дэталі з'явяцца неўзабаве тут

👍8❤2
***
Адной Айчынаю й шляхам
на лапіку зямным спалучаны
урослыя ў лёс, намераны аднойчы,
яліны векавыя, а нявечныя,
і я, смяротная - да іх тулюся.
Мы разам тут, адзін наш час,
адна дарога на ўсіх - угору.
Кронамі аблокі гушкаюць
мой жыцьцяпіс кругляе ў іх ствалах.
Галіна Тварановіч
#раптамверш
Адной Айчынаю й шляхам
на лапіку зямным спалучаны
урослыя ў лёс, намераны аднойчы,
яліны векавыя, а нявечныя,
і я, смяротная - да іх тулюся.
Мы разам тут, адзін наш час,
адна дарога на ўсіх - угору.
Кронамі аблокі гушкаюць
мой жыцьцяпіс кругляе ў іх ствалах.
Галіна Тварановіч
#раптамверш
❤10👍3
📙 "Тры кроплі"
Ідзе збор на выданне кнігі паэзіі паэткі і мастачкі Наталкі Хвоі (Наталлі Бордак). 👍👍👍
Кніга “Тры кроплі” складаецца з трох тэматычных раздзелаў, а таксама з вершаў, напісаных у розныя гады, і карцін, якія працягваюць паэтычныя вобразы.🔥🔥🔥
Праект аб’ядноўвае беларускую паэзію і візуальнае мастацтва, пераважна экспрэсіўнае, пачуццёвае і спантаннае. 👍👍👍
👉 Падтрымаць

❤8👍3
Памерла Мая Кляшторная
У Мінску на 90-ым годзе жыцця памерла дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага Мая Кляшторная.
У маленстве разам з маці і сёстрамі яна была высланая ў Казахстан, у Акмалінскі лагер жонак "здраднікаў радзімы", дзе і прайшло яе дзяцінства.
Па вяртанні ў Беларусь Мая Кляшторная галоўнай справай жыцця зрабіла захаванне памяці пра бацьку і іншых ахвяраў сталінскага тэрору. Яна была адной з заснавальніц "Мартыралогу Беларусі" і навуковай кіраўніцай мемарыялу "Курапаты".
Светлая памяць спачылай!

😢36❤4
⭐️ Сустрэча з Анэтай Прымака-Онішк ва Уроцлаве
У чацьвер 6 жніўня ў межах цыклу сустрэч "Доўгая дарога дадому" Андрэй Хадановіч паразмаўляе з Анэтай Прымакай-Онішк пра яе кнігу "Камяні мусілі паляцець", якая нядаўна выйшла і ў беларускім перакладзе.👍👍👍
"Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша" — гэта дакументальная кніга-рэпартаж, якая апавядае пра трагічны лёс праваслаўных беларусаў у Польшчы ў даваенны, ваенны і пасляваенны перыяды.🔥
❗️Пачатак а 18.00.
👉 Адрас: Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2.
👉 Трансляцыя будзе тут

❤7
⭐️ Прэмія імя Евы Вежнавец
У памяць нядаўна памерлай пісьменніцы Евы Вежнавец (Святланы Курс) вырашана заснаваць прэмію.👍👍👍
Для збору сродкаў 9 жніўня ў Варшаве ў бары “Karma” пройдзе вялікі кніжны распродаж.🔥🔥🔥
Частку выручкі накіруюць сям’і Святланы Курс, а іншую частку на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі.👍👍👍
❗️Кніжны гандаль будзе трываць з 15:30 да 20:00
👉 Адрас: Karma Crew, Al. 3 Maja 15

❤14
📙 "Беларускае гістарычнае мовазнаўства"
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ды Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі выпусціў зборнік «Беларускае гістарычнае мовазнаўства».👍👍👍
У яго ўвайшлі навуковыя артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 18-19 сакавіка 2025 г.), прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.🔥🔥🔥
👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

👍8
⭐️ "Прадмова" прымае заяўкі
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, што сёлета пройдзе ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве распачынае прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”.👍👍👍
👉 Усе дэталі на сайце фестывалю
❗️Тэрмін падачы да 17 жніўня.

❤7👍3
❗️Кнігарня Рамана Цымберава аднавіла працу
Мінская кніжная крама памерлага выдаўца Рамана Цымберава аднавіла сваю на працу на адзін месяц каб распрадаць рэшту кніг. 👍
👉 Адрас: ГЦ "Купалаўскі" (пад Кастрычніцкай плошчай, месца 41-42)
❗️Час працы: 10.00-18.45

❤23💔13
⭐️ Музей Янішчыц - фінал гісторыі
Увесну мы пісалі, аб ліквідацыі школьгага музею Яўгеніі Янішчыц з прычыны закрыцця самой школьнай установы - Парэцкай СШ Пінскага раёна.
Тады паўстала хваля занепакоенасці і абурэння і розгалас зрабіў сваю справу - Мінкульт перадаў фонды музею "Музею Беларускага Палесся" г. Пінска. І вось ужо летам у экспазіцыі музею з'явілася згадка пра пісьменніцу, праўда ўвесь музей заняў пару сціплых стэндаў... Колькі матэрыялаў увайшло ў экспазіцыю і ці плануецца павелічэнне выставы не вядома.
Верагодна, гэта канец гісторыі.

💔11❤5👎1🤔1