Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Круг" Алеся Пашкевіча - перавыданне

У Мінску выйшла перавыданне рамана-біяграфіі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі “Круг” пісьменніка і літаратуразнаўцы Алеся Пашкевіча.👍👍👍

Гэты мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзіміра Дубоўкі ўпершыню быў надрукаваны ў 2005 годзе ў выдавецтве “Беллітфонд”. Новае выданне грунтоўна перапрацаванае і дапоўненае.

👉 Шукайце кнігу ў “Акадэмкнізе” і “Кніжнай Шафе”.

#палічка
❤17👍3
⭐️ Лекцыя пра жаночую метафізічную паэзію

23 верасня ў музеі Якуба Коласа ў рамках музейнага праекта “Простыя словы” адбудзецца лекцыя Ігара Бабкова «На высокім пагорку высокі дом...». Беларуская жаночая паэзія ў метафізічнай перспектыве.👍👍👍

👉 Адрас: Акадэмічная, 5
❗️Пачатак: 18:30
❗️Кошт: 10 рублёў

#анонс
👍8❤2
⭐️ Прэзентацыя кнігі ўспамінаў Галіны Войцік

25 верасня ў Вільні пройдзе прэзэнтацыя кнігі Галіны Войцік "Там, дзе мяне няма".👍👍👍

Гэта кніга пра Вільню і пра яе людзей, пра сямейныя і гарадскія традыцыі. Успаміны з кнігі раней друкаваліся ў газетах, і ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай.🔥

Галіна Войцік (1927-2007) — беларуская дзяячка, перакладчыца і публіцыстка. Вучаніца Віленскай беларускай гімназіі, германістка па адукацыі, аўтарка шматлікіх мемуараў пра віленскіх беларусаў.

❗️Пачатак а 18:00
👉 Адрас: Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, вул. Віленская 20

#анонс
👍11
⭐️ Крынкі. Спадчына памежжа

У Крынках на Падляшшы 18-20 верасня адбудзецца трохдзённы фестываль «Крынкі. Спадчына памежжа». 👍

У праграме — дыскусія, прэзентацыя кнігі, пікнік і канцэрт.

🔹 18 верасня ў Каўказскай сінагозе пройдзе дыскусія з удзелам экспертаў у галіне гісторыі, мясцовай культуры і псіхалогіі. Таксама адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Веслава Харужага «Dzieje Cerkwi w Krynkach» («Гісторыя Царквы ў Крынках»).
🔹 19 верасня ў прыходзе Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы арганізуюць парафіяльны пікнік. Выступяць гурты Kumpanija, Żemerwa і AS, якія выконваюць традыцыйную і эстрадную музыку па-беларуску.
🔹 20 верасня праграму завершыць канцэрт царкоўных хароў.

#анонс
❤3
***
З дрэва прывіднасьці лісты
Тое й робім,
Што аблятаем.
Прашаптаныя з нематы
Мы сябе ў немату вяртаем.

Час не хоча нас заўважаць,
Хоць вядзе ён
Адлік свой намі.
І турботы нашы ляжаць
Прыдарожнымі валунамі.

Туманамі стане куцьця.
Кожнай скрусе трэба старацца,
Каб у памяці забыцьця
Хоць няпэўным гукам застацца...


Рыгор Барадулін

#вершдня
❤17👍4
⭐️ Куратарскія экскурсіі па Ракуцёўшчыне

19 і 26 верасня а 13:00 і 15:00 «Фальварак «Ракуцёўшчына» (Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына) запрашае на зборныя экскурсіі па тэрыторыі маляўнічай «Ракуцёўшчыны» – фальварка Вацлава Лычкоўскага, дзе летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч.👍👍👍

Дом арандатара, дом гаспадара, гумно, Максімава крыніца, Пісьменніцкі сад – пра гэтыя і іншыя мясціны раскажа загадчык музея Любоў Іванаўна Шчэрбач, чалавек, абазнаны і глыбока адданы музейнай справе.🔥🔥🔥

👉 Папярэдні запіс і даведкі: +375 29 501 57 03.
❗️Квіткі: 15 руб. – дарослыя, 10 руб. – дзеці.

#анонс
❤8👍4
⭐️ "Вяртанне Эльзы" - прэзентацыі

Аляксей Дзікавіцкі прэзентуе новы прыгодніцкі раман "Вяртанне Эльзы”у Варшаве, Любліне і Брусэлі.👍👍👍

"У цэнтры гэтай гісторыі — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескі заклён, здольны спыніць старэнне таго, хто зможа выканаць яго ўмову. Пошукі праўды прымушаюць героя па-новаму паглядзець на ўласнае жыццё, каханне, родны горад і тое, што чалавек пакідае пасля сябе". 🔥🔥🔥

Расклад:
🔹 Варшава - 25 верасня (пятніца), 18.00, Bracka, 25
🔹 Люблін - 26 верасня (субота), 18.00, Lubelskie Targi Książki
🔹 Брусэль - 28 верасня (панядзелак), 18.00, Wetenschapstraat 23, 1000.

#анонс
👍5❤1
📚 "Краіна" і "Імёны" Уладзімера Арлова

📘 Пісьменнік Уладзімір Арлоў выдаў у Польшчы культавую кнігу “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя”, якая ўпершыню была напісана ў 2003 годзе і зазнала ўжо некалькі перавыданняў. Аформлене мастака Змітра Герасімовіча.👍👍👍

📕 Таксама неўзабаве выходзіць другая частка аўтарскай энцыклапедыі Уладзіміра Арлова, што ўзгадвае слаўных сыноў і дачок Бацькаўшчыны, пад назвай “Імёны Свабоды”.🔥🔥🔥

У красавіку выходзіў першы том, у які ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі.👍👍👍

👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤9👍1
⭐️ "Неба на стале" Міколы Адама - водгук

Знаёмім вас з водгукам на новую кнігу серыі "Брукаванка" - зборнік Міколы Адама "Неба на стале" з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі". 👍👍👍

"У «Небе на стале» надзвычай шмат літаратуры. Імёны пісьменнікаў, цытаты, алюзіі, рэмінісцэнцыі ствараюць другі пласт кнігі. Адам піша не толькі з уласнага жыццёвага досведу — ён увесь час размаўляе з ужо напісанымі кнігамі.
Асабліва паказальны раздзел «Паэты».
Тут з’яўляюцца Купала, Колас, Багдановіч, Мележ, Быкаў, Караткевіч, Янішчыц, Сыс, Васіль Стус. Сам набор імёнаў паказальны..."
🔥🔥🔥

👉 Чытаць цалкам

#лонгрыд
👍7
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот “Паспець да цемры” (2025) і шукае ў іх заяўленую містычнасць, а таксама даследуе мяжу паміж выдуманай і нявыдуманай літаратурай.👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤5👍1
📙 "Тры тыдні лета"

Пабачыла свет кніга выбранай паэзіі баранавіцкага пісьменніка Аляксея Белага. Зборнік стаў трынаццатай паэтычнай кнігай аўтара.👍👍👍

Аляксей Белы нарадзіўся ў 1952 г. каля Івацэвічаў. Дэбютаваў вершамі ў 1970-ых. Аўтар кніг: "Каляровыя сны", "Боскі вецер правінцыі", 'Кветкі ў стагах", "Прыватны сектар", "Ад Грыўды да Гандвіка" і інш.🔥🔥🔥

#палічка
👍7
⭐️ "Не на сваім месцы" - прэзентацыя

30 верасня ў Варшаве пройдзе прэзентацыя дзіцячай кніжкі Таццяны Багданавай "Не на сваім месцы".👍👍👍

У 2025 годзе рукапіс перамог у Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаванным да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі, а сёлета кніга пісьменніцы і мастачкі Таццяны Багданавай пабачыла свет у выдавецтве "SURMA".🔥🔥🔥

"Наведвальнікаў чакае чытанне і размовы пра стварэнне кнігі, сумесная творчасць бацькоў і дзяцей (5+), падарункі і ласункі", — напісана ў анонсе.👍👍👍

❗️Пачатак а 17.30.
👉 Адрас: Бібліятэка MDM (Marszałkowska 55/73)

#анонс
❤14
Святлана Курс пахаваная на радзіме

Святлана Курс, якая памерла 19 ліпеня ў Варшаве, і дзе 26 ліпеня адбылося развітанне з ёю, знайшла апошні спачын на радзіме ў вёсцы Баянічы Любанскага раёну Мінскай вобласці.

Магіла пісьменніцы знаходзіцца побач з магілай яе бабулі, якая стала правобразам гераіні яе знакавай аповесьці «Па што ідзеш, воўча?»

#навіны
😢16❤10💔4
***
зноў мы ў лясах над Ясельдай і Шчарай
Багдадскі злодзей наша лета ўкраў.
А восень пачала збіраць гербарый -
гербоўнік пушчаў і садоў, і траў.

Музей лясны - каўчэг, дзе ўсё папарна:
Зьвяры і птушкі, матылі і мы,
І хай бы ён натрапіўся нямарна,
а перавез нас на той бок зімы.

Ішлі б сумёты ў белую атаку,
гулі б шалёнагрывыя вятры,
а мы з табой прыселі б на атаўку,
дзе пасьвяцца лагодныя зубры.

Дзе лебедзі ў лілеях ловяць зоркі,
нібы на дыванах Алёны Кіш,
і хлебны мякіш з рук бяруць вавёркі,
і мілата й спакой сыходзяць звыш.

Няўзнак прайшлі б каляды і грамніцы,
а я згадзіўся б сто начэй ня спаць
і вуха з дзірачкай ад завушніцы
аж да вясны пяшчотна цалаваць.


Міхась Скобла

#раптамверш
❤19👍5
⭐️ Школа імя Драздовіча

Сярэдняй школе № 7 у Наваградку прысвоілі імя беларускага мастака, этнографа і пісьменьніка Язэпа Драздовіча. 👍👍👍

Жыцьцё і творчасць Драздовіча на пэўным этапе была шчыльна звязаныя з Наваградкам. У 1927–1929 гадах ён выкладаў маляванне ў Наваградзкай беларускай гімназіі.

Таксама мастак стварыў цыкл малюнкаў, прысвечаных Наваградскаму краю.👍👍👍

#навіны
❤30
⭐️ Прадмова ва Ўроцлаве

З 2 па 4 кастрычніка ва Уроцлаве стартуе фестываль інтэлектуальнай кнігі "PRADMOVA", што ў чарговы раз збярэ пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, даследчыкаў, мастакоў і музыкаў. Тэма гэтага сезона — «Чужая Бацькаўшчына». 👍👍👍

Дзень першы


✏️ 17.00-17.20 — адкрыццё фестывалю.
ПЛЯЦОЎКА А, Ossolineum (pl. Nankiera, 17)
✏️ 17.20-18.50 — дыскусія «Ці магчымы раман з Польшчай? Беларускія аўтары і іх перакладчыкі».
✏️ 19.00-19.50 — «Блаславёныя крылы птахаў»: беларуска-польскі вечар іранічнай паэзіі.
✏️ 20.00-21.00 — канцэрт Яўгена Барышнікава.

#анонс
❤6👍3
⭐️ Кацярына Оаро ў Лондане

26 верасня ў Лондане прройдзе прэзентацыя кнігі "У вас такі мілы акцэнт" Кацярына Оаро.👍👍👍

Гэтая кніга пра тое, як беларуска жыве ў розных краінах, сутыкаецца з іншымі менталітэтамі, вучыцца новай мове і новым правілам жыцця.🔥🔥🔥

Пазнавальныя сітуацыі, нечаканыя сюжэтныя павароты, гумар і нават візуальны сторытэлінг.👍👍👍

❗️Пачатак а 15:00.
👉 Адрас: Francis Skaryna Belarusian Library, 37 Holden Road, Woodside Park, London N12 8HS

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤8👍3
⭐️ «Хто (не) баіцца літаратуры суседзяў?» - дыскусія

Ці існуе літаратура Цэнтральнай Еўропы і якое месца займаюць у ёй нашыя літаратуры? Ці добра мы, беларусы і палякі (а таксама ўкраінцы і літоўцы), ведаем літаратуру адно аднаго? Каго сёння цікавяць пераклады польскай і беларускай класікі? - пра гэтыя і іншыя моманты пойдзе гутарка падчас дыскусіі з удзелам: Валянціны Андрэевай, Лаўрынаса Вайчунаса і Аляксандра Зінчука. Мадэратар Андрэй Хадановіч.👍👍👍

❗️Пачатак а 18.00.
👉 Адрас: Proza, Przejście Garncarskie 2.

#анонс
❤8
⭐️ «Жаночыя твары беларускай літаратуры" - фотавыстава

25 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе адкрыццё фотаэкспазіцыі «Жаночыя твары беларускай літаратуры». 👍👍👍

На выставе прадстаўленыя фотапартрэты беларускіх пісьменніц, зробленыя ў 1960–1980-я гады. Сярод іх: Вера Вярба, Валянціна Коўтун, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Алена Васілевіч, Нэла Тулупава, Валянціна Аколава, Эдзі Агняцвет, Таіса Бондар – кожная з іх паўстае перад гледачом у сваім непаўторным вобразе. 🔥🔥🔥

Аўтар фота – Уладзімір Андрэевіч Крук (1927–2008) – вядомы беларускі фатограф і фотакарэспандэнт, больш за трыццаць гадоў жыцця якога былі звязаны з газетай «Літаратура і мастацтва». 👍👍👍

#анонс
❤14