Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.13K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Новыя дзіцячыя кнігі

📘 Выйшла новая кніга для дзяцей Аляксандра Ждановіча - "Наадваротны хлопчык“.👍👍👍
Навінка пабачыла свет у выдавецтве "Słowianka". Мастачка - Эльга Папова. Гэта гісторыя пра тое, як выглядае свет дагары нагамі.🔥🔥🔥
👉 Замовіць тут

📕 “Тэхналогія” выпусціла перакладную казку Карла Калодзі “Піпі, або Ружовае малпянятка”. Пераклад з італьянскай - Аксана Данільчык, мастацкае афармленне - Маша Мароз і Наста Капульцэвіч. 👍👍👍
👉 Шукайце на tn.by

📙 У выдавецтве “Папуры” выйшла калядная дзіцячая кніга Сібілы Дэлакруа “Снежны сон”. 👍👍👍
Пераклад з французскай - Кацярына Маціеўская. 🔥🔥🔥
👉 Навінку шукайце ў сталічных кнігарнях ці замаўляйце на маркетплэйсах.

#палічка
❤5👍1
🎧 "Дзівак з ганчарнай вуліцы"

Аўдыяпраект "Беларуская літаратура" выдаў у аўдыёфармаце апавяданне Івана Чыгрынава "Дзівак з ганчарнай вуліцы".👍👍👍

"Часам трэба чытаць і такія апавяданні: пранізлівыя, няпростыя, вельмі сумныя, пасля якіх пытанняў застаецца больш, чым адказаў. Гэтае — пра вулічнага дзівака, над якім смяюцца дзеці, якога дражняць і не разумеюць. Пра хлопчыка, які хоча дапамагчы — але з дапамогі выходзіць крыўда. Пра жыццё, якое бывае бязлітасным. І пра птушак, якіх трэба набыць на рынку, каб стала крыху лягчэй". 🔥🔥

👉 слухаць - https://youtu.be/yxNb6DaPEUU?si=zGETlNbArG1IeQ42

#аўдыё
❤5
***
У час малення -
ці дзень, ці вечар -
анёл маленькі
стаіць на свечцы.

У сэрцы - вечнасць,
за спінай - крылы,
як веры ветразь
анёл застылы.

Між вышнім светам
і светам існым
стаіць на свечцы
анёл агністы.


Мікола Кандратаў

#раптамверш
❤15👍1
⭐️ Калядны нумар "Нашай веры"

Выйшаў снежаньскі нумар часопіса "Наша вера".👍👍👍

Сярод матэрыялаў на духоўную тэматыку, у нумары маюцца і цікавыя мастацтвазнаўчыя ды гістарычныя артыкулы. Сярод іншага - сенсацыйны матэрыял Дзмітрыя Моніча пра нядаўняе адшуканне невядомай працы Язэпа Драздовіча ў Задарожскім касцеле.👍👍👍

Таксама традыцыйна змястоўная літаратурная старонка з творамі Дануты Бічэль, Ірыны Багдановіч, Леаніда Дранько-Майсюка, Усевалада Сцебуракі.🔥🔥🔥

👉 Па спасылцы можна паслухаць радыйную прэзентацыю нумара

#палічка
👍4❤2
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У новым выпуску аўтарскага адкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага". 👍👍👍

❓Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?

👉 Слухаць тут

#аўдыё
👍3
Канферэнцыя памяці а. Аляксандра Надсана

14–15 красавіка 2026 г. адбудзецца акадэмічная канферэнцыя «Разуменне свабоды» – чытанні ў гонар а. Аляксандра Надсана. Мерапрыемства прымеркаванае да 100-годдзя з дня ягонага нараджэння. 👍👍👍

Чытанні арганізаваныя ЕГУ і Беларускай бібліятэкай і музеем імя Ф. Скарыны (Лондан).

Прыблізныя тэматычныя напрамкі:
✔️ Духоўная і асветніцкая дзейнасць айца А. Надсана
✔️ Беларуская дыяспара і яе роля ў ХХ ст.
✔️ Перакладчыцкая і выдавецкая дзейнасць: унёсак у развіццё беларускай мовы і культуры
✔️ Адукацыйная і архіўна-бібліятэчная праца (кніжная, архіўная і музейная калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі)
✔️ Беларуская ідэнтычнасць у асяроддзі эміграцыі
✔️ Успаміны і сведчанні сучаснікаў

Умовы ўдзелу:
Заяўка павінна ўключаць назву, кароткую анатацыю (да 300 словаў) і інфармацыю пра аўтара.
Мовы канферэнцыі: беларуская, англійская, літоўская, польская.
❗️Тэрмін падачы заяўкі: да 15 лютага 2026 г.
👉 Усе пытанні - на адрас: library@skaryna.org.uk

#анонс
👍3
⭐️ Беларускі пераклад Юрыя Іздрыка ў лонг-лісце "Drahoman Prize"

Зборнік Юрыя Іздрыка "Human Right" (hochroth Minsk, 2025) трапіў у лонг-ліст украінскай прэміі "Drahoman Prize". Пераклалі яго на беларускую мову Наталля Русецкая і Алесь Плотка.👍👍👍

У лонг-ліст Прэміі ўвайшлі 31 перакладчык з 26 краін з перакладамі на 19 моваў.🔥🔥🔥

Прэмія заснаваная ў 2020 г. для перакладчыкаў украінскай літаратуры. Сярод заснавальнікаў: Украінскі ПЭН і Украінські інстытут кнігі і інш.

#навіны
👍3👏2
⭐️ "Ладдзя роспачы" - спектакль

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі абвесціў пра пастаноўку спектакля паводле знакамітага твору Уладзіміра Караткевіча "Ладдзя роспачы".👍👍👍

Рэжысёр Святлана Навуменка.🔥

❗️Першы паказ запланаваны на 27 снежня.

👉 Больш інфармацыі пра пастаноўку і акторскі склад, таксама замова квіткоў - на сайце тэатра.

#анонс
🔥13👍2
📙 Борхес па-беларуску

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў 2-ухтомнік Хорхе Луіса Борхеса. Пераклаў выбраныя творы аргентынскага пісьменніка на беларускую мову Сяргей Шупа.👍👍👍

У новае выданне ўвайшлі чатыры найважнейшыя зборнікі класіка сусветнай літаратуры — “Вымыслы”, “Алеф”, “Паведамленне Броўдзі”, “Кніга з пяску”. 🔥🔥🔥

👉 Замовіць тут

#палічка
👍11🤗4
* * *
На хвіліну, і гэта нямала,
Павялічыўся дзень, што малеў,
Бо камусьці яе не хапала,
Каб разгледзець жыццё пры святле.


Георгій Ліхтаровіч

#раптамверш
❤23
Змены ў выдавецкай дзейнасці

З 1 студзеня 2026 г. у Беларусі зменіцца парадак ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці і дзейнасці па распаўсюдзе друкаваных выданняў - у прыватнасці гэтай справай нельга будзе займацца індывідуальным прадпрымальнікам.

ІП-шнікі, аднак, пакуль змогуць займацца продажам кніг у раздроб.

Інфармацыя пра гэта з'явілася яшчэ летам 2024 году, але цяпер змены ўступаюць у сілу.

#навіны
👎8😢3👍1
Прыказка на кожны дзень

Святое Раство - людзям прыгаство.

#прыказка
❤19
❄️ З Раством!

⭐️⭐️⭐️ Віншуем усіх нашых дарагіх чытачоў, што адзначаюць сёння свята Божага нараджэння! ⭐️⭐️⭐️

***
У ноч калядную адбыўся
калісьці найвялікшы цуд.
І зоркі нат ярчэй заззялі
І загучаў спеў там і тут.
Так, спеў аб Божым нараджэнні
аб паяднанні душ людзей.
Так хай жа радасць акрыляе
суквецце нашых мар, надзей!
Хай разгарыцца ў кожным сэрцы
мілосці й злагады агмень
І хай зямлю злучае з небам
любові Божае прамень.


Эдуард Дубянецкі

#вершдня
❤19🥰4
⭐️ Здабыткі года

Традыцыйна напрыканцы году падводзім вынікі.👍👍👍

І непросты 2025-ы год усё ж быў багатым на важныя літаратурныя падзеі - вось толькі некаторыя з іх:

Былі ўручаныя літаратурныя прэміі:
📘 імя К. Шэрмана за 2023 і за 2024 ,
📗 імя Цёткі за 2023 і 2024 гады
📕 імя Ф. Багушэвіча,
📙 імя Е. Гедройця,
📘 імя М. Анепадыстава,
📗 імя Н. Арсенневай
📕 Новая прэмія імя Р. Семашкевіча

Прайшлі фестывалі: інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, “Вершы на асфальце”, а таксама “Бардаўская восень” - якая сёлета таксама атрымала літаратурны складнік. 👍👍👍

Беларуская літаратура прэзентоўвалася на вечарынах, імпрэзах, кніжных кірмашах у Вільні, Беластоку, Лондане, Варшаве, Гданьску, Празе, Берліне, Уроцлаве і іншых гарадах. 🔥🔥🔥

Нашыя аўтары бралі ўдзел у міжнародных імпрэзах і годна прадстаўлялі Беларусь у свеце.👍👍👍

Віншаванні і шчырая падзяка ўсім датычным! 💐💐💐

#навіны
🎉10❤1