Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Прадмова" у Вільні

16—18 кастрычніка пасля Ўроцлава фестываль інтэлектуальнай кнігі прыязджае ў Вільню, якая стане другім горадам, што прыме ў сябе падзею сёлета.👍👍👍

Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Доме нацыянальных супольнасцей па адрасе Raugyklos g. 25, а дзіцячыя імпрэзы - на базе праекта “Беларуская школка ў Вільні” (Vilniaus, 20).🔥🔥🔥

Удзел у імпрэзах фестывалю возьмуць: Аляксей Дзікавіцкі, Дзмітрый Строцаў, Алена Глухава, Югася Каляда, Сяргей Шупа, Андрэй Янушкевіч, Ірына Раманава, Андрэй Скурко, Наста Карнацкая, Сяргей Дубавец, Ванда Марцінш душ Рэйш, Сяргей Харэўскі і іншыя.👍👍👍

👉 Поўная праграма тут

#анонс
👍5❤3
⭐️ Вечарына да 105-годдзя Веніяміна Блажэннага

15 кастрычніка спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых незвычайных рускамоўных паэтаў Беларусі — Веніяміна Блажэннага.👍👍👍

У імпрэзе сумесна арганізванай Музем Максіма Багдановіча і творчай майстроўняй «Шафа Дэга» успаміны, гутарка і прагляд дакументальнай стужкі.🔥🔥

❗️Пачатак а 19.00.
👉 Адрас: вул. Максіма Багдановіча, 7а).
❗️Квіток — 20 рублёў

#анонс
👍7
⭐️ "Жывіца" - беларускі фэст ва Уроцлаве

17-24 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе вялікі тыднёвы фестываль беларускай культуры "Жывіца".👍👍👍

Сярод іншага ў праграме запланаваныя і літаратурныя імпрэзы. Так, 17 кастрычніка а 15-ай, пройдзе аўтарская сустрэча і прэзентацыя кніг Уладзімера Някляева, а ў суботу 24 кастрычніка а 17-ай адбудзецца фінал польска-беларуска-украінскага конкурсу і паэтычны слэм.🔥🔥🔥

👉 Увесь расклад мерапрыемстваў на афішы.

#анонс
👍7❤1
⭐️ "Ноч расстраляных паэтаў"

Пачынаецца падрыхтоўка да традыцыйнага ўшанавання трагічных падзей ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі былі растраляныя дзясяткі прадстаўнікоў творчай нацыянальнай інтэлегенцыі.

Вечарыны, што ладзяць неабякавыя беларусы штогод, пройдуць і сёлета ў розных гарадах і краінах.

Так у Літве ўшанаванне памяці і паэтычныя чытанні пройдуць 29 кастрычніка ў Вільні ў скверы ля “Музея акупацыі і барацьбы за свабоду” па адрасе: Aukų g. 2A.

❗️Пачатак а 19:30

#анонс
❤11💔5
⭐️ Прэмія Гедройця - фінал 7 лістапада

Літаратурная прэмія за лепшую празаічную кнігу будзе уручаная сёлета 7 лістапада ў Гданьску, дзе збяруцца беларуская і польская літаратурныя супольнасці – пісьменнікі, перакладчыкі, выдаўцы, рэцэнзенты і чытачы. Падзея не абмяжуецца адным толькі ўрачыстым абвяшчэннем пераможцы - на 6 і 7 лістапада запланаваная насычаная праграма: сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, а таксама кніжны кірмаш. 👍👍👍

Сярод іншага:

🔹 6 лістапада а 18-ай пройдзе творчы вечар паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава.
🔹 7 лістапада 12-ай стартуе кніжны кірмаш, а 14:00 пройдзе дыскусія "Чаго хочуць пісьменніцы", у 17:10 аўтарская сустрэча з Арцёмам Шуканавым.
🔹 У 19:00 распачнецца 15-я ўрачыстая цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця.

#анонс
👍5
⭐️ Нумар-альманах "Роднага слова" да 135-годдзя Максіма Багдановіча

У лістападзе, напярэдадні дня народзінаў паэта, выйдзе спецыяльны юбілейны выпуск «Роднага слова». 👍👍👍

❗️Аднак сёння часопісу вельмі патрэбная ваша сяброўская падтрымка, каб нумар пабачыў свет. Гэта можна зрабіць падпісаўшыся на выданне - лістападаўскі нумар-альмах (№ 11; да 27 кастрычніка), а таксама параіць яго сябрам, калегам.

❓Як можна падпісацца на "Роднае слова"?
👉 Падпіску можна аформіць у любым аддзяленні “Белпошты” і “Белсаюздруку”.

#анонс
❤10👍3
❗️"PRADMOVA" шукае валанцёраў

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA шукае валанцёраў і валанцёрак для падтрымкі імпрэзаў у Вільні, Празе, Варшаве і Любліне.

❓Чым можна дапамагчы:
✔️ фота і відэа
✔️ сацыяльныя сеткі і медыя
✔️ праца на пляцоўцы
✔️ кніжны кірмаш
✔️ пераклад і моўная падтрымка
✔️ дзіцячая праграма
✔️ тэхніка і мантаж

👉 Калі вы можаце дапамагаць у любым з гэтых гарадоў, калі ласка, запоўніце форму.

#навіны
❤6
***
У сквэры імя падпольшчыка доктара Клумава
на бегавой дарожцы партызаніць вецер –
ад слова старт да слова фініш
мяце апалае лісьце.

Замятае сьвежыя надпісы на асфальце –
напэўна, каб захаваць ад дажджу
і непажаданых позіркаў.

Але ўсё роўна хутка зусім разьвіднее
і ў сквэр завітаюць камунальніцы й камунальнікі.
Яны будуць разграбаць лісьце і ўсё пабачаць.
Пабачаць, што ўначы
тут з фарбай блукала бяссоньне.
Пабачаць ня толькі дзе фініш, але і каму.


Віктар Жыбуль

#раптамверш
👍8❤3
📙 "Традыцыйны светалад беларусаў" - том 5

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы "Традыцыйны светалад беларусаў" пад назвай "Каштоўнасці". 👍👍👍

👉 Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні "Акадэмкніга" па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

#палічка
❤13👍2
⭐️ ХХХІ Гарэцкія чытанні

"Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына" - міжнародная навукова-практычная канферэнцыя з такой назвай пройдзе 22 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Яна будзе прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры М.І.Гарэцкага і прадстаўнікоў роду Гарэцкіх. 👍👍👍

Удзельнікі: літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гісторыкі, архівісты, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, выкладчыкі ВНУ і супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў.🔥🔥🔥
 
Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў у І-м квартале 2027 г.👍👍👍

❗️Адкрыццё канферэнцыі – 10:00.
❗️❗️Музей запрашае зацікаўленых слухачоў.
 
#анонс
👍6❤1
📚 Новыя беларускія кнігі

📗 Восенню ў выдавецтве "INEXKULT" выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны”. Яна складаецца з тэкстаў тэатральнага крытыка і тэатразнаўцы Аляксея Стрэльнікава (1983-2022), а таксама ўспамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак.
👉 Дэталі тут

📘 "Беларуская навука” запусціла новы праект “Беларуская класіка”. Першай кнігай сталі “Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні, разделы рамана” Янкі Маўра.
Гэта першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны Я. Маўра. У кнігу ўвайшлі аповесці «Чалавек ідзе», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», аўтабіяграфічная аповесць «Шлях з цемры», апавяданні, а таксама раздзелы няскончанага рамана «Дзяўчына-маці», другая частка якога публікуецца ўпершыню.

📕 Выйшаў зборнік апавяданняў Уладзіслава Наважылава пра жыццё пасля зняволення і эміграцыі, памяць, адчужэнне і спробу зноў адчуць сябе часткай рэальнасці з назвай “Непрытомнасць”.

👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
🎉5❤3👍2
⭐️ "Соль зямлі" ў Беластоку

Сёння, 15 кастрычніка, у беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам.👍

Падчас яе пройдзе прэзентацыя новай кнігі «Соль зямлі» — зборніка з 12 беларускіх віктарын: па 33 пытанні ў тэмах «Беларусь», «Навука», «Літаратура», «Мастацтва», «Архітэктура», «Музыка», «Кіно», «Спорт», «Геаграфія», «Эканоміка», «Палітыка» і «Біблія».🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00
❗️Уваход вольны

#анонс
❤6👍1
📙 "Горная краіна" Сяргея Абламейкі

У праскім выдавецтве «Вясна» выйшла новая кніга гісторыка, пісьменніка і журналіста Сяргея Абламейкі "Горная краіна". 👍👍👍

"Яна мае незвычайны жанр, які называецца Composite Novel (кампазытны раман або раман у апавяданьнях). Гэта іранічная, месцамі жорсткая і абсурдная хроніка жыцьця ў нейкай далёкай і адначасова вельмі блізкай Горнай краіне, поўная іншасказаньня і гратэску". - піша аўтар.🔥🔥🔥

❗️Прэзэнтацыя навінкі для шырокай публікі адбудзеццаі 31 кастрычніка на праскай частцы фестывалю «Прадмова».

#палічка
❤6👍2
⭐️ "Pradmova" сёння

У пятніцу 16 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі:

✏️ 18.00— Урачыстае адкрыццё фестывалю.
✏️ У 18:15 пачынаецца Дыскусія з нагоды выхаду кнігі "Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь-Котлас-Беларусь".  З удзелам: Ірына Раманава, Ціхан Чарнякевіч.
✏️ 19.00 — Дыскусія “Як быць Еўропай?”
Удзельнікі: Алена Глухава, Дзмітрый Строцаў. Мадэратар Сяргей Шупа.
✏️ 20.10 — Музычны выступ Fantastic Swimmers.

👉 адрас: Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25.

#анонс
❤5
У мроіве

Мая яблынька залатая.
Дзе знайсьці цябе? Як дайсьці?
Памяць мятлушкай залятае
і трымціць у тваім лісьці.

Мая яблынька трапяткая.
Падступаюцца халады.
Я аднойчы цябе спаткаю.
Пераймае ў чаканьні дых...

Мая яблынька... Як жар-птаха,
недасяжная ў лёце лет.
Час бязьлітасна страт натахкаў.
І дарогі замкнуў. Але...

Мая яблынька ў садзе райскім
кронай кратае веташок.
Адцьвілі спаміж сьветаў краскі.
Век за хмары, як цень, сышоў.

Мая яблынька залатая.
Дом і доля і далячынь.
Вось пад ногі лісьцё зьлятае.
Вершыць восень вызвольны чын.


Антаніна Хатэнка


#вершдня
👍11
⭐️ Pradmova" у суботу

17 кастрычніка на фестывалі:

🔹 11:00 — Прэзентацыя публікацыі Працоўні Даследванняў Тэатра і Драматургіі Кафедры беларусістыкі Варшаўскага універсітэта. Удзельнік: Андрэй Масквін.
🔹 13.35 — Прэзентацыя кнігі перакладаў літоўскага паэта Вітаўтаса Мачэрніса “Я караля ў табе пазнаў”. Удзельнічаюць: Ванда Марцінш душ Рэйш, Алма Лапінскене, Сяржук Гаўрыленка.
🔹 15.15 - Дыскусія "Стыль Шагал: метафорыка, паэзія і падваротні" з удзелам Сяргея Шупы і Цімура Кудзеліча.
🔹 19.15 - Прэзентацыя кнігі Югасі Каляды "Вандроўка ліфтам". Мадэратар Уладзіслаў Гарбацкі.

👉 Поўны расклад тут

#анонс
❤5
🎧 Казкі Эльгі Паповай у аўдыяверсіі

Аўтарскія казкі пісьменніцы, мастачкі, лаўрэаткі прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей Эльгі Паповай выйшлі ў аўдыяверсіі ў агучыцы Аляксандра Ждановіча.

👉 Слухаць
«Калі космас быў белым»
«Калі неба было маленькім»

#аўдыё
❤7
⭐️ Pradmova" нядзеля

18 кастрычніка ў праграме:

🔹 11.30— Прэзентацыя кнігі “Непрытомнасць” Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife).
🔹 16.00 - Дыскусія "Чым важны для беларусаў "451 градус паводле Фарэнгейта"? Удзельнікі: Сяргей Шупа, Андрэй Янушкевіч.
🔹 18.15 — Размова пра кнігу Сяргея Дубаўца “Збор творцаў”. Удзельнічаюць: Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі, Сяргей Шупа.
🔹 19.15 - Гутарка Дзмітрыя Строцава і Вольгі Франко (анлайн) пра кнігу Максыма "Далі" Крыўцова "Крык на тэрыконе".

👉 Уся праграма тут

#анонс
👍2