Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.5K photos
640 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
У Гродне з аўкцыёну прадаюць аўтамабіль палітвязня, які вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт

Lada Vesta 2019 года, якая належыць Аркадзю Кайчурэнку, прадаюць з аўкцыёну. Аўкцыён пройдзе 7 ліпеня, піша @nebovkletku.

Аркадзь у 2024 годзе вярнуўся дадому з-за мяжы памяняць пашпарт. Яго абвінавацілі ў «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «распаўсюджванні матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, ..., здзяйсненні іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК), «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) а таксама «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

13 кастрычніка 2025 году Аркадзю прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічыняў. Таксама яму трэба выплаціць «кампенсацыю маральнай шкоды» ў памеры 5.000 рублёў на карысць Швеца Андрэя Іванавіча.
🤬56👎1🙏1
🥵«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі

Спякотнае надвор'е за кратамі ператвараецца ў дадатковае пакаранне. Сінтэтычная чорная вопратка з доўгім рукавом у +25, заблакаваныя вокны ў перапоўненых камерах, праца каля распаленых станкоў і млявасць на доўгіх праверках пад сонцам — гэта рэчаіснасць, з якой сёння сутыкаюцца зняволеныя.

Пяць былых палітвязняў, сярод якіх Павел Севярынец, Наста Лойка, Кірыл Казей і Уладзь Лабковіч, распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, СІЗА і калоніях падчас анамальнага летняга надвор'я, а таксама падзяліліся тым, як выжывалі ў складаных умовах.

«Праца ў спёку на пілараме — проста дзіч. Там жа забаронена здымаць лагерную вопратку, хто распранаўся да пояса — маглі трапіць у ШІЗА. Гэта правяралі кантралёры».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120604

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬24😢17😡4❤3
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Дзмітрый Вялаў, Андрэй Сяргееў, Алег Стэфановіч, Андрэй Латышэвіч, Варвара Латышэвіч, Ігар Сутырка, Таццяна Корсакава і Дзмітрыя Корсакаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/120605

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬22😢15❤1👎1😁1
🇺🇳«Катаванні застаюцца дзяржпалітыкай Беларусі». На 62 сесіі РПЧ ААН абмеркавалі новы даклад па сітуацыі ў краіне

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс прадставіў свой другі даклад Радзе па правах чалавека ААН. Гэта адбылося 29 чэрвеня падчас 62 сесіі РПЧ. У інтэрактыўным дыялогу са Спецдакладчыкам паўдзельнічалі розныя краіны, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.

«Вясна» распавядае, як гэта было.

«Выкарыстанне беларускай мовы часта разглядаецца як прыкмета палітычнай нелаяльнасці. У сферы адукацыі ўлады прасоўваюць мілітарызацыю, што таксама адлюстроўвае падзеі ў Расеі. Вялікая колькасць культурных дзеячаў сталі мэтай пераследу ў рамках шырокай хвалі рэпрэсій, якая ахапіла Беларусь з 2020 года».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120606

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💯32❤10😐2
«Немагчыма было дыхаць, аж да болю ў грудзях» — Павел Севярынец пра ўмовы летам за кратамі

Палітык Павел Севярынец узгадвае, што ў жніўні 2020 года ў СІЗА-1, якое раней месцілася на Валадарскага ў Мінску, было вельмі душна:

«Мы проста млелі ў перанаселенай камеры ў так званым "Шанхаі" — у камеры № 60 у падвале. Немагчыма было дыхаць некалькі дзён, аж да болю ў грудзях, бо там папросту не было паветра. На прагулках людзі падалі, хапнуўшы кіслароду».


Павел звяртае ўвагу на праблему так званых «раснічак» (жалезных пласцін) на вокнах у магілёўскай турме № 4:

«У спёку пры 30+ яны награюцца на сонцы і працуюць як батарэі цэнтральнага ацяплення — ад іх валіць жар. У такую спёку мы абліваліся вадой, а калі ваду адключалі ў сувязі з перабоямі з электрычнасцю, то мы ляжалі на агульных нарах, як дохлыя рыбы».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
😢37🤬15🕊2
«Працягваецца практыка катаванняў» — Валянцін Стэфановіч падчас сесіі Рады па правах чалавека ААН

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс прадставіў свой даклад Радзе па правах чалавека ААН. Сярод іншых на мерапрыемстве з заявай ад імя FIDH і «Вясны» выступіў Валянцін Стэфановіч:

«Працягваецца практыка катаванняў ды іншых формаў жорсткага абыходжання, што сведчыць аб вострай неабходнасці ў дзейсных міжнародных механізмах прыцягнення да адказнасці, здольных гарантаваць судовы пераслед вінаватых у грубых парушэннях правоў чалавека.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць працягваць ціск на беларускія ўлады, падтрымліваць намаганні па прыцягненні да адказнасці вінаватых і падтрымліваць ахвяр рэпрэсій.

Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій і забеспячэнне справядлівасці для ахвяр павінны заставацца безумоўнымі патрабаваннямі»


🔹«Катаванні застаюцца дзяржпалітыкай Беларусі». На 62 сесіі РПЧ ААН абмеркавалі новы даклад па сітуацыі ў краіне
😢31🤬9💯1
📊У Глабальным індэксе катаванняў 2026 года Беларусь ацэньваецца як краіна, што знаходзіцца ў зоне вельмі высокай рызыкі

Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў сумесна з больш чым 200 мясцовымі групамі сеткі SOS-Torture Network распрацавала Глабальны індэкс катаванняў — унікальны інструмент, заснаваны на даных, прызначаны для штогадовай ацэнкі рызыкі катаванняў і жорсткага абыходжання ў кожнай краіне. Запушчаны падчас Глабальнага тыдня барацьбы з катаваннямі OMCT у чэрвені 2025 года, Індэкс у 2026 годзе будзе ахопліваць 39 краін у пяці рэгіёнах, плануецца яго пашырэнне ў наступныя гады.

У Глабальным індэксе катаванняў 2026 года Беларусь ацэньваецца як краіна, што знаходзіцца ў зоне вельмі высокай рызыкі.

«Крызіс у галіне правоў чалавека, выкліканы спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, паглыбіўся і ператварыўся ва ўкаранелую сістэму рэпрэсій».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120611

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬32💯14❤1
📝«Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026»: «Вясна» прэзентавала новы даклад

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентаваў выніковы даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.

Пра тое, чаму рэпрэсіі сталі «нябачнымі» і чым гэта пагражае беларускаму грамадству, распавядае праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.

«Маўчанне і нават удзел у фармальных практыках падтрымкі рэжыму ўнутры краіны больш не трактуюцца як баязлівасць або грамадзянская няспеласць, прызнаецца цалкам рацыянальнай і адзінай стратэгіяй бяспекі чалавека».


Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬26😢10❤2👍1
У Гродне пачалі судзіць палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву

29 чэрвеня ў абласным судзе Гродна пачалі судзіць Валянціну Навумаву. Працэс вядзе суддзя Мікалай Рачынскі, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Жанчыне прад'явілі абвінавачванні паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».

Нагадаем, Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых велічынь па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

🔹Палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву будуць судзіць па 9 крымінальных артыкулах
🤬49👎1🙏1
«Штэрмер упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся»

Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «Нашай Ніве» пра Валянціна Штэрмера, які памёр за кратамі.

«Яго выганялі на прамзону, а ён ледзь хадзіў, на яго пастаянна псіхалагічна ціснулі. Неяк нас з ім вялі ў ШІЗА — ён ішоў наперадзе, а мяне за ім выводзілі ластаўкай. Ён упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся. Бяскрыўдны чалавек, нікому не мог зрабіць нічога дрэннага».


Валянцін Штэрмер памёр, калі яму было 50 гадоў. Але Антон успамінае, што выглядаў ён на 20 гадоў старэйшым — згорблены, знясілены і з патрэбай у шпіталізацыі. Штэрмера пастаянна падстаўлялі, нагаворвалі на яго і стваралі ўмовы, каб мужчына трапіў у ШІЗА.

Паводле слоў Антона, Штэрмер быў мішэнню стукачоў. Напрыклад, вязня па прозвішчы Скавыш, які сядзіць за забойства, ці іншага крымінальніка-стукача, Палянскага.
🤬45😢18🙏1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Віталём Абадзенкам

Віталь быў асуджаны ў Мінскім гарадскім суддзе. Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 13 КК ч. 2 арт. 290-5 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), а таксама ч. 1 арт. 13 КК ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

✍️Калі вы перасякаліся з Віталём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21💔7👍1
Улады прадалі канфіскаваную кватэру журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча

30 чэрвеня, з другой спробы, на аўкцыёне ўлады прадалі кватэру завочна асуджанага журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча. Яшчэ раней улады прадалі ўсю бытавую тэхніку сям’і, а таксама лецішча праваабаронцы ў Мастоўскім раёне, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Нагадаем, 19 жніўня 2024 году Гродзенскі абласны суд завочна прызначыў Хільмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і вялізны штраф — 40 тысяч беларускіх рублёў.
🤬56👎1
🗣«У Еўропе вырасла пакаленне, якое не ведае смяротнага пакарання». У Парыжы адкрыўся Сусветны кангрэс, дзе абмяркуюць Беларусь

Дзявяты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пачаўся 30 чэрвеня ў Парыжы. Сярод мерапрыемстваў — сустрэча, прысвечаная Беларусі.

На Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання выступіў генеральны сакратар Ален Берсэ. Ён назваў адмену смяротнага пакарання адным з найвялікшых дасягненняў Рады Еўропы. Выступаючы на кангрэсе ў Парыжы, ён сказаў, што «ў нашых дзяржавах-чальцах не прыводзілася ніводнага пакарання смерцю з 1997 года; у Еўропе вырасла цэлае пакаленне, якое не ведае смяротнага пакарання».

Тым часам Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая па-ранейшаму ўжывае смяротнае пакаранне.

Падрабязнасці 👉 dp.spring96.org/be/news/120615
❤24👍2👎1😐1
Як супрацоўнікі Валадаркі выкарыстоўвалі доступ да паветра як інструмент калектыўнага пакарання

Закрыццё «кармушак» у дзвярах выклікала хвалю адчаю і вымусіла вязняў пайсці на крайнія меры пратэсту, распавядае Уладзь Лабковіч:

«Нейкі час нам адчынялі "кармушкі", і тады была хоць нейкая цыркуляцыя паветра. Але аднойчы супрацоўнік вырашыў за нешта пакараць суседнюю камеру і зачыніў "кармушкі" ўсяму корпусу. Тады стала проста невыносна там знаходзіцца. Мы сталі грукаць у дзверы і казаць, што людзям кепска. Але на гэта не было ніякай рэакцыі. Тады ўвесь корпус пачаў бразгаць у дзверы і патрабаваць адчыніць "кармушкі". Калі гэтага не адбылося, то тады адзін з вязняў камеры № 68 на знак пратэсту ўскрыў сабе вены. На гэта адміністрацыя вельмі панічна пачала выпраўляць сітуацыю».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
🤬36😱14
⚡️У Беларусі памілаваныя 32 чалавекі

З якіх 28 — палітвязні.

Вызвалена 20 жанчын і 12 мужчын.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/120619

✍️Калі вам вядомыя прозвішчы вызваленых — калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
🙏68❤23👍6🤡1😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Ірынай Шумейка

36-гадовая Ірына была асуджаная Мінскім гарадскім судом паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару) да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

✍️Калі вы перасякаліся з Ірынай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤19💔5🤬2👍1
«Я крычу: "Газуй!"». Уладзімір Гарох распавёў пра свае ўцёкі, падполле і арышт у 2020-ым годзе

Калі кола вакол Уладзіміра пачало звужацца, ён быў вымушаны ісці ў падполле. Мужчына апісвае, як літаральна ўцякаў з-пад носа ў міліцыі.

«Калі мы ад’язджалі ад хаты і паварочвалі на суседнюю вуліцу, там стаяла машына гэтага мянта і маёра, які затрымліваў мяне з улёткамі. Я крычу: "Газуй!". Мы заляцелі ў іншы квартал, я выскачыў, лёг за прыпаркаванымі машынамі і назіраў, як яны мяне шукаюць».


Наступныя 12 дзён ператварыліся ў сапраўднае выпрабаванне па выжыванні. Уладзімір спаў на зямлі, хаваўся ў сваякоў і актывістаў, пазбягаючы шматлікіх міліцэйскіх хапуноў.

«Пасля мяне перавезлі ў Бярозаўку, дзе некалькімі днямі раней я пазнаёміўся з Вітольдам Ашуркам. Мы прагаварылі некалькі гадзін, я выклаў яму сваю праграму дзеянняў. Ён тады сказаў: "Мы гэтых слоў чакалі дзесяць гадоў". Мы адразу зразумелі, што браты па зброі».


🔹Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
👍21❤8😢4🙏1
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11

Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
❤23👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Максімовічам

28-гадовы Аляксандр быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Ад 17 жніўня 2024 году адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.

✍️Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤14😢2👍1
📝Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў чэрвені: агляд «Вясны»

Цягам шасці гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па «справе Гаюна».

Акрамя гэтага, затрыманых на памежных пунктах Беларусі змяшчаюць у бліжэйшыя часовыя ізалятары ў Брэсцкай ды Гродзенскай абласцях.

«Вясна» падрыхтавала агляд сітуацыі ў рэгіёнах і зафіксавала асноўныя факты парушэння правоў чалавека.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120618

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

✍️Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS
🤬16😡3👍1