Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Таварыства жывых паэтаў і паэтак"

Так называецца новы аўтарскі курс лекцый Андрэя Хадановіча, што распавядае пра беларускую паэзію як частку сусветнай лірыкі — і пра сусветную культуру ў беларускай паэзіі. 👍👍👍

Курс складаецца з 10 айнлайн-заняткаў і мае 10 асобных тэмаў ад Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Міцкевічаў да Мойшэ Кульбака, Аркадзя Куляшова, Алеся Разанава, Рыгора Барадуліна, жаночай лірыкі, рок-сцэны і беларускай паэзіі 2020-х.🔥🔥🔥

❗️Пачатак курса 13 траўня. Кожны ўдзельнік курса атрымае анлайн-сертыфікат пасля праходжання.

❗️❗️Калі вы любіце і цікавіцеся паэзіяй - вам сюды.❗️❗️

👉 Дэталі і падрабязнасці тут

#анонс
❤11
⭐️ "Свята (музейнай/пісьменніцкай) працы"

1 траўня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на две імпрэзы адразу:

✔️ 13.00 – куратарская экскурсія па экспазіцыі “Музей – гэта мы”, на якой вы даведаецеся пра знакавых фондастваральнікаў музея, унікальныя экспанаты, а таксама досвед пошуку і збірання артэфактаў, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча. 👍👍👍

✔️ 17.00 – загадчык музею і паэт Міхал Бараноўскі распавядзе пра ўласны спосаб пісання тэкстаў, радасці і складанасці стварэння літаратурных твораў, песень, кніг паэзіі і літаратуразнаўчых выданняў, а таксама пазнаёміць з дзейнасцю школы “ТЭКСТ”.🔥🔥🔥

❗️Квіток – 10 руб.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤7👍1🔥1
⭐️ Антаніне Хатэнка - 70!

Паэтка Антаніна Хатэнка нарадзілася 28 красавіка 1956, у в. Зенькаўцы, Ружанскі р-на Берасцейскай вобл.
🌸 Скончыла філфак БДУ, працавала ў кнігарні, у рэдакцыі "Народнай асветы", у "Белтэлерадыёкампаніі" і інш.
🌸 Творы друкаваліся ў перыядычных выданнях: ЛіМ, “Маладосць”, “Звязда”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, “Новы час”, “Верасень” ды іншых.
🌸 Аўтарка кніг «Здзічэлае рэха вясны» (1992), «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету», «Тры грацыі», "Вербніца".
🌸 Лаўрэатка прэміі імя Міхася Стральцова (2022).
🌸 Жыве і працуе ў Мінску.

Віншуем і зычым натхнення і новых твораў!💐💐💐

#угэтыдзень
❤11🎉2
Спадарства! Кожны раз да нас далучаецца ўсё больш і больш суполак! І вось нарэшце папка «Кантэнт 3.0». 👍👍👍

Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.🔥🔥🔥

❗️Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт! ❗️

https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy

👉 Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
👍4❤1
📚 Новыя кнігі

📗 Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію “Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją” (“Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі”) пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна. 👍👍👍

📘 У Адама Глобуса выйшла кніга “Зоркі. Словы пра майстроў культуры”, якая складаецца з невялікіх эсэ пра лёсы вядомых творчых асобаў - у іх ліку паэты, мастакі і акцёры. Пры чым з вялікім раскідам - ад Шэкспіра і Басё да Купалы, Барткевіча і Цоя.🔥🔥🔥
👉 Кнігу шукайце ў сталічных кнігарнях.

📕Выдавецтва "Skaryna Press" выдала асобнай кніжкай пераклад на ангельскую мову дакументальнай прозы Ганны Комар “When I’m Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail“ (“Калі я выйду на волю”).
Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі.👍👍👍
👉 Больш тут

#палічка
❤7👍3
📚 Кнігі Сімоны дэ Бавуар па-беларуску

Лонданскае беларускае выдавецтва “Скарына” абвесціла пра хуткі выхад адразу дзвюх кніг, звязаныя з французскай мысляркай-эзістэнцыялісткай і літаратаркай Сімонай дэ Бавуар (1908-1986), з дня смерці якой сёлета споўніцца 40 гадоў.👍👍👍

📘 Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная смерць”. 🔥
📕 Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сімона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік - своеасаблівымэ уступ у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і палітычнай думкі мысляркі.🔥

#анонс
❤10👍4👀1
⭐️ Садок з беларускай мовай у Вільні

Менш як месяц таму ў Вільні прыватная школа "Stembridge" абвясціла набор у беларускамоўную групу для дзетак ад 2 да 6 гадоў. Разам з ёй там, зразумела, вывучаць яшчэ і літоўскую ды англійскую мовы. Нягледзячы на тое, што ў Вільні жыве каля 20 тысяч беларусаў, ахвочых аддаць дзяцей у групу да сёння так і не знайшлося. А каб група пачала працаваць патрэбная не сотня, а ўсяго 15 дзетак...

Гэта бадай ўсё, што трэба ведаць пра любоў да роднага слова - на практыцы, нават калі няма ціску, не трэба збіраць подпісы і змагацца з чынавенствам, а досыць проста падаць заяву, абсалютная большасць не дбае пра беларускую будучыню нашчадкаў.

👉 Калі раптам цікава - спасылка на праект тут

#навіны
❤10🤔2
⭐️ "Ішоў Бай" - прэзентацыя

Заўтра 30 красавіка ў Мінску па адбудзецца презентацыя кнігі народных казак «Ішоў Бай па сцяне...» ў апрацоўцы Юрыя Пацюпы і мастацкім афармленні Маі Пейхвасэр (Пракаповіч).👍👍👍

Зборнік адмыслова арыентаваны на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, суправаджаецца прадмовамі да бацькоў і дзетак, многія казкі друкуюцца ўпершыню.🔥🔥🔥

На прэзентацыі выступіць «Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», прагучаць казкі з кнігі, аўтар апрацовак і мастачка раскажуць, як нараджалася кніга, адкажуць на пытанні. Выступяць запрошаныя пісьменнікі-казачнікі, фалькларысты і літаратуразнаўцы.👍👍👍

❗️Пачатак у 11
👉 Адрас: в. Сурганава, д. 1, к. 2 (302)

#анонс
❤8👍1
⭐️ Філамацкая маёўка

3 траўня ў межах праект “Магія слова” Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на "Філамацкую маёўку" - у памяць тых легендарных сустрэч, якія ладзілі студэнты-філаматы больш за дзвесце год таму.👍👍👍

Першая маёўка адбылася за Вільняй 6 мая 1820 г. Адкрыў яе Тамаш Зан, які выступіў са спецыяльна напісанай да яе вершаванай прамовай. Пасля выступленняў філаматаў моладзь пайшла, згодна з рытуалам, “піць малако”. Гэта была своеасаблівая вясёлая безалкагольная бяседа, дзе гучалі вершы, прамовы, спевы, жарты.🔥🔥🔥

Пазнаёмцеся і вы з традыцыяй філамацкай кагорты і яе выдатнымі чальцамі: Адамам Міцкевічам, Тамашам Занам, Янам Чачотам, Ігнатам Дамейкам і іншымі удзельнікамі таемных таварыстваў XIX ст. 👍👍👍

🎟10 руб.
❗️Пачатак а 16:00

#анонс
👍4❤2
🗞 Новая "Літаратурная Беларусь"

📌 ЭСЭ: Данута БІЧЭЛЬ пра пісьменніцу Лідзію ЯЛОЎЧЫК і чалавечы лёс
📌 ПАМЯЦЬ: Марыя НОВІК пра «стваральніцу прасторы любові» Валянціну КУКСУ (да 75-годдзя пісьменніцы)
📌 ПРОЗА: пачатак аповесці Максіма ЖУКА «Longibellum»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў з вандровак па Амерыцы Альжбеты КЕДА «Адзіны ў нас лёс»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: тры апавяданні Уладзіміра ВАСЬКО
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў «Адзін за адным» Міколы КАНАНОВІЧА
📌 ЭСЭ: нататкі Платона СТАНКЕВІЧА пра Янку ЛАЙКОВА
📌 КРЫТЫКА: В. Г. пра прозу Барыса ПЯТРОВІЧА і яго кнігі «Ад жыцця прачнуцца» і «Цнота на потым»
📌 КРЫТЫКА: рэцэнзія на кнігу вершаў Алеся АРКУША «Ня думаць пра сон і паразы», напісаная сумесна з акадэмікам-усёзнаўцам беларускай літаратуры ды Ігарам СІДАРУКОМ і водгук Валерыя ГАПЕЕВА на кнігу пра Алеся КАСКО «Недажын»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

👉 Спампаваць

#анонс
❤2
⭐️ Навіны літаратуры

📘 Саюз перакладчыкаў Літвы (LLVS) абвясціў лаўрэатку прэміі імя Дамінікаса Урбаса за 2026 год. Ёй стала паэтка і перакладчыца Юргіта Яспаніце-Буракене за пераклад рамана беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" („Ko ateini, vilke?“). Акрамя літоўскай кніга была перакладзеная на нямецкую, чэскую, польскую, нарвержскую і шведскую мовы.👍

📙 Кніга “Руіны Беларусі” — створаная з калекцый фотаздымкаў, зробленых на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 19-20 ст. і выдадзеная Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку намінаваная на прэмію "Najpiękniejsze Polskie Książki 2025" ад Конкурса Польскай асацыяцыі кнігавыдаўцоў у катэгорыі "мастацтва" (альбомы, каталогі, фотакнігі).👍

📕 Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева атрымала нямецкую літаратурную ўзнагароду Hilde-Domin-Preis за кнігу "Кровазаварот". 👍
Прэмія, названая ў гонар паэткі Гільдэ Дамін (1909-2006), уручаецца з 1992 г. раз на тры гады аўтару або аўтарцы, якія жывуць у Германіі і працуюць з тэмай выгнання.

#навіны
❤7👍1
***
Мама мая ткала кросны -
снавала на снуйках - вёсны.

З усёю красою вясновай,
з адвечнаю нашай асновай.

Стукала бёрдам, лётаў чаўнок -
непаўторны выходзіў уток.

Дзяружкі суконныя "ў дошчачку" -
шыкавала пасаг для дочачкі.

Дываны з пералівам вясёлкі -
у дзве і чатыры столкі.

З райскімі дрэвамі, птушкамі,
якія тыя дрэвы гушкалі.

З кветкамі незямной прыгажосці -
прыязджалі, дзівіліся госці...

Пакінула ўсё і пайшла да Бога -
якою сцяжынай, якою дарогай?

Без яе тут мінаюць зімы і вёсны
цяпер мама ў вечнасці тчэ свае кросны.

Рыхтуючы мне там пасаг адмысловы -
малітваў сваіх залатую аснову.


Хрысціна Лялько

#раптамверш
❤12
⭐️ Перакладчыцкая майстэрня

Абвяшчаецца набор на новы сезон папулярнага анлайн-праекта "Перакладчыцкая майстэрня". 👍👍👍

Заняткі складаюцца з 11 сустрэч з разборам перакладаў, зробленых удзельнікамі. Апрача гэтага ў новай праграме цяпер запланаваныя дзве сустрэчы, прысвечаныя карэктуры і рэдактуры (для разумення працэсу давядзення перакладу да публікацыі), таксама дадаецца асобная сустрэча - прысвечаная базаваму разуменню культурных правоў і юрыдычным аспектам працы перакладчыка.🔥

Бонус для 5 найбольш матываваных удзельнікаў - магчымасць працягнуць працу над перакладам індывідуальна.👍👍👍

Вядоўца – паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥

❗️Збор заявак да 10 траўня ўключна.
👉 Запоўніць заяўку

#навіны
👍6❤2
📙 "Адвечным шляхам"

Навінка ад выдавецтва Połackija Łabirynty — эсэ «Адвечным шляхам», упершыню апублікаванае ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучына» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч. 👍👍👍

Яго аўтар — Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія ляглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.🔥🔥🔥

Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні.

#анонс
👍6❤4🔥1
🎧 Літаратурныя зацемкі

У новым выпуску падкаста Сяргей Дубавец пачынае разважаць пра новую кнігу "Лірыка" паэткі Насты Кудасавай і... прыгадвае многіх іншых.👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
👍5❤2