Светлана Тихановская
✔
16.9K subscribers
6.41K photos
1.35K videos
2 files
3.67K links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Практыка паказвае, што гэты рэжым разумее толькі сілу. І калі ў нас не хапае сілаў уздзейнічаць на сітуацыю, то ў нас ёсць саюзнікі»

У інтэрв’ю «Еўрарадыё» старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі распавёў пра вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь, санкцыі і вынікі працы дэмсілаў. 

Галоўнае з інтэрв’ю:

Пра санкцыі:
«Важна адзінае: дзякуючы санкцыям і дыпламатычнаму ціску выходзяць людзі. Мы можам не пагаджацца, мы можам мець розныя меркаванні, але практыка паказвае, што гэты рэжым разумее толькі сілу. Калі ў нас не хапае сілаў уздзейнічаць на сітуацыю, то ў нас ёсць і саюзнікі.

Праблема санкцый не ў тым, што да іх заклікаюць дэмакратычныя сілы, а ў тым, што Лукашэнка сябе так паводзіць. Калі трэба шукаць вінаватага і абвінаваціць кагосьці — гэта рэжым Лукашэнкі».


Пра некаторыя з вынікаў працы дэмсілаў:
«У Польшчы беларусы па гуманітарнай візе ці ВНЖ могуць працаваць. Гэта было зроблена дзякуючы Цэнтру Беларускай салідарнасці і падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай. Яшчэ некаторыя змены ў польскае заканадаўства былі ўнесены па нашых прапановах, каб дапамагчы з легалізацыяй беларусаў.

Некаторыя краіны пачынаюць прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты. Выдаюцца пашпарты замежнікаў. У Літве від на жыхарства па гуманітарных прычынах выдаецца не на год, як раней, а на тры гады. І зараз ідзе дыялог з польскімі ўладамі. Ёсць рабочыя групы пры Міністэрствах унутраных спраў, дзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў у Літве, Швецыі, Іспаніі і іншых краінах».
❤85👍25🔥5🤔1🤯1😐1
«Ідэалагічная індактрынацыя цесна звязана з мілітарызацыяй»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч у размове з Радыё Свабода распавёў пра асноўныя праблемы беларускай адукацыі: узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей і мілітарызацыю адукацыйнага працэсу.

Галоўнае з інтэрв’ю:

Пра ідэалагічнае выхаванне 
«Сістэмная праблема ў тым, што адукацыя ў школах становіцца не галоўнай задачай. Галоўная задача — ідэалагічнае выхаванне, або, калі казаць больш дакладна, індактрынацыя — выхаванне паслухмянасці да ўлады. За тым, як школы выконваюць ідэалагічную праграму, цяпер сочыць нават пракуратура. Пры гэтым узроставы парог такой “апрацоўкі” панізіўся ўжо да дзіцячых садкоў: туды прыходзяць вайскоўцы, паказваюць зброю, даюць дзецям яе патрымаць. Чым старэйшымі становяцца дзеці, тым больш актыўна іх уцягваюць у гэтую сістэму».


Пра мілітарызацыю адукацыі
«Другая вялікая праблема — мілітарызацыя. У школах аднаўляецца пачатковая ваенная падрыхтоўка, але цяпер гэта ўжо цэлая сістэма, якая ахоплівае дзяцей ад першага класа і да апошняга курса ўніверсітэта. “Зарнічка”, “Зарніца”, “Арляняты”, “Прарыў”, конкурсы ваеннага строю і песні, вайсковыя клубы — усё гэта становіцца часткай адукацыйнага працэсу. Асабліва паказальна, што сёлета на вайсковыя зборы накіроўвалі не толькі хлопцаў, але і дзяўчат. У Беларусі патрыятычнае выхаванне фактычна ператварылася ў ваенна-патрыятычнае: іншага патрыятызму, акрамя як у галіфэ і колерах хакі, цяпер не ўяўляюць».


Пра якасць адукацыі і закрытасць вынікаў
«Беларусь адзін раз удзельнічала ў міжнароднай праграме ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў PISA, а пасля вырашыла больш не ўдзельнічаць. Два разы праводзілася Рэспубліканская праверка якасці ведаў, але яе вынікі так і не апублікавалі. Нават калі б вынікі былі апублікаваныя, узнікае пытанне: з чым іх параўноўваць? Школа пакуль яшчэ больш-менш працуе і пэўная база захоўваецца. А вось вышэйшая адукацыя коціцца пад адхон, бо там ёсць магчымасць рабіць больш дакладныя замеры якасці».
👍71😢14🔥4❤1🤯1😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай — пра вызваленне палітвязняў 

Франак Вячорка ў эфіры «Обычного утра» распавёў пра перамоўны працэс вакол вызвалення беларускіх палітвязняў і адказаў на самыя важныя пытанні.

— Калі чакаць добрых навінаў з Мінска?
— Як Джон Коўл ставіцца да працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі?
— Ці можа дрон у небе над Літвой паўплываць на перамоўны працэс?
— Якімі могуць быць умовы здзелкі гэтым разам?

Глядзіце поўны выпуск і адказы на ўсе пытанні — па спасылцы.
❤82👍25😐3👏2🤯1
❗️ИНФОРМАЦИЯ ОБ ОСВОБОЖДЕННЫХ

Мы понимаем, как тяжело это ожидание родного человека на воле и насколько хочется узнать имена как можно скорее. Совместно с правозащитниками мы делаем всё, чтобы вы получили достоверную информацию как можно быстрее. 

Если вы являетесь родным или близким политзаключенного —  обращайтесь на горячую линию @hotline202512. Там можно уточнить всю доступную на данный момент информацию о конкретном человеке.

Данные об освобождении поступают частями, и каждое имя требует проверки. Предварительные списки могут содержать ошибки, поэтому мы не публикуем их, пока не убедимся в точности. 

Мы готовились к этому дню заранее. Правозащитники оперативно проверяют информацию, помогают освобожденным связаться с родными и оказывают необходимую поддержку в первые часы и дни после освобождения.

Информация будет обновляться по мере ее поступления и проверки.

Просьба быть аккуратными с информацией об освобожденных. Пожалуйста, будьте особенно бережны с информацией об освобождениях. Неподтверждённые имена и списки причиняют дополнительную боль тем, кто всё ещё ждёт своих близких. Это не вопрос того, кто сообщит новость первым. Это вопрос безопасности освобожденных и уважения к людям, которые прошли через заключение, и к их семьям.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤128❤‍🔥12👏11😢6👍2🤯1😐1
25 палітвязняў вызваленыя і вывезеныя ў Літву
❤184🔥21😢11👍7💔2❤‍🔥1🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская: «25 палітвязняў вызваленыя!

Я вельмі рада за кожнага і кожную, хто сёння нарэшце апынуўся на свабодзе. А таксама за іх родных і блізкіх, якія чакалі гэтага дня.

Мы таксама бачым, наколькі цяжка ідуць перамовы аб вызваленні людзей. Кожнае вызваленне патрабуе вялікіх намаганняў, і відавочна, што Лукашэнка не хоча адпускаць усіх палітычных зняволеных.

Таму я ўдзячная амерыканскаму боку за складаную перамоўную працу, якая працягваецца. Важна, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна прыносіць канкрэтны гуманітарны вынік — людзі выходзяць на свабоду. Менавіта таму гэтую працу нельга спыняць. Неабходна, каб Злучаныя Штаты і Еўропа працягвалі каардынаваць свае намаганні і падтрымліваць працэс вызвалення людзей.

Сёння разам з радасцю за вызваленых мы памятаем пра тых, хто ўсё яшчэ застаецца за кратамі. Іх сотні. За кожнай лічбай стаіць чалавек, яго сям'я і блізкія, якія працягваюць чакаць.

Кожны вызвалены чалавек — гэта перамога. Таму сённяшняе вызваленне — гэта чарговы гуманітарны вынік, але далёка не канец гэтага працэсу. Праца павінна працягвацца, пакуль усе палітвязні не апынуцца на свабодзе.

Мы будзем сустракаць вызваленых, дапамагаць ім вяртацца да жыцця пасля зняволення і працягваць нагадваць пра ўсіх, хто яшчэ чакае свайго дня свабоды».
❤183👏16😢14👍2❤‍🔥1🤯1
Як дапамагчы 25 вызваленым палітвязням

Сёння былі вызваленыя 25 чалавек і вывезеныя.  І цяпер ім патрэбная дапамога, каб аднавіцца і вярнуцца да звычайнага жыцця.

BYSOL зноў адкрыў збор на экстраную дапамогу. Мэта збору — выплаціць па мінімум € 1 000 кожнаму вызваленнаму палітвязню. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі. 

Большасць збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любы данат дапамагае агульнай мэце.

Далучайцеся да збору, калі гэта бяспечна для вас!
❤140👍9😐2🔥1🤯1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская прыехала сустракаць вызваленых палітвязняў
❤213👍15👏10🤯2❤‍🔥1🤔1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вызваленыя палітвязні ў Вільні!
❤203👍17💔12😢3🎉3❤‍🔥1🤯1
Як сёння сустракалі вызваленых ў Вільні? Фотападборка
❤198🎉9👏6👍5💔2❤‍🔥1🤯1😢1
Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы?

Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палітзняволеным падтрымку ў аднаўленні пасля перажытых выпрабаванняў. Ніжэй — інфармацыя пра тое, як вы можаце дапамагчы.

📎 Падтрымайце экстраны збор BYSOL
Як і раней, мэта — выплаціць мінімум €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых.

👤 Далучайцеся да валанцёраў (-к) «Вольных»
Валанцёрскія групы рэагавання «Вольных» дапамагаюць у моманты, калі патрэбная хуткая дапамога і каардынацыя. І калі патрэбная разавая дапамога ў Літве ці ў Польшчы.

🏠 Дапамажыце шэлтару ў Вільні
Фонд «Краіна для жыцця», які ўтрымлівае шэлтар у Вільні, просіць далучыцца да экстранага збору.

🤝 Падтрымайце вызваленых у аднаўленні і рэсацыялізацыі
У адаптацыі за мяжой палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя» і «Dissidientby». Яны падтрымліваюць усіх былых палітзняволеных — таму данаты заўсёды актуальныя.

📢  Калі з'явяцца іншыя спосабы дапамагчы, мы падзелімся імі асобна.

📞 Працуе гарачая лінія: @hotline202512
❤118🔥11❤‍🔥6👍6😢2🤯1
«Мэта павінна быць у тым, каб вызваліць усіх палітвязняў» 

У размове з Associated Press Святлана Ціханоўская распавяла пра вызваленне палітвязняў у выніку кантактаў ЗША з рэжымам Лукашэнкі і працяг рэпрэсій у краіне.

Святлана Ціханоўская:
«Я глыбока ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу і ўсёй адміністрацыі ЗША за тое, што яны зрабілі палітвязняў сваім прыярытэтам. Іх удзел ужо прынёс рэальныя вынікі — сотні людзей былі вызваленыя ў выніку дамоўленасцяў, дасягнутых пры пасярэдніцтве ЗША. 

Пры гэтым рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, а Лукашэнка працягвае падтрымліваць вайну Расіі. У краіне па-ранейшаму застаюцца сотні палітвязняў. 

Таму вызваленне часткі людзей не азначае спынення рэпрэсій — новыя палітычныя справы і затрыманні працягваюцца. Наша задача — дамагчыся поўнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх людзей, якія знаходзяцца ў турмах за свае палітычныя перакананні».
❤131🔥10👍8🤯3❤‍🔥2👏1😢1🎉1