Што вы думаеце пра наш канал?
За паўгода аўдыторыя Tech Lead вырасла да 1600 чалавек. Наш праект некамэрцыйны — працаваць на карысьць беларушчыны для нас вялікі гонар. А адзінай матывацыяй працягваць працу ёсьць сталы рост колькасьці падпісантаў.
Таму мы вельмі просім вас парэкамэндаваць наш канал сваім сябрам, родным, калегам.
Акрамя таго, нам цікава атрымаць ад вас зваротную сувязь. Калі ласка, напішэце ў камэнтарах, што вам падабаецца або не падабаецца на TechLead. Якога кантэнту вам не хапае? Якія вы маеце прапановы?
Дзякуй, што вы з намі!

❤172👍25🆒3
У адкрытым моры пабудуюць горад на 40,000 чалавек
Японская кампанія N-Ark распрацавала праект цалкам аўтаномнага горада на вадзе Dogen City.
Яго даўжыня складае 4 кілямэтры ў акружнасьці. Горад разьлічаны на 10,000 жыхароў, а таксама зможа прымаць адначасова да 30,000 турыстаў.
Пакуль невядома, дзе будзе пабудаваны Dogen City, але кампанія плянуе рэалізаваць праект да канца гэтага дзесяцігодзьдзя.

🔥37👍13🤯5🤡5🤔2🤮1
Запрашаем на цікавы гістарычны канал
“Беларускі піонэр” — аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў. Толькі ўнікальны кантэнт: фотаздымкі, выразкі з газэтаў і часопісаў, архітэктура, мастацтва і шмат чаго іншага зь міжваеннае гісторыі Беларусі.
@belaruskipioner

❤27👍5
Паглядзіце, які град выпаў у ЗША
Град дыямэтрам да 14 см выпаў у амэрыканскім штаце Тэхас.

😱56🤯7👍1😢1
Google запускае сэрвіс генэрацыі малюнкаў паводле апісаньня
Нэўрасетка StyleDrop, распрацаваная Google Research, дазваляе карыстальнікам апісваць аб'екты і пазначаць мастацкія стылі, у якіх яны хацелі б атрымаць вынік.
Адна з асаблівасьцяў — стварэньне літараў і надпісаў у зададзеным стылі.
StyleDrop стварае выявы прыкладна за тры хвіліны. Продажы пакету яшчэ не пачаліся.

👍35🔥5
Аналіз ДНК паказаў, як зьмеі сталі бязногімі і вузкімі
Вузкае цела зьмей пазбаўленае канечнасьцяў і месьціць усяго адно лёгкае. Генэтыкі даказалі, што гэта зьвязана са стратаю генаў, якія кантралююць разьвіцьцё канечнасьцяў, і прыгнечаньнем працы генаў, якія задаюць двухбаковую сымэтрыю цела.
Гэта пацьвердзілі і ў лябараторных экспэрымэнтах: навукоўцы атрымалі патомства мышэй, у гены якіх былі ўнесеныя адпаведныя мутацыі. Грызуны сапраўды нарадзіліся з моцна рэдукаванымі канечнасьцямі.

👍30❤5🤓5🤡2
З Windows 11 зьнікнуць праграмы «Пошта» і «Каляндар»
Пры канцы года пэрсанальныя камп’ютары пад кіраваньнем Windows 11 будуць пастаўляцца з праграмаю Outlook замест «Пошты» і «Календара». Абедзьве праграмы будуць даступныя для ўсталяваньня ў Microsoft Store да верасьня 2024 года. Затым кампанія цалкам спыніць іх падтрымку.

👍19👀9💩5
Кепскае сэксуальнае жыцьцё нэгатыўна адбіваецца на мазгах
Кепскае сэксуальнае жыцьцё можа стаць прадвесьнікам праблемаў з памяцьцю. Паводле нядаўняга дасьледаваньня, мужчыны сярэдняга ўзросту, якія адзначалі зьніжэньне сэксуальнага задавальненьня (у тым ліку кепскую эрэкцыю), з узростам адначасова адчувалі зьніжэньне кагнітыўных здольнасьцяў.
Атрыманыя зьвесткі сьведчаць аб тым, што сэксуальнае здароўе зьвязанае з здароўем мазгоў. У плянах на будучыню — правесьці дадатковыя дасьледаваньні, каб лепш зразумець гэтую сувязь.

🤔35❤9😢5😐3👍1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кур'ер даставіў піцу на рэактыўным ранцы
У Вялікай Брытаніі супрацоўнікі сеткавае піцэрыі цяпер могуць дастаўляць ежу на рэактыўным ранцы. Функцыя працуе ў тэставым рэжыме, але наведвальнікам папулярнага рок-фэсту Glastonbury ўжо даставілі ежу з дапамогаю гэтакае прылады.

❤41👍11🔥11🤯10
У Белавескай пушчы знайшлі дзьве вельмі рэдкія расьліны
Першая — асака Буксбаўма. У апошнім выданьні Чырвонае кнігі Беларусі адзначаецца, што вядомых месцаў, дзе расьце гэты від, у нашай краіне няма. Апошні раз асаку назіралі толькі ў 1980-х.
Другая — сыбірскі касач. Знойдзеная даволі вялікая папуляцыя: каля 200 адзінак. У Чырвонай кнізе гэтая расьліна знаходзіцца з 1982 года.

❤57👍14🔥2
Opera паказала новую вэрсію браўзэра з штучным інтэлектам
У браўзер Opera One убудаваная нэўрасетка Astra, а ў бакавой панэлі зьявіўся чат-бот, які працуе на базе ChatGPT. Таксама бот можа шукаць інфармацыю ў інтэрнэце і генэраваць кантэкстныя падказкі пры выдзяленьні тэксту.
Браўзэр выкарыстоўвае шматпаточную архітэктуру для хутчэйшае ды плаўнейшае працы.

👍39👎2😁1
Літоўская «Крэмніевая даліна»: у Вільні пабудуюць найбуйнейшы ў Эўропе тэхнахаб
Да 2024 года ў Вільні пабудуюць найбуйнейшы ў Эўропе тэхналягічны кампус, паведамляе TechCrunch. Ён разьмесьціцца ў цэнтры літоўскае сталіцы на месцы старое швейнае фабрыкі.
Праект называецца Tech Zity. Па плошчы хаб зойме 55 тысяч кв. мэтраў — ў паўтара раза больш за кампус стартапаў Station F, які запусьціўся ў Парыжы ў 2017 годзе.

❤37👍9👎1😁1😢1
У YouTube хутка зьявяцца гульні
Кампанія Google пачала ўнутранае тэставаньне гульняў у YouTube.
Гульні будуць запускацца проста ў браўзэры або ў мабільнай аплікацыі ў вакенцы, дзе звычайна запускаецца відэа.

💊17🤨9👍8🤔4👎2🤯2