Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
***
Чую тваю жаўруковую музыку
Ў скошаных травах мурожных,
Мова! Як сонца маё
беларускае,

Ты свецішся словам кожным.
Цябе і заворвалі, і закопвалі.
I ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе,
родную, цёплую,

Жывую і непаўторную.
I калі ты мяне толькі паклічаш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе
вялікую

У сэрцы сваім маленькім.


Яўгенія Янішчыц

#вершдня
❤21
⭐️ "Мінск народных"

12 верасня а 17-ай Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на віртуальную экскурсію па мясцінах народных пісьменнікаў.👍👍👍

На імпрэзе вы пазнаёміцеся з цікавымі мясцінамі, звязанымі з сустрэчамі і знакавымі падзеямі ў жыцці літаратараў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Брыля, Івана Чыгрынава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова.🔥🔥🔥

Кожны ахвотны атрымае магчымасць працягнуць віртуальную вандроўку ўжо ў рэальнасці, атрымаўшы адмысловае заданне ад Літаратурнага музея.👍👍👍👍👍

❗️Кошт 8 руб.

#анонс
🎉9
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У чарговым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф”. 👍👍👍

Грунтоўны альманах багаты на тэксты - тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу, а таксама многае іншае.🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
👍7
📚 Новыя кнігі - перадзамова

📘 Анансаваны выхад першага поўнага перакладу эпічнай паэмы “Адысея” на беларускую мову. Над перастварэннем аднаго з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры працаваў Лявон Баршчэўскі. 👍👍👍
👉 Замовіць тут

📕 Неўзабаве выйдзе дэбютны раман Аляксея Дзікавіцкага «Вяртанне Эльзы». "Гэта раман пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння"? - апісвае яго аўтар. Прэзентацыя пройдзе 26 верасня на кніжным кірмашы ў Любліне.👍👍👍
👉 Замовіць можна тут

#анонс
❤8👍2
⭐️ Мемарыяльная шыльда Чыгрынаву

У Касцюковічах мемарыяльнай шыльдай ушанавалі Івана Чыгрынава (1934-1996).👍👍👍

Памятны знак народнаму пісьменніку ўрачыста адкрылі на бібліятэцы ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці, дзе 5 і 6 верасня праходзіў XXXIII Дзень беларускага пісьменства.🔥🔥

Выбар асобы не выпадковы - Іван Чыгрынаў нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна, а бібліятэка носіць яго імя ўжо 30 гадоў.👍👍👍

#навіны
👍5
⭐️ Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

З 7 па 13 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе IV Тыдзень беларускай культуры. 👍👍

Галоўная тэма сёлетняга - спадчына — тое, што мы захоўваем, губляем, перадаём далей і што застаецца пасля нас. У цэнтры ўвагі — новая выстава з калекцыі Юрыя Попкі, частку якой удалося перавезці з Нямеччыны ў Вільню: тэкстыль, кнігі, часопісы, паштоўкі, лісты і іншыя рэчы. 🔥🔥🔥

Літаратурныя імпрэзы таксама ў праграме, так у пятніцу каманда беларускіх акцёраў прадставіць акцёрскую чытку п’есы Францішка Аляхновіча «Пан Міністр». Чым адкрые новы праект «Рэтраспектыва беларускай драматургіі», прысвечаны вяртанню да беларускіх драматургічных тэкстаў і іх новаму гучанню сёння.🔥🔥🔥

На тыдні культуры будзе працаваць і невялікі кніжны кірмаш. 👍👍👍

❗️Завітвайце!

#анонс
❤10
Памерла Наталля Адамовіч

Сёння ў Мінску памерла Наталля Адамовіч — дачка вядомага пісьменніка і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча, якая актыўна займалася захаваннем і папулярызацыяй яго літаратурнай спадчыны. Яна неаднойчы праводзіла творчыя сустрэчы, лекцыі і прэзентацыі ў музеях, на ўніверсітэцкіх пляцоўках і ў культурных прасторах.

Нарадзілася ў 1954 г. у сям'і Алеся і Веры Адамовічаў. Скончыла біяфак БДУ, працавала доўгі час навуковым супрацоўнікам па спецыяльнасці. Наталля Адамовіч, па смерці бацькі і выхадзе на пенсію, брала актыўны ўдзел у культурніцкім жыцці Беларусі і была ўдзельніцай шматлікіх літаратурных мерапрыемстваў.

Спачуваем сябрам і блізкім спачылай.

#навіны
💔21😢12❤2
📙 Факсіміле Коласа

Сталічнае выдавецтва “Альтиора” на замову музея Якуба Коласа выдала факсімільнае выданне кнігі Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа) “Методыка роднае мовы”, якая ўпершыню выйшла ў 1926 годзе.👍👍👍

Арыгінальнае выданне мела натуральныя сляды часу: пацямненні, няроўнасці, дробныя дэфекты, асаблівасці старога друку. Адпаведна праца над перавыданнем была доўгай і непростай. Затое цяпер мы маем цікавы помнік 100-даўніны.

#навіны
❤15
⭐️ Кароткі спіс прэміі Адамовіча

Журы абвесціла галоўных прэтэндэнтаў на прэмію, якой штогод адзначаюцца творы і праекты, якія дапамагаюць асэнсоўваць сучаснасць, захоўваюць памяць пра ключавыя падзеі нашага часу і ўзнімаюць важныя грамадскія пытанні.🔥🔥🔥

У яго ўвайшлі 6 кніг:
📗 Зборнік «Голас пакалення свабоды» – Сяргей Сашук
📘 Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» – Вольга Касцюк
📕 Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова
📙 Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» – Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі
📗 Раман «Пентаквантар» – Арцём Шуканаў
📘 Раман «Эйфарыя» – Марыя Пархімчык.

#навіны
❤6👍1
⭐️ Вечарына Насты Кудасавай у Вене

У суботу, 12 верасня, у Вене адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай.👍👍👍

Яна прэзентуе зборнік выбраных вершаў «Лірыка», што летась выйшаў ў Беластоку.🔥🔥🔥

Акрамя таго гаворка пойдзе: пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй, пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу і пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе.👍

На сустрэчы будзе арганізаваны продаж беларускіх кніг.👍

❗️Час: 18:00 - 20:00 (час мясцовы).
👉 Месца: Unlimited Democracy (Operngasse 20).

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤11👍1
⭐️ Экскурсійны чацьвер у музеі Броўкі

10 верасня "Літаратурны музей Петруся Броўкі" запрашае на “Экскурсійны чацвер” - аглядавую экскурсію па ўнікальным музеі-кватэры народнага паэта.👍👍👍

“Экскурсійны чацвер” – добрая нагода наведаць музей самастойна або ў складзе зборнай групы ў зручны для вас час і па фіксаваным кошце. Вы атрымаеце магчымасць убачыць гістарычны будынак унутры, даведацца аб цікавых фактах з жыцця Петруся Броўкі, пазнаёміцца з бытам творчай інтэлігенцыі 1970-х гадоў, завязаць знаёмствы з аматарамі гісторыі і беларускай літаратуры і проста добра правесці час.🔥🔥🔥

❗️Пачатак экскурсій: 11:00, 14:00, 17:00
❗️Кошт 10р.
👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30

#анонс
👍7
⭐️ Працяг паэтычнага тура Насты Кудасавай

Услед за выступам ў Празе 10 верасня, паэтка Наста Кудасава наведае з вечарынамі-прэзентацыямі ў падтрымку новай кнігі выбраных вершаў "Лірыка" наступныя еўрапейскія гарады: Браціславу, Вену, Цюрых і Мюнхен 11, 12, 13 і 14 верасня адпаведна.👍

❗️Уваход вольны (данаты вітаюцца). Час і адрасы - на постэрах.

#анонс
🎉9👍1
⭐️ "Восень у Завоссі"

26 верасня «Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”» запрашае на традыцыйны літаратурна-музычны фестываль.👍👍👍

Завоссе – асаблівае месца на карце Беларусі. Менавіта тут, у родавым маёнтку, нарадзіўся Адам Міцкевіч – адзін з найбуйнейшых паэтаў беларускай, польскай і сусветнай літаратуры. 🔥🔥🔥
 
Гасцей чакаюць:
🔹 экскурсіі па музейнай сядзібе;
🔹 канцэртная праграма і музычныя выступленні;
🔹 сустрэчы з літаратарамі і лекцыі;
🔹 майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі;
🔹 квэсты і гульні;
🔹 рамесніцкі кірмаш;
🔹 фотазоны і кропкі харчавання.

❗️Уваход на фестываль вольны.
 
❗️Музей арганізуе трансфер Мінск–Завоссе–Мінск.
❗️Кошт праезду – 50 руб. Папярэдні запіс +375 (17) 363 56 21.

#анонс
👍9
📙 "Не на сваім месцы"

Выйшла дзіцячая кніга Таццяны Багданавай "Не на сваім месцы", дзе аўтарка выступіла і пісьменніцай і ілюстратаркай.👍👍👍

Кніжка выйшла ў выдавецтве "SURMA", а ўвосень 2025 году рукапіс і макет кнігі “Не на сваім месцы” перамаглі ў Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаваннага да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤8
⭐️ "Горад Максіма"

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 12 верасня а 15 гадзіне ўсіх ахвотных акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і наведаць эксклюзіўную інтэрактыўную праграму «Горад Максіма», якая дае выдатную магчымасць даведацца, якім быў горад больш за 100 гадоў таму назад, і адкрыць для сябе новыя старонкі сталічнай гісторыі.👍👍👍

Праграма складаецца з дзвюх частак: мультымедыйная прэзентацыя «Мінск часоў Багдановіча»: з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея вы трапіце на вуліцы старога Мінска, убачыце яго архітэктуру, побыт, адчуеце атмасферу пачатку XX ст. Затым вас чакае квэст «Стары Мінск» - захапляльнае падарожжа ў мінулае па залах музейнай экспазіцыі.👍👍👍

❗️Уваход - 10 рублёў
👉 Запіс па тэлефоне +375 173552295

#анонс
👍9