Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.5K photos
641 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
🔗Жорсткія прысуды, ціск і праблемы са здароўем: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень

Ужо шэсць гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя палітычныя рэпрэсіі. Нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі імкнецца ізаляваць палітвязняў ад знешняга свету і схаваць факты парушэнняў іх правоў, праваабаронцы штодня атрымліваюць звесткі пра ціск, жорсткія ўмовы ўтрымання і пагаршэнне здароўя людзей за кратамі.

«Вясна» сабрала галоўныя навіны пра палітвязняў за апошні месяц.

• Сям’ю з Мінска асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі»
• Журналіста і ягоную дачку пакаралі пазбаўленнем волі
• Палітвязень 
Кірыл Ашурак перанёс у зняволенні мікраінсульт
• Палітзняволеная 
Аляксандра Каско перанесла аперацыю ў зняволенні
• Ціск на палітзняволеных анархістаў у мазырскай ПК-20 


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120622

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬28❤2👍1
🎥Новая размова з Алесем Бяляцкім на YouTube

Ці ўпадзе рэжым Лукашэнкі? Як выжываюць людзі ў беларускіх турмах і што адчуваюць пасля выхаду з карцара? Чаму Алесь Бяляцкі плануе жыць адразу ў трох гарадах? І ці вырасла ў Беларусі новае пакаленне людзей?

Пра гэта і многае іншае — у новай размове Studium Europy Wschodniej з беларускім праваабаронцам, былым палітвязнем і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.

https://www.youtube.com/watch?v=pfHaFHYmxu8
❤31👍1😐1
39-гадовы жыхар Ашмянаў зняў відэа з крытыкай супрацоўнікаў ДАІ — у яго знайшлі «экстрэмізм» і адправілі ў ІЧУ

Паведамляецца, што мужчына запісаў відэа, дзе груба, паводле версіі сілавікоў, параіў, як трэба працаваць работнікам ДАІ.

Пасля гэтага жыхаром Ашмянаў зацікавіліся сілавікі: яны нібыта знайшлі ў яго знайшлі парушэнні ПДР, а таксама падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Мужчыну адправілі ў ІЧУ.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬49👎1😁1🤯1😡1
🗣«Адсутнасць правасуддзя становіцца працягам катаванняў». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў Вене

Канферэнцыя «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання» прайшла 29-30 чэрвеня ў Вене. Яе арганізавалі Швейцарскае старшынства ў АБСЕ і Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).

На сесіі «Правасуддзе для ахвяр катаванняў: барацьба з беспакаранасцю і забеспячэнне кампенсацыі шкоды і рэабілітацыі» выступіла і прадстаўніца Праваабарончага цэнтра «Вясна» Наталля Сацункевіч.

«Калі дзяржава сама здзяйсняе катаванні і адмаўляецца іх расследаваць, незалежнае дакументаванне становіцца першай формай правасуддзя, а міжнародныя механізмы адказнасці — адзінай надзеяй для ахвяр».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120626

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤22👍6💯5😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Валерыем Раманоўскім

47-гадовы Валерый —былы начальнік службы паветранай выведкі.

Асуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Справу разглядаў у закрытым фармаце суддзя Буруноў Яўген з 28 сакавіка па 15 траўня 2023 года.

✍️Калі вы перасякаліся з Валерыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤20👍5💔3🙏1
💔Праваабаронца Уладзь Лабковіч з трывогай думае пра тых, хто да гэтага часу застаецца ў турэмных сценах, СІЗА і калоніях улетку

«Я вельмі турбуюся за кожнага і кожную, хто ў такое спякотнае надвор'е ўтрымліваецца за кратамі, маршыруе на прамзону, працуе ў невыносных умовах. Палітзняволеныя, якія зараз праходзяць праз такія невыносныя ўмовы, — сапраўдныя героі. Хочацца, каб як мага хутчэй яны апынуліся на волі».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
😢33💯7❤6💔1
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

Сёння стала вядома пра вызваленне 32 чалавек, сярод якіх і 28 палітычных зняволеных.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤44👍1
🌿Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

13 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.

У праграме:
18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу».
19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».

Удзельнікі:
• Алесь Бяляцкі — праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру;
• Кацярына Андрэева — журналістка, былая палітычная зняволеная;
• Таццяна Нядбай — старшыня PEN Belarus.

• Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
• Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
• Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.

📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1, Warszawa)
✍️Удзел вольны па папярэдняй рэгістрацыі
❤31👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Іванам Войнавым

30-гадовы Іван — былы міліцыянт.

Фармулёўкі абвінавачвання сведчаць пра тое, што ён хацеў далучыцца да Палка Каліноўскага, але не паспеў: яго асудзілі за «падрыхтоўку да найміцтва» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 1 арт. 361-3 КК), «падрыхтоўку да ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 2 арт. 290-5 КК) і «замаху на здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 14 КК і ч. 1 арт. 356 КК).

✍️Калі вы перасякаліся з Іванам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21😢7🙏4👍1
Польскія спецслужбы затрымалі двух чалавек, якія здымалі акцыі беларусаў у Варшаве

Паведамляецца, што грамадзянін Беларусі і грамадзянін Польшчы за грошы выконвалі заданні замежнай разведкі, у тым ліку здымалі на фота і відэа акцыі беларусаў у польскай сталіцы.

Паводле польскіх спецслужбаў, пазней фота і відэа з гэтых акцый выкарыстоўвалі беларускія прапагандысты.

Грамадзяніна Беларусі арыштавалі на тры месяцы, грамадзяніну Польшчы выставілі забарону на выезд з краіны і паліцэйскі нагляд.
👍58🔥17👏2
Мінскага маналітчыка асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Дзмітрыю Аўчынку 39 гадоў. Мужчына жыве з жонкай у Мінску, разам гадуюць дзяцей.

Дзмітрый шмат гадоў працуе ў будаўнічай сферы: займаецца буравымі і маналітнымі працамі ў Мінску і ваколіцах. У тыктоку і інстаграме пад назвай «monolit.minsk» ён дзеліцца відэа з працоўных пляцовак і запрашае кліентаў слоганам «Ваша мара — наша выкананне».

Дзмітрый цікавіцца аўтамабілямі. Ён удзельнік суполак аматараў Citroen C4 Picasso. Сам Дзмітрый доўгі час ездзіў на такім аўто і ахвотна дзеліцца парадамі на форумах, піша «Наша Ніва».

Апошні раз мужчына выкладаў нешта ў сацсетках у снежні 2025 года. Пасля гэтага яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА. У гэтым годзе Мінскі гарадскі суд вынес яму прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці).

Верагодна, Дзмітрыю прысудзілі «хатнюю хімію».
🤬47❤1👎1
🗣«Правасуддзе — гэта марафон, а не спрынт». Кіраўніца IAPB Андрэа Хубер распавяла на канферэнцыі АБСЕ аб дакументаванні катаванняў у Беларусі

На канферэнцыі АБСЕ «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання», якая прайшла 29-30 чэрвеня ў Вене, выступіла кіраўніца Міжнароднай платформы ў прыцягненні да адказнасці ў Беларусі Андрэа Хубер.

Кіраўніца IAPB распавяла далей пра незаменную ролю гэтых прынцыпаў у практыцы, а таксама пра тое, як з дапамогай шматбаковых дзеянняў яны могуць наблізіць прыцягненне да адказнасці за катаванні ды жорсткае абыходжанне. У якасці прыкладу яна ўзяла Беларусь і працу Міжнароднай платформы па прыцягненню да адказнасці ў Беларусі.

«Мы можам убачыць перспектыву прыцягнення да адказнасці на прыкладзе Сірыі, дзе грамадзянская супольнасць гадамі старанна фіксавала доказы, якія цяпер спрыяюць намаганням па прыцягненню да адказнасці ў многіх юрысдыкцыях, якія калісьці здаваліся недасяжнымі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120629
👍25❤10😐2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Наталляй Раманенка

44-гадовая Наталля была асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 6 арт. 16 ст. 361-2 КК (інансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

✍️Калі вы перасякаліся з Наталляй, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤20💔6👍2
«Перыядычна страчваюць прытомнасць» — Кірыл Казей пра ўмовы летам за кратамі

Былы палітзняволены, які правёў у зняволенні пяць з паловай гадоў, распавёў, што спёка ў калоніі пераносіцца з вялікай складанасцю:

«Па сутнасці, ад яе немагчыма нідзе схавацца. У адным памяшканні знаходзіцца велізарная колькасць людзей, што павялічвае і так ужо высокую тэмпературу паветра. Але самым вялікім выпрабаваннем у спякоту з'яўляецца правіла, па якім ты павінен насіць толькі чорную вопратку з доўгім рукавом: штаны і, як яны называюць, "летнюю куртку". Прычым яны цалкам сінтэтычныя. Таксама трэба было насіць чорныя шчыльныя боты, у якіх у -5 асабліва не холадна.

Нягледзячы на спякоту, у калоніях забаронена хадзіць на спорт у шортах і майках без рукавоў. Маленькім, але прыемным выключэннем з'яўлялася прамзона, дзе дазвалялі хадзіць проста ў майцы».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
🤬36💔8
🗣«Падтрымка ахвяр катаванняў і рэпрэсій — гэта інвестыцыя ў стабільнасць». Прадстаўніца «Вясны» — на канферэнцыі АБСЕ

Сайд-івэнт «Прыцягненне да адказнасці і падтрымка людзей, якія перажылі катаванні ў Беларусі» прайшоў у межах канферэнцыі АБСЕ «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання». Сесія была прысвечана даследаванню шляхоў да правасуддзя для людзей, якія перажылі катаванні ў Беларусі, на аснове даных аб тым, як самі пацярпелыя разумеюць справядлівасць і прыцягненне да адказнасці.

У цэнтры ўвагі — ключавыя патрабаванні тых, хто выжыў, у тым ліку стварэнне эфектыўных механізмаў прыцягнення вінаватых да адказнасці і доступ да падтрымкі. На сайд-івэнце выступіла і прадстаўніца «Вясны» Паліна.

«Ахвяры, з якімі мы працуем, маюць патрэбу ў медычнай дапамозе: ад наступстваў катаванняў і сексуалізаванага гвалту да хранічных захворванняў, якія развіліся ў месцах пазбаўлення волі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120633

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤36👍2
🎥«Праблемы Беларусі - гэта праблемы ўсёй Еўропы» — Алесь Бяляцкі

Нобелеўскі лаўрэат і былы палітзняволены Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю DW расказаў пра стаўленне ЕЗ да Беларусі, беларускую моладзь і пра тое, што надае яму надзею.

«Тое, што мы бачылі ў 2020-ым годзе, калі мільёны беларусаў выходзілі з патрабаваннямі еўрапейскага курса Беларусі, выступаючы за справядлівыя выбары, за правы чалавека, за змену ўлады, паказвае, што грамадства змянілася. На жаль, улады не змяніліся і наадварот, яны сталі больш кансерватыўнымі, зараз трымаюцца ля ўлады толькі дзякуючы рэпрэсіям, фактычна рэпрэсіўнаму апарату. Грамадства не давярае гэтым уладам. Так доўга гэтая сітуацыя не пратрымаецца. Я перакананы, што змены адбудуцца. Калі? Будзем спадзявацца, што хутка».


https://www.youtube.com/watch?v=wb0qeIHrjvk
❤34👍2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Сяргеевым

60-гадовы Андрэй быў затрыманы ў жніўні 2025 года, калі ўжо выязджаў з Беларусі ў Польшчу (па словах крыніцы, у гэтай краіне мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам). Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ён разам з сям’ёй выехаў з Беларусі.

Яго затрымалі на памежным пункце ў Брэсце. У дачыненні да яго была распачата крымінальная справа, самога Сяргеева адправілі ў следчы ізалятар у Калядзічах.

Прыкладна ў лютым 2026 года следства было завершанае і справу перадалі ў суд. У віну Сяргееву паставілі «ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы», а таксама «справу Гаюна».

✍️Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22💔9👍1
Уладзімір Гарох распавёў пра катаванні ў шклоўскай калоніі

Калі ў СІЗА стаўленне было больш-менш нейтральным, то ў Шклове палітычных пачалі ламаць з першых дзён, распавядае суразмоўца.

«Яшчэ нават пераапрануцца не паспелі, як нас па адным пачалі выклікаць у кабінет. Там вярзіла накінуўся на мяне: "Ды вы фашысты! Ды вас страляць трэба!". Ужо на другі дзень маёр Сазонаў склаў на мяне рапарт нібыта за мацюкі. У траўні мяне кінулі ў ШІЗА.

ШІЗА — гэта найперш катаванне холадам. Акно пастаянна адкрытае, нават у мароз, суцэльны скразняк. Спіш на голых дошках у майцы і тонкай куртцы з сінтэтычнага матэрыялу. Надыхаеш унутр курткі, сагрэешся на гадзіну, потым прачынаешся ад холаду, прысядаеш, зноў дыхаеш. Каб неяк спаць, я рабіў падушку: устаўляў адзін тапак у другі і засоўваў туды рулон туалетнай паперы. Лекі не давалі, і я лячыў раны звычайным гаспадарчым мылам».


🔹«Смерць Вітольда паказала, што адтуль можна не выйсці»: экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
🤬35😢11💯1
🌿Дапамога шматдзетнай былой палітзняволенай у эміграцыі

Ганне 46 гадоў. У яе трое дзяцей. За данаты яе прысудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яна прайшла праз СІЗА і калонію №4 у Гомелі, а ў снежні 2025 года апынулася сярод палітвязняў, якіх пасля вызвалення вывезлі з Беларусі ў Польшчу.

Цяпер Ганна жыве ў Варшаве. Працуе ў пякарні, пячэ круасаны і робіць тарты на замову. Новае жыццё даводзіцца пачынаць амаль з нуля.

«Людзі часта пытаюцца: “Як ты без дзяцей? Сумуеш?” Я не разумею, навошта задаваць такія пытанні. Мне неверагодна цяжка быць тут без іх. Сэрца літаральна крывёю абліваецца. Калі праходжу міма школы ці дзіцячага садка, кожны раз думаю пра тое, што мае сыны таксама маглі б хадзіць у гэтую школу, кожны дзень вяртацца дадому. Але я пазбаўленая гэтага. Яны растуць без мяне.

Гэта самае страшнае – разлука з дзецьмі. Таму не пытайцеся ў мам у эміграцыі, як ім без дзяцей. Ім настолькі цяжка, што вам не трэба гэтага ведаць».


Падтрымаць жанчыну на BYSOL
❤31💔24👍1
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11

Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
❤19👍1