Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.24K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Новыя кнігі

📘 Выдавецтва “Папуры”, перавыдала славуты палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”. Пераклад з італьянскай мовы - Зміцер Колас. 👍
👉 Набыць тут

📗 У выдавецтве "Skaryna press" выйшлі матэрыялы міжнароднай канфэрэнцыі (10-11 лістапада 2023 г., Скарынаўская бібліятэка, Лондан) “Новым імкненьням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў" 🔥
👉Набыць тут

📙 Выдавецтва "Цымбераў" анансавала выхад новай кнігі пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву “Контуры душы”.👍
👉 Яе ўжо можна замовіць на сайце

#палічка
❤4👍3
⭐️ «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу» - прэзентацыя

2 кастрычніка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі даследчыка Сяргея Шапрана «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу».👍👍👍

Сяброўскі шарж быў паўнапраўным жанрам выяўленчага мастацтва, але доўгі час заставаўся па-за ўвагай мастацтвазнаўцаў і даследчыкаў літаратуры. Між тым мастакі Б. Антаноўскі, Л. Бойка, В. і А. Волкавы, Е. Ганкін, Г. Дакальская і інш. не толькі прадстаўлялі песняроў жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі, але выдатна адлюстравалі іх звычкі, захапленні, паказалі глыбокія веды творчай спадчыны пісьменнікаў.
Кніга прадстаўляе першае грунтоўнае даследаванне арыгінальнага жанру сяброўскіх замалёвак, раскрываючы перад чытачамі шаржы на Янку Купалу і Якуба Коласа, якія доўгі час у пераважнай большасці заставаліся невядомымі, захоўваючыся ў падшыўках старых газет і часопісах. 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 17-ай

#анонс
❤4👍1
⭐️ Восень у Завоссі

Ужо сёння - 27 верасня свята ў Музеі-сядзібе Міцкевіча.👍

❗️Яшчэ ёсць час ускочыць у самаход і зладзіць суботнюю вандроўку.

#анонс
👍6
Сяргея Пясецкага перапахаваюць у Варшаве

29 верасня на вайсковых могілках Варшавы перапахаваюць вядомага пісьменніка Сяргея Пясецкага.
📌 Ён нарадзіўся ў Беларусі і апісаў у сваіх творах польска-бальшавіцкую і Другую сусветную войны, а таксама жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы.
📌 Памёр у 1964 г. ва Уэльсе і быў пахаваны на могілках у Гасцінгсе. Па просьбе яго нашчадкаў парэшткі былі эксгумаваныя і будуць перапахаваныя ў Варшаве.

❗️Цырымонія пачнецца а 12:00 у Кафедральным касцёле Польскага Войска (Варшава, ul. Długa, 13/15). А 14:00 ад брамы Вайсковых могілак пойдзе пахавальная працэсія. Пісьменніка пахаваюць у квадраце A18, шэраг 1, месца 29.

#навіны
❤8
📙 Віктар Жыбуль - па-нямецку

У выдавецтве "hochroth Minsk" выйшла новая кніга паэзіі Віктара Жыбуля ў перакладзе на нямецкую мову. Зборнік называецца “Muränenröhrling”, што па-беларуску можна перадаць як “Мурэна-грыб”.👍👍👍

Пераклады зрабіў Томас Вайлер.🔥

#палічка
🔥6❤3
🎧 "Літаратурныя зацемкі" пра альбом экспедыцыі Ластоўскага

Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”, які выйшаў у лонданскім беларускім выдавецтве "Skaryna Press" у 2024 г. 🔥🔥🔥

👉 Слухаць - https://rss.com/podcasts/litaraturnyja-zaciemki/2229139/

#аўдыё
👍5
***
Апала сінь… цвіце па-над раўнінай,
Вяргіні цвет асыпалі даўно,
І стынуць ў золаце асмуглыя рабіны,
Стаяць і журацца увечар пад акном.
І ў жоўтацвецені над ярам і далінай
Тане ў каўшах асенняе віно.
І спяць гаі… і сыплюцца лісты…
Звіняць акорды ў сэрцы маладым.


Паўлюк Трус


#раптамверш
❤16👍3
⭐️ "Дарога зямная" - прэзентацыя Алеся Камоцкага

10 кастрычніка ў Мінску пройдзе прэзентацыя новага зборніка вершаў "Неўпрыкмет" паэта і барда Алеся Камоцкага.👍👍👍

❗️Пачатак у 19:00
👉 Адрас: в.Серафімовіча, 19.

❗️❗️Уваход вольны.

#анонс
👍4
📙 "Гутаркі з паэтамі"

Кніга даследчыка Андрэя Масквіна "Гутаркі з паэтамі напачатку XXI стагоддзя" неўзабаве выйдзе з друку.👍

Выданне прымеркаванае да 70-годдзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.🔥🔥🔥

❗️Прэзентацыя выдання адбудзецца на фестывалі "Pradmova". Пра гэта паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў сацсетках.👍

#палічка
👍6
🗞 “Літаратурная Беларусь” - новы нумар

Змест:
📌 ФОРУМ: развагі Стася ПРУДСКАГА “На бязлюдным чытацкім востраве?”
📌 АБРАЗКІ: мініяцюры Міколы СЯНКЕВІЧА “Жыццё пражыць і поле перайсці”
📌 ЭСЭ: нататкі Магдалены ЛАЕЎСКАЙ “Цэтлікі з цыраты” з будучай кнігі “Жменька мукі”
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Валеры ДУБОЎСКАГА “У чыстым верасні”
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданні Стасі НАРКЕВІЧ
📌 ХРЭСТАМАТЫЯ: “Лёс твой — свабода” — вершы Ніла ГІЛЕВІЧА з публікацый у “Літаратурнай Беларусі” розных гадоў
📌 НАРЫС: працяг публікацыі Леаніда ЛАЎРЭША “Страчаная цывілізацыя: Путкамеры”
📌 КРЫТЫКА: агляды Валерыя ГАПЕЕВА кніг Уладзіміра СЦЯПАНА “Ваўка” і Югасі КАЛЯДЫ “Перамена месцаў”
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Арсенія ЗАМАСЦЬЯНАВА “Валерый БРУСАЎ: яго час прыйдзе заўтра?”

👉 Далучайцеся да тг-канала выдання

#палічка
👍4
⭐️ “Экслібрыс” - апошні дзень

На літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які сёлета прымеркаваны да 90-годдзя пісьменніка Анатоля Клышкі, прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў.👍👍👍

Пераможцы конкурсу рукапісаў “Экслібрыс” атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.🔥🔥🔥

❗️Маеце рукапіс? Спяшайцеся - сёння апошні дзень падачы!

👉 Падаць заяўку сюды - bellit.info@gmail.com

#анонс
👍7
***
Зноў жураўліны клін распяла восень,
зноў запаліла рыжыя агні.
Як многа – у зямное цішыні
глухой мальбы і скаргі да нябёсаў!

Да душ сваіх хмяльныя хадакі,
у забыцці адзіна мы ў палёце!
Любоў мая ў крыві сваёй і плоці,
каторы век цяпер і дзень які?

Якой дарогі пыл на ступнях босых?
Гараць у свеце рыжыя агні…
Я ўжо даўно не веру цішыні –
о як яна аб сэрца кіпці вострыць!


Людміла Хейдарава


#раптамверш
❤13
⭐️ Прыём заявак на Школу маладога пісьменніка

Пачынаецца чарговы набор у нефармальны адукацыйны праект "Школа маладога пісьменніка" — курсы для маладых літаратараў. 👍👍👍

Заняткі ідуць он-лайн.
На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах навучэнцы аналізуюць творы папярэднікаў, пішуць свае тэксты, а таксама абмяркоўваюць творы сваіх аднагрупнікаў.👍👍👍

Выкладчыкі: Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.🔥🔥🔥

У заяўцы павінныя быць:
1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;
2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу;
3) спіс з 5–10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

👉 Пісаць на bellit.info@gmail.com
❗️Дэдлайн падачы заявак — 20 кастрычніка.

#навіны
👍4🔥1😁1
📙 "Круцель-Трава"

Калектыўны зборнік паэзіі з такой назвай выйшаў у выдавецтве "Цымбераў". 👍👍👍

Зборнік «Круцель-трава» змяшчае творы сучасных аўтараў аб'яднаных любою да хараства мовы як сродку мастацкай камунікацыі і мыслення. Адрасуецца аматарам і даследнікам сучаснай беларускай літаратуры.

Сярод аўтараў: Дзяніс Мацеша, Дар’я Мацеша, Ядзвіга Манкевіч, Ігар Бабкоў, Іван Булва, Вячаслаў Дукшт, Галіна Свірына, Дзяніс Шпіронак, Злата Клачок, Кацярына Масэ, Марыля Буйневіч і іншыя.🔥🔥🔥

👉 Купіць па спасылцы з перасылкай па ўсім свеце

#палічка
❤5👍5
⭐️ Андрэй Хадановіч дасць лекцыю пра беларускую паэзію

7 кастрычніка ва Уроцлаве адбудзецца шостая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу “Доўгая дарога дадому”. Пісьменнік раскажа пра некалькі пакаленняў найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ – пачатку ХХІ ст. 👍👍👍

❗️пачатак а 18.00.
👉 Клуб Proza (Przejście garncarskie, 2).

❗️❗️Уваход вольны.

#анонс
❤7👍3
⭐️ Тамары Габрусь - 80

Сёння адзначае юбілей гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і літаратарка Тамара Га́брусь.
🌸 Нарадзілася 2 кастрычніка 1945 г. у Мінску. Скончыла Палітэх, працавала архітэктарам, рэстаўратарам, навуковым рэдактарам па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.
🌸 Даследвала мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока.
🌸 Аўтар 3 манаграфій, 300 артыкулаў, аўтар і суаўтар дзясяткаў навуковых, навукова-папулярных і навучальных кніг. Сярод іх: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" (1984—1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце" і інш.

Віншуем! 💐💐💐💐💐

#угэтыдзень
🎉9
* * *
Літара да літары, склад да складу,
слова да слова – амаль новы верш…
І раптам разумееш, што не даеш рады
і што словаў становіцца менш і менш.

Цярусіць восеньскі дождж нетаропка:
з цёмных, навіслых над горадам хмар
сыплюцца клічнікі, коскі ды кропкі…
А словы згубіліся, словаў – няма.

Зніклі дазвання патрэбныя словы
і стаў зразумелым і блізкім Рэмбо –
быць нельга паэтам на чвэрць ці палову,
як нельга стаць богам, калі ты – не-бог.

І белыя плямы між кропак і косак
Так і застануцца. Ужо назаўжды.
Цярусіць над горадам дождж вераснёўскі,
ратуючы горад ад нематы…

Вадзім Корань

#раптамверш
❤20👍5
⭐️Літшкола "Тэкст" - новы занятак

7 кастрычніка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: літаратурная крытыка”.👍👍👍

Тэмы занятку:
✔️ літаратурная крытыка, як від творчасці;
✔️ крытыка, як балючая кропка беларускага літаратурнага працэсу;
✔️ рэцэнзія;
✔️ водгук;
✔️ агляд;
Форма працы “літаратурнай школы”: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.🔥🔥🔥

❗️Далучыцца можна на любым этапе. 👉Для таго каб атрымліваць рассылку трэба запоўніць гугл-форму
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.
❗️❗️Уваходны квіток – 10 рублёў.

❗️❗️❗️Пачатак а 19-ай

#анонс
❤5👍2
Прыказка на кожны дзень

Ён пра абразы, а я пра гарбузы. 😊

#гаворка
👍11🤗1