Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
У ЗША дазволілі прадаваць мяса “з прабіркі”

Амэрыканскія ўлады выдалі дазвол кампаніям Upside Foods і Good Meat на рэалізацыю прадукцыі з курынага мяса, вырашчанага ў лябараторных умовах.

Такім чынам, ЗША стала другою краінаю ў сьвеце пасьля Сынгапуру, дзе дазволены продаж мяса “з прабіркі”.

Штучнае мяса вырошчваецца ў спэцыяльных біярэактарах з клетак жывёлаў і па смаку цалкам адпавядае звычайнаму мясу.

Дасьледаваньні, аднак, паказваюць, што па ўзроўні забруджваньня атмасфэры працэс вытворчасьці такога мяса мала чым адрозьніваецца ад традыцыйнае сельскае гаспадаркі.
👍39🤔16🤯4❤‍🔥2😁2🤓2🤮1
Запрашаем на канал пра беларускую спадчыну

Канал “Спадчына” прапануе шмат якаснага матэрыялу пра ахову гісторыка-культурнае спадчыны, барацьбу з антырэстаўрацыяй ды архітэктурнаю дэградацыяй. Старыя і сучасныя здымкі, цікавосткі і актуальныя навіны чакаюць вас тут:

@spadczyna
❤32👍14
Adobe анансавала сваю сыстэму стварэньня выяваў

Сыстэма Gingerbread на базе штучнага інтэлекту не абмежаваная толькі тэкставым апісаньнем і выбарам стылю, як большасьць іншых праграмаў генэрацыі малюнкаў. Яна дазваляе зьмяняць асьветленасьць, пэрспэктыву малюнка і разьмяшчэньне аб'ектаў.

Выхад Gingerbread плянуецца ў кастрычніку. У Adobe кажуць, што навінка не заменіць чалавека, а толькі спросьціць працу дызайнэрам ды мастакам.
👍28❤3🔥2
Выяўлены новы мэханізм стымуляцыі росту валасоў

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту выявілі працэс, пры якім клеткі скуры, што старэюць, выпрацоўваюць пігмэнт, які выклікае рост валасоў у радзімках.

Гэтае адкрыцьцё можа дапамагчы ў распрацоўцы новых мэтадаў лячэньня аблысеньня.
👍29👎1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ужо ў ліпені ў Telegram зьявяцца сторыз

Пра гэта паведаміў заснавальнік мэсэнджэру Павал Дураў. Паводле яго, цяпер гэтая функцыя знаходзіцца на апошняй стадыі тэставаньня.

Карыстальнікі Telegram змогуць абраць, хто будзе бачыць іхнія сторыз. Яны зьявяцца ў верхняй частцы сьпісу чатаў і будуць адлюстроўвацца на працягу 6, 12, 24, 48 гадзін або ўвесь час на старонцы профіляў карыстальнікаў.
👎48🤔16👍4🤩2
Дасьледнікі NASA аднавілі 98% вады з мачы і поту астранаўтаў

На Міжнароднай касьмічнай станцыі кожнаму астранаўту патрабуецца каля 3,7 літра вады штодня для піцьця, прыгатаваньня ежы і гігіены.

Нядаўна спэцыялісты дасягнулі неймавернага выніку: перапрацоўкі 98% бруднае вады і мачы ў чыстую ваду. Папярэдні вынік складаў 93-94%.

На фота: Астранаўт Кайла Бэрран трымае фільтар, які перапрацоўвае мачу ў пітную ваду © NASA
❤35👍17🤔6🤮6👌2🌚2😨2
ЭЗ запускае цэнтры “краш-тэстаў” штучнага інтэлекту

Эўразьвяз стварае чатыры цэнтры выпрабаваньняў новых нэўрасетак, каб пераканацца ў іх бясьпецы, перш чым яны выйдуць на рынак.

Праект дасьць магчымасьць тэставаць штучны інтэлект і робататэхніку ў рэальных умовах у гэтакіх галінах, як вытворчасьць, ахова здароўя, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасьць і іншых. Цэнтры пачнуць працаваць налета.
👍37❤14🍌1
Амэрыканец памылкова ахвяраваў $15,000 замест $150

Сваёй гісторыяй жыхар Каліфорніі падзяліўся на Reddit. Ён хацеў ахвяраваць $150 бангладэсцам, якія галадаюць. Аднак уводзячы суму ён памылкова напісаў $15,041.

Калі мужчыне вярнулі грошы, ён ізноў ахвяраваў: гэтым разам $1,500. Тым часам гісторыя стала віруснаю: людзі з усяго сьвету сталі пераводзіць грошы гэтай фундацыі.

У выніку дабрачынная арганізацыя атрымала $36,500, замест $26,000, якія былі першапачатковаю мэтаю.
👍56👏3❤2
Ідэя складных смартфонаў правалілася?

Складны смартфон Google Pixel Fold паступіў у продаж 27 чэрвеня, а ўжо 28 чэрвеня пакупнікі пачалі скардзіцца на паломку экрану.

Google прэзэнтавала свой першы складны смартфон Pixel Fold коштам $1799 у траўні. Чакалася, што ён стане канкурэнтам Samsung Galaxy Z Fold 4. Першыя тэсты смартфона паказалі добры вынік.

Між тым, уладальнікі Galaxy Z Fold і Z Flip таксама працягваюць паведамляць аб праблемах з адслойваньнем ахоўных плёнак экрану, трэсканьнем экрану ў месцы складаньня і няправільных паводзінах шарніраў.
😁33🤔10🥴4🥰1
Зьявіліся вынікі дасьледаваньня, як людзі ставяцца да беларускамоўнае рэклямы

Міжнародная агенцыя сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў правяла апытаньне, каб высьветліць, як жыхары Беларусі ставяцца да рэклямы на беларускай мове, паведамляе Myfin.

Дасьледаваньне было праведзенае ўвесну 2023 года і ахапіла мяшканцаў ва ўзросьце ад 18 да 64 гадоў.

39% апытаных ставяцца станоўча да рэклямы на беларускай мове (часьцей за астатніх — ва ўзроставай групе ад 55 да 64 гадоў). Палова рэспандэнтаў нэўтральна ставіцца да такое рэклямы, а 9% выказалі сваё нэгатыўнае стаўленьне.
❤78😢11😐4🔥2👍1👎1
У Стакгольме пабудуюць самы вялікі ў сьвеце жылы комплекс з 2000 шматпявярховікаў

Архітэктурная кампанія Atrium Ljungberg прэзэнтавала праект жылога комплексу Stockholm Wood City з 2000 драўляных дамоў агульнаю плошчаю 250,000 кв. мэтраў, які пачнуць будаваць у сталіцы Швэцыі праз два гады.

Будынкі будуць адрозьнівацца па вышыні і форме, дэманструючы прыродную прыгажосьць дрэва і гарманічна дапаўняючы адзін аднаго.

Усе матэрыялы прайшлі спэцыяльную апрацоўку, а будынкі будуць аснашчаныя сучасным абсталяваньнем пажаратушэньня.
👍49🤔8🔥5❤4
У Вільні ўпершыню ў Эўропе на вуліцы выехалі беспілотныя аўтамабілі

Сталіца Летувы стала першым горадам на нашым кантынэнце, дзе будуць выкарыстоўвацца аўтаномныя аўтамабілі. Яны пачалі працу па дастаўцы тавараў.
❤41👍16👌2🤡1
За тыдзень на навалачцы зьбіраецца ў 17,000 разоў больш бактэрыяў, чым на ўнітазе

Нашы навалачкі за тыдзень бяз праньня зьбіраюць на сабе ў 17 тысяч разоў больш бактэрый, чым іх звычайна існуе на сядзеньні ўнітазу. Пра гэта паведаміла выданне Daily Mail са спасылкаю на дасьледаваньне амэрыканскае кампаніі AmeriSleep.

Адзначаецца, што знойдзеныя на брудных навалачках мікробы, грыбкі ды іншыя мікраарганізмы могуць выклікаць хваробы скуры і вачэй, эндакардыт, мэнінгіт, пнэўманію, інфэкцыі апорна-рухальнага апарату і нават сындром таксычнага шоку.
😱47🤪7👍3🤣1
Coca Cola спрыяе разьвіцьцю раку — дасьледаваньне

Паводле крыніцаў інфармацыйнае агенцыі Reuters, нядаўна Сусьветная арганізацыя аховы здароўя шляхам дасьледаваньня выявіла, што папулярны падсалоджвальнік аспартам зьяўляецца канцэрагенам.

Аспартам масава выкарыстоўваецца ў сьвеце ў вытворчасьці нізкакалярыйных напояў, у тым ліку Coca Cola. Чакаецца, што найбліжэйшым часам СААЗ афіцыйна аб гэтым аб’явіць.
😱39🤔5🤡4👍3👌2🔥1
Прыгожае фота Сатурну апублікавала NASA

Фотаздымак зроблены 25 чэрвеня з дапамогаю NIRCam (камэра блізкага інфрачырвонага дыяпазону), якая ўсталяваная на касьмічнай абсэрваторыі Джэймса Ўэба.
❤51🥰9👍6😁1
Стартап навучыўся вырошчваць сьвініну як расьліну

Брытанскі стартап Moolec анансаваў новы цуд геннае інжынэрыі: аналяг сьвінога мяса, вырашчаны ў выглядзе соі. Новы гатунак атрымаў назву Piggy Sooy. На выхадзе атрымліваецца прадукт, які можа задаволіць патрэбы людзей у сьвініне.

Ідэя палягае ў тым, што неабавязкова вырабляць само мяса: дастаткова атрымаць набор пэўных жыцьцёва важных жывёлавых бялкоў.

Генэтыкі Moolec склалі комплекс такіх генаў, зыходзячы зь іх карысьці, а таксама смакавых якасьцяў гатовае стравы. Пасьля гэтага гены дадалі ў сою — 26,6% бялкоў у Piggy Sooy маюць сьвіное паходжаньне. Гэта адлюстроўваецца, у прыватнасьці, ў ружовым колеры бабоў.
👍57😱14❤3👎2🔥2🤣2