Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ «Кушлянскі фэст – 2026»

22 жніўня «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”» (Смаргонскі раён) запрашае на свята. 👍👍
 
Ёсць святы, на якія проста прыязджаюць. А ёсць тыя, куды вяртаюцца. «Кушлянскі фэст» – менавіта такі. Кожны жнівень ён збірае ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча людзей, для якіх беларуская літаратура, гісторыя і культура – не толькі спадчына, але і частка ўласнага жыцця.🔥🔥

Як заўжды, гасцей свята чакаюць экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма, майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкія рады, духмяная гарбата з беларускіх зёлак і ўсё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку у адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі.👍👍👍

❗️Уваход на фестываль вольны.

❗️Будзе арганізаваны трансфер Мінск – Кушляны –  Мінск.
Кошт: 50 рублёў.
👉 Браніраванне месцаў пачалося 5 жніўня: +375 (17) 363-56-21.

❗️Далучайцеся❗️

#анонс
👍7
⭐️ Корпус беларускіх тэкстаў

Інстытут беларускае мовы (ІБМ) прэзентаваў анлайн-платформу «Корпус беларускіх тэкстаў», якая рэалізуецца пад кіраўніцтвам кандыдаткі філалагічных навук Святланы Лясовіч.👍👍👍

Праект створаны для фіксацыі і вывучэння сучаснай мовы. Ужо адкрыты доступ да двух субкорпусаў — «Рэгіяналізм» і «Культура».🔥🔥🔥

Скарыстацца базай можна праз сайт праекта. Для зручнасці працы са спецыфічным пошукавым інтэрфейсам даследчыкі падрыхтавалі падрабязную інструкцыю, даступную ў раздзеле Corpus Info. База запрашае далучацца да працы валанцёраў, звязацца можна праз пошту instytutbelmovy@gmail.com. 👍👍👍

#навіны
❤7🔥4👍1
⭐️ Перакладчыцкая рэзідэнцыя ў Швейцарыі

Перакладчыцкая фундацыя Яна Міхальскага прапануе літаратарам падтрымку і пражыванне ў рэзідэнцыі на час ад 2 тыдняў да 3 месяцаў у залежнасці ад маштабу праекта.👍👍👍

У падтрымку ўваходзіць:
🔹 Асобны жылы модуль для працы і жыцця;
🔹 Дарога ад месца жыхарства і назад;
🔹 Штотыднёвая стыпендыя 400 CHF / ≈ 429 EUR;
🔹 Сняданак і абед;
🔹 Доступ да бібліятэкі фонду ў дзённы час;
🔹 Магчымасць удзельнічаць у культурных падзеях фонду.

👉 Дэталі тут

#анонс
👍5
⭐️ Анатолю Івашчанку 45!

Сёння адзначае дзень народзінаў паэт і літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка.
🌺 Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Мінску.
🌺 Скончыў філфак БДУ, кандыдат філалагічных навук дысертацыя - "Паэтыка Алеся Разанава: эвалюцыя паэтычных формаў і літаратурны кантэкст».
🌺 Працаваў выкладчыкам у БНТУ, кіраўніком справаў СБП, у рэдакцыі часопіса "Дзеяслоў".
🌺 Аўтар кніг: "Вершnick" (2006),
«Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» (2008), «Хай так» (2013), «Анаталогія»: апавяданні, запісы, эсэ (2015), «Непрамо(ў)ленае»: адабраныя вершы (2024).
🌺 Лаўрэат літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2015).
🌺 Жыве і працуе ў Мінску.

Віншуем і зычым натхнення ды новых кніг!💐💐💐

#угэтыдзень
🎉13❤6🤩2👍1
⭐️ Анлайн-лекцыя да 100-годдзя Янкі Запрудніка

Сёння ў суботу 8 жніўня адбудзецца анлайн-лекцыя прысвечаная гісторыку, журналісту, грамадзкаму дзеячу Янку Запрудніку (1926-2022) — чалавеку, які ўсё сваё доўгае жыцьцё заставаўся адданым беларускай справе.👍

Лектар: архівістка, даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка.🔥🔥🔥

❗️Далучайцеся, будзе цікава❗️

❗️Час: 20:00 Менск, 13:00 Нью-Ёрк

👉 Лекцыя ў Zoom

#анонс
👍6❤1
⭐️Новая жаночая прэмія

Прэмія імя Евы Вежнавец, надоечы анансавая выдавецкай супольнасццю, стане "жаночай" па мэтавым прызначэнні - яна будзе ўручацца жанчынам-літаратаркам па сукупнасці заслуг.

"Прэмія будзе прысуджацца беларускай пісьменніцы, але журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу аўтаркі" - гаворыцца ў прэсавым рэлізе заснавальнікаў прэміі, сярод якіх жаночае выдавецтва "Пфляўмбаўм", Святлана Алексіевіч і іншыя выдавецкія ініцыятывы.🔥🔥🔥

Прызавы фонд пачнуць збіраць заўтра 9 жніўня на кніжным кірмашы ў варшаўскім бары "Karma Crew": у пачатковы фонд пойдзе частка прыбытку ад продажу кніг. 👍👍👍

#навіны
❤11🔥4👏1
🎧 Новыя аўдыёкнігі

📗 Ініцыятыва "Беларуская літаратура", якая стварае аўдыякнігі пераважна класічных твораў, агучыла твор Янкі Брыля "У родны дом". 👍👍👍
👉 Слухаць

📘 Таксама ў аўдыёверсіі выйшла кніга Міхала Бараноўскага "Volumen.3". 👍👍👍
Гэта трэці паэтычны зборнік аўтара. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы. Агучыў яе сам аўтар.🔥🔥
👉 Слухаць

#аўдыё
❤10👍2
🎧 Літаратурныя зацемкі

У новым выпуску аўтарскага падкаста пра літаратуру Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі пра эсэ Андрэя Федарэнкі “Вытлумачэнне Янку Брыля”, якое выйшла ў ліпеньскім нумары “Літаратурнай Беларусі”.👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍11👏1
⭐️ Беларуская школка ў Варшаве

Беларуская школа ў Варшаве запрашае дзетак на вучобу ў новым навучальным годзе.👍👍👍

Праект працуе з 2022-га і ўжо некалькі сезонаў паспяхова спраўляецца з адукацыйнымі задачамі.🔥🔥🔥

Тым не менш, цяпер колькасць навучэнцаў у школе імкліва скарачаецца, хаця агулам у польскіх школах вучыцца больш як 30 тысяч беларусаў.

Кіраўніцтва заклікае бацькоў не пазбаўляць моладзь сувязі з роднай мовай і культурай ды далучаць дзяцей да адукацыі па-беларуску.

Акрамя он-лайн заняткаў па суботах у школе праходзяць і офлайн-заняткі, дзе дзеці кантактуюць з беларускамоўнымі аднагодкамі і настаўнікамі, а таксама разам бавяць час і развучваюць беларускія песні і танцы. 👍👍👍

👉 Запісацца можна тут

#навіны
❤12👍1
⭐️ "Экскурсійны чацвер"

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае 13 жніўня на “Экскурсійны чацвер”. 👍👍👍

Гэта добрая нагода наведаць музей самастойна або ў складзе зборнай групы ў зручны для вас час і па фіксаваным кошце. Вы атрымаеце магчымасць убачыць гістарычны будынак унутры, даведацца аб цікавых фактах з жыцця Петруся Броўкі, пазнаёміцца з бытам творчай інтэлігенцыі 1970-х гадоў, завязаць знаёмствы з аматарамі гісторыі і беларускай літаратуры і проста добра правесці час.👍👍👍

❗️Кошт 10 р.
❗️Пачатак у 11, 15 і 17 гадзін.
 
👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30).
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

#анонс
❤8🔥3
Прыказка на кожны дзень

Гараваўшы, гараваўшы і памёр не скаштаваўшы.😢

#прыказка
👍15😢3😁2
📙 “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” - перавыданне

Сталічнае выдавецтва “Папуры” перавыдала багата ілюстраваную кнігу беларускіх чарадзейных казак і паданняў “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”. Уклаў і апрацаваў тэксты перакладчык і паэт Антон Францішак Брыль, а малюнкі належаць славутаму беларускаму графіку Валеру Славуку.👍👍👍

У зборнiк увайшлi чарадзейныя казкi i паданнi з розных куткоў Беларусi, запiсаныя ў канцы XIX — пачатку ХХ стст., а цяпер наноў адабраныя i апрацаваныя.🔥🔥🔥

Першае выданне кнігі атрымала Прэмію Цёткі ў намінацыі “Мастацкае афармленне”.👍👍👍

👉 Навінка прадаецца ў кнігарні "Параграф 45" і на Ozon

#палічка
❤14👍3
***
І запульсуе смутак мой у такт,
Тваім рукам і жарсьцям фартэп'яна
І, згодна з рыфмай, я зраблюся п'яны,
Як ні банальна, але гэта так.
І кожны гук,як хмельнае віно.
О, як бруіць, бунтоўнан яно:
Шырэй, вальней, як вадаспадны шал,
Што мкне з вышыням валам бурапенным...
І голас Бога слухае душа,
У кожнай ноце згодная з Шапэнам.


Рыгор Сітніца

#раптамверш
❤12👍1
⭐️ "Гісторыі кахання ў старых сядзібах"

20 жніўня ў сталічным кінатэатры "Піянер" пройдзе аўтарская сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай у межах цыклу "Кіно і кнігі".👍👍👍

Вас чакаюць:
🔹 захапляльныя гісторыі пра каханне ў старых сядзібах;
🔹 любоўныя вершы ў аўтарскім выкананні Людмілы Рублеўскай;
🔹 прагляд кінастужкі "Адам і Марыля";
🔹 выстава-продаж кніг ад кнігарні "Акадэмкніга";
🔹 аўтограф-сесія.

❗️Квіток 20 руб.
❗️Пачатак а 18:30
👉 Адрас: вул. Энгельса, 20

#анонс
❤7👍4
📚 Новыя кнігі

📗 Выйшаў з друку сусветна вядомы раман Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Пераклад на беларускую - Вільз О’Фляэрці.👍👍👍

📘 Анансаваны выхад культавай кнігі Рэя Брэдберы “451 градус паводле Фарэнгейта” ў перакладзе на беларускую. Перакладчыца - Наста Карнацкая, рэдактарка - Кацярына Маціеўская.👍👍👍
❗️Ідзе папярэдняя замова.

👉 Шукайце навінкі ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
🔥10❤4👍3
⭐️ Квэсты ў Музеі беларускай літаратуры

Музей прапануе займальна правесці апошні месяц лета, выправіўшыся ў падарожжа па старонках беларускай літаратуры і прапануе на выбар два маршруты: “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”. 👍👍

🔹 Квэст “Літаратурная экспедыцыя” запрашае ўдзельнікаў даследаваць экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стст. Наведнікаў чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць сваю кемлівасць і веды. (15 і 30 жніўня; 15:00)

🔹 Квэст “Таямніцы экспазіцый” прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ ст. Падчас праграмы вы пазнаёміцеся з творчасцю пісьменнікаў, выканаеце заданні і адкрыеце для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі. (9, 23 і 29 жніўня; 15:00)🔥🔥🔥

Удзельнікаў чакаюць падарункі ад музея.👍👍👍

❗️Кошт 8 руб./1 чал.

#анонс
❤11
⭐️ "Страшна і смешна" у Вільні

У суботу 22 жніўня ў Беларускім доме ў Вільні адбудзецца творчы вечар Алены Германовіч. 👍👍👍

На сустрэчы будзе проэзентаваная кніга "Страшна і смешна".🔥🔥🔥

"Будзе над чым пасмяяцца, будзе што згадаць з настальгіяй, а таксама будуць кніжкі, каб падпісаць у аўтаркі. Не прапусціце магчымасць паслухаць журналістку, якая па-майстэрску знаходзіць прыгоды і трапляе ў складаныя сітуацыі", — напісана ў анонсе да імпрэзы.👍👍👍

❗️Пачатак а 17:00.
👉 Адрас: Vilniaus g. 20

#анонс
❤8👍2