* * *
Страсаюць кроплі сонечныя дахі.
Як пемза, снег застаўся па лагчынах.
Зіма пайшла, свае забраўшы страхі
У ледзяную скрыню за плячыма.
Яшчэ ў паветры сіверна, а водар
Такі ўжо хмельны і такі ўжо весьні!
Вось-вось ад сну абудзіцца прырода,
І ўсе пачуюць: “Госпадзе, ўваскрэсні!”
Укрыжаваны Госпад уваскрос!
І мы ўзняліся духам падупалым.
Вялікдзень! Разліваюцца з Нябёс
Анёльскай песняй срэбнаю цымбалы.
Ірына Багдановіч
#вершдня
Страсаюць кроплі сонечныя дахі.
Як пемза, снег застаўся па лагчынах.
Зіма пайшла, свае забраўшы страхі
У ледзяную скрыню за плячыма.
Яшчэ ў паветры сіверна, а водар
Такі ўжо хмельны і такі ўжо весьні!
Вось-вось ад сну абудзіцца прырода,
І ўсе пачуюць: “Госпадзе, ўваскрэсні!”
Укрыжаваны Госпад уваскрос!
І мы ўзняліся духам падупалым.
Вялікдзень! Разліваюцца з Нябёс
Анёльскай песняй срэбнаю цымбалы.
Ірына Багдановіч
#вершдня
❤13👍1
🎧 "Каменнае сэрца"
У аўдыёфармаце з'явілася кніга эсэ Паўла Севярынца "Каменнае сэрца".👍👍👍
Сюды ўвайшлі ўжо вядомыя чытачу «Лісты з лесу», што з'явіліся ў час побыту аўтара ў в. Малое Сітна Полацкага раёна (2005-2008), і «Беларуская глыбіня», якая пісалася ў в. Купліна Пружанскага раёну (2011-2013), а таксама і новыя творы.🔥🔥🔥
👉 Паслухаць можна тут
#аўдыё

❤6
⭐️ Велікодны слоўнічак
Нагадваем важны моўны момант у святочныя дні - як правільна завецца адзін з галоўных сімвалаў велікоднага стала.👍👍👍
❗️І далучаемся да віншаванняў - усіх хрысціянаў са Святам - Хрыстос Уваскрос!
#слоўнік

❤10👍3
⭐️ Складана аб простым
Лонгрыд на выходныя - водгукі з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі" на новую кнігу Змітра Вішнёва
"Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер".👍👍👍
"Гэта складаная кніга аб простым. Мо нават, выкшталцоная пра банальнае.
Ёсць з’явы цалкам звычайныя, калі асярэдніць па чалавецтву, і разбуральна новыя, першасныя і зыркія для кожнага паасобку. Напрыклад, першы пацалунак альбо першы допыт па справе кахання да айчыны. Па маім асабістым, надта суб’ектыўным ўражанні, скрозь мяса, якое прыгатаваў Зміцер, ззяе першы досвед уласнай смяротнасці."👍👍👍
👉 Чытаць цалкам
#лонгрыд

❤5👍1
⭐️ "НяВершы"
15 красавіка ў Мінску пройдзе прэзентацыя дэбютнай паэтычнай кнігі “НяВершы” Нікі Беляўцовай.👍👍👍
Маладая аўтарка вядомая таксама як акторка і стваральніца тэатру "Дом з Марамі".🔥🔥🔥
Прэзентацыя адбудзецца ў прасторы “ЭХО”.👍👍👍
❗️Пачатак у 19:00
👉 Адрас: прастора “ЭХО”, пр. Незалежнасці, 95 к.5
👉 Каб наведаць імпрэзу, трэба зарэгістравацца тут
#анонс

👍6
⭐️ Вясновы фэст
18 красавіка "Фальварак Ракуцёўшчына" запрашае на “Вясновы фэст”.👍👍👍
Ракуцёўшчына – гэта дзівосная мясціна, якая летам 1911 года натхніла на стварэнне некалькіх дзясяткаў вершаў Максіма Багдановіча, што ўвайшлі ў легендарны “Вянок”.
Прапануем і вам натхніцца гэтым чароўным месцам і ўзяць удзел у веснавых традыцыях: гуканні вясны, святкаванні Вялікадня і народных забаваў.👍👍👍
Гасцей фэсту чакаюць:
☀️песні-вяснянкі;
☀️карагоды;
☀️валачобны абрад;
☀️майстар-класы;
☀️традыцыйныя танцы;
☀️рамесніцкі кірмаш;
☀️гульні.
❗️З Мінску арганізаваны трансфер. Кошт: 35 руб. (у абодва бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Квіткі можна набыць ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13).
👉 Самастойна ехаць:
Мінская вобл., Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына.
❗️Даведкі і запіс: +375 (17) 363 56 21.

⭐️ Юрасю Барысевічу - 60 гадоў
Літаратар Юрась Барысевіч нарадзіўся ў Мінску 13 красавіка 1966 г.
🌺 Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1990).
🌺 Працаваў перакладчыкам, карэспандэнтам, у газеце «Культура», Мінскім інстытуце кіравання, у часопісе «Мастацтва».
🌺 Удзельнік мастацкіх суполак «Другі фронт мастацтваў», «Schmerzwerk», «pARTisan». Адзін з заснавальнікаў і тэарэтыкаў («камісараў») авангарднай суполкі «Бум-Бам-Літ».
🌺 Займаецца даследчыцкай і перакладчыцкай працай, жывапісам і перформансам.
🌺 Аўтар кніг: "Цела і тэкст", «Аванпост», «Alter Nemo» і іншых.
Віншуем! 💐💐💐
#угэтыдзень

🎉6🔥3
📙 "Крыніцы па гісторыі Полацкага калегіума Таварыства Езуса 1579–1611"
Пабачыла свет грунтоўная археаграфічная праца "Крыніцы па гісторыі Полацкага калегіума Таварыства Езуса 1579–1611".👍
Гэта выданне дазваляе разгледзець раннюю гісторыю Полацкага езуіцкага калегіума праз самі крыніцы. Лацінскія тэксты, каментарыі, імёны, падзеі, канфлікты, штодзённасць, адукацыя, гарадское жыццё канца XVI – пачатку XVII стагоддзя – усё гэта паступова складалася ў жывую і чалавечую гісторыю.
Кніга будзе цікавая не толькі даследчыкам, але і ўсім, каму важныя гісторыя Полацка і культурная спадчына Вялікага Княства Літоўскага.👍👍👍
Выданне суправаджаецца ілюстрацыямі (картамі, фрагментамі арыгінальных рукапісаў і старадрукаў) і фундацыйным прывілеем Стэфана Баторыя. Усе лацінскія крыніцы пададзены з перакладам на беларускую мову.🔥🔥🔥
👉 Шукайце ў незалежных кнігараспаўсюднікаў.
#палічка

👍5❤2
⭐️ Кніга пра беларусаў у Літве - прэзентацыя
Заўтра 15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака, доктара гісторыі, які спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. 👍👍👍
Гэтая кніга расказвае:
✔️ пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
✔️ пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах.
✔️ пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
❗️Час: 18:30-19:30
👉 Адрас: Vilniaus gatvė 20, Vilnius.

👍9❤1
⭐️ "Толкін і Беларусь" - лекцыя
19 красавіка ў Рызе перакладчык і ілюстратар Андрэй Строцаў запрашае на лекцыю "Толкін і Беларусь".👍👍👍
Лектар, як археолаг, прапануе раскапаць пяць розных узроўняў сувязі брытанскага пісьменьніка з беларускай культурай. Чым глыбей — тым цікавей!🔥🔥🔥
Лекцыя ў такім фармаце адбудзецца ўжо ў пяты раз — раней былі жывыя і анлайн-сустрэчы з беларускімі супольнасямі Нідэрландаў, Літвы і Польшчы. 👍👍👍
👉 Для ўдзелу трэба зарэгістравацца тут
❗️Час: а 16:00
👉 Адрас: Grēcinieku iela 24-1, Кавярня Музея моды

❤4👍2
📘 "Роднае слова" - новы нумар
Выйшаў красавіцкі нумар часопіса "Роднае слова" за 2026 год. Адметнасць нумару - матэрыялы да 140-годдзя Змітрака Бядулі, а таксама артыкулы да юбілейных датаў: Лявона Гмырака, Рамана Тармолы, Валянціны Коўтун, Міхася Рудкоўскага, Вольгі Ляшчынскай. 👍👍👍
Чытайце ў нумары:
📌 Трус Мікола. Светапоглядныя ўстаноўкі і літаратурная творчасць Змітрака Бядулі 1916–1922 гг.
📌 Сабуць Аліна. Канцэпты краса, душа як дамінанты мыслення ў ранняй публіцыстыцы Змітрака Бядулі.
📌 Вабішчэвіч Таццяна. Сямейнае кола Лявона Гмырака: новыя факты да біяграфіі.
📌 Баўтрэль Інеса. “Самому Словам стаць!”: Паэзія Рамана Тармолы-Мірскага
📌 Бароўка Ванда. Запрашэнне да роздуму: проза Валянціны Коўтун.
📌 Кісліцына Ганна. Творчасць Таццяны Мушынскай як узор жаночай прозы.
👉 пачытаць можна тут

❤2👍1
⭐️ Паэтычны тур Насты Кудасавай
Наста Кудасава ў межах прамоцыі новай кнігі "Лірыка" наведае Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з паэтычнымі прэзентацыямі.👍👍👍
Падчас сустрэчаў паэтка раскажа пра новы зборнік, адкажа на пытанні публікі і зладзіць аўтографсесію.🔥🔥🔥
Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы "ArtPower Belarus".👍👍👍
❗️Першая сустрэча пройдзе ў Беластоку 23 красавіка а 18:00
👉 Адрас: Хаб "Новая зямля", вул. Sw. Rocha 5, 32

❤7
⭐️ Надсанаўскія чытанні
15 красавіка спаўняецца 11 гадоў з дня смерці а. Аляксандра Надсана. З гэтай нагоды ў Вільні працягваюцца першыя міжнародныя «Надсанаўскія чытаньні» - канфэрэнцыя, прысвечаная навукоўцу, беларусісту, святару, перакладніку Аляксандру Надсану. Спадчына а. Аляксандра аналізуецца як шматдысцыплінарна (мовазнаўства, гісторыя, літаратуразнаўства, літургіка і інш.), так і трансгенэрацыйна (вучнямі, даследнікамі, якія ведалі асабіста а. Аляксандра, а таксама тымі, на каго айцец паўплываў ідэйна). 👍👍👍
На каферэнцыі прадстаўленая невялікая выстава публікацыяў а. Аляксандра Надсана. Тут можна пагартаць ягоныя кнігі, артыкулы, бюлетэні, календары, у тым ліку тыя, якія ён самастойна набіраў, шыхтаваў, афармляў і друкаваў.🔥🔥🔥
#навіны

⭐️ Прэмія Адамовіча - збор заявак
Застаецца 5 дзён на падачу заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе.👍👍👍
На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы.🔥🔥🔥
Нагадваем, што цяпер акрамя кніг можна намінаваць таксама артыкулы, падкасты, кіна- і відэапраекты.👍👍👍
❗️Дэдлайн падачы - 20 красавіка.
👉 Запоўніць гугл-форму

❤2👍1🤝1
🎧 "Маналог" Аркадзя Куляшова
"Непаслухмяныя дзеці кастрычніка" агучылі "Маналог" Аркадзя Куляшова - пранізлівы твор, прысвечаны памяці паэтаў Змітра Астапенкі і Юлія Таўбіна.👍👍👍
Даведка:
«Маналог» (1965) Аркадзя Куляшова — адзін з першых твораў беларускай савецкай паэзіі на тэму сталінскіх рэпрэсій. Твор прысвечаны памяці паэтаў Змітрака Астапенкі і Юлія Таўбіна, з якімі аўтар пазнаёміўся ў час вучобы ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме і знайшоў у іх асобах лепшых сяброў-аднадумцаў. Фармальна гэта цыкл з чатырнаццаці філасофскіх вершаў-шаснаццацірадковікаў, аднак цесная ідэйна-тэматычная знітаванасць, адзінства пафасу, выяўленасць асобы лірычнага героя дазваляюць лічыць гэту нізку паэмай.
👉 Слухаць

❤4👍1
⭐️ "Кірылічныя выданні ВКЛ"
Заўтра 17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання "Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст." з удзелам яго аўтаркі польскай даследчыцы Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.👍👍👍
На прэзентацыі можна будзе пачуць адказ на пытанні:
❓колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны был;
❓ якія кнігі выходзілі на старабеларускай мове;
❓якія былі тыражы гэтых выданняў;
❓якія друкарні былі ў лідэрах выдавецкай справы;
❓якім быў змест кніг і жанравая прыналежнасць;
❓чым адметны быў графічны бок, фарматы і дызайн кірылічных кніг у Вялікім княстве.
❗️Час: 18:00-20:00
👉 Адрас: Беларускі хаб "Новая Зямля" (ul. św. Rocha 5/32)

👍4
📙 "Святая крыніца" Уладзіміра Някляева
Цэнтр беларускай культуры ў выдаў зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева «Святая крыніца».👍👍👍
Кніга выйшла ў двух варыянтах – па-беларуску і па-польску.🔥🔥🔥
Перакладчык на польскую - Марцін Рэмбач. 👍👍👍
Выданне прымеркаванае да 80-годдзя пісьменніка. 🔥🔥
👉 Шукайце кнігу ў незалежных распаўсюднікаў.

⭐️ Кніжны кірмаш у Беластоку
17-19 красавіка ў Беластоку будзе праходзіць Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваны таксама мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў. 👍👍
На месцы №79 размесціцца беларускі салон. Будуць прадстаўленыя кнігі выдвецтваў: Kniżny vyraj, Połackija labirynty, SayBeat, Studio Magenta, Skaryna Press, Rozum Media, Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» і іншых.🔥🔥🔥
На стэндзе будзе прадстаўленая навінка - зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева "Святая крыніца", што выйшла надоечы на беларускай і на польскай мовах, а таксама новае дапоўненае выданне "Імёнаў свабоды" Уладзіміра Арлова. 👍👍👍
❗️Завітвайце!

⭐️ "Лабірынты Власта"
У нядзелю, 19 красавіка, у Варшаве беларуская тэатральная студыя «Купалінка» запрашае на чытку п’есы Сяргея Кавалёва «Лабірынты Власта» ў выкананні дарослай групы студыі. 👍👍👍
У п’есе выкарыстаныя фрагменты аповесці Вацлава Ластоўскага «Лабірынты». Міфы, легенды і таямніцы полацкіх лабірынтаў contra рэальная Беларусь 1920-ыхх-1930-ых гг. Крывіцкая Атлантыда — і рэальнасць. 🔥🔥🔥
❗️Уваход вольны.
❗️Пачатак а 18:00
👉 Адрас: Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

👍3