Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Беларускія кнігі ў перакладах

📙 У люблінскім выдавецтве "Warsztaty Kultury" у серыі "Wschodni Express" выйшла кніга п’ес Сяргея Кавалёва ў перакладзе на польскую мову "Komedia Judyty". 👍👍👍
Перакладчыкі — Малгажата Бухалік, Агнешка Гораль, Беата Сівэк. 🔥🔥🔥

📗 У берлінскім выдавецтва "Edition Fototapeta" выйшаў з друку пераклад на нямецкую мову кнігі Юлі Цімафеевай “Кровазварот” (Blutkreislauf). 👍👍👍
Пераклад - Ціна Вюншман.🔥🔥🔥

#палічка
❤6👍2👏1
📙 "Абярнуся я шэрай зязюляй"

Беларускія народныя балады з перакладам на рускую і англійскую мовы (укладальніца А. М. Матвеева) выйшлі ў сталічным выдавецтве "Беларуская навука".👍👍👍

Зборнік мае аўдыядадатак, які спадабаецца аматарам народных спеваў. 🔥🔥🔥

Падаецца пераказ сюжэтаў на рускую і англійскую мовы. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва - выцінанкамі, створанымі Галінай Жураўлёвай. 👍👍👍

#палічка
❤6👍3
***
Жыву ў картачным дамку
трымаю сэрца на замку
па вечарох гляджу кіно
альбо на горад праз вакно

на гнёзды сіберных вятроў
на сонца вогненную кроў
і як умею як магу
люляю ў вершыку тугу

бяжыць жыцьцё сваёй хадой
скрозь пальцы сочыцца вадой
спяваюць птушкі пра вясну
гуляюць дзеці ў вайну

тых хто згубіў тваю руку
ратуй мой ціхі божа


Міхал Бараноўскі

#раптамверш
❤16👍4👏4
📅 110 гадоў таму нарадзіўся Уладзіслаў Чарняўскі

Святар і перакладчык Бібліі і Катэхэзіса на беларускую мову Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся 14 студзеня 1916 г. у засц. Амружын, Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобл., - памёр у 2001, Мінск).
📌 Увайшоў у гісторыю касцелу і беларускай культуры праз паслядоўную і непахісную адданасць беларускаму слову.
📌 З 1953 г. служыў пробашчам касцёла Панны Марыі ў в. Вішнева Валожынскага раёна.
📌 Праводзіў беларускамоўныя імшы нават да ІІ Ватыканскага Сабору (1962—1965), які афіцыйна дазволіў карыстацца нацыянальнымі мовамі: «Я адразу стаў гаварыць па-беларуску. Мяне калі запрашалі, я казаў: калі хочаце ксяндза — буду гаварыць па-беларуску… Некаторыя крывіліся спачатку, казалі, што камуніст, усякая была гаворка. А час прайшоў — і ўсе прывыклі».
📌 Пераклаў на беларускую мову шэраг літургічных тэкстаў і "Новы запавет".
📌 Пахаваны на касцельным цвінтары ў Вішневе.

#угэтыдзень
❤17👀1
⭐️ Абноўлены начны квэст-экскурсія ў музеі Якуба Коласа

21 студзеня гасцей музея чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у начной квэст-экскурсіі.👍👍👍

Чакаем усіх наведвальнікаў, хто яшчэ не бываў у музеі і жадае пазнаёміцца з домам Коласа ў такім незвычайным фармаце!🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00 па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.

❗️Кошт уваходнага квітка – 40 р.
👉 Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы

#анонс
❤4👍3
⭐️ Імпрэзы для дзетак на выходныя

✏️ У суботу 17 студзеня ў Кракаве пройдзе прэзентацыя кніг "Патаемная спадчына". Гэта аўтарскія казкі пра беларускіх жанчын, чые імёны часам малавядомыя шырокай публіцы ці прызабытыя афіцыйнай гісторыяй.👍
👉 Месца: "Прастора", Мікалайская 4/6, пачатак а 17-ай. Уваход вольны.

✏️ 17 студзеня ў Мінску ў музеі Максіма Багдановіча пройдзе паказ батлейкі па матывах твора Пятра Васючэнкі "Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага".👍👍👍
Акрамя батлейкі наведвальнікаў на імпрэзе чакае навагодні квіз і калядныя гульні ды спевы.🔥🔥🔥
❗️Кошт квітка — 10 р.
❗️Пачатак а 16-ай.
👉Адрас: вул М.Багдановіча, 7а.

#анонс
👍5❤2
⭐️ Вечарына Евы Вежнавец у Варшаве

Заўтра 16 студзеня ў Варшаве пройдзе аўтарская вечарына Евы Вежнавец. 👍👍👍

Нагодай стала перавыданне першай кнігі прозы аўтаркі - "Шлях дробнай сволачы" (2008).🔥🔥🔥

Цяпер кніга выйшла ў выдавецтве "Gutenberg" у серыі "Акно ў прозу". Набыць можна па спасылцы

❗️Час: 18:30-20:00
👉 месца: Imaguru Startup HUB, Warszawa, ul. Twarda 14/16
❗️Уваход вольны.

#анонс
❤6
🎧 "За сіняй гарой" - аўдыёверсія

Кніга Мэіра Шалева, перакладзеная на беларускую мову Паўлам Касцюкевічам - гэта сямейная сага чатырох пакаленняў, якая пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. 👍

Праз два з паловай гады пасля выхаду беларускага перакладу рамана з'явілася і яго аўдыя-версія, якую прачытаў Бартосік Зьміцер. 🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
👍4
⭐️ "Пентаквантар" - прэзентацыя

17 студзеня ў суботу ў публічнай бібліятэцы Уроцлава і выдавецтва "Gutenberg Publisher" ладзіць прэзентацыю кнігі Арцёма Шуканава «Пентаквантар».👍👍👍

Жанр твора новы для беларускай літаратуры, сам аўтар акрэслівае яго як навукова-фантастычны тэхнатрылер.🔥

Падчас мерапрыемства будзе магчымасць набыць кнігу і атрымаць аўтограф.👍👍👍

Завітвайце, будзе цікава!
❗️Пачатак а 13-ай
👉Зала 35
адрас: вул. Рынак, 58

#анонс
👍4
📙 "Святая крыніца"

Перакладная кніга Уладзіміра Някляева з такой назвай маецца выйсці сёлета ўвесну ў Беластоку.👍👍👍

Пра навіну паведаміў ініцыятар выдання і перакладчык з беларускай на польскую мову Марцін Рэмбач.🔥🔥🔥

Выданне будзе ажыццяўляцца пры ўдзеле Беларускага цэнтру культуры ў Беластоку.👍👍👍

#анонс
❤6👍2
Мароз

Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
І ночкай, і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.

Бязмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-снег.

Палац мой — лес буйны, вяцвісты
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзведзь у паслугах,
Мне служаць вавёрка і лось.

Як пухам, сняжком пасыпаю
І хвою, і ёлку, і клён;
Хто ў госці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.

І казкі шапчу ім аб шчасці,
І цемру зганяю з вачэй...
Хадзіце, хадзіце к Марозу!
Хадзіце у госці хутчэй!


1921

Янка Купала

#вершдня
❤16👍1🤔1
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве "Беларусь" нядаўна пабачыла свет новая кніга Людмілы Рублеўскай "Пісьменніцкія вандроўкі".
Яна прадстаўляе сабой зборнік падарожных эсэ, прысвечаных маляўнічым куткам краіны.👍👍👍

📘 Таксама ў акадэмічным выдавецтве выйшаў зборнік навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына”, што будзе цікавы не толькі навукоўцам, але і шырокаму колу аматараў гісторыі Беларусі. 👍👍👍
❗️Прэзентацыя выдання пройдзе 22 студзеня а 19-ай у к/т "Піянер".

#палічка
❤5👍1
📙 Вячаслаў Адамчык у "залатой калекцыі"

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла з друку 30-ы том серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры” - ім стаў томік твораў Вячаслава Адамчыка (1933—2001).👍

У кнігу вядомага празаіка ўвайшлі самы вядомы раман аўтара “Чужая Бацькаўшчына” (1978), а таксама выбраныя апавяданні і дзённікі. 🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў кнігарнях сталіцы.

#палічка
👏4👍2🔥1
🎧 "Голы звер" - цяпер у аўдыё

“Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якія агучваюць творы айчынных пісьменнікаў 1920—30-х гадоў, выклалі ў сеціва чарговы твор.👍👍👍

Ім стала аповесць “Голы звер” Міхася Зарэцкага.🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
🔥7👍1
📚 “Silva Rerum” - III і IV часткі

Выйшлі з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі “Silva Rerum” літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце.👍👍👍

Першы 2 часткі выйшлі ў мінулым годзе. Мы пісалі пра іх тут.

Выдавецтва - "Vesna Books". Пераклад - Сяргей Шупа. 🔥

👉 Кнігі можна купіць праз сайт Knihauka.com

#палічка
👍5❤1
⭐️ Прэмія Багушэвіча - новы сезон

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 г. і ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Сёлета яна распачынае чарговы сезон.
Намінуюцца творы жывых аўтараў упершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2025 г. На прэмію ад мінулага году могуць прэтэндаваць не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.👍👍👍

👉 Падаць заяўку да 1 лютага можна тут

#анонс
👍5
***
Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi ўгары.
Сосны захутаны ў белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.

Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка... Зiма беларуская...
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?..


Ніл Гілевіч
1965

#раптамверш
👍10❤6🤔1