Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 Кніга мемуараў Шагала па-беларуску
 
Выдавецтва «Мяне Няма» анасавала выхад кнігі мемуараў Марка Шагала.👍👍👍

З ідышу мемуары сусветнавядомага мастака, апублікаваныя ў 1925 годзе, пераклаў Сяргей Шупа. Кніга называецца «Сваё».🔥🔥🔥

Мемуары ўпершыню былі апублікаваныя на ідыш (расейскі арыгінал страчаны) у 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе “Di cukunft” і мелі назву “Ejgens” (“Сваё”).👍👍👍

❗️Навінка мае выйсці напрыканцы кастрычніка 2026 году.

#анонс
❤14👍1
⭐️ "Руіны Беларусі" збіраюць матэрыялы

Прайшоў амаль год пасля выдання першага тома «Руін». За гэты час кніга трапіла ў бібліятэкі па ўсім свеце, атрымала прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025, аднаго з найбольш прэстыжных культурных конкурсаў у Польшчы.

Цяпер праект збірае матэрыялы на другі том і шукае фотаздымкі з асабістых архіваў і запрашае дасылаць фатаграфіі, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, на якіх можна ўбачыць руіны гістарычных будынкаў. Гэта могуць быць замкі, сядзібы, цэрквы і касцёлы, сінагогі, млыны, вакзалы і іншыя будынкі.
Асаблівую вартасць маюць здымкі, на якіх людзі пазіруюць на фоне руін. Менавіта змяшчэнне фокусу з архітэктуры на чалавека стала адной з асноўных рысаў праекта.🔥🔥🔥

❗️Архіў VEHA збірае толькі лічбавыя копіі, арыгіналы застаюцца ў сям’і.
👉 Пошта: archive.veha@gmail.com

❗️Да кожнага здымка, калі магчыма, дадайце: год, месца, хто на фота, вашае імя.

#навіны
❤8👎1
⭐️ "Падземныя пераходы" - першыя водгукі

Дзелімся некаторымі рэакцыямі чытачоў на новы твор Альгерда Бахарэвіча з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі".👍👍👍

"423 старонкі прысвечаны двум “важным” тэмам у жыцці аўтара, першая тэма – якія ўсе нічтожныя літаратары і паэткі, беларускія канешне ж, прычым і ТАМ і ТУТ. Бяздарныя, тоўстыя, зайдросныя, глупыя і гд, дасталося і лаўрэатцы нашай галоўнай.

Другая тэма – неймаверны талент жонкі, яе прыгажосць, яе сэксуальнасць, усе, выключна ўсе зайздросцяць і злуюцца ў сувязі з гэтым..."

"Мне ж здалося, што апроч неацэннай самой па сабе сюжэтаўтваральнай ідэі, гэта яшчэ і раман менавіта пра любоў. Да беларускай мовы, якая нікому, акрамя фрыкаў, не патрэбная. Да радзімы, хаця яна рэгулярна здраджвае сваім дзецям...."

👉 Чытаць больш

#лонгрыд
😢6👀5👏1🤔1
🎧 "Пярсцёнак" Хелены Нюблум

Шведская казка са зборніка "Сярод гномаў і троляў" (1914 год) аўтаркі Хелены Нюблум выйшла па-беларуску ў аўдыёфармаце.👍👍👍

Візуальнае афармленне казкі натхнёнае ілюстрацыямі культавага шведскага мастака Ёна Баўэра. Пераклад на беларускую мову Яўгеніі Гаруновай.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤7👍2
⭐️ Сяргею Ваганаву - 85

Сёння адзначае дзень нараджэння журналіст і літаратар Сяргей Ваганаў.👍👍👍

🌺 Нарадзіўся 6 кастрычніка 1941 г. Скончыў гістфак БДУ, працаваў настаўнікам, журналістам у "Чырвонай змене", "Сельскай газеце" і інш. З 1976 па 2008 г. быў уласным карэспандэнтам газеты «Труд» па БССР. У 1990-2000-ыя супрацоўнічаў з шэрагам незалежных СМІ.
🌺 Аўтар шматлікіх эсэ, нарысаў і вершаў.
🌺 Аўтар кніг "Мосцік над вечнасццю" і "Праз межы часу".

Віншуем! Зычым здароўя і натхнення!💐💐💐

#угэтыдзень
❤14👍1🎉1
⭐️ "Gaude Polonia" збірае заяўкі

На польскую праграму "Gaude Polonia" падавацца могуць творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы ва ўзросце да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45), з вышэйшай адукацыяй і досведам у сваёй сферы, у тым ліку, у літаратуры і перакладзе.👍👍

Стыпендыя: 5000 PLN штомесяц. Працягласць - паўгады.🔥

❗️Дэдлайн: 15 кастрычніка

👉 Дэталі тут

#навіны
👍6
⭐️ Жаночыя вобразы ў творчасці Васіля Быкава" - лекцыя

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўзгадаць шэсць твораў Васіля Быкава: "На сцяжыне жыцця", "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", "Пайсці і не вярнуцца", "Сотнікаў", "Знак бяды" і разам паразважаць пра іх гераінь на аўтарскай лекцыі Ірыны Князевай "Выбар ёсць заўжды. Жаночыя вобразы ў творчасці Васіля Быкава".👍👍👍

❗️Уваходны квіток — 10 рублёў. Папярэдні запіс: +375 29 811 21 85.

❗️Пачатак а 19:00.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 13

#анонс
❤11
⭐️ "Ноч кнігарняў"

У Польшчы 9 кастрычніка пройдзе штогадовая акцыя "Ноч кнігарняў" — вечар сустрэч, кніг і размоваў. Далучыцца да акцыі можна будзе і ў беларускіх кнігарнях.👍👍👍

У Беластоку мерапрыемствы звязаныя з "Ноччу кнігарняў" будуць адбывацца ў "Цэнтры Беларускай Культуры" па адрасе Варшаўская 1a, а сама кнігарня будзе працаваць да 22 гадзін.🔥🔥🔥

У Варшаве - завітвайце ў беларускую кнігарню па адрасе ul. Oleandrow 6/2👍👍👍

#анонс
👍7
***
Кастрычнік служыць літургію,
чытаючы лістоты літары.
На сэрцы – клёнаў панагія,
у небе – воблачная мітра.

Ні золата, ні рыз шаўковых
не шкадавалі для епіскапа.
І кнігі запаветнай словы
рукою восені напісаны:

любая непагадзь у свеце
завецца тайным імем – Хрэсьбіны –
дзеля вялікага ўваскрэсення
ўсяго, што ападае з вецця.


Алесь Дуброўскі

#вершдня
❤12
⭐️ Таццяна Багданава у Познані

10 кастрычніка услед за Варшавай, дзе прэзентацыя адбылася напрыкацы верасня, Таццяна Багданава прадставіць публіцы дзіцячую кнігу "Не на сваім месцы" у Познані.👍👍👍

👉 Сустрэча пройдзе ў суботу ў познаньскай прасторы Strefa Do_Wolności (Nowowiejskiego, 15/15а).
❗️Пачатак: 12:30
❗️Уваход вольны

Даведка:
Таццяна Багданава — мастачка і аўтарка з Гомеля. У 2023 г. выйшла яе дзіцячая кніга «Мацей і чароўная раса», у 2025 г. яна стала пераможцай Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» па выніках якога і выйшла новая кніга.🔥🔥

Сёлета ілюстрацыі да англамоўнага варыянту кнігі «Не на сваім месцы» («Out of Place») трапілі ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу Hiii Brand Illustrators Awards.👍👍
#анонс
🎉5👍3
⭐️ "Соль зямлі" - прэзентацыя

Сёння, 8 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам.👍👍👍

Падчас сустрэчы ў "Беларускім Моладзевым Хабе" Севярынец прэзентуе новую кнігу «Соль зямлі» — зборнік з 12 беларускіх віктарынаў. У кожнай — па 33 пытанні на тэмы Беларусі, навукі, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, музыкі, кіно, спорту, геаграфіі, эканомікі, палітыкі і Бібліі.🔥

👉 Адрас: ul. Dożynkowa 6a
❗️Пачатак: 19:00
❗️Уваход вольны

#анонс
❤9
⭐️ Нобелеўская прэмія па літаратуры

Каралеўская акадэмія навук Швэцыі прысудзіла Нобелеўскую прэмію ў літаратуры 2026 году канадзкай пісьменніцы Эн Карсан «за яе смелую і наватарскую творчасць, якая ў гуллівым дыялогу з класычнай традыцыяй стварыла новыя формы для сучаснай літаратуры».👍👍

Эн Карсан нарадзілася ў Канадзе ў 1950 г. Вучылася ва ўніверсітэтах Таронта, Мічыгана і Нью-Ёрка.
📌 Вядомая як паэтка, эсэістка і перакладчыца.
📌 Амаль уся яе літаратурная творчасць засяроджана на стыку апантанасці філоляга словам і імкненьня паэта да новага сэнсу. Сама яна называла этымалогію слоў адпраўной кропкай усёй сваёй працы. Яе пераклады з старажытнагрэчаскай мовы можна лічыць самастойнымі мастацкімі творамі. Сярод іх — інтэрпрэтацыя фрагмэнтаў вершаў Сапфо «If Not, Winter» (2002), а таксама такія трагедыі, як «Электра» (2001) і «Антыгона» (2015) і іншыя.

#навіны
🎉10
📚 Новыя беларускія кнігі

📗 У Варшаве выйшаў трынаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Міколы Хаўстовіча. Новы том прысвечаны гісторыі і тэксталогіі беларускае літаратуры XVIII–XIX стст. У ім даследуюцца: беларуская калядка XVIII ст., лісты Яна Чачота з высылкі, раннія версіі паэмы “Тарас”, а таксама нядаўна выяўлены верш Вярыгі-Дарэўскага.

📘 Выдавецтва "RozUM.Media" аннасавала выхад па-беларуску кнігі “Спадар Брэхт і поспех” партугальскага пісьменніка Гансалу М. Таварэша.

📕 Таксама неўзабаве выйдзе беларускі пераклад сусветнага бестсэлера для семейнага чытання нарвежскай аўтаркі і ілюстратаркі Крыстын Рушыфтэ - кнігі, што ўяўляе з сябе своеасаблівую ілюстраваную гісторыю чалавецтва - “Усе мы лічымся”.

#анонс
👍7❤3
⭐️ Разанаў па-літоўску

Вядомая літоўская перакладчыца Альма Лапінскене распавяла аб планах на наступны год выдаць кнігу літоўскіх перакладаў "Зномаў" Алеся Разанава.👍👍👍

Раней перакладчыца перастварыла і выдала на літоўскай мове тры кнігі Алеся Разанава «Паляванне ў райскай даліне», «Падарунак хроснай маці», «Словы аціхлі: у немату стукае сэрца». 🔥🔥🔥

Апошняя з іх выйшла ў 2022 годзе да 75-годдзя з дня нараджэння паэта. Калі ўсё атрымаецца, то новаякніга перакладаў стане падарункам літоўскім чытачам да 80-годдзя Алеся Разанава, што будзе адзначацца ў наступным годзе.👍👍👍

#навіны
❤10🔥3
⭐️ Аркадзь Смоліч і Максім Багдановіч - выстава

Днямі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пачала працу выстава пад назвай “Багдановіч і Смоліч – два погляды на Беларусь”.👍👍👍

Асноўная частка экспазіцыі распавядае пра навуковую працу Смоліча - навукоўцы, географа, эканаміста, картографа, аднаго са стваральнікаў Акадэміі навук Беларусі, аўтара першай “Геаграфіі Беларусі, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 135 гадоў. На выставе можна ўбачыць яго дакументы, карты, схемы, рукапісы і фотаматэрыялы. 🔥🔥🔥

Другая частка выставы прысвечана сяброўству Смоліча і Багдановіча. Сустрэча двух гэтых маладых людзей, народжаных у адзін год, стала сімвалічнай: адзін бачыў Беларусь праз прызму слова і паэзіі, другі — праз лічбу, карту і навуковы аналіз.👍👍👍

Выстава працуе да 15 снежня 2026 года.

❗️Уваход вольны.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7А

#анонс
❤10
⭐️ "Круг" - водгукі

Прапануем пазнаёміцца з першымі водгукамі з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі" на кнігу Алеся Пашкевіча "Круг", прысвечаную жыццю і творчаму шляху паэта Уладзіміра Дубоўкі .👍👍👍

"Што да самога рамана, дык было сказана не мной, то паўтару: Алесь Пашкевіч вывеў беларускую дакументальна-біяграфічную прозу на новы ўзровень. Сінтэз шыкоўных архіўных даных, дакладных фактаў, дакументаў і мастацкага увасаблення асобных эпізодаў з жыцця героя стварае неверагодна захапляльную, цікавую і – праўдзівую карціну."
Валер Гапееў

"Круг” і “Цясляр волі” – проста ўзор (як для мяне) белетрызаваных біяграфій. Сціслыя, чытэльныя, напісаныя з выдатным веданнем багатага фактаграфічнага матэрыялу. “Круг” выйшаў ужо другім выданнем, але пры сённяшніх ледзь не скарынаўскіх накладах варта паспяшацца з набыццём..."
Міхась Скобла

👉 Чытаць тут

#лонгрыд
❤14👍2
***
Колькі ні прайшоў дарог і сцежак,
Колькі пералескаў не схадзіў,
Як зямной красой душу ня ўсцешыў,
А не разгадаў адвечных дзіў.

Ці каля Дзвіны,
Ці каля Піны,
Дзе чакаюць шчасцця землякі,
Шэпчуць аб нязведаным яліны,
І маўчаць аб вечным лазьнякі.

Берагуць яны дасюль сакрэты,
Ад чаго
Праз доўгія вякі,
Роднасццю,
Лагоднасццю сагрэты,
Кожны кут тут дарагі такі.
Чым ён непаўторны і бясцэнны
Што здалёк
Да сосен і кляноў,
Да бацькоўскай хаты пяцісценнай
Кліча нас спяшацца зноў і зноў...

І я зноў
З надзеяй і трывогай
Крочу па загадкавай зямлі...
Толькі б не канчалася дарога.
Толькі б дзівы дзіўныя жылі...


Генадзь Бураўкін

#раптамверш
❤14👍3
🎧 Літаратурныя зацемкі

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) “Там, дзе мяне няма”. Галіна Войцік была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны. 👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤6👍1