Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Беларускія хірургі вырасьцілі нос на руцэ

Віктар атрымаў траўму пазалетась: на яго ўпала бэтонная пліта. Калі яго дасталі, на месцы твару было месіва. Адно вока мужчына праглынуў, яго вынялі з глоткі, вярнулі на месца – і яно захавала функцыянальнасьць.

Рэканструкцыяй твару займаецца група мінскіх хірургаў. Нос вырашылі вырасьціць. На перадплеччы мужчыны ўжо 2 месяцы “жыве” сабраны дактарамі ўручную новы нос.

У рамках апэрацыі хірургі ўзялі храсток з рабра пацыента, асаблівым чынам сфармавалі скурны лапік на перадплеччы, зьмясцілі туды гэты храсток, як аснову для будучага носа, сфармавалі ноздры.

Дактары пішуць, што гэта толькі пачатак рэканструкцыі твару. Віктара чакае яшчэ шмат апэрацый.

Відэа з этапамі апэрацыі апублікавалі ў сацыяльных сетках.
😱52🤯29👍20🔥9❤8🕊6😢2😭1
Новы трэнд: булён у торбачках

У Паўднёвай Карэі набіраюць папулярнасьць “гарбатныя торбачкі” з булёнам замест гарбаты.

Вытворца заяўляе, што булён атрымліваецца нізкакалярыйны і мае цалкам натуральны склад.
😁39💅12🎉6👍5🐳1
“Касьмічны” рэстаран адкрылі ў ЗША

У Флярыдзе адкрылі рэстаран Space 220 з касьмічным краявідам.

Пачынаецца прыгода на ліфце, у падлогу і столь якога ўбудаваныя экраны, што імітуюць палёт на арбіту. Потым вы трапляеце ў залю, дзе замест вокнаў – дысплэі з імітацыяю віду на Зямлю і касьмічную прастору.
🔥62👍14🌚4
Кітайскі мост стаў зоркаю сацсетак: натоўпы людзей зьбіраюцца пад ім, каб зрабіць кадры

У студзені мінулага году ў кітайскім горадзе Чунцын адкрыўся новы мост праз раку Янцзы. За гэты час аб'ект стаў папулярным месцам стварэньня кантэнту для розных сацсетак.

Справа ў тым, што з пэўнага ракурсу ён стварае краявіды з фантастычных фільмаў.

Мост мае даўжыню 3,6 км. Па верхнім узроўні праходзіць васьміпалосная аўтамабільная дарога, а па ніжнім - чыгунка.
👍53😱11👏5🥰2
Беларуская архітэктарка распавяла аб сваёй працы і жыцьці ў марознай Грэнляндыі

Дзяўчына, якая скончыла архітэктурны факультэт БНТУ, ужо паўтара года жыве за палярным кругам. Для канала @spadczyna яна распавяла, чым сёньня займаецца ў Грэнляндыі і ці проста там выжыць беларусцы.

З канца лістапада па 13 студзеня не ўзыходзіць сонца. Гэта ня так страшна, у Мінску таксама ўзімку можна месяц сонца ня бачыць.

Я была непрыемна зьдзіўленая, што каналізацыя выведзеная ў мора проста так, абсалютна без ачысткі.


Чытайце ў артыкуле ❯
👍45☃11🤩6
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Стартап навучыўся вырошчваць сьвініну як расьліну Брытанскі стартап Moolec анансаваў новы цуд геннае інжынэрыі: аналяг сьвінога мяса, вырашчаны ў выглядзе соі. Новы гатунак атрымаў назву Piggy Sooy. На выхадзе атрымліваецца прадукт, які можа задаволіць патрэбы…
Навукоўцы прыдумалі рыс, усярэдзіне якога “расьце” мяса

Карэйскія навукоўцы вырасьцілі клеткі ялавічыны ўнутры рысавых зерняў, спрабуючы стварыць больш танную і экалягічную ежу.

“Мясны рыс” зьмяшчае на 8% больш бялку і на 7% больш тлушчу, чым звычайны рыс.

Прадукт яшчэ не зацьверджаны для спажыўцоў, але дапаўняе сьпіс вырашчаных ў лябараторыі альтэрнатыўных бялкоў, якія распрацоўваюцца навукоўцамі ў спробе паменшыць уплыў мяса і малочных прадуктаў на клімат.

У мінулым годзе стала вядома таксама аб стварэньні соевых бабоў зь генамі сьвіньні.
🤯36👍18😱4🎉4❤3😁3💩1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Чып Neuralink упершыню ўжывілі ў чалавечыя мазгі Учора Ілан Маск паведаміў, што імплант Neuralink упершыню ўжывілі чалавеку. Прылада дазваляе кіраваць смартфонам, камп’ютарам і іншымі гаджэтамі сілаю думкі. Першымі, хто атрымае Neuralink, стануць людзі з…
Першы пацыент з чыпам Neuralink ужо кіруе камп’ютарам сілаю думкі

Прагрэс добры. Пацыент амаль цалкам паправіўся. Ён можа кіраваць курсорам камп’ютарнае мышы проста падумаўшы аб гэтым. Цяпер мы спрабуем дамагчыся як мага большае колькасьці націсканьняў на клявішы сілаю думкі,

— паведаміў Маск у X.

У 2024 годзе Neuralink плянуе правесьці 11 імплянтацый, а ў чаргу па чыпаваньне запісаліся ўжо тысячы ахвотных.
🥴25👏14🔥6🤡6👍5❤1🤔1💊1
Xiaomi прэзэнтавала пляншэт Pad 6S Pro з 3K-экранам

Навінка абсталяваная 12,4-цалевым дысплэем фармату 3K з частатою 144 Гц і абароненая Gorilla Glass 5. Максымальная яркасьць IPS-экрана складае 900 ніт.

Гаджэт мае чып Snapdragon 8 Gen 2, аб’ём апэратыўнае памяці ў залежнасьці ад мадыфікацыі складае 8, 12 ці 16 ГБ, убудаванае – ад 256 ГБ да 1 ТБ.

У Кітаі пляншэт прапануюць ад €420.
👍26🤔6👎2
Першы ў сьвеце ноўтбук з празрыстым дысплэем прэзэнтавала Lenovo

Кампанія Lenovo паказала на выставе ў Барсэлёне ThinkBook Transparent Display Laptop – ноўтбук з празрыстым 17,3-цалевым MicroLED экранам зь яркасьцю да 1000 ніт.

Інжынэры Lenovo ўважаюць, што такі форм-фактар ​​можа быць карысны мастакам, дазваляючы ім бачыць сьвет за экранам, адначасова малюючы яго на ніжняй палове ноўтбука, дзе таксама выводзіцца сэнсарная клявіятура. Варта паднесьці стылус - і клявішы зьнікаюць, вызваляючы месца для маляваньня.

Пакуль гэта толькі канцэптуальнае рашэньне, якое не гатовае выйсьці ў продаж. У Lenovo упэўненыя, што тэхналёгія стане папулярнаю на працягу найбліжэйшых пяці гадоў.
👍41😱11🗿7🤔6👨‍💻3❤1👏1🤡1
Самую вялікую кліматызаваную чытальню у сьвеце пабудавалі ў Кітаі

У Пэкіне адкрылася новая бібліятэка, пабудаваная па праекце нарвэскае кампаніі Snøhetta.

У якасьці апорных канструкцый выкарыстоўваюцца калёны, стылізаваныя пад дрэвы. Паводле задумкі аўтараў праекту, такое рашэньне, разам зь вялікаю колькасьцю шкла, стварае для наведвальнікаў бібліятэкі атмасфэру “чытаньня пад дрэвам”.

Каб яшчэ больш натхніць чытачоў, архітэктары спраектавалі ўнутры чытальні шэраг драўляных пагоркаў з прыступкамі. А ў прасторы паміж пагоркамі створаная “даліна”, якая ёсьць адсылкаю да суседняе ракі Тунхўэй.
👍44❤11😱7🥰2