Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 Альбом прысвечаны паўстанцам 1863 году

Даследчык і літаратар Язэп Янушкевіч паведаміў пра перавыданне сваёй грунтоўнай працы - альбому «Абліччы Паўстаньня 1863-1865», што выйшаў напрыканцы чэрвеня.

Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў, а апісанні ідуць адразу на трох мовах: беларускай, літоўскай ды польскай.🔥🔥

Гэтай кнігай аўтар сімвалічна вырашыў адзначыць 50-годдзе сваёй працы на ніве беларушчыны.👍👍👍

❗️Прэзентацыя запланаваная на восень 2026 года.

#палічка
❤18😁1
⭐️ Вальжына Морт у Кракаве

Сёння 1 ліпеня на літаратурным Фестывалі "Festiwal Miłosza" у польскім Кракаве выступіць паэтка Вальжына Морт.👍👍👍

Разам з мадэратаркай Ганнай Маркеўкай (Anna Marchewka) прадставяць польскі пераклад кнігі "Песні для мёртвых і ўваскрэслых", што выйшла ў выдавецтве "Kolegium Europy Wschodniej". Перакладчык - Богдан Задура. 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 17.15.
👉 Адрас: Pałac Potockich, Rynek Główny, 20.

#анонс
❤4👍2
🗞 Чэрвеньская "Літаратурная Беларусь"

Выйшаў новы выпуск літаратурна-мастацкага праекта "Літаратурная Беларусь".

Змест:
📌 ЗГАДКІ: аповед Галіны ЛЮМАРАВАЙ «Падарожжа для закаханых»
📌 АРХІЎ: гарадзенскія лісты Васіля БЫКАВА
📌 ІМЁНЫ: слова пра Паўлюка ВАЗЁРНАГА «Нявольнік праўды»
📌 ПРОЗА: аповед Міколы ІЛЬЮЧЫКА «Адвечны боль»
📌 ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў «Танец любові» Людмілы ПАЎЛІКАВАЙ і «Рамонкам прарасці…» Чаславы ПЕТРАШКЕВІЧ
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: фантастычнае апавяданне Сяргея БЕЛАЯРА «Уладышы»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Рычарда БЯЛЯЧЫЦА «Разняволены такт»
📌 ФОРУМ: нобельская лекцыя Ласло КРАСНАХОРКАІ (Стакгольм, снежань 2025 г.)
📌 ЛІТГІСТОРЫІ: артыкул Вікторыі РАДЗІВОНАВАЙ «Чаго хацеў Фаўст?»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

👉 Спампаваць

#навіны
❤3🔥3👍1
⭐️ Аўтарская сустрэча з Уладзімерам Някляевым

11 ліпеня ва Уроцлаве пройдзе вялікая аўтарская сустрэча з Уладзімірам Някляевым, прымеркаваная да 80-гадовага юбілею паэта.👍👍👍

Падчас аўтарскай сустрэчы прагучаць вершы, будуць праспяваныя песні на вершы Уладзіміра Някляева, а таксама адбудзецца прэзентацыя новых кніг: “Святая крыніца” (апавяданні на польскай і беларускай мовах, выдавецтва Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, пераклад Марціна Рэмбача) і драматычнай паэмы “Літвіны”.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18.00,
👉 Адрас: Шэўска 37,
Дзядзінец Ossolineum

#анонс
❤9👍1
📙 "Намалюю вясну" - новая кніга Марыі Баравік

У Мінску пабачыла свет чарговая дзіцячая кніга дзіцячай пісьменніцы Марыі Баравік - "Намалюю вясну".👍👍👍

Марыя Баравік - літаратарка, журналістка, драматург, якая сёлета адзначыла сваё 80-годдзе, з'яўляецца адной са старэйшых творцаў Віцебшчыны. 🔥🔥🔥

Шмат гадоў аддала працы з дзецьмі ў дзіцяча-юначым цэнтры турызму і экскурсій Падсвілля на Глыбоччыне.
Друкуецца з 1960-ых гг. Шматлікія публікацыі з'яўляліся ў газетах «Шлях перамогі», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», «Голас Радзімы», «Знамя юности», «ЛіМ», «Наша слова», «Народнае слова», у часопісах «Маладосць», «Родная прырода», Аўтарка кніг паэзіі для дзяцей.👍👍👍

#палічка
❤11👍2
📙 “Вуліца Шарлатанаў” Ільдэфанса Галчыньскага па-беларуску

На ліпень анансаваны выхад з друку кнігі выбраных вершаў Канстантага Ільдэфанса Галчыньскага “Вуліца Шарлатанаў” у перакладах Андрэя Хадановіча.👍👍👍

Кніга - зборнік-білінгва - побач з перакладамі змешчаныя арыгіналы вершаў.🔥🔥🔥

Перакладчык Андрэй Хадановіч так характарызуе кнігу выбранага:
"Вуліца шарлатанаў” - найпаўнейшае беларускае выданьне паэта. Палова сабраных тут вершаў і паэмаў друкуецца на нашай мове ўпершыню або ў новых перакладах, зробленых для гэтай кнігі”.🔥🔥🔥

#анонс
👍7
⭐️ “Шматгранны Броўка” лекцыя

3 ліпеня "Літаратурны музей Петруся Броўкі" запрашае цікава і культурна правесці час у музеі: даведацца пра ўплыў творчасці Петруся Броўкі і яго дасягненні ў такіх галінах беларускай культуры як кіно, тэатр, музыка. 👍👍

Праз прыклады творчасці П.Броўкі будзе паказаны шырокі дыяпазон яго таленту – як перакладчыка, як празаіка, як кінасцэнарыста, як аўтара лібрэта да опер. У якіх умовах працавалі над операй “Алеся”? Хто мог быць правобразам каханай дзяўчыны ў вершы “Пахне чабор”? Як “каралева савецкага шансона” знімалася ў фільме па сцэнару Петруся Броўкі?🔥🔥🔥

❗️Пачатак лекцыі а 14-ай
❗️Працягласць 1 гадзіна
❗️Кошт 10 руб.
 
👉Адрас: вул. К.Маркса, 30

#анонс
❤5👍2
⭐️ Сустрэча з Людміла Рублеўскай

8 ліпеня ў межах праграмы "Кіно і кнігі" сталічны кінатэатр "Піянер" запрашае на сустрэчу з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай.👍👍👍

На гэтай сустрэчы размова пойдзе пра легенды і таямніцы Мінска. Гледачы прагуляюцца з аўтаркай кнігі "Пісьменніцкія вандроўкі" па знакамітых мясцінах беларускай сталіцы.🔥🔥🔥

Таксама ў праграме сустрэчы прагляд цікавай дакументальнай хронікі і аўтограф-сесія.👍👍👍

❗️Пачатак а 19-ай
❗️Квіток 20 руб.

#анонс
❤7👍2
📙 "Камяні мусілі паляцець" - беларускі пераклад

У Беластоку выходзіць па-беларуску кніга Анэты Прымакі-Онішк — “Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша”. З польскай яе пераклала Наталля Русецкая.

Кніга прысвечаныя няпростым адносінам паміж беларускай меншасццю і палякамі на Падляшшы. У прыватнасці гаворка ў кнізе ідзе пра тое, што давялося перажыць беларуска-праваслаўнай супольнасці: бежанства, пасляваенныя перасяленні і злачынствы. Анэта Прымака-Онішк ездзіць па падляскіх вёсках, размаўляе з жыхарамі Беластока, Бельска Падляскага, Гайнаўкі, Сямятычаў і Саколкі, чытае архіўныя дакументы і супастаўляе здабытыя веды з міфамі афіцыйнай гісторыі.

#анонс
❤5👍4
Прыказка на кожны дзень

Адзін за патрэбай, а дзесяцёх - так.😜

#прыказка
👍6🤔1
⭐️ Сквер у гонар беларускага пісьменніка

На тыдні ў вёсцы Кабылянка, (гміна Міхалова) на Падляшшы ўрачыста адкрылі сквер у гонар пісьменніка, краязнаўцы і педагога Мікалая Гайдука. 👍👍👍

Даведка:
Мікалай Гайдук (1931-1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.
📌 Працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім настаўнікам беларускай і лацінскай моваў, пазней - узначальваў установу на пасадзе дырэктара.
📌 Працаваў у тыднёвіку "Ніва".
📌 Аўтар зборніка вершаў "Ціш", кніг апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ "Трызна", "Паратунак", "Брэсцкая унія".

#навіны
❤8👍1
🎧 "Райсн" Кульбака цяпер у аўдыё

Ініцыятыва «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка» агучыла паэму "Райсн" Мойшэ Кульбака — габрэйскага пісьменьніка з Смаргоняў, расстралянага ў 1937-ым.👍👍

Райсн — назва Беларусі на ідыш. У паэме нашая зямля паўстае містычным святле і поўная ідылічных вобразаў. Твор цікавы і адметны - пазнаёміцца з ім варта кожнаму.

❗️Нядзелька - добры час для аўдыёкніжак!

👉 Слухаць - https://youtu.be/2vY9FotmktE?is=pbR2VW8EDCNhBJKy

#аўдыё
❤4
🎧 Літаратурныя зацемкі

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае і разглядае кнігу Паўла Севярынца "Беларусь — гэта святое". 👍👍👍

Вера як персанальная тэрапія, святое vs. жывое, мурашка vs. чалавек, эстафета канфесій у гісторыі наша краю, вяртанне беларушчыны ў часы перабудовы як вяртанне рэлігіі.🔥🔥🔥

Слухаць тут

#аўдыё
❤5👍1
⭐️ "Экслібрыс" 2026

Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку), працягвае збор твораў.👍👍👍

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.👍👍👍

Цяпер лета - самы час дапрацаваць тэксты і падаць на разгляд - не губляйма часу!
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.

👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com

#навіны
👍4❤1👎1
Памёр Пётра Садоўскі

Мовазнавец, літаратар і дыплямат Пётра Садоўскі памёр 5 ліпеня ў Мінску на 87-ым годзе жыцця.
📌 Нарадзіўся 2 лютага 1941 г. Скончыў Менскі інстытут замежных моваў. Валодаў нямецкай, ангельскай, гішпанскай ды францускай мовамі.
📌 Быў сябрам Прэзыдыюму ды старшынём камісіі ў замежных справах ВС БССР і РБ 12-га склікання. Быў першым Паслом Рэспублікі Беларусь у Германіі.
📌 Як навуковец даследаваў беларускую мову, асаблівым захапленнем былі паўночнабеларускія гаворкі.
📌 Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).

Смуткуем разам з сябрамі спачылага.

#навіны
😢22❤4
***
Только што памытая падлога
Пачынае пахнуць борам густа.
Зноў, здаецца, слухае падоўгу,
Як звіняць галін сасновых гуслі.

Млосна ад малін у расцяробах.
Дзяцел грукне ў цішыні чмялінай.
Выцірайце ногі.
Асцярожна!
Вы ступаеце па вершалінах!..


Рыгор Барадулін

#раптамверш
❤23
⭐️ Вінуцку Вячорку - 65

Мовазнаўца, літаратар, перакладчык і грамадскі дзеяч нарадзіўся 7 ліпеня 1961 г. у Берасці.
🌺 Скончыў філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук.
🌺 Выкладаў у БДПУ, у Беларускім гуманітарным ліцэі, у часопісе "Спадчына".
Вёў курсы беларускае мовы, выступіў сузаснавальнікам Беларускай Майстроўні, “Талакі”, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш.
🌺 Публікуецца з 1977 г. (рэцэнзіі, нарысы пра дзеячоў культуры, пра беларускую мову друкаваліся ў “Чырвонай змене”, “Ровеснику”, “Знамени юности”, “Бярозцы”, “Нёмане” і інш. Выдаваў пазацэнзурныя часопісы “Люстра Дзён”, "Бурачок".
🌺 Аўтар кніг: “Пра герб і сьцяг”, “Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі”, “Беларускі клясычны правапіс” (з Ю. Бушляковым і З. Саўкам), “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам”, “Не смяшыце мае прыназоўнікі” і інш.
🌺 Перакладае з літоўскай мовы.

Віншуем! 💐💐💐

#угэтыдзень
❤18🎉2
⭐️ Абвешчаны лонгліст прэміі Адамовіча

Паводле правіл абноўленага статута на прэмію намінуюцца цяпер не толькі кнігі, але таксама артыкулы, падкасты, рэпартажы, медыяпраекты і відэацыклы.👍👍

Сёлета ў поўным спісе — 23 творы.🔥🔥🔥
Сярод іх:
📗 Зборнік «Беларускія галасы з Познані» — Павел Залескі.
📘 Рэпартаж «Васількі для Віктара Шведа» — Вольга Сямашка.
📕 Зборнік «Голас пакалення свабоды» — Сяргей Сашук.
📙 Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання» — Вольга Сямашка.
📗Раман «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў.
📘Раман «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык.
📕Артыкул «Symbolic functions of the Вelarusian bagpipe («duda») in narratives of modern urban bagpipers» — Алена Ляшкевіч.

#навіны
❤9👍3
⭐️ Музейныя квэсты ў ліпені

Лета – выдатны час для падарожжаў па кніжных старонках разам з Музеем гісторыі беларускай літаратуры. 👍👍👍

На ваш выбар два цікавыя маршруты: “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”.🔥🔥🔥

🔹 Квэст “Літаратурная экспедыцыя” запрашае ўдзельнікаў даследаваць музейныя залы, прысвечаныя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стст. Вас чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць сваю кемлівасць, уважлівасць і веды. 👍👍👍
❗️11 і 19 ліпеня, 15:00.

🔹 Квэст “Таямніцы экспазіцый” прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. Падчас праграмы вы пазнаёміцеся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, выканаеце займальныя заданні і адкрыеце для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі. 👍👍👍
❗️25 ліпеня, 15:00.

❗️❗️Лепшых чакаюць падарункі ад музея.

❗️Кошт квітка 8 руб./1 чал.

#анонс
👍5❤1
⭐️ Рэзідэнцыя для перакладчыкаў у Францыі

Прапануецца пяць стыпендый на трохмесячную рэзідэнцыю ў "Collège international des traducteurs littéraires (CITL) у Арлі"👍

Рэзідэнцыя разлічаная на перакладчыкаў, якія працуюць над маштабным праектам літаратурнага перакладу (з- ці на- французскую) і хочуць прысвяціць яму тры месяцы ў прафесійным асяроддзі.🔥🔥🔥

❗️Час: 11 снежня 2026 — 11 сакавіка 2027.

❗️Дэдлайн падачы да 13 ліпеня.

👉 Больш тут

#навіны
❤3👍2