Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве "Skaryna Press" выйшаў зборнік вершаў нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Выбраныя вершы для зборніка "Плэйбокс Пандоры" пераклаў Ігар Крэбс.👍
👉 Набыць тут

📘 На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выйшла манаграфія літаратуразнаўцы і даследчыка Андрэя Масквіна “Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік» і «Наперад!»”. Даследаванне прысвечана перыёдыцы, што выдавалася беларусамі ў Германіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі пасля ІІ Сусветнай вайны.🔥🔥🔥

📗 Выдавецтва "Мяне няма" абвесціла перадзаказ на паэму ў прозе Дзмітрыя Строцава - "Как выглядит смерть".
👉 Замовіць тут

📕 У Беластоку выйшла новая кніга вершаў паэткі Валянціны Аксак - "Вячэра з чужым каханкам". Кніга мае быць прадстаўленая публіцы ў межах фестывалю "Вершы на асфальце" 13-15 лютага .🔥🔥🔥

#палічка
👍7❤1
***
Якая ціхая краса
паўцёмным ранкам.
Замерзьлі пляшка каньяку
і я на ганку.

Ні птушак, ні людзей вакол -
нікога побач.
Стаю, вясёлы балабол -
шчасьлівы, сволач.

Чаму? Ня ведаю і сам.
Прыгожа, сьнежна.
У атачэньні цёплых крам.
Шчасьцязалежны.

Якія подыхі зімы,
якая вусьціш...
Ёсьць ты і я, ёсьць я і мы.
Ёсьць я і кусьцік.

Сяргей Прылуцкі

Карціна - Ігар Рымашэўскі

#раптамверш
👍7👏1
📙 Зборнік выбраных вершаў Насты Кудасавай

У папулярнай серыі "Паэты планеты", якая шмат гадоў выдае сусветную паэтычную спадчыну, выйшла кніжка выбраных твораў Насты Кудасавай.👍👍👍

Раней у серыі выходзілі кнігі наступных беларускіх аўтараў: Міхася Стральцова, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Максіма Багдановіча, Язэпа Пушчы, Андрэя Хадановіча, Уладзіміра Арлова, Змітрака Бядулі, Уладзімера Някляева, Ізі Харыка.🔥🔥🔥

❗️Прэзентацыя выдання адбудзецца ў межах літаратурнага фестывалю "Вершы на асфальце" 13-15 лютага.

#палічка
❤6🔥3👏2👍1
⭐️ Дзіцячы фест да Дня роднай мовы

22 лютага ў Варшаве адбудзецца дзіцячы фестываль «Наш кірмаш» — сямейная культурная падзея, прысвечаная Дню роднай мовы.👍👍👍

У праграме імпрэзы для дзяцей і бацькоў:
✔️ музычныя выступы,
✔️ аўтарскія сустрэчы,
✔️ тэатральныя чытанні,
✔️мастацкія і інтэрактыўныя майстар-класы.
Удзел у падзеі возьмуць паэт і перакладчык Андрэй Скурко, актор і літаратар Аляксандр Ждановіч, сямейны гурт Юстыны і Таццяны Карпіловіч, Змітра і Геральда Бартосікаў, мастачка Марына Корзун і іншыя.🔥🔥🔥

Будуць працаваць беларускія выдавецтвы з асартыментам дзіцячых кніг.👍👍👍

❗️Час: 22 лютага, 13:00–16:00
👉 Адрас: ul. Dożynkowa 6a

Уваход вольны

#анонс
👍4❤1
Музейнае аб'яднанне

Прайшла інфармацыя, што ў Мінкульце абмяркоўваецца рэарганізацыя найбуйнейшых літаратурных музеяў сталіцы — Якуба Коласа і Янкі Купалы. Разглядаецца сцэнар, згодна з якім абедзве ўстановы могуць страціць статус самастойных і ўвайсці ў склад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў якасці філіялаў.

Ідэя сама па сабе не новая - у 1987–1996 гг. літаратурныя музеі ўжо ўваходзілі ў адзінае аб’яднанне і мелі абмежаваную самастойнасць, аднак такі расклад быў прызнаны неэфектыўным і ў выніку шэраг музеяў атрымалі статус самастойных установаў. Верагодна, цяпер сітуацыя паўторыцца.

#навіны
😢3👎1
📙 "Па што ідзеш, воўча?" па-літоўску

Кніга Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?", пасля перакладу на нямецкую, чэскую, польскую, нарвержскую і шведскую мовы, выйшла па-літоўску.👍👍👍

Пераклад Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė), выдавецтва "Kitos knygos".

#палічка
❤11👍3
📙 Людміла Рублеўская "Запавет Фауста"

У выдавецтве "Аверсэв" выйшла новая кніга пісьменніцы Людмілы Рублеўскай "Запавет Фауста". 🔥🔥🔥

Пад адной вокладкай змешчаныя два творы. Аўтабіяграфічныя рэфлексіі «Дыханне попелу» — гэта асэнсаванне пісьменніцай свайго жыццёвага шляху і ўнутранага свету, што ператварае асабісты досвед у адкрыты дыялог з чытачом. «Запавет Фаўста» - раман пабудаваны па схеме алхімічнага працэсу, так званага Вялікага Дзеяння — сімвала духоўнага самаўдасканалення, унутранага росту чалавека ў выпрабаваннях. Тэкст можа чытацца як асобны, самадастатковы твор, але для знаўцаў творчасці пісьменніцы можа ўспрымацца і як сіквел яе знакамітага цыкла "Авантуры Пранціша Вырвіча".👍👍👍

👉 Шукайце ў сталічных кнігарнях.

#палічка
❤9👍2
Памёр Раман Цымбераў

Ад наступстваў інсульта ў Мінску памёр выдавец і літаратар Раман Цымбераў.

Ён нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 г. у Ейску, але ўсё жыццё пражыў у Мінску. Скончыў Мінскі інстытут кіравання.
З пачатку 2000-ых гг. займаўся кнігагандлем як прыватны прадпрымальнік. Быў уладальнікам інтэрнет-крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by. Шмат зрабіў для распаўсюду і папулярызацыі беларускіх кніг.

Пісаў вершы на беларускай і рускай мовах. Выйшла чатыры яго зборнікі паэзіі: «Мышыны кароль» (2006), «Гісторыя хваробы» (2011), «Трэці сшытак» (2017), «На улицах Вавилона. Куретская стража» (2021).

Выказваем шчырыя спачуванні блізкім і сябрам спачылага.

#навіны
💔33😢28
⭐️ Квіз да Дня роднай мовы

21 лютага Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на сустрэчу ў фаомаце моўна-літаратурнага квіза.👍👍👍

Якія цікавосткі чакаюць гасцей?
✔️ Слоўны крос.
✔️ Загадкі паводле вершаказаў Алеся Разанава і спроба самастойнага напісання сваіх.
✔️ Фразеалагічны "Кракадзіл".
✔️ "Апазнанкі" пісьменнікаў па фота і апісанні.
✔️ Рыфмаванкі і літаратурныя пераўвасабленні.
✔️ Пытанні для грамацеяў.
✔️ Літаратурныя "пярэваратні".

❗️Кошт 10 р.
👉 Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95.

#анонс
❤7
⭐️ "Каласы пад сярпом тваім" прэзентацыя ў Лодзі

16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса”. 👍👍👍

У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк.🔥🔥🔥

👉 Адрас: ul. Jana Matejki 32\38
❗️Час: 18:00

#анонс
⭐️ Спектакль для дзетак па Караткевічы

14 лютага ў Варшаве прэзентуюць дзіцячы інтэрактыўны спектакль “Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае”, створаны па ўнікальных казках пісьменніка. 👍👍👍

👉 Імпрэза адбудзецца ў Акадэміі добрай адукацыі.

Назву спектакль атрымаў паводле малавядомага ранняга твора Уладзіміра Караткевіча - казкі «Мужык і Дзіва аднавокае». Ініцыятары імпрэзы - актор і рэжысер Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава, якія ў лістападзе мінулага году паставілі мініспектакль прысвечаны пісьменніку - "Жарсці Караткевіча".🔥🔥🔥

#анонс
🥰5👍1
Памёр Міхась Губернатараў

10 лютага ў Гародні на 80-ым годзе жыцця памёр літаратуразнаўца і паэт Міхась Губернатараў.
📌 Ён нарадзіўся 22 лістапада 1946 г., у в. Ангелаўка, Касцюковіцкага р-на, Магілёўскай вобласці.
📌 Скончыў філфак БДУ, настаўнічаў у Глыбоцкім раёне, кандыдат філалагічных навук (1977), вывучаў творчасць Аркадзя Куляшова, з 70-х да пачатку 90-х гадоў працаваў на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта.
📌 Аўтар кніг паэзіі «Паверка» (1973), «Пакланенне агню» (1984). Вершы ўвайшлі ў зборнік паэзіі «Рунь» (1970), выпускі абласнога літаратурнага альманаха «Новы замак», і інш.

Спачуванні сваякам і блізкім спачылага.

#навіны
😢12
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў дванаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча. Чарговы том працягвае шэраг аўтарскіх выданняў, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры ад XVIII да пачатку XX ст. 👍👍👍
👉Замовіць можна тут

"Камунікат" анансаваў выхад кніг Уладзіслава Ахроменкі і Міколы Адама.👍👍👍
📗 «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» — зборнік прозы Уладзіслава Ахроменкі. У яго ўвайшлі «Тэорыя змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс. Таксама - «Музы і свінні» — кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў. Апроч таго ў зборнік трапілі дагэтуль не публікаваныя тэксты незавершаных твораў У. Ахроменкі: «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» i «Выкрадальнік гукаў». 🔥🔥🔥
📘 Другая кніга выдавецтва - трылогія Міколы Адама «…І прыдбаў гэты дом». У трылогію ўвайшлі «…І прыдбаў гэты дом», «Адаптацыя», «Вольны птах». Трэцяя частка друкуецца ўпершыню.👍👍👍

#палічка
❤5👍1
⭐️ "Валодзя" - спектакль-прысвячэнне Караткевічу

19 лютага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы запрашае на спектакль Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, прысвечаны Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу.👍👍👍

Спектакль “Валодзя” – падарожжа ў яго свет: ад юнацкіх мараў да вялікіх кніг, якія сталі часткай гісторыі. 🔥🔥🔥

❗️Кошт 15р.
Пачатак а 19:00

#анонс
🔥9👍2
⭐️ Рэзідэнцыя Writer in Residence Programme 2026

Аўстрыйская рэзідэнця "Salzburger Kunstverein" прымае заяўкі на месячную пісьменніцка-мастацкую рэзідэнцыю.

Тэма: "CAPTCHA Realism" — крытычнае асэнсаванне сучаснай рэальнасці, тэхналогій і візуальнай культуры.
Да ўдзелу запрашаюцца пісьменікі, даследчыкі мастацтва і мастацкія крытыкі.🔥🔥🔥

❗️Час: любы месяц з красавіка да снежня 2026 г.

Падтрымка:
✔️ Асобная студыя-кватэра ў гістарычным Künstlerhaus
✔️ Стыпендыя 900 EUR
✔️ Медыцынская страхоўка
✔️ Рэдакцыйнае ментарства і нетворкінг з камандай ArtReview

Вынікам рэзідэнцыі мусіць стаць тэкст, створаны за месяц у Аўстрыі.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы да 15 лютага.

👉 Падаць заяўку

#анонс
🔥4
⭐️ "Вершы на асфальце" - дзень І

Сёння ў Варшаве стартуе праграма Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Імпрэзы фэсту будуць праходзіць з 13 па 15 лютага 2026 г.👍👍👍

Сёння ў 19:00 пралогам фестывалю стане гутарка - “Міхась Стральцоў якім мы яго памятаем”. Удзельнічаюць Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў. Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч.🔥🔥🔥

У 20.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
Галоўнай падзеяй стане ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.👍👍👍

👉 Адрас: ul. Foksal. 11

#анонс
👍6