⭐️ Пераможцы прэміі Анемпадыстава
У Бельску Падляшскім падчас фестывалю "Бардаўская восень" прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе.👍👍👍
Сёлетнімі лаўрэатамі з фармулёўкай: "За выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай" - сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі "Мое баба — діректор морга" Голі з Ополя (самвыд, 2024) 🔥🔥🔥
#навіны

❤9👍2
⭐️ Згадка пра сядзібы беларускага Паазер'я
Пабачыла свет новае краязнаўчае выданне пісьменніка Франца Сіўко - "Дзікі край, але прыгожы".👍👍👍
У выданні аўтар распавядае пра шляхецкія сядзібы Дзісенскага і Браслаўскага паветаў міжваеннага часу грунтуючыся на ўспамінах Міраслава Задоры-Цішэўскага і падмацоўвае аповед шматлікімі тэматычнымі фотаздымкамі Яна Булгака і Юльюша Клоса, што дасюль невядомыя шырокай публіцы.🔥🔥🔥
#палічка

❤6👍1
⭐️ Ян Аношка - загадкавая постаць беларускай літаратуры
28 кастрычніка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” пройдзе чарговая лекцыя Змітра Юркевіча прысвечаная асобе Яна Аношкі.👍👍👍
Гэта aднo з caмыx зaгaдкaвыx iмёнаў y гicтopыi бeлapycкaй лiтapaтypы. Бiягpaфiчныя звecткi пpa ягo вeльмi cкyпыя i cyпяpэчлiвыя. Bядoмa тoлькi, штo нapaдзiўcя ён нeдзe кaля 1775 г. y Быxaўcкiм пaвeцe Maгiлёўcкaй гyбepні. Упepшыню пpa пaэтa Янa Aнoшкy pacкaзaлa ў пpaдмoвe дa ягo кнiгi “Пaэзiя” пaэтэca з Дзicны Tэкля Уpyблeўcкaя: “Жывyчы нeкaлькi гaдoў y paёнe Бeлapycкaй гyбepнi, я чacтa чyлa вepшы Янa Aнoшкi, якoгa нiкoлi нe дaвялocя мнe бaчыць, aлe тoлькi лeтacь я дaвeдaлacя, штo ягo ўжo нямa cяpoд жывыx”...
Рycкі бiблiёгpaф P. Гeнaдзi называў Яна Аношку “пepшым нapoдным пaэтам Бeлapyci”. Менавіта гэтаму паэту з народа, будзе прысвечана наступная аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча. 🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19:00
#анонс

❤8👍3🤩1
🗞 Кастрычніцкая "Літаратурная Беларусь"
Чытайце ў новым нумары праекту:
📌 ЗГАДКІ: «Клякса» Генадзя МІШЧУКА
📌 НАРЫС: заканчэнне даследавання Леаніда ЛАЎРЭША «Страчаная цывілізацыя»
📌 ПРОЗА: апавяданні Людмілы АНДЗІЛЕЎКА
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Аксаны СПРЫНЧАН «Трускалкавы дыван»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Паўла ЛЯХНОВІЧА «Іспанскі сорам»
📌 АБРАЗКІ: «Проздумы-2, або Пажывем — пабачым» Вадзіма ЖЫЛКО
📌 ЗАПІСЫ: старонкі аповесці Алеся МІСУНЫ «Крыўда»
📌 ФОРУМ: гісторыя аўтаркі песні Ах, Одесса, жемчужина у моря…»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
👉 спампаваць тут

👍5❤1
⭐️ Мерапрыемствы "Ночы расстраляных паэтаў"
Сёння 29 кастрычніка і бліжэйшымі днямі ў свеце традыцыйна пройдуць літаратурныя вечарыны памяці рэпрэсаваных беларускіх творцаў, што былі расстраляныя ў 1937-ым і трапілі пад рэпрэсіі савецкай карнай сістэмы.
Вось некаторыя адрасы - далучайцеся!
✔️ У Рызе, 29 кастрычніка, 17:00
Месца: Brīvības iela 61, Rīga (Stūra Māja)
✔️ У Торуні, 29 кастрычніка, 19:00 літаратурны вечар і перфоманс на вольным паветры.
Месца: Помнік Каперніку (Rynek Staromiejski)
✔️ У Варшаве, 29 кастрычніка, у Музеі Вольнай Беларусі «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
Месца: Foksal 11
✔️ Ва Ўроцлаве 29 кастрычніка,
імпрэзы памяці пройдуць:
18:30 Between Bistro-Bar (Szewska 27)
19:00 CUKR (Ul Ruska 46A (lok 201))
✔️ У Вільні
29 кастрычніка, 18:30
Месца: сквер каля Музею акупацый і барацьбы за свабоду, вул. Аўку, 2А,
30 кастрычніка «Ноч паэтаў».
Месца: Філалагічны факультэт VU (аўд. SP1) (Universiteto g. 5)
✔️ У Стакгольме 31 кастрычніка.
Месца: кнігарня Interbok (Hantverkargatan 32)

❤10
⭐️ Караткевіч і рэдактура
Да 95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць сустрэчу з літаратарам і рэдактарам 25-томнага збору твораў У. Караткевіча Пятром Жаўняровічам.👍👍👍
Гаворка пойдзе пра тое, як працавалі савецкія рэдактары з тэкстамі рамантыка Караткевіча. 🔥🔥🔥
❗️Калі: 4 лістапада
Час: а 19-й гадзіне.
👉 адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

👍5
⭐️ Каласавіны-2025
3 лістапада ў дзень нараджэння Якуба Коласа Дом-музей народнага паэта збірае прадстаўнікоў навуковага коласазнаўства рэспублікі і краін блізкага замежжа на міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Каласавiны-2025». 👍👍👍
У праграме:
10:00 - Урачыстае адкрыцё
12.30 – пасадка дрэва нашчадкамі Якуба Коласа.
14.30 - ускладанне кветак да помніка на плошчы Я. Коласа
15.40 – адкрыццё экспазіцыі “Песня зорнае вышы” да 100-годдзя выдання 3-й рэдакцыі паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" і адкрыццё інтэрактыўнай часовай экспазіцыі “Вандруем разам з Коласам” у гаражы паэта.
18.30 - міні-спектакль "Сымон-музыка: шлях да чытача" ад тэатра "Жывое слова" і кампазітара Алеся Віслаўскага.

👍6
***
Адыходзь, трывога, забірай з сабой
Плач і крыўду хлопца з чулаю душой!
Ты адна сягоння мне свая між ніў,
Быццам я згараю ў песенным агні.
Быццам я далёка, ў вочы б'е туман
І нічога светлага больш ў жыцці няма.
Ах, мой край каханы, залаты мой край,
Не хачу так рана ў песнях дагараць!
Я йшчэ жыў так мала і так мала пеў,
Ну дык дайце ж, братцы, мне пажыць цяпер.
Дайце на прыволлі сэрца з сінню зліць,
Каб з другімі марыць і другіх любіць!
Валер Маракоў
1927
#вершдня

❤17💔2👍1
⭐️ Прэмія Цёткі - кароткі спіс за 2023 год
Журы вызначылася з прэтэндэнтамі на званне лепшых дзіцячых кніг 2023 г.
У літаратурнай намінацыі:
📙 Ева Вайтоўская “Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2”. “Янушкевіч”
📘 Валер Гапееў “Вольнеры. Прадвесце”. “Янушкевіч”
📕 Алесь Кудрыцкі “Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада”. “Янушкевіч”
📗 Андрэй Скурко “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі”. “Gutenberg Publisher”
У мастацкай намінацыі:
📙 Марыся Вярцейка – Марыся Вярцейка “Сплюшка і Каралева Жахаў”. “Тэхналогія”
📘 Багдан Даўгяла – Эліяш Барт “Джа: Легенда аб забраным сэрцы”. “Gutenberg Publisher”.
📕 Вольга Дзятко – Аляксей Пысін “Матылёчкі-матылі”. “Мастацкая літаратура”
📗 Вера Забароўская – Алесь Сапега “Першая чытанка”. “Корчак”
📙 Лізавета Лянкевіч – Ян Бжэхва “Акадэмія доктара Клякса”. “Папуры”
📘 Воля Кузьміч – Андрэй Скурко “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі”. “Gutenberg Publisher”
📕 Кацярына Сцяжко – Тодар Кляшторны “Пра зайца, ваўка і мядзведзя”. “Słowianka”

👍3
⭐️ Прэмія Цёткі - кароткі спіс за 2024 год
У літаратурнай намінацыі:
📙 Альгерд Бахарэвіч “Капітан Лятучая Рыба”. “Янушкевіч”
📘 Валер Гапееў “Вольнеры. Бясконцы дзень”. “Янушкевіч”
📕 Эльга Папова “Мора ў горадзе”. “Янушкевіч”
📗 Аляксандра Хамянок “Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху”. “Słowianka”
📙 Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. “Янушкевіч”.
У мастацкай:
📙 Маргарыта Аніс – Вераніка Юлляш “Розум, смеласць і добрае сэрца”. “Лубін”.
📘 Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. “Янушкевіч”
📕 Воля Кузьміч – Андрэй Скурко “Стукі-грукі – што за гукі”. “Gutenberg Publisher”
📗 Анатоль Лазар – Аляксандра Хамянок “Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху”. “Słowianka”
📙 Марыя Платонава – Ян Бжэхва “Хрушч”. “Gutenberg Publisher”
📘 Мечыслаў Ян Супрон “Залатое зерне: казкі”. “Gutenberg Publisher”
❗️Вынікі журы абвесціць у Познані 7-9 лістапада на фестывалі "Pradmova".

🔥4❤1👍1
⭐️ Прэмія Гедройця - фінал
15 лістапада ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pl. Solidarności 1) адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця.👍👍👍
❗️Пачатак ўрачыстай імпрэзы а 19:00
Акрамя таго ў насычанай праграме дня:
✔️ Кірмаш беларускай і польскай кнігі.
✔️ Дыскусія "Пераклады, якія яднаюць". Беларуская літаратура ў польскіх выдавецтвах.
✔️ аўтарскія сустрэчы з Сяргеем Дубаўцом, Змітром Дзядзенкам, Аляксандрам Лукашуком і іншымі аўтарамі.
А таксама іншыя мерапрыемствы.
❗️Пачатак працы прасторы - 11:30
❗️❗️Завітвайце!

👍6❤2
📚 Серыя кніг для дзяцей -"Ветрачок"
Да ўвагі бацькоў - з'явілася новая выдавецкая серыя кніг для маленькіх чытачоў - "Ветрачок". Адметнасццю серыі з'яўляюцца па-мастацку густоўна аформленыя кнігі вялікага фармату з класічнымі творамі дзіцячай літаратуры.👍👍👍
Сёлета выйшлі кнігі Генадзя Бураўкіна, Дануты Бічэль, Алега Мінкіна, Андрэя Федарэнкі і іншых вядомых айчынных аўтараў.🔥🔥🔥
Кнігі серыі "Ветрачок" будуць добрым падарункам і цудоўным сумесным з бацькамі ці першым самастойным чытаннем па-беларуску.👍👍👍
👉 Шукайце ў кніжных крамах і інтэрнэт-пляцоўках.
Напрыклад, тут - Kniger.by ці Knihi.by

👍5❤2
Моўны момант
Дзелімся з вамі чарговай моўнай цікавосткай. Спраўдзіце, ці правільна ўжываеце такое слоўца?🧐
#гаворка

👍8😁6❤1
⭐️ "Пентаквантар" - водгукі
Дзелімся чарговым водгукам з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі" - гэтым разам, рэакцыямі на беларускі кіберпанк ад Арцёма Шуканава.
"Цалкам – мне падабаецца. Цікава выглядаюць пэўныя знаходкі, кшталту, велічнага духа будысцкіх манахаў, які нічога так сабе пачуваецца на серверах дата-цэнтра… Цікавы манах атрымаўся, ягоны плашч – яшчэ адна знаходка, не сустракаў раней. Незвычайны Мінск… Юлій – нічога такі малец, вобраз даволі цэльны. А ягоная сяброўка, аматарка морквы і маркоўнай настойкі на джыне – жывая, выпуклая..."👍
"Аўтар насяліў раман цэлым легіёнам персанажаў, кожны з якіх асоба. У рамане шмат лакацый.
Дамінуе Далёкі Ўсход, але ёсць родны Інтэрмарыюм ну і космас – тэма, якая патрабуе развіцця, як мне падаецца..."
👉 Больш тут
#лонгрыд

❤3👍1
📙 "Літаратура ў выгнанні"
У Кракаве выйшла анталогія “Literatura na uchodźstwie” (“Літаратура ў выгнанні”) — зборнік твораў пісьменнікаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны і знайшлі прытулак у Польшчы. 👍👍👍
Аўтары анталогіі паходзяць з розных куткоў свету, але іх аб’ядноўвае досвед выгнання і патрэба ў творчай свабодзе. З беларускіх аўтараў на старонкі кнігі трапілі творы Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Някляева.🔥🔥🔥

👍6❤2🤣2👀1
⭐️ "Забітыя, але не забытыя"
У гэтыя памінальныя дзядоўскія дні прапануем вам пачытаць вершы беларускіх і ўкраінскіх расстраляных паэтаў на партале часопіса "Taubin" 👍👍👍

⭐️ Адкрыццё помніка Бядулю
3 лістапада на Усходніх могілках Мінска адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента знакамітаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Змітраку Бядулю. 👍👍👍
Мерапрыемства прымеркавана да Дня памяці класіка.
❗️Пачатак – а 12-й гадзіне.
Нагадаем, што гэтаму папярэднічала доўгая гісторыя:
📌 Памёр З. Бядуля ў Казахстане 3 лістапада 1941 г. У лютым 2020 г. адбылася эксгумацыя парэшткаў і перавоз у Беларусь.
📌 3 лістапада 2020 г. прах перапахавалі на Усходніх могілках. І цэлых 5 гадоў збіралі сродкі на надмагільны помнік.
📌 У выніку грамадзянскага збору ўдалося сабраць толькі палову неабходнай сумы і рэшта была выдзеленая з дзяржбюджэту.

⭐️ Кніжны кірмаш ў Катавіцах - беларускі ўдзел
7–9 лістапада ў Польшчы пройдзе адзін з найбуйнейшых літаратурных кімашоў — Targi Książki w Katowicach.
Сёлета ўпершыню ў ім возьмуць ўдзел шэраг беларускіх выдаўцоў.👍👍👍
Свае кнігі прадставяць выдавецтвы
"Gutenberg Publisher", "Чабор", а
"Камунікат" правядзе сустрэчу з Уладзімірам Арловым, дзе прадставіць яго новыя кнігі: "Імёны Свабоды", "Жанчыны ў гісторыі Беларусі", а таксама іншыя выданні.🔥🔥🔥
❗️Расклад працы кірмаша:
7 лістапада — 11:00-19:00
8 лістапада — 10:00-19:00
9 лістапада — 10:00-17:00
👉 Адрас: Międzynarodowe Centrum Kongresowe, Plac Sławika i Antalla 1.

📙 Творы Палуты Бадуновай
Лонданскае выдавецтва «Скарына» перавыдала творы першай жанчыны-міністаркі ў гісторыі Беларусі, адзінай жанчыны на міністэрскай пасадзе БНР, Палуты Бадуновай.👍👍👍
👉 Шукайце выданне на сайце выдавецтва.

👍8❤4
⭐️ Уручэнне прэміі Цёткі
9 лістапада на фестывалі інтэлектуальнай кнігі "PRADMOVA" у Познані адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады.👍👍👍
Сёлета на галоўны прыз прэтэндуюць 4 кнігі у літаратурнай і 7 кніг у мастацкай намінацый. У 2024 — 5 і 6 кніг адпаведна.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 16.30
👉 Адрас: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка В.
❗️❗️Уваход вольны.

❤4👍1