⭐️ "Экслібрыс" - апошні тыдзень падачы тэкстаў
Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку), працягвае збор твораў - і нагадвае, што застаецца 1 ТЫДЗЕНЬ, каб падаць рукапіс і атрымаць кнігу.👍
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.👍👍👍
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.
👉 АДРАС: bellit.info@gmail.com
#навіны

👍5❤2
⭐️ Канферэнцыя да 150-годдзя Цёткі ў Вільні
Канфэрэнцыя ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) пройдзе 25 верасня ў Вільні пад назвай «Спадчына Алазы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўскага дыялогу».👍👍👍
На канфэрэнцыю, якая пройдзе ў музэі Марыі і Юргіса Шлапялісаў у цэнтры Вільні (Pilies g. / вул. Замкавая, 40), запрошаныя беларускія і літоўскія навукоўцы і дзеячы, якім неабыякавыя асоба і творчасць Цёткі, а таксама дачыненні двух суседніх народаў.👍👍👍
Нагадаем, што Цётка была замужам за Сцяпанасам Кайрысам — адным з падпісантаў Акту незалежнасьці Літвы 1918 году. І для літоўцаў яна не проста беларуская пісьменніца, але частка ўласналітоўскай гісторыі.🔥🔥🔥
Канфэрэнцыю ладзіць Таварыства беларускай культуры ў Літве сумесна з літоўскім фондам Сцяпанаса Кайрыса.👍
#анонс

❤12👍2
⭐️ Беларускія выдаўцы ў Любліне
Упершыню на Люблінскім кніжным кірмашы, што пройдзе 25-27 верасня, публіцы будзе прадстаўлены стэнд беларускіх выдаўцоў - ён будзе пад # 43. У асартыменце абяцаюць навінкі кнігавыдання і самыя цікавыя творы па прыемных коштах. 👍👍👍
На стэндзе запланаваныя мерапрыемствы:
25 верасня
🔹 15:00–16:00 (Scena Pawilon)
Прэзентацыя новага выдання «Доўгай дарогі дадому» Васіля Быкава. (З удзелам У. Арлова і А. Лукашука).
🔹 17:00–18:00 (Scena Pawilon)
Прэзентацыя кнігі «Камедыя Юдыты». З удзелам (С. Кавалёва).
26 верасня
🔹 16:00–17:00 (Scena Pawilon)
Прэзентацыя кнігі «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша». (З удзелам А. Прымака-Онішк, Н. Русецкай).
🔹 18:00–19:00 (Scena Parter)
Прэзентацыя кнігі А. Дзікавіцкага «Вяртанне Эльзы»
🔹 15:00–16:00 (Scena Antresola)
Прэзентацыя кнігі «Каб не ср@лі галубы». З. Дзядзенкі.

❤7👍1
Ініцыятыва перапахавання Францішка Аляхновіча
Віленская беларуская грамада агучыла ідэю пра ўшанаванне памяці драматурга, тэатральнага дзеяча, публіцыста, празаіка Францішка Аляхновіча праз перапахаванне яго парэшткаў са знішчаных пратэстанцкіх могілак на могілках Роса, дзе цяпер стаіць кенатаф пісьменніка.👍👍👍
Супрацоўнікі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча плануюць пры дапамозе літоўскіх уладаў дабіцца эксгумацыі цела Францішка Аляхновіча і правядзення днк-тэстаў з дапамогай жывых патомкаў літаратара, каб выключыць магчымую памылку.
Могілкі, дзе быў пахаваны Ф. Аляхновіч, былі знішчаныя ў савецкі час, але само месцазнахолжанне магілы дасюль памятаюць старыя віленчукі.

❤14💔5👏2
📙 Творы Цёткі - лацінкай
Выйшла кніга Алаізы Пашкевіч (Цёткі) напісаная як і першыя творы аўтаркі - лацінкай.👍👍👍
Нa пaчaтку XX ст. пісьменніца былa aдной з тых, хто aктыўнa дaлучыўся дa трaдыцыі выкaрыстaння лaцінкі ў белaрускім друку. Яе першыя зборнікі пaэзіі былі нaдрукaвaныя па-беларуску, але лaцінкімі літарамі.🔥🔥
Прэзeнтaцыя “Tvoraŭ” Цёткі aдбудзеццa сёння 25 верасня пaдчaс кaнфeрэнцыі “Культурнaя спaдчынa Aлaізы Пaшкевіч (Цёткі): прaсторa дыялогу літоўцаў і белaрусaў” у Вільні ў доме-музeі Мaрыі і Юргісa Шлaпелісaў (Pilies g. 40).👍👍👍
👉 Навінку шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.
#палічка

❤14👍2
⭐️ "Роднае слова" анонс на кастрычнік
Часопіс анансуе кастрычніцкі нумар і запрашае падпісацца. 👍👍👍
Яго адкрые грунтоўны раздзел, прымеркаваны да 100-годзя надання Якубу Коласу звання народнага паэта: чытачоў чакаюць дзесяць публікацый, якія ствараліся аўтарамі непасрэдна да гэтай даты і стануць яркім унёскам у сучаснае коласазнаўства.🔥🔥🔥
Яшчэ адным героем нумара стане празаік Міхась Зарэцкі, чыё 125-годдзе будзе адзначацца ў лістападзе.👍👍👍
Сярод іншых матэрыялаў: эксклюзіўны тэкст прысвечаны малавядомым старонкам з жыццяпісу пачынальніка беларускага мастацтвазнаўства Міколы Шчакаціхіна; аповед пра загадкі выяўленчай спадчыны Васіля Быкава; галерэя вобразаў маці ў творах айчыннага жывапісу.🔥🔥
👉 Падпісацца на часопіс можна тут

👍8❤4
🎧 "Свіцязянка" Міцкевіча ў аўдыёверсіі
Ініцыятыва "Беларуская літаратура", якая робіць аўдыякнігі з класічных твораў, агучыла славутую баладу "Свіцязянка" Адама Міцкевіча.👍👍👍
Гэта твор, заснаваны на народных расказах і легендах з роднай для паэта Наваградчыны, у тым ліку і на паданні пра свіцязянак — вадзяных німфаў, якія нібыта жылі ў водах возера Свіцязь.🔥🔥🔥
👉 Слухаць
#аўдыё

❤12
⭐️ "Сабакі Еўропы" у Польшчы
Днямі ў Варшаве адбылася прэзентацыя польскага перакладу рамана «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча. Твор выйшаў у адным з найбольш прэстыжных польскіх выдавецтваў — Wydawnictwie Literackim пад назвай «Psy Europy». Цяпер кніга распачынае свой шлях па польскіх кніжных крамах і тэматычных кірмашах.👍👍👍
Перакладчыцай кнігі выступіла Ёанна Бернатовіч вядомая сваімі перакладамі іншых значных беларускіх аўтараў. Раней яна пераклала на польскую мову кнігу ўспамінаў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому», а зараз працуе над перакладам кнігі Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу».🔥🔥🔥

👍7
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі па прачытанні дэбютнага рамана Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. 👍👍👍
👉 Выпуск даступны ў аўдыёверсіі

❤6👍1
⭐️ Дзмітрый Плакс атрымаў прэмію "Bennypriset"
Беларускі і шведскі літаратар Дзмітры Плакс стаў лаўрэатам шведскай прэміі як драматург і рэжысёр, атрымаўшы прэстыжную шведскую прэмію "Bennypriset".
Гэта штогадовая шведская культурная прэмія ў памеры 100 000 шведскіх крон, заснаваная ў 2020 годзе ў памяць пра вядомага тэатральнага дзеяча Бені Фрэдрыксана (Benny Fredriksson).🔥🔥🔥

❤9👍2
⭐️ Лекцыі Аляксандра Фядуты ў Вільні
Літаратуразнаўца і даследчык Аляксандр Фядута 1 і 2 кастрычніка прачытае ў Вільні дзве аўтарскія лекцыі.👍👍
1 кастрычніка пройдзе лекцыя “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”.🔥🔥🔥
2 кастрычніка - лекцыя “Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”: учора, сёння, назаўжды”.🔥🔥
❗️Пачатак 18.30
👉 Адрас: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
❗️Уваход вольны.

👍9
⭐️ "Бардаўская восень" шукае таленты
Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні, што адбудзецца 23–24 кастрычніка ў Бельску-Падляшскім абвесціў адкрыты конкурс для аўтараў і выканаўцаў.👍👍
Арганізатары (Фонд «Тутака») шукаюць новыя галасы беларускай сцэны, а лёс пераможцы сёлета будзе цалкам залежаць ад глядацкага галасавання ў сацыяльных сетках. Пераможца конкурсу атрымае магчымасць выступіць на галоўнай сцэне фэсту ў Бельску Падляшскім 23–24 кастрычніка, а таксама атрымае грашовую ўзнагароду. 🔥
👉 Дэталі шукайце ў сацсетках фестывалю.

👍6
📙 "Галівуд, фінал” Джона Грына выйдзе па-беларуску
Адкрытая папярэдняя замова на беларускую версію рамана "Галівуд, фінал” Джона Грына ў перакладзе Марыны Дзергачовай. 👍👍👍
У цэнтры твора — гісторыя кахання дваіх актораў, чые пачуцці нараджаюцца на здымачнай пляцоўцы і праходзяць выпрабаванне публічнасцю, калі фільм з іх удзелам “Эндзі Уорхал ніколі не старэе” выклікае шалёны рэзананс.🔥🔥🔥
Сусветны рэліз арыгіналу на ангельскай мове адбыўся 22 верасня. І неўзабаве раман пабачыць свет на беларускай, балгарскай, каталонскай, чэшскай, галандскай і яшчэ дзясятку іншых еўрапейскіх моваў.👍👍👍
👉 Замовіць можна тут

👍8
📙 "Пацеры з бабуліных рук"
Выйшла кніга выбраных твораў берасцейскай пісьменніцы Валянціны Кукса - "Пацеры з бабуліных рук". Выданне падрыхтаванае да 75-годдзя літаратаркі.
У яе ўвайшлі аповесці, апавяданні, мініяцюры, а таксама ліставанне з Нінай Мацяш.👍👍👍
Валянціна Кукса нарадзілася ў 1951 г. у в. Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла педінстытут, працавала ў адукацыі.
📌 Аўтарка кніг: "І верыла ў цуд...", "Кнігаўка", "Створым прастору любові", "Колеры вясёлкі".
📌Памерла пасля цяжкой хваробы ў 2014 г. Пахаваная на могілках вёскі Камяніца-Жыравецкая пад Брэстам.

❤11👍2
📙 Ігар Сідарук у "Брукаванцы"
Кніжную серыю “Брукаванка” папоўніла новая кніга Ігара Сідарука “У пашчы чорнага месяца”.👍👍👍
Даведка:
Ігар Сідарук нарадзіўся ў Кобрыне 23 ліпеня 1964 г. Скончыў філфак БДУ ў 1986 г. Працаваў карэспандэнтам, загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Берасцейскага тэатру лялек. Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых.

🗞 Выйшла вераснёўская "Літаратурная Беларусь"
Змест:
📌 ПАЭЗІЯ: радкі з новай паэмы «Выхад у космас» Сяргея ЗАКОННІКАВА
📌 ЗАПІСЫ: памятныя абразкі Мечыслава КУРЫЛОВІЧА
📌 ПРОЗА: «Дробныя радасці пісьменніцкага жыцця» Алеся ВЕШТОРТА
📌 ФЕЛЬЕТОН: «Чортава чарка» Віктара САЗОНАВА
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Тамары АЎСЯННІКАВАЙ «Лес — адхланне маё»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Паўла ЛЯХНОВІЧА «Мяне завуць “Міс”»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Міколы КАНАНОВІЧА «Эра маўчання»
📌 ФОРУМ: згадкі Алены ЛІТВІНОЙ пра Ніну МАЦЯШ і развагі Алеся КАСКО пра творчасць Міхася РУДКОЎСКАГА
📌 ЛЕТАПІС: артыкул Ірыны МАСЛЯНІЦЫНАЙ і Міколы БАГАДЗЯЖА «Альгердавічы: “літоўскія крэчаты” на полі Куліковым»
📌 ЛІТГІСТОРЫІ: эсэ Ігара ВІРАБАВА пра Федэрыка Гарсія ЛОРКУ «Быць з тымі, каго пераследуюць»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

❤10🥰1
📙 "Рэчы, за якія можна трымацца"
У берлінскім беларускім выдавецтве "hochroth" выйшла кніга паэзіі "Рэчы, за якія можна трымацца" Ірыны Шувалавай.👍👍👍
Даведка
Ірына Шувалава - ўкраінская паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1986 годзе. Вучылася Нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі і ў аспірантуры Кембрыджскага каледжа. Дэбютная кніга паэткі аыйшла ў 2011 годзе. Аўтарка кніг: "Ран", "Аз", "Ос".
Пераклаў на беларускю - Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥

❤8
* * *
Літара да літары, склад да складу,
слова да слова – амаль новы верш…
І раптам разумееш, што не даеш рады
і што словаў становіцца менш і менш.
Цярусіць восеньскі дождж нетаропка:
з цёмных, навіслых над горадам хмар
сыплюцца клічнікі, коскі ды кропкі…
А словы згубіліся, словаў – няма.
Зніклі дазвання патрэбныя словы
і стаў зразумелым і блізкім Рэмбо –
быць нельга паэтам на чвэрць ці палову,
як нельга стаць богам, калі ты – не-бог.
І белыя плямы між кропак і косак
так і застануцца. Ужо назаўжды.
Цярусіць над горадам дождж вераснёўскі,
ратуючы горад ад нематы…
Вадзім Корань
#вершдня

👍16❤4
⭐️ "Экслібрыс" - апошні дзень
Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс" ЗАВЯРШАЕ збор твораў - і нагадвае, што застаецца 1 ДЗЕНЬ, каб падаць рукапіс і атрымаць кнігу.👍👍👍
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса "Экслібрыс" плануецца публікацыя твораў пераможцаў.🔥🔥🔥
❗️Заканчэнне збору: 1 кастрычніка 2026 года.