⭐️ VerseXchange: літаратурны мост у Скандынавію
Беларускі, Шведскі і Дацкі ПЭН-цэнтры запрашаюць беларускіх паэтаў і перакладчыкаў узяць удзел у міжнародным праекце "verseXchange".👍👍👍
Удзельнікі змогуць даведацца больш пра культуру Даніі і Швецыі, сустрэцца з мясцовымі паэтамі і перакладчыкамі, а таксама падзяліцца беларускай культурай. Літаратура стане мостам паміж людзьмі і краінамі, магчымасцю ўзаемна ўзбагаціцца праз дыялог і творчасць.🔥🔥🔥
Паводле ўмоваў праекту 5 чалавек у красавіку 2026 г. возьмуць удзел у перакладчыцкіх майстаркласах, што пройдуць у Даніі і Швецыі. Кожны візіт завершыцца літаратурнай падзеяй — чытаннямі і прэзентацыяй вынікаў перакладаў. 👍👍👍
❗️Умова - валоданне англійскай мовай.
👉 Для ўдзелу неабходна да 9 снежня 2025 г. запоўніць заяўку, пазначыўшы ў ёй кантакты.
#анонс

👍6
📚 Новыя дзіцячыя кнігі
У выдавецтве “Папуры” выйшлі дзве перакладныя дзіцячыя кнігі — “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу” Шакці Стааль і “Дзяўчынка з Беларусі” Бландзіны Франку.
📘 Першая кніга пра забаўнае знаёмства шэрага воўка з Дзедам Марозам, якое пачалося з кулінарнага інтарэсу - як воўку найлепш гэтага дзеда прыгатаваць?
“З таго часу як Воўк убачыў здымак Дзеда Мароза ў газеце, ён мог думаць толькі пра абед. Можа, рагу? Ці шашлык? Ці цыбуляй заправіць… Воўк пакуль не вызначыўся. Што ж, вырашана! Сёлета ён дашле ліст Дзеду Марозу!”👍👍👍
📗 Другая - пра фантастычную гісторыю прыгод, які завядуць чытача разам з героямі “кудысьці паміж Друяй і Браславам”.🔥🔥🔥
❗️Цікава? Шукайце кнігі на старонках выдавецтва і ў сталічнай кнігарні “Параграф 45”.
#палічка

❤6🔥2
⭐️ Анлайн-прэзентацыя новай кнігі Ганны Янкуты
1 снежня ў жывым эфіры Ганна Янкута прадставіць свой новы зборнік вершаў "Надзейны сродак ад прывідаў", які нядаўна выйшаў у выдавецтве "hochroth Minsk". 👍👍👍
Аўтарка абяцае "чытаць шмат вершаў, сваіх і чужых", расказаць пра свае стасункі з паэзіяй, пра пераклады і пра тое, чаму напісала той ці іншы тэкст. 🔥🔥🔥
❗️Падчас эфіру можна будзе задаць пытанні.
👉 Спасылка на мерапрыемства тут

❤6🔥3
🎧 "Дзікае паляванне караля Стаха" - цяпер у аўдыёверсіі
Праект "Беларуская літаратура", што займаецца агучкай айчыннай класікі, зрабіў слухчам прэзент да 95-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча і агучыў адзін з самых вядомых яго твораў.👍👍👍
"Без перабольшанняў - перад вамі галоўны беларускі раман. Вось ужо некалькі дзясяткаў год ён перамагае ва ўсіх апытанках, узначальвае любыя рэйтынгі, выдаецца найбольшым накладамі і прадаецца лепш за ўсіх. Чаму так? Мабыць, таму, што ён не пра вайну і не пра вёску, не пра бедных сялян і злых паноў - а таму што ён пра каханне, пра справядлівасць, пра чароўную краіну, пра верных сяброў, пра нашу агульную беларускую мару, да якой хочацца ісці поруч з сапраўднымі героямі" - гаворыцца ў анатацыі да аўдыё.
👉 Згодныя? То скарыстайце выходныя для праслухоўвання!
#аўдыё

❤8👍2
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
У новым аўтарскім літаглядзе рэдактар і літаратар Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад свежага выпуска літаратурнага-мастацкага альманаха "Апостраф", што надоечы пабачыў свет.👍👍👍
Развагі пра аўтарскі дэбют Васіля Быкава, "чыстую" паэзію Аксаны Данільчык, пераклад Гальчыньскага, адчужанасць ва ўспрыняцці Шклярэўскага і многае іншае са старонак выдання.🔥🔥🔥
👉 Слухаць тут

❤4👍2
⭐️ "Вершалінскі рай" і "Каласы" перавыдадуць у Беластоку
Выдавецкі фонд "Камунікат" перавыдасць знакавыя творы беларускіх пісьменнікаў. Неўзабаве выйдуць з друку творы Аляксея Карпюка і Уладзіміра Караткевіча.👍👍👍
📘 Гістарычны раман "Каласы пад сярпом тваім" упершыню выйдзе па-за межамі Беларусі без цэнзарскіх правак, зробленых для выдання 1968 года.👍
📕 Другі твор - аповесць пра жыццё сялянаў міжваеннай Заходняй Беларусі Аляксея Карпюка “Вершалінскі рай”, што распавядае пра падзеі на Сакольшчыне, непадалёк Крынак, дзе селянін Ілля Клімовіч аб’явіў сябе прарокам і сабраў групу людзей, якія стварылі легенду пра другога, пасля Хрыста, пасланніка Бога да грэшных людзей на зямлі.🔥

❤6👍3
"Вясёлка" пазбаўленая грошай
Стала вядома, што на наступны год дзяржаўнага фінансавання пазбаўлены дзіцячы часопіс «Вясёлка». Ён выдаецца з 1957 г. і на сёння застаецца па сутнасці адзіным беларускамоўным дзіцячым выданнем у краіне.
Тым часам згодна пастанове Савета Міністраў № 685 ад 28 лістапада 2025 г., ажно 21 афіцыйнае перыядычнае выданне атрымае падтрымку з дзяржаўнага бюджэту. На гэтыя мэты будзе выдаткавана 7,4 мільёна рублёў.
#навіны

😢23👎2❤1
⭐️ Дыскусія аб беларускім кнігавыданні
5 снежня ў Стакгольме адбудзецца дыскусія з удзелам кіраўніка і заснавальніка берлінскага выдавецтва "hochroth Minsk" Дзмітрыя Строцава і дырэктаркі жаночага выдавецтва "Пфляўмбаўм" Нерынгі Левансявічутэ пра спецыфіку, накірункі і перспектывы беларускага кнігавыдання за мяжой.👍👍👍
Дэталі тут

⭐️ Адрыўныя беларускія календары
Традыцыйна гэтай парой распавядаем вам, якія беларускамоўныя календары на новы год з'явіліся сёлета ў продажы.👍👍👍
Сёння звяртаем увагу на два адрыўных:
гэта каляндар-слоўнічак "Лёгкая мова" з беларускімі словамі на кожны дзень і "Мой дзівосны каляндар", у якім
на старонках календара вас чакаюць фразы дня — мілыя, натхняльныя, часам жартоўныя, а таксама пацешныя персанажы, створаныя мастачкай Аляксандрай Атлас. 🔥
Календары стануць добрым калядным падарункам!👍👍
👉 Зірнуць і замовіць можна тут

❤4👍1
Прыказка на кожны дзень
Як шмат сабак, дык і двор не аббраханы. 😊
(Цікавы варыянт вядомай прыказкі: Дзе нянек многа, там дзіця бязнога).
#прыказка

👍6❤1😢1
📙 «Сінагога гігантаў» выйдзе па-беларуску
Пры падтрымцы Амбасады Ізраіля ў Мінску на беларускую мову перакладуць кнігу ізраільскага даследчыка юдаізму Міхаіла Туваля «Сінагога гігантаў». 👍👍👍
Пераклад і рэдакцыя Ганны Дзягель. Пераклад урыўкаў крыніц на старагрэцкай — Лявон Баршчэўскі. 🔥🔥🔥
❗️Выхад кнігі запланаваны на 2026 г.
«Сінагога гігантаў» твор пра старажытных габрэяў і юдаізм, насычаны цікавымі фактамі і яркімі ідэямі, знойдзенымі ў працэсе шматгадовага вывучэння аўтарам антычнага юдаізму ў акадэмічным кантэксце.👍👍👍

👍8👎2
📙 "Матулін дзень"
У выдавецтве “Папуры” выйшла кніга для маленькіх чытачоў - ад вядомай аўтаркі Надзеі Ясмінскай - “Матулін дзень”. Кніжка з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай, гэта забаўная гісторыя пра трайнятаў - двух братоў і сястрычку, якія рыхтуюць падарунак сваёй матулі.👍👍👍
👉 Шукайце ў кнігарнях інтэрнэт-крамах Беларусі.

📙 "Шляхціц завальня" выйшаў па-ангельску
Неяк амаль незаўважна прайшла навіна пра тое, што на англійскую мову быў перакладзены і ў кастрычніку выдадзены ў "Grunwald Publishing" легендарны твор Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Калі прапусцілі такую цікавостку, то майце на ўвазе, што ў гэтую суботу а 16:00 па Варшаве пройдзе анлайн-прэзенацыя выдання з удзелам перакладчыцы Вольгі Яноўскай. 👍👍👍
👉Тут можна замовіць навінку
👉👉 А тут можна паглядзець трансляцыю на YouTube, што пройдзе ў межах Анлайн-Pradmova 6 снежня.
❗️Далучайцеся. Будзе цікава!

❤11🔥5👍3
⭐️ "Мяжа" - слова году
Беларускае слова 2025 году — "Мяжа". Яго выбралі карыстальнікі сацыяльных сетак. 👍👍👍
Сярод папулярных словаў пры галасаванні адзначаныя:
вызваленне, талака, балён, угода.🔥🔥🔥
Такім чынам і беларусы падтрымалі перадновагоднюю традыцыю выбару словаў году, што ў апошнія дзесяцігоддзі стала папулярнай ў многіх краінах свету. 👍
Вядома, такі выбар носіць абсалютна суб'ектыўны характар, бо адлюстроўвае не толькі сталыя моўныя тэндэнцыі, але і часовыя ды хуткаплынныя настроі. Для ўсіх краін словы году свае - напрыклад, аўтарытэтны ў англамоўным свеце Кембрыджскі слоўнік такім словам сёлета абраў "парасацыяльны".
А суседзі Беларусі сваіх словаў пакуль не абралі, цікава, якім будзе іх выбар.❓

👍7❤1😢1
⭐️ "Менскае гета" - прэзентацыя
10 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі Гірша Смоляра "Менскае гета", твора прысвечанага самым трагічным старонкам жыцця, змагання і смерці габрэяў падчас ІІ Сусветнай вайны.
Кніга выйшла надоечы ў сталічным выдавецтве "Тэхналогія".👍👍👍
❗️Месца правядзення - кнігарня "Акадэмкніга".
Пачатак а 18-ай.
👉 Больш тут

💔7👍3
⭐️ "Pradmova" - цяпер анлайн
Фестываль інтэлектуальнай кнігі, што сёлета праходзіў у Вільні, Варшаве, Празе, Вільні і Познані, працягваецца ў анлайн-версіі 6,10 і 15 снежня.
Праграма на суботу 6 снежня :
✔️ 12.00 Прэзентацыя кнігі Вольгі Касцюк “Дубовые яблочкі”.
✔️ 13.00 Прэзентацыя кнігі Аксаны Гурыновіч “Raising the Curtain. Operatic Modernism and the Soviet Nations”
✔️ 14.00 Прэзентацыя кнігі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”
✔️ 16.00 Прэзентацыя ілюстраванага выдання “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales”.
👉 Прагляд на канале

❤6