Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Сайт Ігара Кулікова

"Княства мовы" - сайт з такой назвай адкрыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.👍👍👍

Гэта персанальны сайт літаратара, дзе ён сабраў інфармацыю пра ўласную творчасць, бібліяграфію, а таксама даў спасылкі на месцы продажу сваіх кніг. 🔥🔥

Акрамя таго на сайце для вольнага чытання выкладзеныя ўсе кнігі аўтара.👍👍👍

👉 Паглядзець тут

#навіны
👍12❤5
⭐️ Новы паэтычны конкурс

Першы польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс пад патранатам Адама Міцкевіча — паэта трох народаў і чалавека памежжа прымае творы.👍👍👍

❗️Конкурс адкрыты для моладзі і дарослых (15+) з усёй Польшчы — на аўтарскія вершы на беларускай, польскай або ўкраінскай мовах.

Журы: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Няклаеў, Агнешка Маткоўска.🔥🔥🔥

Лепшыя вершы прагучаць на фінальным паэтычным слэме ў рамках фестывалю ва Уроцлаве (24 кастрычніка 2026).👍👍👍

Пераможцаў чакаюць: грашовая прэмія + запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка + публікацыя на літаратурным партале taubinpoetry.com.🔥🔥🔥

❗️Дэдлайн для заявак: 31 жніўня 2026
👉 Пошта: slam@zawolnosc.eu

#навіны
❤10👍3
Малітва

Мы здалёку ўбачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут…
Божа,
Не дабаў майму народу
Пошасці,
Няпраўды
I пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа,
Адвядзі ад Беларусі
Здраду,
Вераломства
I вайну.

Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё вакол ідзе на злом,
Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасцю,
Спакоем,
I цяплом.


Генадзь Бураўкін

#вершдня
❤27💔7
⭐️ Прэмія Анемпадыстава - кароткі спіс

Журы прэміі Анемпадыстава ў які ўваходзяць Анатоль Лазар, Святлана Дземідовіч, Надзея Зелянкова і два «непублічныя сябры» абвясціла кароткі спіс намінантаў у 2026 годзе. 👍👍👍

Узнагародзіць за найлепшую вокладку беларускай кнігі ў 2025-м могуць наступныя творы:
📗 Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка – вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева;
📘 Алена Нядзельская – вокладка кнігі «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва;
📕 Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі;
📙 Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ;
📗 Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар;
📘 Таццяна Шустава – вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса;
📕 Аўтар В. – вокладка кнігі «W»;
📙 Аўтар К. – вокладка кнігі «К».

#навіны
❤6🎉2👍1
📙 Новая кніга вершаў Сержука Ляснога

Анансаваны выхад зборніка з назвай “79 прыступак Віталя і птушкі на падваконні” Сержука Ляснога.👍👍👍

Па словах аўтара гэта кніга, дзе ён “пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы праз запыленую шыбіну, а часам лунаючы з чайкамі і свіргулямі на недасяжных воку вышынях, з якіх ён — зоркі і чулы назіральнік — сочыць, асэнсоўвае і аздабляе адзін самотны, шэры, горкі лёс”.🔥🔥🔥

Некалькі год таму ў выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў зборнік вершаў Сержука Ляснога «Крокі над дахамі».👍👍👍

👉 Водгук на кнігу можна пачытаць тут

#палічка
👍7
📙 "Вяртанні і сустрэчы"

Выйшла новая кніга Міколы Сянкевіча. У яе ўвайшлі абразкі-ўспаміны, прысвечаныя памяці бацькоў, лірычныя мініяцюры і кароткія іранічныя апавяданні.👍👍👍

Асобным раздзелам падаюцца аўтарскія водгукі на кнігі берасцейскіх сяброў-літаратараў напісаныя Міколам Сянкевічам ў часе працы ў абласной газеце "Народная трыбуна".🔥🔥🔥

#палічка
❤8👍1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У новым выпуску аўтарскага падкаста Сяргей Дубавец расказвае пра этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі “Беларускія народныя куфры”, якая неўзабаве мае выйсці з друку.👍👍👍

Абавязкова паслухайце і пазнаёмцеся з легендарнай постаццю руплівага збіральніка аўтэнтычнай беларушчыны, які зрабіў неацэнны ўнёсак у захаванне нашай спадчыны. Шмат у чым менавіта дзякуючы яму мы маем навукова абгрунтаванае і структараванае апісанне народных строяў, а таксама унікальную кнігу прысвечаную народным крыжам. Цяпер чакаем працы пра куфары, што дачакалася свайго часу ў архіве навукоўцы. 🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
👍8❤3
📙 "З успамінаў беспрытульнага Сабары"

Выйшла электроннае выданне кнігі Адама Кіркора "З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны".👍

Большая частка кнігі складаецца з успамінаў прафесара Станіслава Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі. Таксама кніга змяшчае гутаркі і нарысы і якія маляўніча апісваюць жыццё, традыцыі, і гістарычнае мінулае. Аўтар кнігі — Адам Ганоры Кіркор (псеўданімам Сабары) вядомы дзеяч XIX ст., выдавец, археолаг і даследчык гісторыі і культуры Беларусі і Літвы.🔥🔥🔥

Пераклад і ўкладанне Лявон Лаўрэш.👍👍👍

👉 Кніга даступная па спасылцы

#палічка
👍8
📙 Вітаўт Мачэрніс па-беларуску

У Вільні выйшла кніга перакладаў выбранай паэзіі Вітаўтаса Мачэрніса, самага маладога класіка літоўскай паэзіі ў перастварэнні Ванды Марцінш.👍👍👍

Вітаўт Мачэрніс адзін з самых яркіх творцаў Літвы ХХ ст. пражыў зусім кароткае жыццё (1921-1944).🔥🔥🔥

Быў паліглотам, валодаў амаль дзясяткам моваў, вучыўся ва ўніверсітэтах Коўна і Вільні. Вядомы сваімі філасофскімі і глыбока меланхалічнымі вершамі, сярод якіх славуты цыкл "Зімовыя санэты". 👍👍👍

Трагічна загінуў ад аскепка савецкага танкавага снарада пры абстрэле мястэчка Жэмайцкая Кальварыя 7 кастрычніка 1944 г.

Кніга "Я караля ў табе прызнаў" выйшла пры падтрымцы дэпартамента нацыянальных меншасцяў Літвы, віленскага беларускага клуба "Сябрына" і літоўскага літаратурнага інстытута імя Майроніса.👍👍👍

#палічка
❤14👍1
⭐️ Беларуская кнігарня ў Беластоку

Мы пісалі раней, што ў Беластоку напрыканцы лета пры Цэнтры беларускай культуры, што на вуліцы Варшаўскай, 1а. мае зʼявіцца беларуская кнігарня. Цяпер з прыемнасццю паведамляем, што падрыхтоўчая частка завершаная і 8 верасня адбудзецца яе афіцыйнае адкрыццё.👍👍👍

Першай імпрэзай на новай пляцоўцы стане прэзентацыя беларускага выдання кнігі Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша».🔥🔥

❗️Пачатак а 18:00

#анонс
👍13
📙 Ева Вежнавец па-латыску

Нядаўна пабачыла свет латыскамоўнае выданне кнігі Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" Твор пераклала Мары Палякова.👍👍👍

Кніга сталася адным з самых папулярных для перакладу беларускіх твораў апошняга часу - "Па што ідзеш, воўча?" у папярэднія гады быў перакладзены на нямецкую, ангельскую, польскую, шведскую, нарвежскую, чэскую, літоўскую мовы, а цяпер загучаў і на латыскай.🔥🔥🔥

#палічка
❤15👍1👏1
⭐️ Вечарына да юбілея Сакрата Яновіча

4 верасня ў Беластоку пройдзе вечарына да 90-годдзя Сакрата Яновіча.👍👍👍

Сёлета славутаму беларускаму пісьменніку Беласточчыны споўнілася б 90 гадоў. Падчас юбілейнага вечара з удзелам Лявона Баршчэўскага, Малгажаты Дмітрук, Лёніка Тарасевіча і Міколы Ваўранюка адбудзецца дыскусія пра творчасць Сакрата Яновіча, культуру, літаратуру, памежжа, таксама ў праграме пагляд фрагменты дакументальных фільмаў.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18:00
👉 Адрас: клуб Zmiana Klimatu, ul. Warszawska, 6

❗️Уваход вольны.

#анонс
👍6
🎧 "Падарожжа на новую зямлю"

"Непаслухмяныя дзеці кастрычніка" падзяліліся новым наробкам - "Падарожжа на Новую зямлю" Міхася Зарэцкага цяпер у аўдыёверсіі.👍👍👍

👉 Слухаць - https://youtu.be/EFGEesm2As8?si=NeZo2JOrGEcNjowK

#аўдыё
❤8👍2
⭐️ Уладзімір Арлоў — фіналіст «Ангелуса»

Пісьменнік Уладзімір Арлоў з творам «Танцы над горадам. Тры гісторыі» (у перакладзе Багдана Задуры) трапіў у лік сямі фіналістаў польскай літаратурнай прэміі «Ангелус». 👍

Апроч яго ў спісе:
🔹 Сяргей Жадан (Украіна),
🔹 Георгій Гаспадзінаў (Балгарыя),
🔹 Юлія Ілюха (Украіна),
🔹 Мілена Маркавіч (Сербія),
🔹 Катаржына Тучкава (Чэхія),
🔹 Яана Чэчат (Польшча).

Урачыстае абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі адбудзецца 17 кастрычніка ва Уроцлаве. Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 150 000 злотых.🔥🔥🔥

#навіны
❤17👍3🤣1
⭐️ "Экслібрыс" - апошні месяц падачы тэкстаў

Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку), працягвае збор твораў - застаецца 1 месяц, каб падаць рукапіс і атрымаць кнігу!👍👍👍

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка

❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.🔥🔥🔥

❗️Цяпер лета - самы час дапрацаваць тэксты і падаць на разгляд - не губляйма часу!
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.

👉 Спяшайцеся падаць заяўку - bellit.info@gmail.com

#навіны
👍7❤2
📙 "Нагаварыцца з зоркамі" - перавыданне

Да 90-годдзя Генадзя Бураўкіна перавыдалі апошнюю прыжыццёвую кнігу паэта - "Нагаварыцца з зоркамі", што выйшла ў 2014 г. у серыі “Кнігарня пісьменніка” за некалькі дзён да смерці аўтара. 👍👍👍

👉 Цяпер перавыданне можна набыць у сталічнай кнігарні "Акадэмкніга".

#палічка
❤8👍2
🗞 Новая "Літаратурная Беларусь"

Выйшаў жнівеньскі выпуск:
📌 ФЕЛЬЕТОН: «Падкілімная казка» Віталя РАМАНКЕВІЧА
📌 ЮБІЛЕЙ: эсэ Алеся ЖУКА «Юнацтва сінія арэлі», прысвечанае памяці Генадзя БУРАЎКІНА
📌 ПАМЯЦЬ: артыкул Міколы СЯНКЕВІЧА «Я — застануся…» пра асобу і творчасць Кастуся ЖМІНЬКО
📌 ПРОЗА: аповед Марыі НОВІКАВАЙ «Мой сябра Чэ»
📌 ПАЭЗІЯ: вершы Васіля ЗУЁНКА 2025 года
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Віктара СУПРУНЧУКА «Ахоўнік»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Аляксея БЕЛАГА «Час персеідаў»
📌 ПРОЗА: апавяданне Анатоля САНАЦЕНКІ «Фата-маргана»
📌 ЛІТГІСТОРЫІ: артыкул Арсеня ЗАМАСЦЬЯНАВА «Наймілы хлус Бэрнард ШОЎ»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

#навіны
❤4👍3🔥1
⭐️ Перакладчыцкая майстэрня - новы сезон

Адукацыйны курс перакладчыцкай майстэрні запрашае на новы навучальны год.👍👍👍

У праграме:
✏️ сустрэчы з разборам перакладаў на беларускую мову, зробленых удзельнікамі;
✏️ сустрэчы, прысвечаныя карэктуры і рэдактуры тэксту;
✏️ сустрэча пра культурныя правы і аўтарскае права, прысвечаная асноўным правам перакладчыкаў і юрыдычным аспектам іх працы;
✏️ магчымасць для пяці найбольш матываваных удзельнікаў працягнуць працу над сваімі перакладамі індывідуальна.

❗️Пачатак 15 кастрычніка.
Заняткі аноайн шточацвер з 18:00 да 20:00
Куратар — Андрэй Хадановіч.👍👍👍

❗️Дэдлайн для заявак: 1 кастрычніка.
👉 Заяўку дасылаць сюды

#навіны
❤4👍2
⭐️ Зніжкі на беларускія кнігі

Папулярная пляцоўка Oz.by да дня беларускага пісьменства прапануе зніжкі на кнігі па-беларуску. У спісе шмат кніг для дарослых і дзетак.👍👍👍

❗️Зазірніце і выберыце сабе выданне па душы.

👉 Паглядзець

#навіны
❤13