⭐️ Адкрылі помнік Бядулю
Надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках Мінска адкрыты сёння 3 кастрычніка ў дзень памяці пісьменніка, што памёр ў гэты дзень ва Уральску (Казахстан) ў 1941 г.
Скульптар Леў Гумілеўскі. 👍
На здымку - сын З. Бядулі - Яфім Плаўнік.👍
#навіны

❤13👍4
⭐️ Літаратурная рэзідэнцыя ў Варшаве
Старамесцкі дом культуры запрашае на літаратурную рэзідэнцыю ў студзені - чэрвені 2026 г. пісьменнікаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны, у якіх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры і якія валодаюць англійскай ці польскай мовай ды працуюць над нейкім літаратурным праектам.👍👍👍
Рэзідэнцыя ўключае:
✔️ пражыванне;
✔️ стыпендыю;
✔️ арганізацыйную падтрымку;
✔️ удзел у культурным жыцці сталіцы.
❗️Дэдлайн падачы: 11 лістапада 2025.
❗️❗️Час рэзідэнцыі: cтудзень — чэрвень 2026.
👉 Заяўка тут

👍4❤1
***
З двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста
На градах — блаславенне дню.
Змрок у палях — там сіберна і пуста.
Узыдзе месяц позна. На парог
Я ноччу выйду. У нямым здранцвенні
Паветра, далеч. Серабрыцца лог
За сажалкай — на ім снуюцца цені.
О роднае маё! Як доўга да цябе
Ішоў я, кволы падарожнік.
О весялосць у восеньскай журбе!
Агонь.
Саган.
Вуголле і трыножнік.
Мiхась Стральцоў
#вершдня
З двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста
На градах — блаславенне дню.
Змрок у палях — там сіберна і пуста.
Узыдзе месяц позна. На парог
Я ноччу выйду. У нямым здранцвенні
Паветра, далеч. Серабрыцца лог
За сажалкай — на ім снуюцца цені.
О роднае маё! Як доўга да цябе
Ішоў я, кволы падарожнік.
О весялосць у восеньскай журбе!
Агонь.
Саган.
Вуголле і трыножнік.
Мiхась Стральцоў
#вершдня
❤17👍6🔥2🤗1
📚 Новыя кнігі
📙 Выдавецтва "Цымбераў" абвесціла перадзамову на кнігу даследчыцы Вольгі Лабачэўскай "Аброк. Абыдзённік: жаночыя рытуальныя практыкі".👍
Манаграфія прысвечана жаночым рытуальным практыкам, мэтай якіх было пераадоленне экстраардынарных сітуацый (эпідэміі, вайны і інш.).🔥
👉 Замовіць тут
📕 Пабачыла свет унікальнае выданне твораў Янкі Купалы - у Ханоі (В'етнам) адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Там, дзе песня жыцця” (‘Nơi bài ca cuộc đời’) - перакладзе на в'етнамскую. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў паэта.👍
📘 У Беластоку выйшла новая кніга журналіста Аляксандра Лукашука “Гульня ў Освальда”. Чарговая спроба разабрацца ў забойстве прэзідэнта Кенэдзі аўтарам жанрава пазначаная як "квэст".👍
📗 “Папуры” для самых маленькіх чытачоў выпусціла з друку серыю новых кніжак-кардонак: "Хто хаваецца ў лесе?", "Хто хаваецца на ферме?", "Хто хаваецца ў траве?", "Хто хаваецца ў моры?", "Хто хаваецца ў Афрыцы?".🔥
👉 Кніжкі ўжо ў продажы на маркетплейсах і ў кнігарнях.
#палічка

👍3🔥2
⭐️ Беларускія кнігі ва Уроцлаве
Памятаеце нядаўнюю прыкрую гісторыю з закупкамі кніг у Гомельскія бібліятэчныя фонды, дзе не было ніводнай беларускамоўнай кнігі з некалькіх тысяч?
А вось адваротны прыклад - калі нават замежная бібліятэка змагла набыць беларускія выданні.👍👍👍
Магіляўчанка Алеся Тарасенка, што працуе ва Уроцлаўскай ваяводскай бібліятэцы сабрала найбольшы фонд беларускіх кніг у Польшчы — каля 600 адзінак. Дапамагла настойлівасць і мэтавыя зборы.🔥🔥🔥
Для параўнання, калі яна прыйшла працаваць туды - іх было ўсяго 4 найменні. Актыўнасць і высілкі бібліятэкаркі ацанілі не толькі чытачы, але і калегі - Алеся Тарасенка стала пераможцай конкурсу бібліятэкараў імя Вольгі Рок. Яго штогод праводзіць фонд FRSI, і ў ім удзельнічаюць дзясяткі адмыслоўцаў са ўсёй Польшчы.👍👍👍
Так што, шаноўныя ўроцлаўскія аматары чытва па-беларуску, цяпер ведаеце адрэсу - звітвайце, замаўляйце сваё і кніг ў будучым можа стаць яшчэ больш.👍👍👍

👍13❤1
⭐️ Конкурс "Экслібрыс" абвяшчае пераможцаў
Штогадовы конкурс рукапісаў "Экслібрыс", які сёлета насіў імя Анатоля Клышкі і быў тэматычна прысвечаны дзіцячай літаратуры, паспяхова завершыўся і прадстаўляе падсумаванні. 👍👍👍
З трох дзесяткаў дасланых тэкстаў быў абраны шорт-ліст, у якім апынуліся:
1. Таццяна Багданава "Не на сваім месцы".
2. Марыя Баравік "Намалюю вясну".
3. Алеся Казка "Пёры, пух і сяброўства. Пяць сапраўдных гісторый з жыцця віленскіх вераб'ёў".
4. Адарка Лісоўская "Гісторыі лісы-кілбасы. Прыгоды ў казачным замку".
5. Мая Яновіч "Легенда пра месяцовую багіню Чан'э" Малюнкі Яны Івашчанка.
6. Надзея Ясмінска "Якуб -- срэбраны чуб".
Перамогу, па меркаванні журы, сёлета падзяляюць дзве аўтаркі:
Таццяна Багданава з празаічным творам "Не на сваім месцы" і Марыя Баравік з вершаванай нізкай "Намалюю вясну".🔥🔥🔥
❗️Рукапісы пераможцаў згодна з умовамі конкурса выйдуць асобнымі кніжкамі.
Віншуем!💐💐💐

🎉9❤4👍2👏1
📙 "Чайны збор"
Выйшаў зборнік паэзіі Макса Шчура “Чайны збор”, які складаецца з выбраных тэкстаў за 20 гадоў. Кнігу надрукавала выдавецкая ініцыятыва "SayBeat".👍👍👍
Аўтар прысвяціў выданне франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр ў 2020 годзе.

❤2👍1
⭐️ Тэкля Урублеўская: Дзісненская паэтка
11 лістапада Праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” запрашае ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на аўтарскую лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаную асобе Тэклі Ўрублеўскай.
Тэкля Урублеўская займае пачэснае месца ў ліку пачынальніц жаночай беларускай літаратуры. Народжаная яшчэ ў ВКЛ, пісьменніца пакінула немалую спадчыну верашаў і трагедый. Рыхтавала да друку і пераклады замежных твораў. 🔥🔥🔥
У 1817 г. паэтка выпусціла два выданні, якія ўключалі дзве трагедыі на сюжэты са старажытнай гісторыі і 14 вершаў...
❗️Каб дазнацца больш - завітвайце а 19:00
#анонс

❤6
⭐️ "DeepL" перакладае на беларускую
Адзін з папулярных у свеце анлайн-перакладчыку "DeepL" дадаў опцыю перакладу тэкстаў з беларускай мовы (і на беларускую мову).👍👍👍
Карыстацца можна як у мабільным дадатку, так і на сайце. Адна акалічнасць - з беларускіх ip-адрасоў, як і многія сэрвісы ён не працуе.

👍11🔥1
⭐️ Імя Францішка Аляхновіча на шыльдзе Лютэранскіх могілак Вільні
У Лютэранскім садзе падчас рэканструкцыі муру ўсталявалі дошку з імёнамі 30 пахаваных, у тым ліку Аляхновіча.👍
Дакладнае месца магілы пісьменніка і іншых пазначаных на ёй страчанае пасля зруйнавання могілак у 1960-х. Цяпер гістарычная справядлівасць і памяць адноўленыя.
Надпіс выкананы па-літоўску: "Аляхновіч Францішак. 1883—1944. Беларускі драматург". 👍👍👍

❤10👍1
⭐️ "Pradmova" у Познані
7-9 лістапада ў Познані пройдзе чарговая частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі.👍👍👍
Сярод іншага запланаваныя:
✔️ Прэзентацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
✔️ "Палявыя прыгоды дыялектолага": гутарка пра экспедыцыйныя цікавінкі з Міраславам Янковякам і прэзентацыя яго кнігі .
✔️ Сустрэча з Уладзімірам Някляевым: прэзентацыя кніг.
👉 Уся праграма фестывалю тут

👍4
Памёр Вячаслаў Рагойша
На 84-ым годзе жыцця памёр навуковец і літаратуразнаўца, прафесар Вячаслаў Рагойша.
Нарадзіўся ў Ракаве Валожынскага раёну ў 1942 г.
📌 Скончыў філфак БДУ, абараніў доктарскую дысертацыю па тэме "Беларуская паэзія ХХ ст. у кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур".
📌 Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора.
📌 Сярод іншага займаўся вывучэннем
міжславянскіх літаратурных сувязей, спадчыны Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш.
📌 Перакладаў паэзію і прозу, найперш з украінмкай мовы. Пісаў вершы - у 1997 годзе выйшаў яго зборнік паэзіі "Полюс цяпла".
Смуткуем разам з блізкімі і сябрамі спачылага.

😢31💔9
***
Ад лістапада водар лёсу возьмем –
наваградскага ветру ды імжы.
Калі сюды прыйшоў – у дождж, у восень, –
у рыфму з краявідам лёгка жыць.
Усё рыфмуецца, калі дыктуе ціша!
За ёй запісвай хутка і ў слупок,
каб невымоўнасцю запоўніць нішы
глухой прасторы.
Залаты лісток
галінка шле – у свет, у стынь, у змрок…
Алесь Дуброўскі

👍9
🎧 Што паслухаць на выходных?
Прапануем для праслухоўвання навінку ад "Кніжнага возу" - казку "Пачастунак для цмока" Алены Масла і Ларысы Мятлеўскай, што цікавым сюжэтам і добрым гумарам спадабаецца не толькі для дзяцям, але і дарослым.👍
👉 Слухаць
А таксама паэму "Кармэнсіта" Пятра Глебкі ад ініцыятывы “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая ўпарта і паспяхова працягвае агучваць творы пісьменнікаў 20—30-х гг.🔥
👉 Слухаць
#аўдыё

🥰4❤1
⭐️ Драматург на авансцэне
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачала працу літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Драматург на авансцэне”, прысвечаная пісьменнікам-драматургам Беларусі.👍👍👍
Матэрыялы выставы прадстаўляюць майстроў беларускага сцэнічнага слова, чые юбілейныя даты адзначаюцца ў 2025 годзе: Язэп Дыла (145 год з дня нараджэння), Леапольд Родзевіч (130), Яўген Рамановіч (120), Андрэй Макаёнак (105), Алесь Петрашкевіч (95) і Аляксей Дудараў (75).🔥🔥🔥

👍7✍1❤1