Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
🎧 "Прарочыя сны" - аўдыёверсія

Праект "Кнігі бяз літар" выдаў аўдыёверсію кнігі "Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў" публіцыста, паэта і перакладчыка Валянціна Тараса.👍👍👍

"На выспе ўспамінаў" — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны, каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі "паўзверх старонак" афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. 🔥🔥🔥

У раздзеле "Прарочыя сны" аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў: часам яны прыносілі папярэджанні ад дзядоў, а часам даравалі надзею і ратавалі жыццё. 👍👍👍

Музыка: Алесь Ясінскі.
Агучыў: Зміцер Бартосік.

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤6👍2🔥1
⭐️ "Экслібрыс" 2026

Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку), працягвае збор твораў - застаецца 2 месяцы каб падаць рукапіс і атрымаць кнігу!👍👍👍

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
Узрост удзельнікаў не абмежаваны.👍
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.🔥🔥🔥

❗️Цяпер лета - самы час дапрацаваць тэксты і падаць на разгляд - не губляйма часу!
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.

👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com

#навіны
👍4
⭐️ Фестываль дудароў і кніжны вернісаж

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 8 жніўня на Першы рэспубліканскі адкрыты фестываль дудароў "Дуда.by" і кніжны фэст "Літаратурны вернісаж".👍👍👍

Па словах арганізатараў гэта будзе вялікі насычаны дзень, у якім традыцыйная музыка і літаратура дапоўняць адна адну і зададуць адпаведны настрой.🔥🔥🔥

Апроч галоўнай сцэны будзе дзейнічаць некалькі інтэрактыўных пляцовак, а ўвечары фэст працягнецца этна рэйвам, дзе DJ-сэты пранучаць у народным стылі.👍👍👍

👉 Дэталі з'явяцца неўзабаве тут

#анонс
👍8❤2
***
Адной Айчынаю й шляхам
на лапіку зямным спалучаны
урослыя ў лёс, намераны аднойчы,
яліны векавыя, а нявечныя,
і я, смяротная - да іх тулюся.
Мы разам тут, адзін наш час,
адна дарога на ўсіх - угору.

Кронамі аблокі гушкаюць
мой жыцьцяпіс кругляе ў іх ствалах.


Галіна Тварановіч

#раптамверш
❤10👍3
📙 "Тры кроплі"

Ідзе збор на выданне кнігі паэзіі паэткі і мастачкі Наталкі Хвоі (Наталлі Бордак). 👍👍👍

Кніга “Тры кроплі” складаецца з трох тэматычных раздзелаў, а таксама з вершаў, напісаных у розныя гады, і карцін, якія працягваюць паэтычныя вобразы.🔥🔥🔥

Праект аб’ядноўвае беларускую паэзію і візуальнае мастацтва, пераважна экспрэсіўнае, пачуццёвае і спантаннае. 👍👍👍

👉 Падтрымаць

#анонс
❤8👍3
Памерла Мая Кляшторная

У Мінску на 90-ым годзе жыцця памерла дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага Мая Кляшторная.

У маленстве разам з маці і сёстрамі яна была высланая ў Казахстан, у Акмалінскі лагер жонак "здраднікаў радзімы", дзе і прайшло яе дзяцінства.

Па вяртанні ў Беларусь Мая Кляшторная галоўнай справай жыцця зрабіла захаванне памяці пра бацьку і іншых ахвяраў сталінскага тэрору. Яна была адной з заснавальніц "Мартыралогу Беларусі" і навуковай кіраўніцай мемарыялу "Курапаты".

Светлая памяць спачылай!

#навіны
😢36❤4
⭐️ Сустрэча з Анэтай Прымака-Онішк ва Уроцлаве

У чацьвер 6 жніўня ў межах цыклу сустрэч "Доўгая дарога дадому" Андрэй Хадановіч паразмаўляе з Анэтай Прымакай-Онішк пра яе кнігу "Камяні мусілі паляцець", якая нядаўна выйшла і ў беларускім перакладзе.👍👍👍

"Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша" — гэта дакументальная кніга-рэпартаж, якая апавядае пра трагічны лёс праваслаўных беларусаў у Польшчы ў даваенны, ваенны і пасляваенны перыяды.🔥

❗️Пачатак а 18.00.
👉 Адрас: Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2.

👉 Трансляцыя будзе тут

#анонс
❤7
⭐️ Прэмія імя Евы Вежнавец

У памяць нядаўна памерлай пісьменніцы Евы Вежнавец (Святланы Курс) вырашана заснаваць прэмію.👍👍👍

Для збору сродкаў 9 жніўня ў Варшаве ў бары “Karma” пройдзе вялікі кніжны распродаж.🔥🔥🔥

Частку выручкі накіруюць сям’і Святланы Курс, а іншую частку на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі.👍👍👍

❗️Кніжны гандаль будзе трываць з 15:30 да 20:00

👉 Адрас: Karma Crew, Al. 3 Maja 15

#анонс
❤14
🎧 Паэма Дубоўкі "І пурпуровых ветразяў узвівы" - аўдыёверсія

Нястомная ініцыятыва "Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка" агучыла адну з самых скандальных і смелых паэм Уладзіміра Дубоўкі, "І пурпуровых ветразяў узвівы".

👉 Слухаць

#аўдыё
❤13
📙 "Беларускае гістарычнае мовазнаўства"

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ды Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі выпусціў зборнік «Беларускае гістарычнае мовазнаўства».👍👍👍

У яго ўвайшлі навуковыя артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 18-19 сакавіка 2025 г.), прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#палічка
👍8
⭐️ "Прадмова" прымае заяўкі

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, што сёлета пройдзе ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве распачынае прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”.👍👍👍

👉 Усе дэталі на сайце фестывалю

❗️Тэрмін падачы да 17 жніўня.

#навіны
❤7👍3
❗️Кнігарня Рамана Цымберава аднавіла працу

Мінская кніжная крама памерлага выдаўца Рамана Цымберава аднавіла сваю на працу на адзін месяц каб распрадаць рэшту кніг. 👍

👉 Адрас: ГЦ "Купалаўскі" (пад Кастрычніцкай плошчай, месца 41-42)
❗️Час працы: 10.00-18.45

#навіны
❤23💔13
⭐️ Музей Янішчыц - фінал гісторыі

Увесну мы пісалі, аб ліквідацыі школьгага музею Яўгеніі Янішчыц з прычыны закрыцця самой школьнай установы - Парэцкай СШ Пінскага раёна.

Тады паўстала хваля занепакоенасці і абурэння і розгалас зрабіў сваю справу - Мінкульт перадаў фонды музею "Музею Беларускага Палесся" г. Пінска. І вось ужо летам у экспазіцыі музею з'явілася згадка пра пісьменніцу, праўда ўвесь музей заняў пару сціплых стэндаў... Колькі матэрыялаў увайшло ў экспазіцыю і ці плануецца павелічэнне выставы не вядома.

Верагодна, гэта канец гісторыі.

#навіны
💔11❤5👎1🤔1