Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
***
Раство павінна быць са сьнегам!
Бо, што ж іначай за Раство?
з завеямі і зорным бегам,
бо, як жа цуд і хараство?

Раство павінна быць з натхненьнем -
чытаць, пісаць і проста быць,
паліць камін і з летуценьнем
глінтвейн варыць.

Раство павінна быць з любоўю.
Калі, як не ў калядны час,
ісьці да ціхага сумоўя...
Інакш, як сьвет стрывае нас?

Раство павінна быць з надзеяй.
У жыцьці, што рылса карацей,
надзея робіцца падзеяй,
хоць з цягам часу ўсё радзей.

Раство... нічога не павінна.
Раство, яно і ёсць раство...
Сьвятло ў ясьлях! -
і гэтай вестцы ўсё саступае першынство!


Усевалад Сцебурака

#вершдня
❤25👍4
Моўны момант

Маленькі калядны слоўнічак вам у дапамогу, сябры.😊

#гаворка
👍7❤3
📙 Гісторыя Гродна

Вядомы гісторык і прафесар Вячаслаў Швед выдаў кнігу «Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя». 👍👍👍

Працу над грунтоўным выданнем аўтар завяршыў яшчэ ў 2022 годзе, але вышла кніга толькі цяпер.

❗️І яшчэ адна добрая навіна - энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі - яна апублікаваная на сайце выдавецтва Варшаўскага ўніверсітэта.

#палічка
❤8👍5
***
У ноч калядную збяры
Усіх здарожаных, халодных,
Усіх забытых і галодных,
I раздары свае дары.

Усё, што даў табе Гасподзь,
Каб ты апошнім
Мог дзяліцца.
Бо ўдачы гладкая цяліца
Пасецца,
Каб аддаць стакроць.

Прасі на кут сваіх Дзядоў
Абнашчыцца куццёю поснай,
Каб не шукаць гадзінай познай
У небе памяці слядоў.

Як вогнішча, разварушы
Тугу, што пазірае нема.
I ціха вока Бэтлеема
Узыдзе ў поцемках душы.


Рыгор Барадулін

#вершдня
❤22👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ З Раством!

Шаноўныя сябры, віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Зычым у гэтыя светлыя дні цяпла, любові і надзеі!⭐️⭐️⭐️

#навіны
❤10🥰2
🎧 «Калядны стол» у аўдыяверсіі

«Беларуская літаратура» агучыла кнігу Зараславы Камінскай «Калядны стол».👍👍👍

У 2020 годзе Зараслава Камінская з кнігай «Калядны стол» атрымала прэмію Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» цяпер твор можна паслухаць.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤6
📙 Кніга пра Анатоля Сыса

У выдавецтве "Цымбераў" выйшла новая кніга Адама Глобуса з назвай “Наш паэт Анатоль Сыс”, дзе аўтар дзеліцца сваімі ўспамінамі і назіраннямі пра аднаго з найадметнейшых беларускіх літаратараў пакалення “Тутэйшых”.👍👍👍

👉 Кнігу можна замовіць праз сайт Kniger.by

#палічка
❤9🔥1
📅 115 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Дудзіцкі

Уладзімір Дудзіцкі (сапр. Гуцька) на нарадзіўся 8 студзеня 1911 г. у в. Дудзічы Пухавіцкі р-на Мінскай вобл.
📌Вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме ў Мінску, працаваў стыль-рэдактарам у газэце “Савецкая Беларусь” і перакладчыкам у Навукова-тэхнічным выдавецтве ды вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. На пачатку 1930-х падрыхтаваў зборнік паэзіі “Песні і думы” (канфіскаваны).
📌Арыштаваны па палітычным артыкуле, адбываў пакараньне у Новасібірску. Пасля 1937 г. вярнуўся ў Беларусь, жыў у Віцебску, працаваў настаўнікам беларускай мовы. У часе ІІ Сусветнай працаваў у “Беларускай газэце”.
📌 Пасля вайны жыў у Венесуэле, Нямеччыне і ЗША. У 1994 г. у Нью-Ёрку выйшаў першы збор твораў У. Дудзіцкага “Напярэймы жаданьням”. У 2010 г. у “Лімарыусе” кніга выйшла на радзіме.

#угэтыдзень
👍7
⭐️ Аўтарскі вечар Міхала Бараноўскага

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 15 студзеня а 19-й гадзіне наведаць аўтарскую музычна-паэтычную праграму Міхала Бараноўскага "Краса і сіла".

Падчас мерапрыемства прагучаць песні на словы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага, а таксама ўласныя вершы аўтара. Вы даведаецеся шмат цікавых фактаў пра беларускіх паэтаў, іх кнігі і творы.🔥🔥🔥

❗️Квіток - 20 рублёў.
👉Дадатковую інфармацыя: +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61
Адрас: г. вул. М.Багдановіча, 7а.

#анонс
❤5👍2
📅 85 гадоў таму нарадзілася Валянціна Ададурава

9 студзеня 1941 г. у в. Хадзявічы Слонімскага раёна нарадзілася паэтка Валянціна Ададурава (у дзяв. Клыбік).
📌 Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працавала настаўніцай беларускай мовы ў Ёлкаўскай сярэдняй школе Зэльвенскага раёна, пісала вершы.
📌 Паэзія друкавалася ў раённай і рэспубліканскай перыёдыцы. Творчасць яе была прасякнутая любоўю да зямлі бацькоў, якую яна апавяла ў большасці сваіх твораў:

Гайдае рэчка тут ваду
Знаёмымі ўсплёскамі.
А я сцяжынкамі іду,
А я прыспешваю хаду -
Спаткацца з роднай вёскаю.


📌 Адзіны зборнік вершаў паэткі “Глыбінка” выйшаў з друку за год да смерці паэткі — у 1994 годзе.
📌 Памерла ў 1995 г. пахаваная ў в. Ёлка.

#угэтыдзень
❤11
📙 Дапаможнік «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання»

Грунтоўны 300-старонкавы дапаможнік аўтарства Вольгі Трацяк прызначаны для вывучэння беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1.👍👍👍

Ён складаецца з 150 практыкаванняў і 50 тэкстаў для чытання. Заданні накіраваныя на паступовае і сістэмнае развіццё моўных кампетэнцый, у тым ліку разумення пісьмовага тэксту, пашырэння лексічнага запасу і ўдасканалення граматыкі.👍👍👍

Матэрыялы могуць выкарыстоўвацца як у самастойнай працы, так і на занятках з выкладчыкам. Да выдання далучаны ключ з адказамі.🔥🔥🔥

👉 Набыць дапаможнік можна праз сакратарыят кафедры беларусістыкі: kb.wls@uw.edu.pl, цана: 39 злотых.

❗️Выдаўцы просяць распаўсюду гэтай інфармацыі. Дзяліцеся з сябрамі.

#палічка
❤10👍2🔥1
Моўны момант

Яшчэ адзін тэматычны зімовы слоўнічак - цікавыя назвы зімовай сцюжы, што існуюць у беларускіх дыялектах і гаворках.🧐

#мова
❤8👍2
📙 Марціновіч па-англійску

У Оксфардскім выдавецтве "Routgledge" па-англійску выйшла кніга Віктара Марціновіча «Belarus in autoethnographic narratives».👍👍👍

❗️Прэзентацыя пройдзе ў Вільні 15 студзеня.

Сам аўтар апісвае яе так:
"Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку — дзяншчыка царскага войска, потым млынара, потым — селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавека, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943-м годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў «Сотнікава» Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра Амяляна. Трагедыя ўцягнула іншых людзей, і завітала нават у маё дзяцінства. Гісторыя беларускага селяніна Амяляна расказана тут праз творы Рафаэля, Шагала, Сандра Бацічэллі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Станіслава Жукоўскага, Хаіма Суціна".🔥🔥🔥

#палічка
❤12👍3
***
У прагалак варотаў
зарулю самаход.
За паваленым плотам
не ўзгадаецца год.

Дзве жардзінкі ад брамкі,
след двайны ад вазоў.
Быццам простыя рамкі
ад старых абразоў.

Скрозь -
нябёсы пустыя,
ды і што ўжо таіць?..
Пазнікалі святыя -
вобраз хаты стаіць.

Розна ў хаце жылося...
Не ідуць адчыняць
Ганны, Хведары, Зосі:
па-за вёскаю спяць.

Мне іх не дагукацца,
мяне ім не пачуць.
Натаміліся працай,
за вякі адпачнуць.

У маўчанні зацятым
ледзь улоўны дакор.
Паўзабытая святасць -
вобраз хаты і двор.

І наросхрыст - вароты,
дзе блакіт і прасцяг...
Род. Крынічка народа.
Ручаінка жыцця.


Алесь Каско

#раптамверш
❤21👍2👏2
📚 Новыя кнігі

📙 Кніга польскай аўтаркі Зоф’і Залескай пад назвай “Нядзеянне” выйшла з друку ў "Кнігаўцы". Пераклала твор Кацярына Маціеўская.👍

📕 Выдавецтва "Kolegium Europy Wschodniej" выпусціла паэтычны зборнік Вальжыны Морт “Песні для мётрвых і ўваскрэслых” у перакладзе Богдана Задуры. 👍

📘 У выдавецтве "Gutenberg Publisher" выйшла дзіцячая кніга “Гісторыі пра крата, які хацеў даведацца, хто нарабіў яму на галаву” Вэрнэр Гольцварт і Вольф Эрльбрух, пераклад на Жанна Сільвановіч.👍

📗 Віленскае выдавецтва "Stembridge Books" выпусціла з друку беларуска-літоўскую кнігу для дзетак “Ха-Хэй-Хо: 22 вясёлыя гульні / linksmi žaidimai”.👍

#палічка
👍5❤1
⭐️ Рэзідэнцыя "Writer in the Park Ljubljana" прымае заяўкі

Рэзідэнцыя для пісьменнікаў у Любляне (Славенія) шукае ўдзельнікаў. 👍👍👍

❗️Умовы - аўтары, якія маюць сувязь з іншым UNESCO City of Literature з мінімум адной апублікаванай кнігай мастацкай літаратуры (проза, паэзія або драма).
Перыяд: 1-30 красавіка 2026 або 1-30 лістапада 2026.

Забяспечваецца: грант + дарога: 1250 EUR, кватэра, мясцовы транспарт, Знаёмства з літаратурнай сцэнай Любляны, Магчымасць публічных чытанняў.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы - да 19 студзеня.

👉 Заяўка

#навіны
❤1👍1
⭐️ Дэкламатарскі конкурс да Дня Роднай Мовы

Фонд «Tutaka» і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку ладзяць V Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых. 👍👍👍

Каб прыняць удзел трэба зрабіць 3 крокі:
1. Выберыце свой любімы верш або частку твора.
2. Здыміце відэа
3. Запоўніце анкету і загрузіце відэа праз адмысловую форму да 13 лютага 2026 г.

#навіны
❤5