Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.24K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Бестсэлеры Васіля Быкава - перавыданне

Сталічнае выдавецтва “Папуры” выпусціла асобнымі кнігамі адразу тры творы класіка айчыннай літаратуры Васіля Быкава. 👍👍👍

Гэта аповесці “Пакахай мяне, салдацік”, “Сотнікаў” і “Альпійская балада”.🔥

👉 Шукайце ў кнігарнях і wildberries.

#палічка
❤6👍4🔥3
⭐️ "Ваўка" Уладзімера Сцяпана - водгукі

На чытво выходнага дня прапануем вам водгукі на нядаўнюю кнігу Уладзімера Сцяпана:

"Пра прозу Уладзіміра Сцяпана напісана так многа, што нешта істотнае дадаць наўрад ці атрымаецца. Тое, што ён піша, як малюе акварэллю – празрыста і тонка, а дзе няўлоўна, с пропускам-растварэннем ці зліццём асобных словаў-штрыхоў – прагучала. Пра тое, што ягоныя гісторыі маюць у сабе не проста зародак нечаканасці фіналу, які пачынае развівацца ад першага сказа і паступова вырастае, каб раптоўна нарадзіцца, але парадаксальнасць – тое, што кідае цябе літаральна на адваротны бок карцінкі, і ты бачыш яе зусім з іншага ракурсу, пісалі..."🔥🔥🔥
В.Г.

👉 Усе водгукі на кнігу тут

#лонгрыд
❤5👍3
* * *
Не гасі ліхтара у вакне,
калі нават у сэрцы імгла,
калі ўсё у густым тумане,
не гасі у вакне сьвятла.
Не гасі у вакне ліхтара,
калі нават вайна у вакне,
калі ў сэрцы імгла і страх.
Не гасі ліхтара.
Для мяне.


Анатоль Івашчанка

#раптамверш
❤23👍14
⭐️ Фэст беларускай культуры ў Нямеччыне

У Мюнхене 10-12 кастрычніка пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры "Minsk x Minga".👍👍👍

Перад гледачамі выступяць музыкі, акторы, літаратары, рэжысеры, адбудуцца лекцыі, віктарыны, канцэрты і кінапаказы.🔥🔥🔥

Сярод удзельнікаў: Сяржук Доўгушаў, Павел Гарадніцкі, Сяргей Пукст, Мара Тамковіч, Юля Цімафеева ды інш.

👉 Дэталі ды квіткі на мерапрыемства - тут

#анонс
❤4🤩2
📚 Новыя кнігі серыі "Ветрачок"

У дзіцячай кніжнай серыі "Ветрачок" выдавецтва "Цымбераў" папаўненне - выйшлі з друку адразу чатыры новыя кніжкі:
"Радзіма" Дануты Бічэль, "Усмешка" Сержука Сокалава, "Атаман-барабан" Уладзіміра Ягоўдзіка, "Зарапад" Алега Мінкіна.👍👍👍

Раней для маленькіх чытачоў былі выдадзеныя: "Зай і яблынька" Генадзя Бураўкіна, "Адважныя вандроўнікі" Алеся Налівы і "Падслуханая казка" Андрэя Федарэнкі. 🔥

👉 Усе яны даступныя для замовы на
kniger.by

#палічка
❤7👍2
***
Як між дрэў, між задумлівых дрэў,
між гадоў прабіраецца радасьць.
Восень просіцца ў дом на сугрэў
выгінаста лазой вінаграднай.

Над суплётам лістоты між дрэў,
абрамлёны лісьцём вінаградным,
вечар ясна ў вакне дагарэў,
лёг імгою на сшэрхлыя грады.

Пракрадаюцца раньні між дрэў.
Вохрыць водсьветы восень у вокны.
Лістапад сонна барвы сатрэ.
Вецер голасна ў голасьць галёкне.

І між дрэў, між зажураных дрэў
страпянуцца спалохана сьцені.
Мабыць, сьцішыцца ўвосень мудрэй,
чым у зьвялых лунаць летуценьнях.

Спатайка між раскудланых дрэў
я зблудзіла ў далёкую збыласьць.
І ніхто мяне там не сустрэў,
не азваўся той рай, што любіла.

Час між дрэў, між раскроненых дрэў
запаволена точыцца ў ночасьць.
Падаецца, што й памяць замрэ,
кругабег з восі ў восень саскочыць.

Падаецца, мой сьвет састарэў
у чаканьні ці рады, ці праўды.
А між дрэў, між увечненых дрэў
сьцеле восень узьнёслую радасьць.


Антаніна Хатэнка


#вершдня
❤18
⭐️ Сучасная беларуская літаратура ў славацкім часопісе

У новым выпуску славацкага часопіса "Romboid", што выдаецца Асацыяцыяй славацкіх пісьменнікаў, надрукаваныя тэксты амаль двух дзясяткаў беларускіх аўтараў, а на вокладцы адмысловага "беларускага" нумару змешчаны партрэт паэткі Насты Кудасавай.👍👍👍

Матэрыял падрыхтавалі Сяргей Сматрычэнка і Пэтэр Мільчак.🔥🔥🔥

👉 Зірнуць тут

#навіны
❤11🔥3👍1
⭐️ "Ноч паэтаў" - абноўлены сайт

Напярэдадні чарговых угодкаў чорнага дня беларускай літаратры, калі ў 1937 г. у адну восеньскую ноч НКУС былі расстраляныя дзясяткі прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, беларусы па ўсім свеце ладзяць тэматычныя літаратурныя імпрэзы.👍👍👍

У дапамогу ўсім неабякавым створаны адмысловы сайт "Ноч паэтаў", дзе апроч гістарычных звестак пра тыя трагічныя падзеі, акумулюецца інфармацыя пра мерапрыемствы, даюцца спасылкі на кнігі, медыярэсурсы і шмат іншай карыснай інфармацыі.🔥🔥🔥

👉 Завітвайце і далучайцеся да вечарыны ў вашым горадзе - https://nochpaetau.com/

#навіны
❤11💔5
⭐️ "Pradmova" - віленская частка

10-12 кастрычніка ў Вільні распачнецца першая частка сёлетняга VII фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Pradmova".

✔️ 10 кастрычніка ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) а 17.30 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё фестывалю.
✔️ 11-12 кастрычніка асноўнай пляцоўкай стане клуб “Павільёнас” (Pylimo g. 21B). Там пройдуць прэзентацыі, размовы, дыскусіі.

❗️У насычанай трохдзеннай праграме кожны знойдзе сабе імпрэзу па інтарэсах - завітвайце!

👉 Падрабязна пра час і мерапрыемствы тут

#анонс
❤6👍1
📙 "Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю".

7 кастрычніка 1939 г. у лесе каля Парэчча Пінскага раёну быў забіты мясцовымі падручнымі саветаў былы прэм'ер урада БНР і колішні сенатар ІІ Рэчы Паспалітай Раман Скірмунт. Імя гэтага палітыка сёння вяртаецца ў беларускую гісторыю. 👍👍👍

Пры падтрымцы Гарадзенскай бібліятэкі, Kolegium Europy Wschodniej, Orsa-Romano Cultural Foundation Inc. выйшла з друку другое выданне кнігі Алеся Смаленчука "Раман Скірмунт (1868-1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю". У кнізе ўлічаныя заўвагі рэцэнзентаў, уведзеныя новыя факты біяграфіі Р. Скірмунта і далучаныя арыгінальныя ілюстрацыі. 👍👍👍

❗️Прэзентацыя адбудзецца на фестывалі "Pradmova"

#палічка
👍11❤4
📚 Новыя кнігі

📘 "Логвінаў" выдаў перакладную кнігу "Першы крок у аблоках. Выбраныя апавяданні" польскага пісьменніка Марэка Гласкі (1934–1969) — аўтара-бунтара, што быў забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі і ўпершыню выходзіць у беларускіх перакладах.👍👍👍
👉 Замовіць тут

📕Фонд "Tutaka" выступіў у ролі выдаўца і ажыццявіў перавыданне зборніка вершаў паэта Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёная на ключы”.🔥🔥🔥
👉 Набыць тут

📗 Выдавецтва "hochroth Minsk" выпусціла чарговую навінку - зборнік “P.O.V.” паэта і перакладчыка Георгія Барташа.👍👍👍
👉 Набыць тут

#палічка
👍6🔥1
⭐️ У Івацэвічах адкрылі мемарыяльную дошку Піліпу Пестраку

У межах святкавання 80-годдзя Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі ўрачыста адкрылі памятную дошку паэту і празаіку Піліпу Пестраку, чыё імя носіць установа.👍

Піліп Пестрак (1903 - 1978) нарадзіўся ў вёсцы Сакоўцы (цяпер Івацэвіцкі раён). Веў падпольную дзейнасць у шэрагах КПЗБ, быў зняволены польскімі ўладамі ў Гродзенскай турме (1929 - 1933). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1964), заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

#навіны
❤7👍5
⭐️ Нобель па літаратуры атрымаў Ласла Краснахоркай

Сёлетняя Нобелеўская прэмія па літаратуры прсуджаная венгерскаму пісьменніку Ласла Краснахоркаю з фармулёўкай "за захапляльную і дальнабачную творчасць, якая сярод апакаліптычнага жаху сцвярджае моц мастацтва". 👍👍👍

📌 Ён нарадзіўся ў 1954 г.
📌 Вучыўся на юрыста, таксама скончыў факультэт гісторыі мастацтваў в Будапешцкім універсітэце.
📌 Пачаў друкавацца з 1977 г. Яго творы гэта антыўтапічныя прытчы аб гратэскным існаванні людзей у сучасным свеце.
📌 Многія творы экранізаваныя ў кіно.
📌 Ласла Краснахоркай - лаўрэат шматлікіх венгерскіх літаратурных узнанарод і Міжнароднай Букераўскай преміі 2015 года.

#навіны
❤9👍2
📙 “Мядзел у гістарычных дакументах” - перадзамова

Рыхтуецца да друку кніга па гісторыі Мядзела ад краязнаўцаў Ігара Пракаповіча з Пастаў і Алега Мялешкі.

У выданні даследуюцца цікавыя гістарычныя дакументы, у т.л. інвентары 1545, 1668 гг, прывілеі, матэрыялы з Літоўскай метрыкі, што датычацца гісторыі горада Мядзел і бліжэйшых ваколіц. Выданне будзе карыснае для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Мядзельскага краю, а таксама для настаўнікаў, школьнікаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк.

❗️Прыблізны кошт кнігі: 10-12 рублёў. Кніга складаецца з 44 старонак і дапоўненая ілюстрацыямі.
👉 Ахвотным набыць трэ пакінуць замову тут: aleh.mialeshka90@gmail.com альбо igarpr@gmail.com.
❗️❗️У заяўцы пазначайце: прозвішча і імя, месца жыхарства, кантактны нумар тэлефона.

#палічка
❤5👍3
⭐️ Часопіс запрашае да супрацы

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае навукоўцаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, дасылаць артыкулы для публікацыі ў часопісе “Беларуская мова як замежная”.

❗️Матэрыялы прымаюцца да 1-га сакавіка 2026 г.
👉 Падрабязная інфармацыя пра патрабаванні да афармлення тут

#навіны
❤7👍1
⭐️ "Pradmova" - праграма І дня

Адкрыццё сёння ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

⏱️ 16.30
Адкрыццё выставы Кацярыны Еўдакімавай "The Elephant in the Room"
⏱️ 17.30
Афіцыйнае адкрыццё VII фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
⏱️ 18.00
Прэзентацыя альманаха "CTRL+S"
⏱️ 19.00
Гарадскія метафізікі: Гомель – Мінск – Вільня. Размова Югасі Каляды, І. Б. і Сяргея Харэўскага пра міф(ы) горада ў сучаснай беларускай прозе
⏱️ 20.00
Канцэрт клезмерскай музыкі з RAKIJA KLEZMER BAND

👉 Уся праграма

#анонс
👍3
⭐️ "Pradmova" - праграма ІІ дня

11 кастрычніка ў клубе “Павільёнас” (Pylimo g. 21B) мерапрыемствы ад 11 і да 22-ой.👍👍👍

Вось толькі некаторыя з іх:
✔️ Прэзентацыя зборніка А. Аркуша "Чаму праўда такая слабая?"
✔️ Імпрэза Змітра Бартосіка з кнігай “Забіць упалмінзага”.
✔️ Пісьменнік і выдавец. Размова Цімура Кудзеліча і Ігара Іванова.
✔️ Дыскусія "Ле(ё)с літаратурных падкастаў: беларускі выпадак на фоне сусветных трэндаў. Разважаюць Наста Карнацкая і Кацярына Трубовіч
✔️ Эпасы народаў свету ў сучасным беларускім прачытанні: пераклад і асэнсаванне
✔️ Прэзентацыя кнігі Юрыя Іздрыка “Human Right” і альманаха паэзіі "Мінская школа"
✔️ Прэзэнтацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" (кнігі І і ІІ) у перакладзе С. Шупы
✔️ Размова суседзяў: беларускі чытач у літоўскім люстэрку. Дыскусія з Гедрэ Казлаўскайце і Віргініяй Кульвінскайце.

Таксама 11 кастрычніка ў Беларускім музеі імя І. Луцкевіча а 18.00 пачнецца спектакль "Сумны суп" тэатра "Прыехалі" (па творах В. Гапеевай).

👉 Уся праграма

#анонс
👍4
📙 "Пентаквантар" - кіберпанк па-беларуску

Выдавецтва "Gutenberg" выпусціла дэбютны раман маладога аўтара Арцёма Шуканава. 👍👍👍

Згодна анатацыі - “Пентаквантар” – жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.👍

Раман - неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах “Крыптаномікону” і “Лавіны” Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад “Штама Андрамеда” Майкла Крайтана і “Нэйрамансера” Уільяма Гібсана. 🔥🔥🔥

👉 Набыць тут

#палічка
❤4👍4