Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.24K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
5 гадоў таму памёр Юрка Голуб

5 гадоў таму ў кастрычніку 2020-га – памёр паэт Юрка Голуб. Ён быў адным самых таленавітых і заўважных творцаў гарадзеншчыны. Яго паэтычны радок і трапнае слова шанавалі і калегі і чытачы. Узгадаем яго і мы...

Дзьмухавец на вятрах


Зноў узьняцца карціць
Па-над сьветам
I шляхі скараціць
Церазь лета.

Дзьмухаўцу на вятрах
Лёгка падаць.
А назад павяртаць –
Не выпадак.

А з блакітам сплысьці
Так спакусна.
Як даніну плаціць –
Вусны ў вусны.

I ляціць дзьмухавец,
Не заверне.
Дзе ён, шляху канец?
У завеі.


Юрка Голуб


#памяць
❤20
🎧 "Літаратурныя зацемкі" - пра прэмію Шэрмана

У новым выпуску падкасту Сяргей Дубавец дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. 👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
👍4
❗️Школа маладога пісьменніка - апошні дзень падачы заяўкі!

Адукацыйны праект "Школа маладога пісьменніка" завяршае прыём заяваў на новы навучальны год (2025/26).

Спрабуеце пісаць тэксты і хочаце навучыцца гэтай справе? Тады далучайцеся.👍👍👍

Заняткі - он-лайн.
На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах навучэнцы аналізуюць творы папярэднікаў, пішуць свае тэксты, а таксама абмяркоўваюць творы сваіх аднагрупнікаў.🔥🔥🔥

Выкладчыкі: Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі з вопытам творчай працы.👍👍👍

Заяўка ўключае:
1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;
2) матывацыйны ліст з тлумачэннем, чаму вы хочаце паступіць у Школу;
3) спіс з 5–10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

👉 Пісаць на bellit.info@gmail.com

#навіны
❤4👍1
⭐️ "Дзяды - абрад і літаратура"

Імпрэза з такой назвай пройдзе
25 кастрычніка ў Бельскім Доме Культуры (Бельск-Падляшскі). Лекцыя-прэзентацыя, якую прачытае наведнікам даследчыца Гражына Харытанюк-Міхей адбудзецца ў межах сёлетняга фестывалю “Бардаўская восень”. 👍👍👍

❗️Пачатак а 16-ай
❗️❗️Уваход вольны

#анонс
👍5❤1
Прыказка на кожны дзень

За Сасам было досыць хлеба і мяса, а прыйшоў Панятоўскі і стаў хлеб не такоўскі.

*Прыказка, што мае рэальныя гістарычныя карані - гаворка ідзе пра параўнальны дабрабыт пры каралях Рэчы Паспалітай з дынастыі Сасаў і пры апошнім манарху дзяржавы Станіславе Аўгусце Панятоўскім, калі жыццё стала заўважна горшым

#гаворка
🤔4✍2
⭐️ Чытацкі клуб - трэццяя сустрэча

26 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе новая сустрэча Чытацкага клуба.👍👍👍

У цэнтры ўвагі будзе аповесць Элізы Ажэшкі “Хам”, сюжэт якой, прысвечаны жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя. Дар і трагедыя кахання, прыняцце і нянавісць, туга, пакуты сумлення і даравання – адвечныя глыбінныя тэмы, што разгортваюцца праз лёсы галоўных герояў: селяніна-рыбака Паўла Кабыцкага і распуснай, фанабэрыстай Франкі. Аб іх саміх і іх трагічным жыццёвым сюжэце паразважаем разам.🔥🔥🔥

Мадэратар: Валянціна Кароткіна. 👍

❗️Пачатак а 12-ай

#анонс
👍6
⭐️ Да 100-годдзя Віктара Шведа

У вёсцы Чыжы на Падляшшы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю беларускага паэта, публіцыста і грамадскага дзеяча Віктара Шведа.👍👍👍

Навучэнцам перадалі школьны штандар з выявай паэта, а на ганку школы, што нядаўна атрымала ягонае імя, адкрылі памятную шыльду.🔥🔥🔥

Віктар Швед (1925-2020) паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч - адзін з вядомейшых беларускіх літаратараў старэйшага пакалення на Беласточчыне. Дэбютаваўшы ў 1950-ых, ён меў доўгае і плённае творчае жыццё. Працаваў журналістам у тыднёвіку "Ніва" і быў сябрам літаратурнай суполкі "Белавежа".

#навіны
👍5
📙 Гесіёд па-беларуску

Выдавецтва "Цымбераў" выпусціла новы том з перакладамі на беларускую твораў старажытнай літаратуры - кнігу твораў антычнага паэта Гесіёда, у якую увайшлі “Паходжанне багоў (Тэагонія)” і “Працы і дні” ў перакладзе Лявона Баршчэўскага. 👍👍👍

👉 Набыць тут

#палічка
👍7❤3
⭐️ Генадзю Лапаціну - 70!

Сёння 22 кастрычніка адзначае 70-годдзе паэт і фалькларыст Генадзь Лапацін.
🌺 Нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў філфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці.
🌺 Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклоры, дыялектнай фразеалогіі, тэорыі традыцыйнай культуры.
🌺 Друкаваўся ў газетах, часопісах, калектыўных зборніках, акадэмічных выданнях: “ЛіМ”, “Роднае слова”, “Дзеяслоў”, “Антрапалагічны форум”, энцыклапедычны даведнік “Беларуская міфалогія”, энцыклапедычны слоўнік “Міфалогія беларусаў” ды інш. Укладальнік і адзін з аўтараў зборніка “Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці”.
🌺 Аўтар кніг паэзіі: “Без чисел и дат”, “Лепить из снега”, “Луны преобладанье”, “Увидеть дерево”, “Около облака”.
🌺 Жыве і працуе ў Гомелі.

Віншуем!💐💐💐💐

#угэтыдзень
🎉5
⭐️ "Бардаўская восень" - ужо хутка!

24-25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім пройдзе а юбілейны XXX Фестываль Беларускай Бардаўскай і Аўтарскай Песні «Бардаўская Восень». 👍👍👍

У праграме:
24 кастрычніка, пятніца (17:00–21:00)
✔️ Праграма «Звышверш» Віктара Сямашкі.
✔️ Размова аб Бардаўскай Восені (мадэратарка — Ілона Карпюк).
✔️ Выступ пераможцы конкурсу выканаўцаў — Юстыны Карпіловіч.
✔️ Канцэрт Anduś Kapeły.

25 кастрычніка, субота
✔️ 13:00 — Лекцыя-прэзентацыя «Дзяды — абрад і літаратура» Гражыны Харытанюк-Міхей.
✔️ 14:30 — Паказ фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава».
✔️17:00–19:30: Паэтычны стэндап «Гітара. Швэдар. Вогнішча» Віталя Рыжкова.
✔️ Уручэнне Прэміі М. Анемпадыстава.
✔️ Выступ Кміт-ансамбля.

#анонс
👍3
⭐️ Ганне Севярынец - 50!

Літаратарка, даследчыца і педагог Ганна Севярынец адзначае сёння свой 50-гадовы юбілей.👍👍👍

🌺 Нарадзілася 23 кастрычніка 1975 года ў сям’і паэта і журналіста Кастуся Севярынца. Скончыла філфак БДУ.
🌺 Працавала ў школах Мінска і ў Смалявіцкай раённай гімназіі.
🌺 Аўтарка кніг прозы і паэзіі:
«Дзень святога Патрыка» (2017), «Гасцініца “Бельгія”» (2019), «Мая школа» (2021), «Тое, што сказалася вершам» (2023) і інш.
🌺 Лаўрэатка Прэмій «Экслібрыс» і «Гліняны Вялес».

Віншуем і зычым натхнення! 💐💐💐

#угэтыдзень
❤27🎉8👏2
⭐️ Pradmova ў Празе

Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Pradmova", што сёлета стартаваў у Вільні, з 24 па 26 кастрычніка будзе праходзіць у Празе.👍👍👍

Сярод цэнтральных падзей пражскага фестывалю — панэльная дыскусія “Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”. Гісторыкі і журналісты з дзвюх краін абмяркуюць гісторыю і сучасны стан адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй.🔥🔥🔥

У працяг размовы пра беларуска-чэшскія сувязі — прэзентацыя рамана Мілаша Урбана “Сямікасцёлле” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі.👍👍

Важнай часткай праграмы стане прэзентацыя цыкла гістарычных раманаў Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы — знакавых для літоўскай літаратуры твораў, якія дапамогуць асэнсаваць агульны культурны наратыў Цэнтральнай Еўропы.🔥🔥

👉 Больш інфармацыі на старонцы фестываля

#анонс
👍5
📅 30 гадоў таму памёр Лявон Случчанін

Лявон Случанін (сапраўднае імя Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі) нарадзіўся 15 кастрычніка 1914, в. Лучнікі, Слуцкі пав., Мінскай губ., памёр 25 кастрычніка 1995, Салігорск.
📌 Арыштоўваўся двойчы - у 1937 г. - трапіў на "Беламорканал" і пасля ІІ Сусветнай, за тое што ў акупацыі працаваў у беларускай школе і друкаваўся ў перыёдыцы. Вярнуўся з Варкуты на радзіму ў 1970-ых гг.
📌 Дэбютаваў у друку ў 1936 г.
📌Найвядомейшы яго твор - гістарычная паэма «Рагнеда» (1944).
📌 Цікавы факт - урывак з гэтай паэмы пэўны час быў уключаны ў школьную праграму беларускіх школ.

#памяць
❤9💔4
🎧 "Новая зямля" у аўдыё

Маем цудоўны сямейны занятак для пахмурных восеньскіх выходных - сумеснае праслухоўванне знакамітай паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа. 👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤13👍3
📚 "Гасцініца "Бельгія" і "Дзень Святога Патрыка"

Кнігі Ганны Севярынец перавыдаюць пад адной вокладкай ў Польшчы.🔥🔥🔥

Навінку ўжо можна папярэдне замовіць са зніжкай.👍👍

👉 Дэталі тут

#палічка
❤7
📙 Кніга пра могілкі беларусаў Падляшша

Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе да выдання кнігу “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кнігу чакае рэдактура, а цяпер запушчаная краўдфандынгавая кампанію да якой можа далучыцца ахвотны.👍👍👍

❗️Запланаваны наклад - 200 асобнікаў.

👉 Збор тут

#навіны
❤4👍2
🎧 "Літаратурныя зацемкі" - новы выпуск

Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце дзеліцца развагамі пра кнігу Аляксея Правалоцкага “Цягнік да Познаня”, якая сёлета выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher, стаўшы пераможцам конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” за 2024 год у намінацыі “Нон-фікшн”.👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
🔥6👍2
⭐️ У Парку пісьменнікаў з'явяцца бюсты

У сталічным Парку пісьменнікаў ля Нацыянальнай бібліятэкі на 2026 г. запланаванае ўсталяванне бюстаў айчынных майстроў пяра.👍👍👍

Свой спіс народных паэтаў і пісьменнікаў прапанаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сярод іх — Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка і Уладзімір Карызна. Калі канцэпцыя будзе зацверджаная будзе абвешчаны конкурс па стварэнні скульптурных кампазіцый.🔥🔥🔥

#навіны
👍5🤔1
⭐️ Анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу рамана Вольгі Такарчук “Кнігі Якуба”.

У рамках цыкла “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу рамана “Кнігі Якуба” польскай набелісткі Вольгі Такарчук. У размове прыме ўдзел перакладчыца Марына Шода. 👍👍👍

Беларускі пераклад рамана Вольгі Такарчук "Кнігі Якуба" (польск. Olga Tokarczuk "Księgi Jakubowe") выйшаў сёлета ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”.🔥🔥🔥

❗️28 кастрычніка (аўторак) а 17:00 (па Мінску).

👉 Прамы эфір тут

#анонс
👍5🔥1
⭐️ Фестываль "ENDEMITY" пройдзе з беларускім удзелам

27-31 кастрычніка ў Познані і Гнезне
Ганна Янкута і Ева Вежнавец (Святлана Курс) прымуць удзел у літаратурным фестывалі ENDEMITY.👍👍👍

У праграме прэзентацыі, дыскусіі, чытанні і г.д.🔥🔥🔥

Акрамя мерапрыемстваў з беларускімі аўтаркамі, на фестывалі запланаваныя сустрэчы з украінскімі пісьменнікамі — Іяй Ківай, Сяргеем Жаданом і Аляксандрам Міхедам.🔥🔥🔥

👉 Праграма падрабязна тут

#анонс
❤3