⭐️ “Экслібрыс” - застаўся тыдзень
На літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які сёлета прымеркаваны да 90-годдзя пісьменніка Анатоля Клышкі, прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў.👍👍👍
Узрост аўтараў не абмежаваны, як не абмежаваная і жанравая тэматыка.🔥🔥🔥
Пераможцы конкурсу рукапісаў “Экслібрыс” атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.👍👍👍
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2025 года.
👉 Падаць заяўку сюды - bellit.info@gmail.com
#анонс

❤3👍1
⭐️ PRADMOVA - праграма
VII Міжнародны літаратурны фестываль PRADMOVA, што пройдзе сёлета ў кастрычніку-лістападзе ў Вільні, Празе, Познані і Варшаве, выклаў на сваім сайце спіс мерапрыемстваў і імпрэзаў фэсту.👍👍👍
Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.🔥🔥🔥
👉 Праграма і дэталі тут

❤8
📙 "Таямніца пажару ў катэджы" - дэтэктыў для дзяцей
Выдавецтва “Папуры” выдала пераклад дзіцячага дэтэктыву брытанскай пісьменніцы Блайтан Энід “Таямніца пажару ў катэджы”. Гэта першая з пятнаццаці кніг серыі з “The Five Find-Outers“, якая выходзіла з 1943 па 1961 год.👍👍👍
Пераклад - Рэната Куракова.🔥🔥🔥
👉 Набыць можна тут
#палічка

👍8❤1
⭐️ Прэміі Шэрмана і Анемпадыстава - поўныя спісы намінантаў
Журы прэміі агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію Шэрмана для перакладчыкаў. 👍👍👍
У 2023 годзе - 28 кніг, у 2024-ым — 29 кніг.🔥🔥🔥
У журы ўвайшлі: філолаг-славіст і перакладчык Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца і кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка і перакладчыца Ганна Шакель, літаратар і журналіст Сяргей Дубавец, паэтка, выкладчыца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына.
👉 Дэталі на старонцы Прэміі
Таксама і журы прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвесціла поўны спіс намінантаў 2024 году. 👍👍👍
Сёлета ён складаецца з 41 тытула.🔥🔥🔥
👉 Спіс тут
#навіны

❤2👍2
***
Цёплы яблык з-за пазухі верасьня
неўпрыкмет падыму...
восень вуснамі тонка мацае
лістападаў сурму,
праз платы заімшэлыя хіліцца
жоўты кветкавы шар,
і палае ў небёснае бездані ад стажараў
пажар...
вецер тчэ павуцінныя ветразі,
уздымае ўгару...
я народжаны ў гэтым верасе,
але ў ім не памру -
адлятаю з вандроўнымі птушкамі,
з веснавым аджываю лісцьцём,
так зрастаюся з гэтым краем
зноў жыцьцё за жыцьцём.
Усевалад Сцебурака
#раптамверш
Цёплы яблык з-за пазухі верасьня
неўпрыкмет падыму...
восень вуснамі тонка мацае
лістападаў сурму,
праз платы заімшэлыя хіліцца
жоўты кветкавы шар,
і палае ў небёснае бездані ад стажараў
пажар...
вецер тчэ павуцінныя ветразі,
уздымае ўгару...
я народжаны ў гэтым верасе,
але ў ім не памру -
адлятаю з вандроўнымі птушкамі,
з веснавым аджываю лісцьцём,
так зрастаюся з гэтым краем
зноў жыцьцё за жыцьцём.
Усевалад Сцебурака
#раптамверш
❤30👍3
📅 130 гадоў таму нарадзілася Ванда Лёсік
Сапраўднае імя - Ванда Лявіцкая -- адзіная дачка пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага).
📌 Скончыла вышэйшае пачатковае вучылішча ў Радашковічах. З 1914 г. у Мінску, працавала ў «Беларускай кнігарні», была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 стала жонкай палітыка, вучонага і пісьменніка Язэпа Лёсіка.
📌 Займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў «Нашай Ніве», газетах «Беларусь» і «Вольная Беларусь». Калі ў 1930-я гады Лёсіка арыштавалі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», паехала да мужа ў ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку.
📌 Памерла ў 1968 г.
📌 Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.
#угэтыдзень

❤9
Рэзаць канцы каб адны махам
Хвілінка пазітыву ад Мікіты Найдзёнава - зірніце па спасылцы
#раптамверш
Хвілінка пазітыву ад Мікіты Найдзёнава - зірніце па спасылцы
#раптамверш
👍4
📚 Новыя кнігі
📘 Выдавецтва “Папуры”, перавыдала славуты палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”. Пераклад з італьянскай мовы - Зміцер Колас. 👍
👉 Набыць тут
📗 У выдавецтве "Skaryna press" выйшлі матэрыялы міжнароднай канфэрэнцыі (10-11 лістапада 2023 г., Скарынаўская бібліятэка, Лондан) “Новым імкненьням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў" 🔥
👉Набыць тут
📙 Выдавецтва "Цымбераў" анансавала выхад новай кнігі пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву “Контуры душы”.👍
👉 Яе ўжо можна замовіць на сайце

❤4👍3
⭐️ «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу» - прэзентацыя
2 кастрычніка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі даследчыка Сяргея Шапрана «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу».👍👍👍
Сяброўскі шарж быў паўнапраўным жанрам выяўленчага мастацтва, але доўгі час заставаўся па-за ўвагай мастацтвазнаўцаў і даследчыкаў літаратуры. Між тым мастакі Б. Антаноўскі, Л. Бойка, В. і А. Волкавы, Е. Ганкін, Г. Дакальская і інш. не толькі прадстаўлялі песняроў жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі, але выдатна адлюстравалі іх звычкі, захапленні, паказалі глыбокія веды творчай спадчыны пісьменнікаў.
Кніга прадстаўляе першае грунтоўнае даследаванне арыгінальнага жанру сяброўскіх замалёвак, раскрываючы перад чытачамі шаржы на Янку Купалу і Якуба Коласа, якія доўгі час у пераважнай большасці заставаліся невядомымі, захоўваючыся ў падшыўках старых газет і часопісах. 🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 17-ай

❤4👍1
Сяргея Пясецкага перапахаваюць у Варшаве
29 верасня на вайсковых могілках Варшавы перапахаваюць вядомага пісьменніка Сяргея Пясецкага.
📌 Ён нарадзіўся ў Беларусі і апісаў у сваіх творах польска-бальшавіцкую і Другую сусветную войны, а таксама жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы.
📌 Памёр у 1964 г. ва Уэльсе і быў пахаваны на могілках у Гасцінгсе. Па просьбе яго нашчадкаў парэшткі былі эксгумаваныя і будуць перапахаваныя ў Варшаве.
❗️Цырымонія пачнецца а 12:00 у Кафедральным касцёле Польскага Войска (Варшава, ul. Długa, 13/15). А 14:00 ад брамы Вайсковых могілак пойдзе пахавальная працэсія. Пісьменніка пахаваюць у квадраце A18, шэраг 1, месца 29.

📙 Віктар Жыбуль - па-нямецку
У выдавецтве "hochroth Minsk" выйшла новая кніга паэзіі Віктара Жыбуля ў перакладзе на нямецкую мову. Зборнік называецца “Muränenröhrling”, што па-беларуску можна перадаць як “Мурэна-грыб”.👍👍👍
Пераклады зрабіў Томас Вайлер.🔥

🔥6❤3
🎧 "Літаратурныя зацемкі" пра альбом экспедыцыі Ластоўскага
Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”, які выйшаў у лонданскім беларускім выдавецтве "Skaryna Press" у 2024 г. 🔥🔥🔥
👉 Слухаць - https://rss.com/podcasts/litaraturnyja-zaciemki/2229139/
#аўдыё

👍5
***
Апала сінь… цвіце па-над раўнінай,
Вяргіні цвет асыпалі даўно,
І стынуць ў золаце асмуглыя рабіны,
Стаяць і журацца увечар пад акном.
І ў жоўтацвецені над ярам і далінай
Тане ў каўшах асенняе віно.
І спяць гаі… і сыплюцца лісты…
Звіняць акорды ў сэрцы маладым.
Паўлюк Трус
#раптамверш
Апала сінь… цвіце па-над раўнінай,
Вяргіні цвет асыпалі даўно,
І стынуць ў золаце асмуглыя рабіны,
Стаяць і журацца увечар пад акном.
І ў жоўтацвецені над ярам і далінай
Тане ў каўшах асенняе віно.
І спяць гаі… і сыплюцца лісты…
Звіняць акорды ў сэрцы маладым.
Паўлюк Трус
#раптамверш
❤16👍3
⭐️ "Дарога зямная" - прэзентацыя Алеся Камоцкага
10 кастрычніка ў Мінску пройдзе прэзентацыя новага зборніка вершаў "Неўпрыкмет" паэта і барда Алеся Камоцкага.👍👍👍
❗️Пачатак у 19:00
👉 Адрас: в.Серафімовіча, 19.
❗️❗️Уваход вольны.

📙 "Гутаркі з паэтамі"
Кніга даследчыка Андрэя Масквіна "Гутаркі з паэтамі напачатку XXI стагоддзя" неўзабаве выйдзе з друку.👍
Выданне прымеркаванае да 70-годдзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.🔥🔥🔥
❗️Прэзентацыя выдання адбудзецца на фестывалі "Pradmova". Пра гэта паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў сацсетках.👍

👍6
🗞 “Літаратурная Беларусь” - новы нумар
Змест:
📌 ФОРУМ: развагі Стася ПРУДСКАГА “На бязлюдным чытацкім востраве?”
📌 АБРАЗКІ: мініяцюры Міколы СЯНКЕВІЧА “Жыццё пражыць і поле перайсці”
📌 ЭСЭ: нататкі Магдалены ЛАЕЎСКАЙ “Цэтлікі з цыраты” з будучай кнігі “Жменька мукі”
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Валеры ДУБОЎСКАГА “У чыстым верасні”
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданні Стасі НАРКЕВІЧ
📌 ХРЭСТАМАТЫЯ: “Лёс твой — свабода” — вершы Ніла ГІЛЕВІЧА з публікацый у “Літаратурнай Беларусі” розных гадоў
📌 НАРЫС: працяг публікацыі Леаніда ЛАЎРЭША “Страчаная цывілізацыя: Путкамеры”
📌 КРЫТЫКА: агляды Валерыя ГАПЕЕВА кніг Уладзіміра СЦЯПАНА “Ваўка” і Югасі КАЛЯДЫ “Перамена месцаў”
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Арсенія ЗАМАСЦЬЯНАВА “Валерый БРУСАЎ: яго час прыйдзе заўтра?”
👉 Далучайцеся да тг-канала выдання