Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
***
Любое жывое хоча любові.
Ні болей, ні меней. Ні меней, ні болей.
"Любові, любові! Любасьці светлай!" -
Мне чуецца ў подыху весьняга ветру.
"Любові!" - мне чуецца ў песьні радзіннай.
Мне чуецца ў плачы сіраціны
Шмат чаго я нелюбоўю тлумачу.
Было б больш любові - было б іначай.


Анатоль Вярцінскі

#раптамверш
❤22👍4
🎧 "Занзібар" Сяргея Дубаўца ў аўдыёфармаце

Пераможца Гедройця "Занзібар" выйшаў у аўдыёверсіі.👍

Агучыў кнігу сам аўтар.🔥🔥🔥

👉 Паслухаць першую частку можна на YouTube.

#аўдыё
👍5❤3🔥2
Памерла Алена Таболіч

11 жніўня ў Мінску памерла перакладчыца і педагог Алена Таболіч.
📌 Нарадзілася 15 красавіка 1940 года.
📌 Вучылася ў Зэльвенскай сярэдняй школе. Скончыла Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе і працавала выкладчыкам на факультэце англійскай мовы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вывучала праблемы параўнальнай лінгвістыкі.
📌 З вершамі і перакладамі англійскіх і амерыканскіх паэтаў выступала ў перыядычным друку.
📌 Апошнія выдадзены асобнай кнігай «Срэбны дождж» (1999). Адна з аўтараў-складальнікаў «Англа-беларуска-рускага слоўніка» (1989), «Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка» (1995), «Англійска-беларускага слоўніка» (2013).

Спачуваем сябрам і блізкім спачылай!

#навіны
😢19
⭐️ Таццяне Кабржыцкай - 85!

Сёння адзначае дзень народзін літаратуразнаўца, крытык і перакладчыца Таццяна Кабржыцкая.👍👍👍

Нарадзілася 15 жніўня 1941 г. у Кіеве, дачка Вячаслава Кабржыцкага прафесара Львоўскай кансерваторыі, удава Вячаслава Рагойшы.
🌸 Скончыла філфак львоўскага ўніверсітэта. Працавала ў інстытуце педагогікі БССР, БДУ, кандыдат філалагічных навук.
🌸 У друку выступае з 1963 г.
🌸 Аўтарка кніг: «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (1976), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (1990), «Лісты ў будучыню», і інш.
🌸 На украінскую пераклала творы М. Багдановіча, У. Караткевіча, асобным выданнем выйшлі аповесці В. Быкава «У тумане», «Аблава», раман «Мёртвым не баліць».

Віншуем і зычым моцнага здароўя!💐💐💐

#угэтыдзень
❤6🎉6
Пісьменнасць беларусаў у БССР 1930-ых

З'явіліся цікавыя і раней недасяжныя шырокай публіцы дадзеныя па пісьменнасці сярод беларусаў у БССР паводле даследвання Міхаіла Старавойтава «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX–XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы» (2025 г.).

Так, згодна ім, узровень пісьменнасці сярод беларусаў быў ніжэйшы, чым сярод габрэяў, рускіх і ўкраінцаў. Сярод беларусаў ва ўзросце 9 гадоў і старэйшых ён складаў 75,1%, ва ўзросце 20-49 гадоў – 77,2%. Сярод беларускіх жанчын узровень пісьменнасці быў яшчэ ніжэйшым – 67,5% і 68,9% адпаведна. Прычына ў тым, што беларусы па-ранейшаму жылі ў пераважна ў сельскай мясцовасці ў поўным бяспраўі калгасаў і не паўсюль мелі доступ да адукацыі.

👉 Звярнуў увагу канал De facto.

#навіны
🤔7❤1
***
Радок бяззбройны і бясспрэчны
Слабым — адзіна верны шчыт.
І не знікаць Паэтам вечна,
У вечнай Песні жывучы.

Калі пайду з юдолі гора,
Не скончыўшы найлепшы сказ,
То божы свет мяне паўторыць,
Як паўтараў ужо не раз.

Як моры, зоры і азёры,
Якія ў вечнасць забяру.

Свет шчодры.
Свет мяне паўторыць...

Ну а не свет,
дык Беларусь.
Мне — досыць...


Уладзімір Караткевіч

#вершдня
❤13👍1🔥1
📚 Новыя кнігі

У Беластоку аддадзеныя ў друк і хутка пабачаць свет новыя беларускія кнігі:
📗"#каб не ср@лі галубы" Змітра Дзядзенкі,
📘 "Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы" Агнэты Прымака-Онішк
📕 "Нараджэнне беларускага левіяфана" Віктара Шадурскага.

❗️Неўзабаве яны з'явяцца ў продажы ў беларускай кнігарні ў Варшаве па адрасе: ul. Oleandrów 6/2
і на сайтах незалежных кнігараспаўсюднікаў.👍👍👍

#анонс
❤5👍1
⭐️ Вечар памяці Святланы Курс

У Вільні ў сераду 19 жніўня ў касцёле Святога Барталамея адбудзецца вечар памяці пісьменніцы Святланы Курс.

А 18.30 пачнецца Святая імша ў 30 дзён па смерці аўтаркі, а 19.15 прагучаць словы памяці ад калег, сяброў і чытачоў Святланы.

👉 Адрас: Užupio g. 17а

#анонс
💔13
⭐️ Збор на бэстсэлеры па-беларуску

Адкрыты збор сродкаў на выданне па-беларуску чатырох сусветных бэстсэлераў:
📗 Дж. К. Роўлінг “Гары Потэр і Ордэн Фенікса” і “Каляднае парася”,
📘 Дж. Р. Р. Толкін “Хобіт”,
📕 А. Сапкоўскі “Вядзьмар. Вежа ластаўкі”.

Дамова з праваўладальнікамі заключаная, цяпер цягам трох тыдняў неабходна аплаціць ліцэнзіі. 👍👍👍

👉 Ініцыятыву можна падтрымаць па спасылцы

#навіны
❤12🔥2
⭐️ Літаратурныя прыпынкі ў Касцюковічах

У межах падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, што сёлета ў пройдзе ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці 5-6 верасня, былі абноўлены аўтобусныя прыпынкі. 👍👍👍

На іх размешчаны тэматычныя кампазіцыі, якія ўключаюць партрэты вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, цытаты з іх твораў, а таксама візуальныя вобразы беларускай прыроды.🔥🔥🔥

Па словах стваральнікаў праект накіраваны на папулярызацыю літаратурнай спадчыны Беларусі і інтэграцыю культурных сэнсаў у паўсядзённую гарадскую прастору.👍👍👍

#навіны
❤11👍7👎1
⭐️ "Радзіва Прудок" у Польшчы

Спектакль “Радзіва Прудок” паводле аднайменнай кнігі Андруся Горвата пакажуць сёлета ў верасні ў буйных польскіх гарадах: Познані, Варшаве і Гданьску.👍👍👍

Расклад:
21.09 / 19:00 — Познань, Aula Artis
22.09 / 19:00 — Варшава, Terminal Kultury Gocław
29.09 / 19:00 — Гданьск, Teatr Szekspirowski

👉 Квіткі можна набыць па спасылцы на сайце "Inex Kult" і ў касах "Empik" па ўсёй Польшчы.

#анонс
🔥12❤4
⭐️ Алене Брава - 60!

Сёння адзначае юбілей пісьменніца Алена Брава. 👍

Нарадзілася 18 жніўня 1966 г. у Барысаве.
🌸 Скончыла журфак БДУ, працавала карэспадэнткай у барысаўскай раённай газеце, потым барысаўскай газеце «Адзінства», у часопісе "Алеся".
🌸 Дэбютавала вершамі ў 1982 г. у раённым друку. Першы паэтычны зборнік «На глыбіні каранёў» выйшаў у 2002 г. Першы празаічны твор — аповесць «Бязлітасны мой воін» выйшаў у часопісы «Крыніца» ў 2001 г.
🌸Аўтарка кніг: "Каменданцкі час для ластавак" (2004), «Рай даўно перанаселены» (2012), "Садомская яблыня" (2018).
🌸 Жыве і працуе ў Барысаве.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
❤19🎉4
📙 "Сабакі Еўропы" - па-польску

Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім выдавецтве "Wydawnictwo Literackie". Пераклад на польскую - Яанна Бернатовіч. 👍

❗️У продажы кніга з'явіцца 9 верасня, а цяпер магчымы яе папярэдні заказ.

Раней кніга была перакладзеная на рускую і нямецкую мовы. Прычым перакладчык рамана на нямецкую мову Томас Вайлер атрымаў прэмію Паўля Цэлана за гэтую працу.🔥🔥🔥

#навіны
❤12👏1
⭐️ Новыя асобнікі Астрожскай бібліі

У закрытых кнігасховішчах манастыроў на Святой Гары Афон знойдзеныя тры раней невядомыя асобнікі славутай Астрожскай Бібліі (1581) беларускага друкара Івана Фёдарава - аднаго з найважнейшых помнікаў усходнеславянскага кнігадрукавання. 👍👍👍

Астрожская Біблія стала здабыткам для ўсяго ўсходнеславянскага хрысціянскага свету. Яна забяспечвала літургічныя патрэбы праваслаўнай царквы на працягу некалькіх стагоддзяў. Менавіта яна стала асновай для першага маскоўскага выдання Бібліі ў 1663 годзе.🔥🔥🔥

#навіны
🔥12👍1
⭐️ Літаратурныя імпрэзы

Сабралі імпрэзы, што пройдуць у апошняй дэкадзе жніўня:

🔹 20 жніўня ў сталічным кінатэатры "Піянер" пройдзе сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай у межах цыклу "Кіно і кнігі". Пачатак а 18:30.
👉 Адрас: Энгельса, 20

🔹22 жніўня «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”» (Смаргонскі раён) запрашае на свята "Кушлянскі фэст" - уваход вольны, пачатак а 12:00

🔹 Таксама ў суботу, 22 жніўня ў Беларускім доме ў Вільні адбудзецца творчы вечар Алены Германовіч. Сустрэча будзе прысвечаная выхаду кнігі "Страшна і смешна". Пачатак а 17:00.
👉 Адрас: Vilniaus g. 20

🔹 23 жніўня Кацярына Ааро дасць майстар-клас ў Варшаве.
Для ўдзелу, напішыце ў дырэкт "Букіністкі" ў Інстаграм.
Пачатак а 14.00.
👉 Адрас: Smulikowskiego 4C (lokal B1)
Кошт: 200 zł.

🔹 26 жніўня а 19:30 па Мінску Юля Цімафеева раскажа пра кнігу “Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы/ Ich zerschneide die Geschichte. Lyrik und Collagen”.
👉 Гутарка пройдзе ў анлайн-фармаце - глядзець тут

#анонс
👍6❤3