Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.13K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Святая крыніца"

Перакладная кніга Уладзіміра Някляева з такой назвай маецца выйсці сёлета ўвесну ў Беластоку.👍👍👍

Пра навіну паведаміў ініцыятар выдання і перакладчык з беларускай на польскую мову Марцін Рэмбач.🔥🔥🔥

Выданне будзе ажыццяўляцца пры ўдзеле Беларускага цэнтру культуры ў Беластоку.👍👍👍

#анонс
❤6👍2
Мароз

Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
І ночкай, і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.

Бязмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-снег.

Палац мой — лес буйны, вяцвісты
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзведзь у паслугах,
Мне служаць вавёрка і лось.

Як пухам, сняжком пасыпаю
І хвою, і ёлку, і клён;
Хто ў госці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.

І казкі шапчу ім аб шчасці,
І цемру зганяю з вачэй...
Хадзіце, хадзіце к Марозу!
Хадзіце у госці хутчэй!


1921

Янка Купала

#вершдня
❤16👍1🤔1
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве "Беларусь" нядаўна пабачыла свет новая кніга Людмілы Рублеўскай "Пісьменніцкія вандроўкі".
Яна прадстаўляе сабой зборнік падарожных эсэ, прысвечаных маляўнічым куткам краіны.👍👍👍

📘 Таксама ў акадэмічным выдавецтве выйшаў зборнік навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына”, што будзе цікавы не толькі навукоўцам, але і шырокаму колу аматараў гісторыі Беларусі. 👍👍👍
❗️Прэзентацыя выдання пройдзе 22 студзеня а 19-ай у к/т "Піянер".

#палічка
❤5👍1
📙 Вячаслаў Адамчык у "залатой калекцыі"

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла з друку 30-ы том серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры” - ім стаў томік твораў Вячаслава Адамчыка (1933—2001).👍

У кнігу вядомага празаіка ўвайшлі самы вядомы раман аўтара “Чужая Бацькаўшчына” (1978), а таксама выбраныя апавяданні і дзённікі. 🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў кнігарнях сталіцы.

#палічка
👏4👍2🔥1
🎧 "Голы звер" - цяпер у аўдыё

“Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якія агучваюць творы айчынных пісьменнікаў 1920—30-х гадоў, выклалі ў сеціва чарговы твор.👍👍👍

Ім стала аповесць “Голы звер” Міхася Зарэцкага.🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
🔥7👍1
📚 “Silva Rerum” - III і IV часткі

Выйшлі з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі “Silva Rerum” літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце.👍👍👍

Першы 2 часткі выйшлі ў мінулым годзе. Мы пісалі пра іх тут.

Выдавецтва - "Vesna Books". Пераклад - Сяргей Шупа. 🔥

👉 Кнігі можна купіць праз сайт Knihauka.com

#палічка
👍5❤1
⭐️ Прэмія Багушэвіча - новы сезон

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 г. і ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Сёлета яна распачынае чарговы сезон.
Намінуюцца творы жывых аўтараў упершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2025 г. На прэмію ад мінулага году могуць прэтэндаваць не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.👍👍👍

👉 Падаць заяўку да 1 лютага можна тут

#анонс
👍5
***
Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi ўгары.
Сосны захутаны ў белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.

Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка... Зiма беларуская...
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?..


Ніл Гілевіч
1965

#раптамверш
👍10❤6🤔1
⭐️ Беларускае фэнтэзі ў музеі Багдановіча

Імпрэза для аматараў фэнтэзі з удзелам літаратараў Яўгена Папакуля і Маргарыты Латышкевіч пройдзе 22 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.👍👍👍

Пісьменнікі правядуць прэзентацыю твораў, адкажуць на пытанні і правядуць інтэрактыў для гасцей вечарыны.🔥

❗️Пачатак у 18:30
👉Адрас: вул. М. Багдановіча, 7А
Кантакты: +375(17) 355-22-95
❗️Кошт квітка - 15 рублёў.

#анонс
❤11
⭐️ На Беласточчыне ўшануюць памяць Марылькі Базылюк-Саснюк

У Бельску Падляскім да 30-ых ўгодкаў з дня спачыну паэткі, настаўніцы, актывісткі беларускага руху на Беласточчыне Марылькі Базылюк-Саснюк пройдуць мерапрыемствы па ўшанаванні яе памяці.👍👍👍

У суботу, 24 студзеня, а 8-й гадзіне ў Міхайлаўскай царкве пройдуць літургія і паніхіда. А 10-й гадзіне на праваслаўных могілках па вуліцы Войска Польскага пройдзе паніхіда ля магілы.🔥🔥🔥

Марылька Базылюк-Саснюк (1959-1996) - актывістка беларускага студэнцкага руху 80-х гадоў, адна з заснавальнікаў “БАС".
📌 Працавала настаўніцай у школе ў Клейніках ды ў Бельску Падляшскім.
📌 Жыццё паэткі заўчасна абарвала цяжкая анкалагічная хвароба.
📌 Яна пакінула пасля сябе вершы, частка якіх увайшла ў кнігу ўспамінаў “Марылька” выдадзеную аб’яднаннем “АБ-БА” ў 2012 годзе.

#анонс
❤11
📙 Кніга для дзяцей ад Віктара Марціновіча

“Хлопчык, у якого не было хваста” - кніга для дзяцей аўтарства Віктара Марціновіча пабачыла выдавецтве “Открытая книга". 👍👍👍

Аўтар акрэсліў яе як “экалагічную казку для хвастатых і бясхвостых”. Гэтым творам Віктар Марціновіч, вядомы як празаік і мастацтвазнаўца, дэбютуе як пісьменнік для дзяцей.🔥🔥🔥

👉 Кнігу можна знайсці у кнігарнях, а таксама замовіць праз Wildberries.by.

#палічка
❤9👍4🤣1
⭐️ "Вершы на асфальце" 2026

Міжнародны паэтычны фестываль
Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, што праводзіцца з 2012 году ў Мінску і Вільні, сёлета будзе праходзіць 13-15 лютага ў Варшаве.👍👍👍

У праграме фэсту — цырымонія абвяшчэння новага лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, дыскусіі, прэзентацыі, сустрэчы з літаратарамі з Германіі, Нарвегіі, Польшчы і Украіны, вечарына выпускнікоў Школы маладога пісьменніка, традыцыйная “Ноч паэзіі” і шмат іншага.🔥🔥🔥

Пад час фестывалю традыцыйна будзе адбывацца кірмаш беларускай кнігі.👍👍👍

👉 Падрабязнасці з раскладам мерапрыемстваў і пляцоўкамі будуць на пачатку лютага - сачыце за навінамі.

#анонс
❤7👍1
Памерла Ірына Быкава

Як стала вядома ў Мінску памерла Ірына Быкава (у дзявоцтве Суворава) другая жонка пісьменніка Васіля Быкава, з якой яны былі разам з 1978-га.

У канцы снежня 2025 г. яна трапіла ў шпіталь з пераломам сцягна і інфарктам.

13 студзеня 2026 года ёй споўнілася 99 гадоў, яна перажыла мужа амаль на чвэрць стагоддзя - пісьменніка не стала ў чэрвені 2003 году.

#навіны
💔21😢9❤2👏1
⭐️ "Кантрабанда надзеі" у Гданьску

23 студзеня ў Гданьску адбудзецца творчы вечар паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча “Кантрабанда надзеі“.

У праграме:
✔️ старыя і новыя вершы
✔️ пераклады польскай паэзіі як жывы культурны дыялог
✔️ размова з аўтарам і пытанні ад публікі
✔️ прэзентацыя кніг “На беразе Волі“ і “Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры“.

❗️Пачатак: 17:30
👉 Адрас: Filia Gdańska, ul. Mariacka 43

#анонс
👍7
⭐️ Ціхану Чарнякевічу - 40!

Сёння адзначае дзень нараджэння літаратуразнаўца, крытык, паэт Ціхан Чарнякевіч.
Нарадзіўся 22 студзеня 1986 г. у Пінску.
🌺 Скончыў філфак педуніверсітэта ў Мінску. Вучыўся ў "Беларускім калегіюме".
🌺 Працаваў у тыднёвіку "ЛіМ", часопісе "Маладосць", у сакратарыяце ГА "СБП".
🌺 Выступаў як калумніст і эсэіст на шэрагу інтэрнэт-пляцовак.
🌺 Укладальнік і каментатар кніг: «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (2011), «Лявон Савёнак „Творы“» (2012), «Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі» (2025), анталогіі "Вершы на волю. Паэзія турмы і выгнаньня" (2025). Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).

Віншуем і зычым поспеху на ніве айчыннай літаратуры! 💐💐💐

#угэтыдзень
🎉17❤11
⭐️ Выстава да юбілею беластоцкай "Нівы"

Выстава, прымеркаваная да 70-годдзя выхаду першага нумара Беларускага тыднёвіка «Ніва», адкрыецца ў Беластоку 30 студзеня ў Падляшскім музеі. На экспазіцыі прадставяць выбраныя фотаздымкі з архіва рэдакцыі за 1956–2000 гг. 👍👍👍

Выстава, якая арганізаваная пад ганаровым патранатам Польскага агенцтва друку (PAP), — вынік сумеснай працы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Падляшскага музея і Праграмнай рады «Нівы». Куратар Павел Грэсь запрашае гледачоў у «фатаграфічнае падарожжа праз дзесяцігоддзі»: ад суровых краявідаў Падляшша да дынамічных рэпартажаў з фабрык і партрэтаў людзей, якія фармавалі ідэнтычнасць рэгіёна. 🔥🔥🔥

❗️Адкрыццё пройдзе 30 студзеня, 18:00 у Падляшскім музеі па адрасе: Ратуша, Рынак Касцюшкі, 10).
❗️❗️Выстава будзе працаваць да 26 красавіка 2026 года.

#анонс
❤4👍3
⭐️ Лабараторыя паэтычнай метафізікі - новая сустрэча

Тэма першага сёлетняга занятку, што адбудзецца 28 студзеня: “Францішак Багушэвіч. Метафізіка першапачатку”.🔥🔥🔥

Багушэвiч – беларускi Кафка. Ён традыцыйна чытаўся i чытаецца як этнаграфія, бачыцца вачыма сэнтыментальна-народнiцкiмi. Яго Космас змрочны, трагiчны, разарваны. За спіной – шляхецкая цывілізацыя і выпадзенне з гісторыі. Наперадзе – незразумелы і няўтульны горад. Перад вачыма – занядбаны, хаця й родны кут, “хатка”, у якой мусіць паўставаць новая суб'ектнасць, культура, навука, заводы й універсітэты. Як гэта ўвогуле мажліва? Адкуль з’явілася сіла, энергія? З чаго ўсё разгарнулся? Як мы бачым Багушэвіча сёння?👍👍👍

Мадэратар: Ігар Бабкоў🔥🔥🔥
👉 Месца традыцыйнае - Музей Максіма Багдановіча ў Траецкім.
❗️Пачатак а 19:00
❗️❗️Кошт 5р.

#анонс
❤7👍1
📙 "Лёнькі, Ваські, Валодзькі"

Новая кніга аднаго са старэйшых беларускіх празаікаў Віктара Казько “Лёнькі, Ваські, Валодзькі” выйшла ў выдавецтве "Цымбераў". 👍👍👍

У яе ўвайшлі апавяданні, што ствараліся цягам многіх гадоў. Яны – пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, “сірот-бязбацькавічаў”, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час.

Як адзначае аўтар у прадмове, “гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна... Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу – упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру… маё вулічнае пакаленне”.👍👍👍

👉 Набыць выданне можна будзе ў кнігарнях kniger.by і knihi.by.

#палічка
👍8❤2
🎧 "Літоўскі хутарок" - у аўдыё

Апавяданне Максіма Гарэцкага "Літоўскі хутарок" з'явілася ў аўдыяверсіі дзякуючы ініцыятыве "Беларуская літаратура", якая агучывае класіку айчыннай літаратуры.

Вайна, невялікі хутар, сям'я: бацька, маці, дзве дачкі. Былі і сыны, але забралі ў войска. Усе суседзі збеглі ў тыл, а жыхары хутара вырашылі застацца, бо як кінуць хату, гаспадарку, сабаку? А зусім хутка, праз пару дзён, тут пройдзе фронт.

👉 Слухаць

#аўдыё
❤9👏3👍1👀1