Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
🎧 "Тэстамент" Уладзіміра Жылкі цяпер у аўдыёфармаце

Праект "Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка" выпусціў аудыяверсію перадсмяротнай паэмы Уладзіміра Жылкі "Тастамент". 👍👍👍

Гэтая апошняя паэма з "Вялікага міжваеннага Пяцікніжжа" ("Кругі" Дубоўкі, "Калі асядае муць" Кляшторнага, "Кармэнсіта" Глебкі, "Экзотыка" Дудара і вось, "Тастамент"). 🔥🔥🔥

👉 Слухаць - https://m.youtube.com/watch?v=iICctDaQbiE&fbclid=IwVERDUAOeS0lleHRuA2FlbQIxMABzcnRjBmFwcF9pZAwzNTA2ODU1MzE3MjgAAR7XqS4hQcGC97hrlGkZKTgYufJHV0OxaPcB_jqOHMUSPyofZn7NEZxiehwzEw_aem_F-bggb54-hRBhQMM2LMGGw

#аўдыё
❤6👍1
***
Жыцьцё, наскрозь прапахлае жывіцай,
сьлязіцца, як жывіца, па камлі.
Ні сьветлатой, ні верай нажывіцца
мне з Дрэва Сьвету ўсё няма калі.

Няма калі на дзіва надзівіцца,
як матылькуе й аблятае цьвет.
У Дрэве Сьвету цёпла кроў-жывіца,
як памяць, з кроны ў карані плыве.

Так мне ў самоце хочацца абвіцца
ўкруг Дрэва Сьвету -- пераймае дых!
Але ў падсочку сочыцца жывіца.
Але сьцякаюць у нябыт гады.

А Дрэва Сьвету -- крыж мой і правідца
крыляе з долу долі ў далячынь.
І застывае ў кропліне жывіцы
дзень, што ў бары часоў гучыць.
Маўчыць...


Антаніна Хатэнка

#вершдня
❤11👍1
⭐️ Нацыянальны атлас дасяжны анлайн

"Нацыянальны атлас Беларусі" - "самае поўнае навукова-даведачнае картаграфічнае выданне з апісаннем гісторыі, прыроды, насельніцтва, эканомікі і культуры Беларусі" - як сведчыць аўтарытэтная "Белкартаграфія", што выдае яго, стала дасяжнае бясплатна і ў поўным аб'ёме інтэрнэт-карыстальнікам.👍

Раней, з атласам можна было пазнаёміцца толькі праз бібліятэчныя фонды, бо ў агульным продажы па кнігарнях яго не было.

❗️Аматарам даведачнай літаратуры спадабаецца!

👉 Пагартаць можна па спасылцы

#навіны
👍4🔥3🤔1
⭐️ “Песня ліецца…”

9 снежня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае далучыцца святкавання дня народзінаў Максіма Багдановіча.👍👍👍

Запланаваныя мерапрыемствы:
✔️ 12:00 – ускладанне кветак да помніка (каля Вялікага тэатра);
✔️ 19:00 – музычная экскурсія (сумесна з Музычнай капэлай Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі).

👉 На экскурсію можна трапіць па папярэднім запісе: +375 17 355 22 95 (колькасць месцаў абмежаваная).

#анонс
❤7
⭐️ "Мой каштоўны каляндар"

Яшчэ адзін адрыўны каляндар на наступны год - цяпер ад выдавецтва "Папуры".👍👍👍

Стваральніцы - псіхолаг і аўтарка ідэі «Каштоўнага» Вера Сірата і дызайнерка Юлія Гайдук.

👉 Шукайце на інтэнэт-прляцоўках і ў краме "Кніжная шафа".

#палічка
👍3🔥2
❓Апытанка ад выдаўцоў

Беларускія незалежныя кнігавыдаўцы запусцілі анлайн-апытанне - якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам?

Мэта: дапамогай апытанкі сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускай кнігі і іх зацікаўленасці.
Усяго 20 нескладаных пытанняў, апытанка ананімная і не патрабуе аніякіх рэгістрацый - не палянуйцеся, дапамажыце выдаўцам! 👍👍👍

👉 Апытанка тут

#навіны
❤8😁1
⭐️ Тапаніміка без памылак

З'явіўся інтэрнэт-даведнік, які дапамагае правільна пісаць і вымаўляць (з націскам) усе населеныя пункты Беларусі. 👍

На дадзены момант у даведніку можна знайсці, як пішуцца назвы населеных пунктаў нашай краіны па-беларуску і па-руску, альтэрнатыўныя варыянты назваў (калі яны ёсць), а таксама даведацца, дзе знаходзяцца населеныя пункты, і як скланяюцца іх назвы.🔥🔥🔥

Рэсурс створаны на падставе даведніка Валянціны Лемцюговай, а таксама граматычнай базы Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.

Ініцыятарам стварэння даведніка выступіў музыка Ігар Палынскі.👍👍👍

👉 Пратэставаць цікавостку!

#навіны
❤11👍6🔥2
Новае выдавецтва і невытлумачальнае кнігавыданне

Надоечы вядомая пляцоўка OZ.by абвясціла пра запуск уласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Як паведамлялася, гэтая ініцыятыва нарадзілася ў супрацоўніцтве з творчым аб’яднаннем “Шуфлядка пісьменніка”. Першымі ластаўкамі працы стаў выхад кніг “(Не)зримая Беларусь” і “Крама Цудаў”.

Апошняе дзіўнае выданне ўжо пагарталі цікаўныя чытачы і высветлілі, што пад беларускай назвай сабраныя рускамоўныя тэксты...😩😩😩

Як патлумачаць такі ход свежаспечаныя выдаўцы пакуль не вядома. Але, відавочна, маркетолагі кампаніі працуюць не па банальных клішэ.
Чакаем нямецкамоўныя кнігі падпісаныя па-літоўску і франкамоўныя з тытулам на кітайскай.

#навіны
😁11😢7❤1🤔1
😢Не злодзеі, дык патоп

У Луўры новая бяда - у выніку прарыву старых камунікацый пацярпела бібліятэка.

Інцыдэнт адбыўся напрыканцы лістапада, аднак вядома пра гэта шырокай грамадскасці стала толькі цяпер.😩

Затапленне закранула адну з трох залаў бібліятэкі дэпартамента егіпецкіх старажытнасцяў. Вядома, што шкода была нанесеная 300-400 работам. Нашчасце пацярпелі не самі папірусныя світкі, а толькі перыядычныя і даведачныя выданні ды археалагічныя часопісы, самыя старыя з якіх датуюцца к. XIX ст.

Цяпер праводзяцца працы па выратаванню і рэстаўрацыі фонда.

#навіны
😢10
📚 Новыя дзіцячыя кнігі

📙 У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў зборнік Юліі Верамей “Снежная фея”.
Мастачка - Юлія Астрэйка.👍👍👍
👉 Набыць тут

📘 Выдавецтва "Gutenberg" анансавала выхад новай кнігі для дзяцей ад Наталкі Харытанюк і мастачкі Волі Кузьміч з назвай “Каляды 1992”.🔥🔥🔥
👉 Кнігу можна перадзамовіць на Gutenbergpublisher.eu.

📕 Таксама "Gutenberg" выдаў адмысловую кніга для самых маленькіх “Бобрык, які любіць ваду” — гэта кніжка-цацка, з якой можна купацца.
Тэкст - Андрэй Скурко, аўтарка ідэі і ілюстратарка Дарына Харытончык.👍👍👍
👉 Набыць тут

#палічка
❤5
***
калі будзем сядзець за адным сталом
піць гарачае малако з аднаго кубка
запытаеш мяне ці яшчэ памятаю смак першых спакусаў маладосці

ці памятаю сустрэчу з табою у школе
нашыя першыя шпацыры над ракой
з якіх вярталіся мы поўныя будучыні
а верабʼї шчабяталі нам радасныя песні

адкажу што памятаю усё вельмі добра
нават пах тваіх шауковых валасоў цяпло рукі схаванай у жоўтую пальчатку
усмешку і бляск тваіх сініх вачей

будзем так вяртацца і адыходзіць
а малако з часам састыне як месца
у якім бачу тваю постаць, чую твае словы
цалую слязу якая засталася назаусёды


Андрэй Сцепанюк

#раптамверш
❤10👍4
⭐️ Мовазнаўчая канферэнцыя прымае заяўкі

24–25 верасня 2026 г. у Вільні пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Канструкты моўнага будаўніцтва: да стагоддзя Акадэмічнай канферэнцыі 1926 г."👍👍👍

На ёй будуць абмеркаваныя шляхі развіцця акадэмічнай і практычнай беларусазнаўчай гуманітарыстыкі ў 20-21 стст.

❗️На цяперашнім этапе падрыхтоўкі аргкамітэт канферэнцыі прымае заяўкі ад удзельнікаў.
👉 Дэталі тут
❗️❗️Дэдлайн падачы - да 30 красавіка 2026 г.
👉👉 Пісаць на адрас: kanfierencyja@belarus-institute.cz

#анонс
👍4
Прыказка на кожны дзень

Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей.🧐

#прыказка
😢4❤3
⭐️ “Апярэдзіць Госпада Бога” - анлайн-прэзентацыя

16 снежня ў межах цыклу сустрэч “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца прэзентацыя беларускага выдання кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” — знакамітага рэпартажа, што паўстаў на падставе размоў аўтаркі з Марэкам Эдэльманам, лекарам і кіраўніком паўстання ў Варшаўскім гета. 👍👍👍

Удзел возьмуць перакладчык Лявон Баршчэўскі, мадэратар - Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18.00 па Мінску
👉 Глядзець тут

#анонс
❤8👍2
⭐️ Прэзентацыя кніг Музея малой Айчыны

Заўтра 12 снежня ў гарадской бібліятэцы Бельска-Падляшскага пройдзе прэзентацыя новых выданняў Музея Малой Айчыны ў Студзіводах. 👍👍👍

📙 Першая кніга "Eugeniusz Jewiec. Czas i ludzie", прысвечаная асобе і спадчыне Яўгена Еўца – вядомага дырыжора, кампазітара і педагога, чые карані звязаныя з Падляшшам. Аўтар даследвання - Дарафей Фіёнік.🔥🔥

📘 Другая кніга — «Князева Гара», зборнік паэзіі і прозы Жэні Мартынюк. Выданне падрыхтавана сумесна з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і ўваходзіць у серыю «Літаратура падляшскіх беларусаў».👍👍👍

❗️Пачатак а 17:00

#анонс
👍2
⭐️ Вечарына ў Лодзі

Сёння 11 снежня ў Лодзі пройдзе вечарына да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 👍👍👍

У праграме:
✔️ аповед пра жыццё і творчасць пісьменніка,
✔️ чытанні вершаў на трох мовах, літаратурны квіз,
✔️ выступ Алеся Лютыча, лідара гурта B:N:.

❗️Пачатак а 18.00 па польскім часе.
❗️❗️Уваход вольны.

#анонс
❤7
⭐️ "Караткевіч і беларускі sacrum"

Такой тэме будзе прысвечанае чарговае паседжанне "Лабараторыі паэтычнай метафізікі", што пройдзе 17 снежня ў Літаратурным музеі Маскіма Багдановіча.👍👍

"Караткевіч ува ўсіх сваіх праявах радыкальна зямны, амаль ніколі не містычны...
І ўсё ж мы гаворым пра Караткевіча як пра творцу новай беларускай ідэнтычнасці, які ўпершыню сакралізуе Беларусь, паўтараючы бясконца яе імя, называючы яе гарады і мястэчкі, вазёры і аблокі.
Караткевіч шукае для яе ноты, прыдумвае мелодыі, развучвае Беларусь як песню."


Мадэратар - літаратар і філосаф Ігар Бабкоў.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00

#анонс
👍8