⭐️ Лявону Валасюку - 70
Літаратар і мастак Лявон Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 г. у вёсцы Песцянькі Кобрынскага раёна.
🌺 Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў на розных пасадах у сферы культуры, мастаком-дызайнерам на прадпрыемствах Брэста.
🌺 Друкаваўся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы.
🌺 Аўтар кніг: «Блікі дня», «Краски души», «Под знаком Стрельца», «Леаніды», «Чырвоная вежа», «Познія сны», «Знакі на валуне», «Вечаровы настрой», «На мяжы цішыні», «Сцежкі да сядзібы», «Вяртанне Берасцейскай Стралы», «Далёкая сядзіба», «Непрыдуманыя партрэты», «Ёсць такая вёска Песцянькі».
🌺 Жыве і працуе ў Берасці.
Віншуем і зычым плёну!💐💐💐
#угэтыдзень

🎉6
***
Няйначай заўтра быць дажджу.
Душа стамілася. Да плачу.
Ёсць крыж. І дзякаваць крыжу.
А як іначай?..
Апошні ліст з бярозкі ўпаў.
Такая выйшла незадача.
Канае восені запал.
А як інчай?..
Да неба не знайсці драбін.
Я адпачну, каб толькі ўбачыць
У снезе чырвань арабін.
Бо як іначай?..
Людміла Паўлікава-Хейдарава
#раптамверш
Няйначай заўтра быць дажджу.
Душа стамілася. Да плачу.
Ёсць крыж. І дзякаваць крыжу.
А як іначай?..
Апошні ліст з бярозкі ўпаў.
Такая выйшла незадача.
Канае восені запал.
А як інчай?..
Да неба не знайсці драбін.
Я адпачну, каб толькі ўбачыць
У снезе чырвань арабін.
Бо як іначай?..
Людміла Паўлікава-Хейдарава
#раптамверш
❤14👍4
⭐️ Конкурс беларускай драматургіі
Абвешчаны конкурс для аўтараў, што працуюць у драматургічным напрамку.
"Dramatyzacyja" - конкурс, створаны для прасоўвання сучаснай беларускай драматургіі. 👍👍👍
Тэксты прымаюцца ад беларускіх аўтараў незалежна ад краіны іх пражывання на беларускай, рускай і польскай мовах з указаннем аўтарства або ананімна.
❗️П’есы, адабраныя журы, будуць прадстаўлены ў фармаце перфарматыўных чытанняў на афлайн-мерапрыемстве, а пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду.
👉 Email для адпраўкі тэкстаў: dramatyzacyja@proton.me
❗️Дэдлайн падачы: 20 студзеня 2026 г.
#навіны

👍3
⭐️ Сустрэча з Вольгай Лабачэўскай
17 снежня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі "Аброк. Абыдзённік: жаночыя рытуальныя практыкі", доктара мастацтвазнаўства, даследчыцы беларускай народнай культуры Вольгі Лабачэўскай.👍👍👍
У праграме:
✔️ аўтарская лекцыя,
✔️ дэманстрацыя архіўнай дакументальнай стужкі пра традыцыю абракання “Каменныя дзевачкі” (2010)
✔️ аўтограф-сесія
👉 Сустрэча пройдзе ў сталічным кінатэатры "Піянер".
❗️ Пачатак а 19:00
❗️❗️Кошт 10 руб, квіткі - у касе кінатэатра.
#анонс

👍5❤1
⭐️ "Руіны Беларусі" - прэзентацыя
Сёння 15 снежня ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі "Руіны Беларусі", прысвечанай страчаным помнікам беларускага дойлідства.👍👍👍
У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у тым ліку са збораў Цэнтра беларускай культуры. Ініцыятар выдання - архіў "Veha".🔥🔥🔥
У сустрэчы возьмуць удзел:
Леся Пчолка – дырэктарка архіва VEHA, фотарэдактарка Ася Хмыз, Уладзімір Грамовіч – мастак, Анатоль Вап – дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Ілона Карпюк – намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры.
❗️17:00
👉 Galeria Arsenał
Ul. Adama Mickiewicza 2, 15-222
❗️❗️Уваход вольны

❤3💔3
📙 Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве том 2.
У Вільні выходзіць другі том навуковай манаграфіі польскага лінгвіста Міраслава Янковяка "Współczesne gwary białoruskie na Litwie" («Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве»), прысвечаны Шальчынінкскаму (Салечніцкаму) раёну. 👍👍👍
Выданне выходзіць на фоне небяспечнай сітуацыі ў Латвіі, дзе беларуская гаворка фактычна перастала функцыянаваць як сродак жывых зносін і захавалася пераважна ў архіўных запісах. 🔥🔥🔥
👉 Кнігу «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве», прысвечаную Шальчынінкскаму (Салечніцкаму) раёну, можна набыць або бясплатна спампаваць на сайце Інстытута літоўскай мовы (Lietuvių kalbos institutas).

❤4👍3
⭐️ Чытацкі клуб - новае паседжанне
21 снежня Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговую сустрэчу "Чытацкага клубу" - тэма “Чазенія” Уладзіміра Караткевіча.👍👍👍
Як прызнаваўся сам аўтар, аповесць “Чазенія” – была адным з любімых уласных твораў. Штуршком да напісання сталі ўражанні, атрыманыя пісьменнікам падчас наведвання Далёкага Усходу. Сам твор аўтар называў паэмай у прозе. 🔥🔥🔥
👉 Удзел па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму
Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротны ліст з больш падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.
Мадэратар: Валянціна Кароткіна.👍
❗️пачатак а 17:00

👍3❤1
⭐️ Прэмія Францішка Багушэвіча
Сёння ў Варшаве былі падведзеныя вынікі прэміі.👍👍👍
Журы абрала двух пераможцаў - youtube-праект Кацярыны Ваданосавай "Ніткa. Зорка" - "за актуалізацыю гістарычнай спадчыны" і фундаментальны том "Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце" Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча "за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць".🔥🔥🔥
Віншуем пераможцаў!💐💐💐
Прэмія імя Ф. Багушэвіча — штогадовая літаратурная ўзнагарода, якая ўручаецца з 1996 г. і традыцыйна ўручаецца аўтарам за найлепшыя ўзоры пісьменства, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай і нацыянальнай свядомасці чытачоў. У розны час лаўрэатамі прэміі былі: Леанід Маракоў, а. Аляксандр Надсан, Андрэй Катлярчук, Кастусь Тарасаў, Уладзімір Арлоў і іншыя аўтары.

❤7🎉4
⭐️ Літаратурнае чаяванне
23 снежня Музей Якуба Коласа запрашае на вечарыну з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч.👍
На сустрэчы госці даведаюцца:
❓якім памятае ўнучка любімага дзеда? ❓Які характар быў у класіка беларускай літаратуры?
❓Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня?
Таксама наведнікі ўбачаць ўнікальныя фатаграфіі Якуба Коласа з унукамі і пройдуцца па тых самых пакоях са старых фота.🔥🔥🔥
Усё гэта і шмат іншага - на унікальнай экскурсіі з ўнучкай Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыяй Міцкевіч.👍👍👍
👉 Папярэдні запіс па спасылцы абавязковы!
❗️Пачатак а 18.00

👍4
📚 Беларускія кнігі на ўкраінскай
📕 Раман Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі” (2014) выйшаў ва ўкраінскім выдавецтве “Стилос”. Перакладчыкі - Лэсік Панасюк і Дарына Гладун.
📘 Таксама неўзабаве ва Украіне выйдзе фотальбом з вершамі “Сож”. Гэты артбук - сумесная праца паэта Алеся Плоткі, перакладчыка на украінскую Вячаслава Лявіцкага і двух фатографаў Алеся Пілецкага і Станіслава Крупажа.
❗️Да 20 снежня магчымая папярэдняя замова выдання.
Далей кніга будзе распаўсюджвацца праз інтэрнэт-кнігарні.
#палічка

⭐️ "Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе"
18 снежня ў "Літаратурным музеі Петруся Броўкі" адбудзецца адкрыццё выставы "Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе". 👍👍👍
Асновай экспазіцыі сталі шэсць зборнікаў лірыкі Петруся Броўкі, якія можна чытаць як дзённік эпохі: “Гады як шторм”, “Шляхамі баравымі”, “Пахне чабор”, “А дні ідуць…”, “Між чырвоных рабін”, “І маладосць і сталасць”.
Будуць прыжыццёвыя выданні кніг, рукапісы, лісты, фотаздымкі і асабістыя рэчы паэта. 🔥🔥🔥
❗️Уваход на адкрыццё вольны.

🗞 "Літаратурная Беларусь" - новы нумар
Чытайце ў снежаньскім выпуску штомесячніка:
📌 ФОРУМ: Людміла АНДЗІЛЕЎКА — пра гармонію грамадства, таткавы інстынкт і касмічны код звышідэі
📌 ПРОЗА: апавяданне Яраслава ПАТОЦКАГА «Куцця святога козліка»
📌 ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Падарожжа»
📌 ПРОЗА: аповед Міхаіла КОНАНА «Клёвая ўдава»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Дануты БІЧЭЛЬ «Не спыняюцца цуды»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: містычнае апавяданне Ігара СІДАРУКА «Пахаванне Бруна»
📌 ПАЭЗІЯ: «На асфальтавым папасе» — вершы Алеся ШЫЛОВІЧА-ЕМЯЛЬЯНАВА
📌 ПОВЯЗЬ: «Без шацунку на шчасьце»: пра легенду Міколы ЦЭЛЕША
📌 ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра расійскага пісьменніка Сашу ЧОРНАГА
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.
👉 Чытаць матэрыялы можна на fb-старонцы выдання
👉👉 А таксама далучыцца да тг-канала

👍4❤1
⭐️ Літшкола "Тэкст" - новая сустрэча
23 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”.
Тэма: "Чытанне тэкстаў”
Гаворка пойдзе пра:
✔️ фізіялогія чытання;
✔️ чытанне вачыма “чытача”, “пісьменніка”, “рэдактара”;
✔️ разбор тэкстаў навучэнцаў;
Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19:00

⭐️ "Бязмежжа" - 2025
Традыцыйны штогадовы літаратурны семінар "Бязмежжа" праходзіць у гэтыя перадкалядныя дні на Беласточчыне.
У Нараўчанскай гміне на аграсядзібе «Бора-здруй» 17 снежня распачаўся трохдзённы семінар, у ім бяруць удзел пісьменнікі, журналісты і іншыя творцы. У праграме - чытанні, кніжныя прэзентацыі, дыскусіі і творчыя справаздачы.🔥🔥🔥
Сярод удзельнікаў сёлета: паэт Уладзімір Някляеў, літаратарка і журналістка Ганна Кандрацюк, журналіст і грамадскі дзеяч Яраслаў Іванюк, паэтка Кася Сянкевіч, літаратуразнаўца і крытык Ціхан Чарнякевіч, паэт Андрэй Сцепанюк і іншыя.👍👍👍

📙 "Пяцікніжжа Майсея"
Убачыў свет пераклад з іўрыта на беларускую "Пяцікніжжа Майсея".👍👍👍
Кніга выйшла ў выдавецтве "Про Хрысто".🔥🔥🔥
Прэзентацыя выдання адбудзецца 20 снежня ў 11.00 у пастырскім цэнтры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход).
❗️Уваход вольны.
👉 Адрас правядзення прэзентацыі: Мінскі р-н, аг. Лясны, вул. Аляксандрава, 4а.

❤5👍2
📘 Каляндар "Горад сонца"
Адшукалі для вас яшчэ адзін тэматычны беларускамоўны каляндар - "Горад сонца".👍👍👍
У 2026 г. спаўняецца 20 год “Гораду СОНца” — масштабнаму праекту літаратара і дызайнера Артура Клінава, і з гэтай нагоды “Тэхналогія” выпусціла насценны каляндар з аўтарскімі здымкамі Мінска, што датуюцца 2002-2005 гг.🔥🔥🔥
Каляндар адназначна мае свой непаўторны вайб і настальжы па сталіцы "нулявых" вам гарантаванае.👍👍
👉 Замовіць з дасылкай

👍6❤4