Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📅 105 гадоў з дня нараджэння
Нічыпара Чарнушэвіча


Паэт і драматург Нічыпар Чарнушэвіч нарадзіўся 14 лістапада 1900 г., Капыль, Слуцкі пав., Мінская губ. — памёр 18 лютага 1967, Мінск).
📌 Вучыўся ў БДУ. Працаваў у газеце «Савецкая Беларусь». Сябра «Маладняка». У 1930 г. арыштаваны, высланы ў Вятку. Вярнуўся ў 1947 г. у Мінск.
📌 Дэбютаваў у 1923 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар кніг паэзіі «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966), «Выбраныя вершы» (1975), п’ес «Шукальнікі вышыні», «Сям’я доктара Чыверса», кінааповесці «Арсенал пачуццяў».
📌 Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў.

#угэтыдзень
❤6
***
Думак дух разгарачаны...
Я ўцякаю ад нечага,
Што навечна растрачана,
Што прыгнечвае...

Дзён разгубленых вывадак
Твар абдыхвае пысамі...
Аніколі не выведаць,
Што мне лёсам адпісана.

Чым жа жыў, не зважаючы
Я на ўсё,
што не вырашыў?..
...Кожны крок мой рашаючы –
Латарэя без выйгрышу...


Віктар Стрыжак

#раптамверш
❤10👍1
⭐️ Аксане Данільчык - 55

Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску.
🌸 Скончыла філфак БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Вучылася ў Італіі, кандыдат філалагічных навук.
🌸 Дэбютавала ў 1990-ых.
🌸 Аўтарка паэтычных зборнікаў: “Абрыс Скарпіёна” (1996), “Павуцінка на агрэсце” (2005), “Il Mezzogiorno. Поўдзень” (2006), “Сон, які немагчыма забараніць” (2011), “Час знешняй адсутнасці” (2024) і інш.
🌸 Даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай, працуе як перакладчыца.
🌸 Жыве ў Мінску.

Віншуем і зычым плёну! 💐💐💐

#угэтыдзень
🎉12❤3
⭐️ Прэмія Гедройця - вынікі!

Пераможцам прэміі за лепшую празаічную кнігу мінулага году журы назвала Сяргея Дубаўца з кнігай «Занзібар: сталеньне маладой душы" з фармулёўкай "за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення".👍👍👍

ІІ месца - Югася Каляда "Перамена месцаў".
ІІІ месца - Зміцер Дзядзенка "Гульні Цырцэі"

У шортлісце прэміі былі:
📘 «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка;
📕 «Занзібар. Сталеньне маладой душы» — Сяргей Дубавец;
📙 «Перамена месцаў» — Югася Каляда;
📗 «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук;
📘 «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала;
📕 «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны.

#навіны
❤7👏4✍2🎉2
📙 "Заходзь, душа, пагрэцца"

Выдавецтва "Цымбераў" абвяшчае папярэднюю замову на кнігу маладой аўтаркі, што дэбютуе як літаратарка, але добра вядомая многім беларусам, як блогерка Алеся Шацёр, якая вядзе папулярны блог пра вёску @belaruskayavesachka.👍👍👍

Нядаўна яна скончыла працу над кнігай прозы з назвай “Заходзь, душа, пагрэцца”. 🔥🔥🔥

👉 Калі цікава - глядзіце Kniger.by.

#анонс
👍6
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

Прапануем на выходныя - працяг “Літаратурных зацемак” пра “вялікую віленскую сагу” Крысціны Сабаляўскайце у адмысловым аўтарскім праекце Сяргея Дубаўца, які расчытвае таемныя сэнсы рамана “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. 👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
❤3👍1
***
Імжыць.
Нібыта, зь неба словы
Казычуць прахалодай твар.
Ім жыць
І кожны раз нанова
Складаць камусьці лемантар.
Вучыць
Пра вечнасьць і прастору,
Пра час, пра існасьць,
Сэнс і сутнасьць,
Каб апраўдаць тваю прысутнасьць
Ў вар’яцкім чалавечым моры,
Якое ні ў журбе, ні ў горы
Не заціхае,
Не маўчыць…
Імжыць.


Алесь Наркевіч


#раптамверш
❤12👍5
⭐️ Віталь Рыжкоў у Варшаве

Паэтычны стэндап "Прэзентацыя" Віталя Рыжкова пройдзе 19 лістапада у Варшаве.👍👍👍

Вечарына аб'ядноўвае чытанне вершаў з асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай.🔥🔥🔥

👉 Імпрэза адбудзецца на сцэне "Stand up Lokal".
Адрас: ulica Stanisława Noakowskiego 18,

👉👉 Больш тут

#анонс
❤2
📅 120 гадоў з дня нараджэння Яна Скрыгана

Ян Скрыган (1905–1992) — вядомы беларускі пісьменнік, эсэіст, крытык, мовазнаўца.
📌 Дэбютаваў у сярэдзіне 1920-х, уваходзіў у "Маладняк".
📌 Я. Скрыган — адзін з першапраходцаў беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру.
📌 Арыштаваны ў 1936 г. па палітысным артыкуле вярнуўся ў Беларусь толькі праз 20 гадоў.
📌 Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969) і інш.
📌 Цікавы факт: у 1998 г. у горадзе Ківіылі ў Эстоніі, дзе пісьменнік працаваў у высылцы, Яну Скрыгану паставілі помнік. Гэта вялікі камень з барэльефам аўтарства скульптара Валяр'яна Янушкевіча.

#угэтыдзень
🔥6👍5❤1
📙 Анталогія паэзіі для дзетак

Выдавецтва "Skaryna Press" анансавала напрыканцы лістапада выхад новай кнігі для дзяцей — анталогія нерыфмаванай паэзіі “На пухнатых лапках”.👍👍👍

Укладальніцай і перакладчыцай выступіла Вольга Гапеева. 🔥🔥🔥

❗️Кніга будзе прэзентаваная публіцы на заключным этапе фестывалю “Прадмова” ў Варшаве.

👉 Замовіць тут

#палічка
❤5👍1
⭐️ Прэмія Шэрмана - абвяшчэнне 22 лістапада

У суботу, 22 лістапада на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Варшаве адбудзецца ўручэнне Прэміі імя Карласа Шэрмана.👍👍👍

Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.🔥🔥🔥

❗️Сёлета ўзнагарода будзе ўручацца за два сезоны: 2023 і 2024.

👉 Адрас імпрэзы: Foksal, 11, пляцоўка А
❗️❗️Пачатак а 17.50, уваход вольны.

#навіны
👍5❤3
⭐️ Уладзімір Някляеў у Лодзі

20 лістапада пройдзе літаратурная вечарына Уладзіміра Някляева у Лодзі.👍👍👍

👉 Сустрэча пачнецца а 19-ай па адрасе: Miejsce Aktywności Lokalnej (MAL), Wólczańska 168

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤6👍1
⭐️ Літшкола "Тэкст"

20 лістапада а 19-й Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на паседжанне літаратурнай школы “ТЭКСТ”. 👍👍👍

Тэма сустрэчы: мастацкі пераклад.
Будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
✔️ асноўныя прынцыпы мастацкага перакладу;
✔️ пераклад: дух, альбо літара / праца, альбо творчасць?
✔️ захаванне аўтарскага стылю;
✔️ пераклад паэтычных тэкстаў;
✔️ перакладчыцкая справа ў Беларусі;
✔️ агляд кніжных серый перакладаў на беларускую мову.

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.🔥

#анонс
👍1
⭐️ Сустрэча з новым лаўрэатам прэміі Гедройця

23 лістапада ў нядзелю Беларускі дом у Вільні (Vilniaus 20) запрашае на сустрэчу з сёлетнім уладальнікам прэміі за лепшую празаічную кнігу - літаратарам і рэдактарам Сяргеем Дубаўцом.👍👍👍

Будзе магчымасьць набыць і "пераможны" "Занзібар" і іншыя кнігі аўтара з подпісам:
📙 „Русская книга“ (па-расейску, 3-е выданьне, толькі з друкарні);
📕 „Стагодзьдзе НН“ (зборнік найлепшых эсэ);
📘 „Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ ст.“;

❗️Пачатак а 16-ай
Уваход вольны.

#анонс
❤5👍5
⭐️ Прэзентацыя кнігі "Беларускі народны спеўнік"

26 лістапада ў к/т "Піянер", вул. Энгельса, 20 пройдзе вечарына-прэзентацыя кнігі "Беларускі народны спеўнік".

У праграме:
✔️ Сустрэча з аўтарам кнігі, фалькларыстам Янінай Грыневіч;
✔️ Жывое выкананне народных песень;
✔️ Майстар-клас па народных спевах;
✔️ Аўтограф-сесія і магчымасць набыць кнігу са зніжкай;
✔️ Паказ дакументальнага фільма "Кола часу";

❗️Пачатак а 19:00

#анонс
👍7
⭐️ "Парасацыяльны" - слова года

Кембрыджскі слоўнік традыцыйна выбраў слова года, і сёлета гэта слова - «парасацыяльны».👍

Тэрмін азначае эмацыянальную сувязь, якую людзі адчуваюць з тымі, каго не ведаюць асабіста. Часцей за ўсё блізкія адносіны фарміруюцца з зоркамі, знакамітасцямі, персанажамі кніг і кіно ці нават штучным інтэлектам.

Паняцце было ўведзена сацыёлагамі яшчэ ў далёкім 1956 г. для апісання адносін, якія фарміруюць тэлегледачы з акцёрамі і дзеячамі тэлебачання. Да нядаўняга часу тэрмін выкарыстоўваўся толькі ў навуцы.🧐

#навіны
👍4👀1
⭐️ Начны квэст-экскурсія па музеі Коласа

Музей Якуба Коласа ў Мінску па шматлікіх просьбах ізноў запрашае наведнікаў на начны квэст.👍👍👍

Раней гэты фармат быў апрабіраваны падчас традыцыйнай "ночы музеяў", але займеў такую папулярнасць, што запыт на незвычайны паход у музей ёсць і па-за святочнымі днямі.🔥🔥🔥

Таму 2 снежня гасцей зноў чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у абноўленай квэст-экскурсіі.👍👍👍

❗️Пачатак ў 19:00 па адрасе вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.

👉 Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы

#анонс
❤5
⭐️ Някляеў у Варшаве

Заўтра 21 лістапада ў польскай сталіцы пройдзе літаратурная сустрэча з паэтам Уладзімірам Някляевым.

Добрая нагода правесці лістападаўскі вечар у кампаніі беларускага слова і высокай паэзіі. Завітвайце!🔥🔥🔥

👉 Адрас: беларуская крама "Vyraj" al. Armii Ludowej 12.
❗️Пачатак а 16-ай гадзіне

#анонс
❤7