Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.24K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Pradmova" дзень ІІІ

12 кастрычніка ў клубе “Павільёнас” (Pylimo g. 21B) пачатак у 11.00
Сярод іншага пройдуць наступны, імпрэзы:
✔️ Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна "Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя".
✔️ Прэзентацыя другога выдання кнігі Аляксандра Смалянчука "Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю".
✔️ Прэзентацыя двухмоўнай кнігі Ванды Марцінш "Таямніцы Высокага двара"/ "Aukšto Dvaro slėpiniai" з удзелам перакладчыцы Альмы Лапінскене.
✔️ Прэзентацыя новых кніг філасофскай серыі "Галерэя чалавечай думкі" - Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн.
✔️ Сюжэтныя ніткі і вузлы рамана “Правек і іншыя часы” Вольгі Такарчук: размова з перакладчыцай Марынай Шодай.
✔️ "Дзюна" і Беларусь: прэзентацыя беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта.
✔️ Прэзентацыя новага выдання кнігі „Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду“ з удзелам аўтара і герояў: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі і Сяргей Шупа.

👉 Уся праграма

#анонс
❤6👍1
🎧 "Літаратурныя зацемкі" - новы выпуск

Свежы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса “Наш сусед Караткевіч”. 👍👍👍

"Урэшце гаворка заходзіць пра генія — злога і добрага. Глёбус разважае, які зь іх Караткевіч, і прызнаецца, што назваць яго злым не выпадае, бо ён быў добры, але і назваць яго “добрым геніем” ён ня можа. Проста геній."🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё

#аўдыё
👍7
Знік літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц

Літаратурны мемарыяльны музей Яўгеніі Янішчыц (1948-1988), што быў створаны пры Парэцкай СШ Пінскага раёну, дзе ў старэйшых класах вучылая паэтка, перастаў існаваць. Прычына банальная - зачынілася сама школа.
Экспазіцыю перавезлі ў Пінскую раённую бібліятэку, але яна так і застаецца ў скрынях - месца для арганізацыі музея няма.

Магчыма, выйсцем было б стварэнне экспазіцыі ў Мерчыцкім этнаграфічным музеі (у в. Мерчыцы Пінскага раёну Янішчыц вучылася ў пачатковай школе), але тамтэйшая ўстанова адмовілася ўзяць на сябе працу па стварэнню музеі паэткі.

Вядома, музей не ліквідавалі наўпрост - знікла сама ўстанова адукацыі, дзе ён месціўся, адпаведна, няма ні адказных, ні вінаватых, але ў сухой рэшце ў Беларусі стала на адзін літаратурны музей менш.

#навіны
😢14💔9👎1
📙 Цвірка ў серыі "Паэты планеты"

У выдавецтве "Цымбераў" выйшла новая кніга ў серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай і айчыннай паэзіі. Новы томік - “Выбранае” паэта, перакладчыка, выдаўца і філолага Кастуся Цвіркі.👍👍👍

У гэтым годзе ў яго таксама вышла грунтоўная кніга выбранага "Чатыры вятры", выдадзеная ў межах прэміі імя Міхася Стральцова, лаўрэатам якой аўтар стаў у 2025 г.🔥

#палічка
👍5
⭐️ Прыём заявак на Школу маладога пісьменніка - застаўся тыдзень!

Працягваецца набор у нефармальны адукацыйны праект "Школа маладога пісьменніка".👍👍👍

❗️Заняткі ідуць он-лайн.
На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах навучэнцы аналізуюць творы папярэднікаў, пішуць свае тэксты, а таксама абмяркоўваюць творы сваіх аднагрупнікаў.🔥🔥🔥

Выкладчыкі: Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі з вялікім вопытам творчай працы.👍👍👍

Заяўка ўключае:
1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;
2) матывацыйны ліст з тлумачэннем, чаму вы хочаце паступіць у Школу;
3) спіс з 5–10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

👉 Пісаць на bellit.info@gmail.com
❗️Дэдлайн падачы заявак — 20 кастрычніка.

#навіны
👍6
⭐️ Ганна Комар на Фестывалі моваў пад пагрозай знікнення

17 кастрычніка ў Лондане пройдзе літаратурны фестываль "The Festival for Endangered Languages".👍👍👍

Паэтка Ганна Комар будзе чытаць па-беларуску, беручы ўдзел у імпрэзе пад назвай "Global Poems for Home" разам з чатырма іншымі паэтамі, якія будуць прадстаўляць розныя краіны і чытаць вершы на мовах, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.👍

Вершы будуць прачытаныя на мовах арыгіналу і па-англійску. Мерапрыемства будзе праходзіць у Barbican Centre (зал Pit Theatre).

Фестываль аб'яднае жывыя і старажытныя мовы праз паэзію, музыку, выяўленчае мастацтва, перформансы, лекцыі і майстар-класы.🔥🔥🔥

Хто раптам не ведаў - беларуская - гэта хіба адзіная мова свету, якая мае "сваю дзяржаву", але пры гэтым знікае. 😢

❗️Пачатак а 19.00

👉 Больш тут

#анонс
❤13
⭐️ Лялечны спектакль па творы Пятра Васючэнкі

Сёння ў аўторак, 14 кастрычніка, Магілёўскі тэатр лялек запрашае на спектакль для падлеткаў і дарослых "Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага" паводле твора Пятро Васючэнкі.

❗️Пачатак а 18:00
👉Адрас: Першамайская, 73

❗️❗️Кошт квітка: 13 руб.

#анонс
👍11
Гомельскія бібліятэкі папаўняюць фонды - на беларускай кнігі не патрэбныя

Дзяржпрадпрыемства «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» абвясціла электронныя аукцыёны на набыццё новых кніг для дзяцей і дарослых.

На закупку новай літаратуры запланавана выдаткаваць больш за 16,5 тыс. рублёў - агульная колькасць выданняў, што папоўніць фонды амаль тысяча.

Але сярод іх няма ніводнай кнігі на беларускай мове...😢

#навіны
💔9👎5👍1
Лёс

Моўчкі зоры сышліся на веча,
аніякага знаку здаля.
Нам назначана, любы,
сустрэча:
век дваццаты,
планета Зямля.

Без твайго існавання —
руіна.
На высокім цярпенні згару.
Як пазнаць,
падказала краіна:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.

Мы істоты адной —
дзве паловы.
Дзе ты —
ў слоце, у стыні, цяпле?
He знайду —
увасоблюся ў словы.
Толькі словы на месцы цябе.

Урадлівую шчодрасць загона
прамяністага неба блакіт
без цябе не прымаю.
He згодна.
Без цябе
ўзнагарода —
нябыт.


Данута Бічэль

#раптамверш
❤12👍3🔥2😢1
📚 Перадзамова на новыя кнігі

📘 Выдавецтва “Этна Традыцыя” абвесціла перадзамову на кніжку для самых маленькіх чытачоў - “Забаўлянкі”.
Яна стане трэцяй ў серыі выданняў для дзяцей і бацькоў пасля “Дзіцячага сьпеўніка” і “Беларускіх калыханак”.
Замовіць тут

📕 Выдавецтва "Цымбераў" абвесціла перадзамову на кнігу вершаў “Крокі над дахамі” Сержука Ляснога.
👉 Замова тут

#анонс
👍4❤1
⭐️ Музей Янішчыц - працяг гісторыі

Пасля інфармацыі аб ліквідацыі школьгага музею Я. Янішчыц паўстала хваля занепакоенасці і абурэння. Розгалас зрабіў сваю справу.👍

Як стала вядома Міністэрства культуры РБ паведаміла, што ў адпаведнасці з Кодексам РБ аб культуры лічыць мэтазгодным народны музей Я. Янішчыц перадаць ДУ "Музей Беларускага Палесся" г. Пінска. Музей у сваю чаргу ўжо даў згоду прыняць музей. 👍

Пастанова чакае фармальнага зацвярджэння яшчэ ў адной інстанцыі - на кастрычніцкім пасяджэнні Пінскага райвыканкама павіннае быць прынята рашэнне аб перадачы экспанатаў Музею Беларускага Палесся.

Такім чынам юрыдычны бок справы будзе залагоджаны, але як і калі будзе наладжаная праца музею пакажа толькі час.

#навіны
❤13👍6
⭐️ Шорт-ліст прэміі Анемпадыстава

У кароткім спісе прэтэндэнтаў на званне лершай кніжнай вокладкі 2024-га году названыя:

🌸 Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024)

🌺 Маша Мароз, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024)

🌸 Артур Вакараў — вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024)

🌺 Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024)

🌸 Ігар Юхневіч, Маша Мароз — вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024)

🌺 Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт — вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024)

#навіны
👍5🤔3❤2🤣1
📙 "Пясённіца"

У Гомельскім выдавецтве «Барк» выйшла новая кніга літаратара і даследчыка Генадзя Лапаціна, прысвечаная асобе Варвары Грэцкай.👍👍👍

Варвара Грэцкая карэнная жыхарка в. Амяльное Веткаўскага раёна, выбітны носьбіт беларускай народнай традыцыі, добра знаёмая чытачам аўтара па кнігах: "Варавара Грэцкая як з'ява беларускай народнай культуры", "К каждаму разгавору прыказка ё...".🔥🔥🔥

У новай кнізе Г. Лапаціна яна расказвае і разважае пра фальклорныя традыцыі Амяльнога, дэманструючы тонкія і глыбокія веды народнай фалькларыстыкі і культуралогіі.

#палічка
👍4❤2
⭐️ Таццяна Нядбай у Стакгольме

Сёння ў чацвер, 16 кастрычніка, Стакгольме адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Таццянай Нядбай, кіраўніцай выдавецтва «Полацкя лабірынты» і старшынёй Беларускага ПЭНа.👍👍👍

Размова сярод іншага пойдзе пра працу і планы выдавецтва "Полацкія лабірынты", новыя кнігі і праекты.

👉 Месца: Кнігарня Interbok (Hantverkargatan 32)
❗️Час: 19:00
❗️❗️Уваход вольны

#анонс
👍7👏1🤣1
⭐️ Максім Багдановіч - лекцыя

У Варшаве ў нядзелю, 19 кастрычніка, пройдзе лекцыя “Багдановіч – геній паэзіі і адраджэння”. 👍👍👍

Вядоўца – Галіна Пазьняк – распавядзе пра жыццё і творчасць класіка айчыннай літаратуры.🔥🔥🔥

Наведнікі імпрэзы змогуць не толькі памлухаць, але і пачытаць любімыя вершы Максіма Багдановіча.👍👍👍

👉 Імпрэза пройдзе ў Беларускім доме (ul. Kryniczna 6).
❗️Пачатак а 15-ай.
❗️❗️Уваход вольны.

#анонс
👍4
⭐️ Паэтычны вечар у Варшаве

Літаратурная вечарына "Кшталт слова" пройдзе 19 кастрычніка ў Варшаве.
Два акты, восем паэтаў і паэтак, два музычныя выступы.👍

Удзел возьмуць: Уладзь Клаўкін, Віталь Рыжкоў, Надзея, Дар’я Бялькевіч, Вашкевіч&Лянкевіч, Стась Бутрын, Ваня Дзёрн, Марыя Дзмітрусік + гурты "Голая Манашка" і "Няміга".🔥🔥🔥

👉 Адрас: прастора "Prześwit" (Freta, 39).
❗️Пачатак а 18-ай

#анонс
👍1
⭐️ Новы зборнік вершаў Ганны Янкуты

У выдавецтве hochroth Minsk навінка — паэтычны зборнік Ганны Янкуты «Надзейны сродак ад прывідаў». 👍👍👍

Публіцы кніга будзе прадстаўленая ўжо 24-26 кастрычніка ў межах фестывалю Pradmova - там жа ўсе ахвотныя змогуць набыць кнігу з аўтографам. 🔥🔥🔥

#палічка
❤5👍4
***
Вось яна, Восень мядзянавалосая
Плыве-праплывае сьцежкай птушынай
Па-над абшарамі шэрымі, чалымі
Па-над вазёрамі сінімі, чорнымі
Па-над ярамі і па-над пагоркамі
Па-над званіцамі стромкімі, звонкімі
Срэбнымі голкамі, там за аблокамі
Шыліся шаты краўцамі-анёлкамі
З цяжкіх тканінаў брунатных адценьняў
Зь лёгкага вэлюму, шолахаў, ценяў
Сноў павуціністых, шызага золаку
Крохкае шэрані, срэбра і золата
Там, дзе ідзе яна, дзе праплывае
Поўняцца смуткам ад краю да краю
Кубкі і келіхі і навакольле
І мы паміраем бяз страху, бяз болю
Нас Восень ключом залатым замыкае
І моўчкі зьнікае за небакраем.


Міхал Анемпадыстаў


#вершдня
❤19👍3
📙 Манаграфія Сяргея Кавалёва

У Люблінскім універсітэцкім выдавецтве выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”. 👍👍👍

Часовы абсяг - з 1985 па 2020 гады.
У кнізе разглядаюцца як пэўныя жанры (паэзія, проза, драматургія, эсэістыка і крытыка) так асобныя творцы: Алег Бембель, Анатоль Сыс, Сяргей Дубавец, Алег Мінкін і іншыя.🔥🔥🔥

#палічка
👍6❤3