⭐️ П'еса Ганны Комар у Польшчы
Рэжысёр і актор Андрэй Новік прадставіць перфарматыўныя чытанні пад назвай "To jest bowiem ciało moje" паводле п'есы беларускай літаратаркі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Нагадаем - двухмоўная беларуска-англійская кніга з п'есай выйшла ў выдавецтве лонданскім "Скарына" ў 2025 г.👍👍👍
Учора 25 сакавіка, імпрэза прайшла ва Ўроцлаве. Заўтра, 26 сакавіка, паказ адбудзецца ў Варшаве.👍👍👍
❗️Час - 19:00
👉 Адрас: вул. Foksal 11.
#анонс

👍3👏1
📙 "Якуб Колас у Парыжы"
У выдавецтве "Беларусь" выйшла літаратуразнаўчая кніга даследчыка Міколы Труса, якая прапануе архіўную рэканструкцыю абставін удзелу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў Міжнародным кангрэсе пісьменнікаў у абарону культуры (Парыж, 1935). Аўтарам выяўлены даклад Якуба Коласа, перакладзены на рускую, французскую і нямецкую мовы, а таксама шэраг унікальных матэрыялаў, якія дазваляюць па-новаму прачытаць два нарысы пісьменніка пра паездку ў сталіцу Францыі, найбольш панарамна разгледзець адметную падзею ў культурным жыцці Еўропы і ўсяго свету.🔥🔥🔥
Выданне адрасаванае як літаратуразнаўцам і гісторыкам, так і шырокаму колу чытачоў, што цікавяцца гісторыяй літаратуры.👍👍👍
👉 Набыць навінку можна ў "Акадэмкнізе".
#палічка

👍6❤3🔥1
📚 Новыя кнігі
Пабачылі свет перакладныя навінкі ад сталічнага выдавецтва "Папуры" - “Трыумфальная арка” Эрыха Марыі Рэмарка і бестэсэлер амерыканскага пісьменніка, педагога і аратара-матыватара Дэйла Карнэгі “Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей”.👍👍👍
Абедзве кнігі маюць сусветную вядомасць і не патрабуюць рэкламы, але па-беларуску друкуюцца ўпершыню. 🔥🔥
👉 Набыць іх можна ў выдавецтве “Папуры” і кнігарні “Параграф 45”.

❤7👍1
📙 Кніга аб протаіерэі Сергіі Гардуне
З друку выйшла кніга, прысвечаная мінскаму святару айцу Сергію Гардуну. Выданне распачынае новую серыю "48 выдатных праваслаўных дзеячаў Беларусі". Аўтар кнігі пісьменнік Анатоль Астапенка. 👍👍👍
Прэзентацыя выдання днямі прайшла ў прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.🔥🔥🔥
Даведка: Сергій Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959, у в. Дзівін, Кобрынскага р-ну, Брэсцкай вобл. — памёр у Мінску 21 чэрвеня 2022 г. — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, прафесар. Выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры біблейскіх і царкоўна-гістарычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ. Валодаў украінскай, грэчаскай, лацінскай, царкоўна-славянскай, англійскай, французскай, польскай мовамі. Кіраваў рабочай групай, якая ажыццявіла пераклад Новага Запавету на беларускую мову.
👉 Выданне можна знайсці ў кнігарні пры Петра-Паўлаўскай царкве на Нямізе.

❤7
⭐️ "Мінск вачыма Петруся Броўкі"
Сёння ў суботу 28 сакавіка ў музеі П. Броўкі наведвальнікі атрымаюць магчымасць займальна правесці час: праслухаць аглядную экскурсію пра жыццё і творчасць пісьменніка, а пасля згуляць у настольную гульню “Мінск вачыма Петруся Броўкі”, якая пазнаёміць вас са знакавымі ў біяграфіі паэта лакацыямі сталіцы. 👍👍👍
❗️Праграма ідзе 2 гадзіны.
❗️Пачатак а 15:00
👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30

👍3❤1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.👍👍👍
👉 Слухаць
#аўдыё

👍6
🗞 Выйшаў новы нумар “Літаратурнай Беларусі”.
Змест:
📌 ФОРУМ: заканчэнне серыі эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»-3
📌 ПАМЯЦЬ: артыкул Таццяны ЯКУБОЎСКАЙ «Радзім ГАРЭЦКІ: вучоны і пісьменнік»
📌 ПРОЗА: аповед Станіслава СУДНІКА «Святыя грэшнікі»
📌 ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Ірыны ЛЯШКЕВІЧ «Так доўга да вясны!» і Віктара САЗОНАВА «Знічы спадзяванняў»
📌 ЮБІЛЕЙ: нататкі Ірыны БАГДАНОВІЧ да юбілею Хрысціны ЛЯЛЬКО
📌 ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Таццяны БАРЫСЮК «Яблык спакусы» і Уладзіміра ЛЕБЕДЗЕВА «Свой лёс»
📌 УСПАМІНЫ: нататкі «І радасць, і боль…» Ірыны РУДКОЎСКАЙ пра сям’ю і брата Міхася РУДКОЎСКАГА (1936—1991).
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Сусвет Джэйн ОСЦІН»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

👍5🔥3
📙 "Сучасныя беларускія гаворкі"
У Вільні пры падтрымцы Інстытуту літоўскае мовы выйшла манаграфія „Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2“ польскага беларусіста Міраслава Янковяка.👍👍👍
Гэта працяг публікацыі вынікаў экспэдыцыйнай палявой працы вядомага дыялектоляга, другі том прысьвечаны гаворкам Салечніцкага (Шальчынінкайскага) раёну. У працы дэтальна апісваюцца фанэтыка, марфалогія, сінтакс, лексіка мясцовых гаворак, у тым ліку балцкія і польскія запазычанні ў іх. Кнігу дапаўняюць тэматычны слоўнік і тэксты. 🔥🔥🔥
👉 Набыць кнігу - тут

⭐️ Хрысціне Лялько - 70!
Сёння адзначае юбілей пісьменніца, перакладчыца, журналістка і рэдактарка Хрысціна Лялько. 👍👍👍
🌸 Нарадзілася 30 сакавіка 1956, в. Хадзюкі, Лідскі р-ну. Скончыла філфак БДУ. 🌸 Працавала ў Літаратурным музеі Купалы, тыднёвіку «ЛіМ», часопісе «Беларусь».
🌸 Дэбютавала вершамі ў 1971 г. на старонках лідскай раённай газеты «Уперад», а ў 1979 г. у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» - выйшла першае апавяданне пісьменніцы.
🌸 Аўтарка кніг: «Дарога пад гару» (1985), «Світанак над бярозамі», "На далонях любові", "Канваліі", "Адвячорак" і інш.
🌸 Імянінніца жыве і працуе ў Мінску, доўгія гады застаючыся галоўным рэдактарам часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria».
Віншуем, зычым здароўя, натхнення і новых твораў! 💐💐
#угэтыдзень

🎉8🔥3❤2
***
Лянівай сцяты прахалодай,
Нясмела абудзіўся клён.
Вясна з відочнай неахвотай
Ідзе у сонечны палон.
Дажджы за морамі паснулі,
На ветры петрае лаза.
Зіма у снегавай кашулі,
Глядзі, шчэ вернецца назад,
Каб раўчуковыя маршчыны
Зраўняць, каб сцішанай бядой
Пазначыць заўтра свіст шпачыны
I голас пліскі над вадой.
Незразумелае трыванне
Ва ўсёй прыродзе. Час нуды,
Развагі і супрацьстаяння
Нішчымнай хмары і вады.
Міхась Стральцоў
#вершдня
Лянівай сцяты прахалодай,
Нясмела абудзіўся клён.
Вясна з відочнай неахвотай
Ідзе у сонечны палон.
Дажджы за морамі паснулі,
На ветры петрае лаза.
Зіма у снегавай кашулі,
Глядзі, шчэ вернецца назад,
Каб раўчуковыя маршчыны
Зраўняць, каб сцішанай бядой
Пазначыць заўтра свіст шпачыны
I голас пліскі над вадой.
Незразумелае трыванне
Ва ўсёй прыродзе. Час нуды,
Развагі і супрацьстаяння
Нішчымнай хмары і вады.
Міхась Стральцоў
#вершдня
👍8❤6
📚 Новыя кнігі
📙 У паэткі Кацярыны Масэ выйша кніга прысвечаная метадалогіі і метафізіцы творчасці - “Плод дрэва тварэння”. Выданне выйшла з друку ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”.
👉 Набыць можна тут
📕 У выдавецтве "Беларусь" выйшла выданне, прысвечанае класікам беларускай літаратуры - Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Якубу Коласу. У кнігу ўвайшлі вершы паэтаў на беларускай мове і ў перакладах на 9 моў краін СНД. Кніга ўпрыгожаная партрэтамі знаных беларускіх мастакоў з фондаў літаратурных музеяў.👍👍
👉 Шукайце ў сталічных кнігарнях.
📘 Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, першага перыядычнага выдання, прысвечанага фальклорным тэкстам і традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Рэдактарка - Таццяна Валодзіна.👍👍👍
👉 Прадаецца ў "Акадэмкнізе".

👍4
⭐️ “Музей – гэта мы!” - выстава
1 красавіка Літаратурны музей Багдановіча запрашае на прэзентацыю мастацка-дакументальнай выставы, прысвечанай 45-гадоваму юбілею дзейнасці ўстановы.👍
Музей адкрыўся 1 красавіка 1981 года. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, аматарамі-энтузіястамі за сваю 45-гадовую гісторыю музейныя фонды папоўніліся самымі разнастайнымі артэфактамі, а сам музей зрабіўся галоўнай установай па захаванні культурнай спадчыны, звязанай з Максімам Багдановічам. Музейная скарбніца на сёння складае больш за 22.000 музейных прадметаў.🔥🔥🔥
❗️Завітвайце ў музей, знаёмцеся з цікавымі экспанатамі і гісторыяй установы.
❗️Пачатак а 17:00
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

❤4
⭐️ "Велікодны кнігасвет"
5 красавіка ў Вербную нядзелю адбудзецца адкрыццё выставы мастакоў-ілюстратараў у межах Хрысціянскага літаратурнага фэстывалю "Велікодны КнігаСвет". 👍👍👍
На выставе будуць прадстаўлены ілюстрацыі да дзіцячых кніг мастачак – Марыны Канавалавай, Аляксандры Казак, Алены Тукач, Анастасіі Балыш, Маі Пракаповіч. 🔥🔥🔥
12:00 – Адкрыццё выставы "Велікодны КнігаСвет".
13:00 – Экскурсія па Музеі-капліцы свм. Парфірыя Заслаўскага.
👉 Адрас: Заслаўе, Савецкая, 29

👍1
📘 Аўстрыйскі часопіс з беларускай паэзіяй
У Вене выйшаў з друку часопіс “Zwischenwelt”, у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясятка беларускіх літаратараў у перакладзе на нямецкую.👍👍
Сярод аўтараў: Сабіна Брыло, Юля Цімафеева, Ганна Шакель, Ганна Янкута, Сяргей Прылуцкі, Артур Камароўскі, Дар’я Бялькевіч, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай, Марыя Бадзей і іншыя. 🔥🔥🔥
#навіны

❤5👍2👏1
Forwarded from Літархіў
Багушэвіч на сафары
Да нас трапіў унікальны здымак, які выпадкова адшукаў на інтэрнэт-аўкцыёне аматар беларускай старасветчыны, што пажадаў застацца ананімным, - на фота класік айчыннага пісьменства Францішак Багушэвіч (1840-1900).
Пісьменнік з дубальтоўкай пазіруе каля здабытага паляўнічага трафея.
Верагодна здымак зроблены ў канцы 1870-ых пач 1880-ых гг. калі Францішак Багушэвіч наведваў Цэйлон па запрашэнні нямецкага біёлага і літаратара Эрнста Гекеля, які пакінуў цікавыя нататкі пра гэтае падарожжа - «Лісты з Індыі» (1881). З Э. Гекелем яны пазнаёміліся ва Украіне на Сумшчыне, куды немец прыязжаў да далёкіх сваякоў, а Ф. Багушэвіч працаваў у судовым следчым.
Вядома, тэма патрабуе далейшага вывучэння і архіўных росшукаў, але гэта не адмяняе сенсацыйнасці знаходкі.
#гісторыя

😁10👎5
⭐️ Сустрэча з Мікітам Найдзёнавым
4 красавіка адбудзецца новая гутарка інтэрнэт-праекта "Літаратура і кава".👍👍👍
Госць традыцыйнай штомесячнай сустрэчы Мікіта Найдзёнаў - паэт, музыка, шоўмэн, аўтар песень для ўласных музычных праектаў і для іншых выканаўцаў.
Будзем размаўляць пра літаратуру, паэзію, творчасць - і ўсё гэта з кубачкам кавы.👍👍👍
❗️Усе ахвотныя могуць далучыцца ў Zoom
👉 Спасылка на мерапрыемства

❤3👍3🔥1
⭐️ Папаўненне калекцыі музея Луцкевіча
Напрыканцы сакавіка Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча атрымаў нечаканае папаўненне фондаў.
У калекцыю ўстановы дадаліся дзясяткі скрынак са збору Беларускага музея, які некалі стварыў беларускі дзеяч і пісьменнік Юры Попка (Жывіца) у нямецкім Ляймене👍👍
Гэта адбылося клопатам актывіста Алеся Маісеенкі.🔥🔥
Акрамя асабістых рэчаў дакументаў, нацыянальных строяў, у музей трапілі і літаратурныя экспанаты - кнігі, брашуры, паштоўкі з выявамі айчынных пісьменнікаў, што выходзілі ў розныя часы ў беларускіх дыяспарах розных краін.👍👍👍
Новыя музейныя экспанаты цяпер чакае належная апрацоўка і каталагізацыя.

❤6👍2