Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Паэтычны тур Насты Кудасавай

Сёння 23 красавіка ў Беластоку пачынаецца тур Насты Кудасавай у падтрымку новай кнігі паэзіі "Лірыка".👍👍

Далей 24, 25 і 26 красавіка паэтка наведае сталіцы Літвы, Латвіі і Эстоніі.🔥🔥🔥

👉 Уся інфармацыя пра час і месца выступаў на фотаафішах.

❗️Не прапусціце і запрашайце сяброў! Будзе лірычна, вяснова і ўтульна!

#анонс
❤6👍3
⭐️ Варшаўскі кніжны кірмаш прымае заяўкі

Міжнародны Варшаўскі кніжны кірмаш, які мае праходзіць сёлета 28-31 траўня, будзе мець прадстаўніцтва беларускіх выдавецтваў.👍👍👍

Арганізатары беларускага стэнду прапануюць ахвотным падаць заяўку на ўдзел.🔥🔥🔥

❗️Яе чакаюць да 27 красавіка.

👉 Запоўніць заяўку

❗️ Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у кірмашы пішыце: instbelknig@gmail.com.

#навіны
👍4❤2
⭐️ Музей-дача Быкава - адкрыццё сезону

1 траўня Музей-дача Васіля Быкава пачынае 12-ты музейны сезон і ў гэты дзень запрашае вас, шаноўныя сябры, на першую ў новым сезоне куратарскую экскурсію Ірыны Князевай.👍👍👍

Вас чакаюць:
✔️ змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае пра тое, што калісьці тут кіпела жыццё, напоўненае любоўю і радасцю;
✔️ інтэлектуальныя размовы па тэме творчасці Васіля Быкава;
✔️ памятныя падарункі кожнаму наведвальніку.

❗️Кошт 10,00 руб.
👉 Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62
❗️Папярэдні запіс абавязковы! Тэл. для запісу: +375 29 811 21 85.

❗️❗️Заплануйце сабе цікавы выходны з беларускай літаратурай!

#анонс
❤7
📚 Новыя кнігі

📕 У Варшаве выйшла кніга для дзяцей фінскага пісьменніка Тыма Парвэла “Патэ гуляе ў футбол”. Перакладчык на беларускую мову - Юрый Лашкевіч. 👍

📘 У Беластоку выйшла новая кніга журналіста і літаратара Аляксандра Лукашука "Незавершанасць". Ён найбольш вядомы чытачу як аўтар кніг у жанры нон-фікш, цяпер паўстае як "чысты" пісьменнік і нават паэт - у кнігу паводле анатацыі ўвайшлі "Радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцьця, зь якога выдалена ўсё, апроч слоў. Кніга пра любоў."🔥🔥🔥

📗 Таксама ў Беластоку пабачыла свет ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. 👍👍👍

👉 Шукайце навінкі ў незалежных кнігараспаўсюднікаў.

#анонс
👍5❤1
⭐️ Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе.

Заўтра 25 красавіка Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на куратарскую эскурсію па выставе
"Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе."👍👍👍

На экскурсіі вы даведаецеся як адбываўся творчы працэс пісьменніка? Што натхняла паэта на стварэнне пакаянных вершаў? Што хацеў данесці ў сваім лісце да яго Уладзімір Дубоўка? І нарэшце, хто быў першым каханнем паэта? Шэсць зборнікаў лірыкі. Пяць дзесяцігоддзяў. Ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент – да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі.🔥

Куратар выставы – Карына Кушчанка.👍👍👍

❗️Кошт 15 руб.
❗️Пачатак а 15-ай

👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30.
+375 17 342-09-81.

#анонс
👍4❤2🔥1
⭐️ Беларускія кнігі ў Варшаве

У нядзелю 26 красавіка ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці беластоцкага Цэнтра беларускай культуры. 👍👍👍

Гэта будзе своеасаблівая прэзентацыя-справаздача за некалі апошніх гадоў па выдадзенай калекцыі кніг, у якой прадстаўлены як рэпартажныя і гістарычныя тэксты так і мастацкая літаратура. Будуць прадстаўленыя кнігі на беларускай і польскай мовах, што адлюстроўваюць досвед, памяць і сучаснасць беларускай меншасці ў Польшчы, і таксама шырэй – культурны кантэкст польска-беларускага памежжа.
Сярод гасцей Анэта Прымак-Онішк, Міхал Геніюш, Алесь Зарэмбюк, Ілона Карпюк. 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 17-ай
👉 Адрас: вул. Фоксаль 11
❗️Уваход вольны

#анонс
🔥3
📙 "Каціная" гісторыя мастацтва

Выйшла цікавая кніга па гісторыі мастацтва "Cat Art Story" - у ёй шэдэўры мастацтва падаюцца ў дзвюх версіях — арыгінальнай і кацінай.👍👍👍

Такім чынам аўтарка ідэі і мастачка Юліі Стратовіч дапамагае дзецям і дарослым у лёгкай, гульнявой форме пазнаёміцца з вядомымі творамі сусветнага мастацтва — ад наскальных малюнкаў да сімвалізму, убачыць аўтарскія інтэрпрэтацыі праз катоў.🔥🔥🔥

Кніга мае наступныя двухмоўныя версіі: англійска-беларускую; англійска-іспанскую і англійска-польскую.👍

👉 Замовіць можна тут

#палічка
👍7❤1
⭐️ "На празрыстай мове радзімы"

Водгук на новую кнігу паэзіі Людкі Сільновай з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі":
"Не стамляюся паўтараць, што сапраўдная паэзія – справа смелых. І размова не столькі пра раскрыццё табуяваных з нейкай прычыны тэм (палітыка, эротыка, антыэстэтыка і г.д.), да якіх можа звярнуцца аўтар, а пра смеласць быць сабой.
Ці спадабаецца, тое што паэт/ка пакажа чытачам, справа дзясятая. Але без гэтай самай смеласці, пачуццёвай і мысленчай аголенасці спадзявацца на поспех не выпадае..."
👍👍👍

👉 Чытаць цалкам тут

#лонгрыд
❤5👍4
***
Іду насустрач вясне.
Жоўтыя вочы светлафораў
крыважэрна ўпіваюцца ў начную
прастору.
Лаўлю адбітак тваіх валасоў
у вокнах апошняга катафалку.
Няпроста быць нешматслоўным.
Небаяздольны (неба, я здольны!),
іду прэч ад зімы
насустрач вясне,
насустрач сабе.

Анатоль Івашчанка

#вершдня
❤10👍1
⭐️ "Таварыства жывых паэтаў і паэтак"

Так называецца новы аўтарскі курс лекцый Андрэя Хадановіча, што распавядае пра беларускую паэзію як частку сусветнай лірыкі — і пра сусветную культуру ў беларускай паэзіі. 👍👍👍

Курс складаецца з 10 айнлайн-заняткаў і мае 10 асобных тэмаў ад Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Міцкевічаў да Мойшэ Кульбака, Аркадзя Куляшова, Алеся Разанава, Рыгора Барадуліна, жаночай лірыкі, рок-сцэны і беларускай паэзіі 2020-х.🔥🔥🔥

❗️Пачатак курса 13 траўня. Кожны ўдзельнік курса атрымае анлайн-сертыфікат пасля праходжання.

❗️❗️Калі вы любіце і цікавіцеся паэзіяй - вам сюды.❗️❗️

👉 Дэталі і падрабязнасці тут

#анонс
❤11
⭐️ "Свята (музейнай/пісьменніцкай) працы"

1 траўня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на две імпрэзы адразу:

✔️ 13.00 – куратарская экскурсія па экспазіцыі “Музей – гэта мы”, на якой вы даведаецеся пра знакавых фондастваральнікаў музея, унікальныя экспанаты, а таксама досвед пошуку і збірання артэфактаў, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча. 👍👍👍

✔️ 17.00 – загадчык музею і паэт Міхал Бараноўскі распавядзе пра ўласны спосаб пісання тэкстаў, радасці і складанасці стварэння літаратурных твораў, песень, кніг паэзіі і літаратуразнаўчых выданняў, а таксама пазнаёміць з дзейнасцю школы “ТЭКСТ”.🔥🔥🔥

❗️Квіток – 10 руб.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤7👍1🔥1
⭐️ Антаніне Хатэнка - 70!

Паэтка Антаніна Хатэнка нарадзілася 28 красавіка 1956, у в. Зенькаўцы, Ружанскі р-на Берасцейскай вобл.
🌸 Скончыла філфак БДУ, працавала ў кнігарні, у рэдакцыі "Народнай асветы", у "Белтэлерадыёкампаніі" і інш.
🌸 Творы друкаваліся ў перыядычных выданнях: ЛіМ, “Маладосць”, “Звязда”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, “Новы час”, “Верасень” ды іншых.
🌸 Аўтарка кніг «Здзічэлае рэха вясны» (1992), «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету», «Тры грацыі», "Вербніца".
🌸 Лаўрэатка прэміі імя Міхася Стральцова (2022).
🌸 Жыве і працуе ў Мінску.

Віншуем і зычым натхнення і новых твораў!💐💐💐

#угэтыдзень
❤11🎉2